Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.6K videos
38 files
48.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ Вядома хто першы паедзе дадому і два пераможцы групаў. Наш агляд туру «Еўра 2024»

Фінальны турнір «Еўра 2024» набірае абароты, а мы падсумоўваем вынікі другога туру. Каго не хапае французам, што не так з італьянцамі, каму больш за ўсё не шанцуе на гэтым турніры, і што мусяць зрабіць украінцы і грузіны, каб застацца на Еўра.

Чытайце ў нашым аглядзе 👇

Праз VPN Без VPN
🫤 Польскае грамадства пастанавіла ізаляваць Беларусь

Палітыка Лукашэнкі і ягоная гібрыдная агрэсія на беларуска-польскім памежжы можа неўзабаве прывесці да поўнай ізаляцыі Беларусі.

Такую думку выказаў Руслан Шошын, журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita».

😢 На яго думку, палякі вельмі стаміліся ад сітуацыі на мяжы з Беларуссю і ўвогуле не хочуць больш прымаць ніякіх уцекачоў, асабліва з краінаў трэцяга свету.

Пачытайце яго меркаванне 👇

Праз VPN Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸«Белсат» пабываў на беларуска-польскай мяжы

🔸 Міністр замежных справаў Арменіі правёў перамовы са Святланай Ціханоўскай

🔸На Віцебшчыне рост неблаганадзейных сем'яў і дзяцей у небясьпечным сацыяльным становішчы

🔸Для чаго мілітарызуюць Беларусь?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/k0-xHQL_JEs
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 У Беларусь не прыедуць кітайскія электравозы...праз санкцыі

Кітайскі вытворца цягнікоў «CRRC Datong Co., Ltd.» адклаў пастаўку ў Беларусь 15 грузавых электравозаў, бо баіцца санкцыяў, паведамляе супольнасць беларускіх чыгуначнікаў «Belzhd_live».
Электравозы меліся з’явіцца ў Беларусі яшчэ ў канцы 2023 года, аднак праект паставілі на паўзу.

Паводле «Belzhd_live», кітайцы занепакоеныя тым, што іх могуць абвінаваціць у парушэнні накладзеных на Беларусь санкцыйных абмежаванняў, датычных еўрапейскіх і амерыканскіх дэталяў.

Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪На палову спаралізаваны сабака наноў навучыўся хадзіць

Аднойчы такса Мэні ўпаў з ложку гаспадара, і яму паралізавала заднія лапкі.

Як праходзіла рэабілітацыя сабачкі, глядзіце ў нашым відэа!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😡 Выпілі – не лезьце ў ваду!

Гэтае правіла трэба запомніць сабе назаўсёды.

А вось яшчэ некалькі парадаў, каб атрымліваць асалоду ад купання і не падвяргаць сябе небяспецы ☝️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 23 чэрвеня

✔️ Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю. Павел Латушка падтрымлівае гэтую ідэю

✔️ Альгерд Бахарэвіч распавёў «Белсату» пра сваю новую кнігу «Капітан Лятучая Рыба»

✔️ Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА

✔️ У Тасманіі стартаваў праект, які прапануе незвычайную сезонную падпрацоўку

✔️ Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле на беразе Віслы

✔️ У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца

✔️ У горадзе Дэрбент, што ў Дагестане, узброеныя баевікі напалі на паліцэйскіх і падпалілі царкву і сінагогу. Паводле медыяў, 9 чалавек загінулі, 25 атрымалі раненні.

#рэпрэсіі:

▪️ Паліну Шарэнда-Панасюк трымаюць у невыносных ўмовах

▪️ 500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча

▪️ Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Ён быў арыштаваны чацвёрты раз запар.
Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹 «Belzhd_live»: праз санкцыі Кітай адклаў пастаўку электравозаў у Беларусь

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў паведамляе, што кітайскі вытворца цягнікоў «CRRC Datong Co., Ltd.» адклаў пастаўку ў Беларусь 15 грузавых электравозаў, бо баіцца санкцыяў.

🔹Ракетны ўдар па Севастопалі: загінулі пяцёра, больш як сотня параненых

Акупацыйныя ўлады паведамляюць, што падчас ракетнай атакі ЗСУ абломкі ўпалі на прыбярэжную паласу Севастопалю. Пацярпелі шмат мірных жыхароў.

🔹«Мытня глядзела з староннасцю». Падарожнікі наракаюць на пільны дагляд беларускіх службоўцаў на межах з ЕЗ

У апошні дзень тыдня істотна выраслі чэргі на ўезд у Беларусь: калі ехаць, напрыклад, з Літвы, даводзіцца чакаць амаль содні. У Telegram-чатах падарожнікі пішуць, што беларускія мытнікі даглядаюць рэчы вельмі пільна.

#штопачытаць
У Гарадзенскай вобласці перавярнулася поўная людзей маршрутка

ДТЗ здарылася на трасе М6 недалёка ад Шчучына, піша Telegram-канал «АўтаГродна». На шчасце, усе пасажыры жывыя.

«Маршрутка Ліда-Горадня. Поўная. Шмат моладзі. У людзей парэзы і ўдары. Усе жывыя. Я спынілася – дапамагала выходзіць пасажырам праз люк»
, – распавяла адна з відавочцаў здарэння.

Пазней у ДАІ паведамілі падрабязнасці інцыдэнту. 54-гадовы вадзіцель, кіруючы маршруткай Volkswagen, рухаўся ў напрамку Горадні. Паблізу пуцеправода і павароту на горад Шчучын ён перастроіўся і прыступіў да апярэджання спадарожнага аўтамабіля Nissan пад кіраваннем 44-гадовай жанчыны.

У момант апярэджання яна страціла кіраванне і дапусціла сутыкненне з мікрааўтобусам. Ад удару маршрутку адкінула ў адбойнік і яна перакулілася.
👆 Польшча прыкметна скараціла колькасць выдаваных віз

У перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня 2024 года выдадзена 98 тысяч працоўных віз супраць 284 тысяч летась. У асноўным атрымальнікамі такіх віз былі грамадзяне Беларусі (32 тысячы), Украіны (47 тыс.) і Грузіі (3659 віз).

Таксама была абмежавана выдача гуманітарных віз, якія ў 2020 – 2023 гадах у асноўным атрымлівалі беларусы. У мінулым годзе было выдадзена 4539 такіх віз, прычым не толькі беларусам, але і грамадзянам іншых краін. У гэтым годзе пакуль выдалі толькі 542 гуманітарныя візы.
☝️Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю

Святара з Шуміліна пераарыштавалі ўжо ў чацвёрты раз пасля ўжо адбытых у віцебскім ІЧУ 45 содняў арышту. Тэрмін зняволення Анджэю Юхневічу працягнулі да 2 ліпеня.

Пры гэтым з перадач святару дазволілі толькі лекі.

Нагадаем, айцец Анджэй Юхневіч быў затрыманы за фатаграфію з БЧБ-сцягам і сцягам Украіны на аватарцы ў Facebook.

#рэпрэсіі
🤭 «Беларусьфільм» здыме фільм пра прапагандыстаў. Моладзевы

А называцца ён будзе «Культурны код».

«Героі карціны – студэнты-дыпломнікі акадэміі Мастацтваў, мэтанакіраваная выдатніца і абаяльны троечнік-шалапай, – атрымліваюць няпростае заданне: зняць фільм пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Ім трэба будзе ўзяць інтэрв'ю ў многіх людзей, пабываць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, прыняць удзел у аўтапрабегу і нават засняць акцыю «Праспяваем гімн разам!». Гісторыя пачынаецца з гарачай творчай спрэчкі», – гаворыцца ў апісанні сюжэту фільма.

Здымкі праходзяць ва ўдарным тэмпе – прэмʼеру абяцаюць у верасні гэтага года.

Як думаеце, чым бы мог скончыцца такі фільм?
Белсат
🔻Роўна год таму пачаўся бунт Прыгожына 23 чэрвеня 2023 года вагнэраўцы заявілі, што ВКС Расеі нанеслі ўдар па іх лагеры. У той жа вечар яны пачалі паход на Маскву. Па дарозе прыгожынскія падраздзяленні ўзялі пад кантроль Растоў-на-Доне. Узгадваем, што тады…
🔹Год таму адбыўся бунт Яўгенія Прыгожына, які ледзь не паставіў Расею на мяжу грамадзянскай вайны

Аднак скончылася ўсё гэтак жа раптоўна, як і распачалося. Прычым істотную ролю ў спыненні марша Прыгожына на Маскву адыграў Лукашэнка.

Прыгадваем у вялікім матэрыяле, як разгортваліся падзеі год таму і які ўплыў яны аказалі на Расею, Беларусь ды вайну ва Украіне:

Праз VPN Без VPN
🇪🇺 Еўразвяз увёў чарговыя санкцыі супраць расейскіх прадпрыемстваў і бізнесоўцаў

У межах 14-га пакета абмежаванні ўведзеныя супраць больш як 100 фізічных і юрыдычных асобаў.

У Еўразвязе заявілі, што пасля прыняцця 14-га санкцыйнага пакету адразу ж распачалі працу над 15-м.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ У Мазыры проста падчас руху задыміўся аўтобус МАЗ. Пасажыры адрэагавалі спакойна

Відэа разам з каментаром відавочца публікуе @zamkadomby:

«Это автобус №6. Автобус горит, люди задыхаются, а водитель пытается доехать до остановки. Пассажиры пропитаны запахом гари, как снаружи так и внутри. Что творится с нашими автобусами? Это только в нашем городе такая проблема?»

📍Не, такая праблема, на жаль, не толькі ў Мазыры. МАЗаўскія аўтобусы цягам мінулага года каля 10 разоў загараліся ў расейскім Пецярбургу, а нядаўна сталі загарацца яшчэ і ў Менску.
Белсат
🇪🇺 Еўразвяз увёў чарговыя санкцыі супраць расейскіх прадпрыемстваў і бізнесоўцаў У межах 14-га пакета абмежаванні ўведзеныя супраць больш як 100 фізічных і юрыдычных асобаў. У Еўразвязе заявілі, што пасля прыняцця 14-га санкцыйнага пакету адразу ж распачалі…
☝️Праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей санкцыі Еўразвязу атрымаў БРСМ

Акрамя ўсёй арганізацыі агулам, пад санкцыі патрапіў і персанальна першы сакратар ЦК Аляксандр Лук'янаў.

«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўдзельнічае ў перавыхаванні і палітычнай індактрынацыі дзяцей, а таксама каардынуе практычныя аспекты, такія як размяшчэнне дзяцей на тэрыторыі Беларусі», – гаворыцца ў абгрунтаванні пастановы Еўразвязу.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN