Белсат
19.7K subscribers
62.9K photos
19.8K videos
38 files
48.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔹У Грузіі адбыўся самы маштабны мітынг за апошнія гады

Увечары 11 траўня ў Тбілісі прайшла акцыя пратэсту супраць закону «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Людзі патрабуюць ад уладаў адмовіцца ад закону, а таксама спыніць самавольства паліцыі і пераслед актывістаў.

З вечара 12 траўня грузіны плануюць правесці начную акцыю пратэсту каля парламенту «Давайце чуваць дзеля Грузіі». Пратэстоўцы маюць намер усталяваць намёты і блакаваць працу парламенту ў панядзелак 13 траўня.

Пратэсты супраць закону трываюць ужо больш за тры тыдні – з 15 красавіка.
👆Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 1 «Салідарнасць»

Мы працягваем распавядаць пра спісы, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Прэзентуем спіс «Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя «Салідарнасць».

Ці падтрымліваюць удзельнікі спісу інтэграцыю Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і ў NATO, ці лічаць неабходнай люстрацыю і дэкамунізацыю ў Беларусі, чытайце ў нашым артыкуле

Праз VPN Без VPN
😶Дзяцей з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» прывезлі ў санаторый на Магілёўшчыне

Разам з украінскімі дзецьмі прыехала дарадца кіраўніка «ДНР» па правах дзіцяці Элеанора Федарэнка.

Праўладныя СМІ пішуць, што акрамя праходжання рэабілітацыі, для дзяцей падрыхтавалі праграму азнаямлення з Магілёўскай вобласцю.

👆Афіцыйны Менск разам з Беларускім Чырвоным Крыжом рэгулярна вывозяць дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны і апраўдваюць гэта аздараўленнем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Дроны зноў атакавалі нафтазавод у Расеі. Ужо трэці за тыдзень

Кіраўнік Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў паведаміў пра выбух і пажар на мясцовым НПЗ. Паводле яго, пажар ужо зліквідаваны, а ахвяраў няма.

Гэты НПЗ атакуюць другія содні запар.

Раней на гэтым тыдні беспілотнікі атакавалі нафтазаводы ў Калужскай вобласці Расеі і Башкартастане.
Белсат
🎙 Швейцарыя стала пераможцаю Еўрабачання-2024 Найлепшым у сёлетнім конкурсе, які адбываўся ў Мальмё, стаў спявак Nemo, які сумарна набраў 591 пункт па выніках галасавання журы і гледачоў. Другое месца ў Харватыі, трэцяе заняла Украіна.
🔹У шведскім Мальмё адбылося самае скандальнае Еўрабачанне апошніх гадоў – падсумоўваем вынікі конкурсу

Упершыню на ім перамагла небінарная асоба. Для Швейцарыі гэта трэці поспех пасля першай імпрэзы ў 1956 годзе і перамогі 1988-га, калі краіну рэпрэзентавала Сэлін Д'ён.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
☝️Зноў абстраляны Белгарад. Паведамляецца пра аднаго загінулага і 14 параненых Пашкоджаныя жылыя дамы, лякарня, гандлёвыя цэнтры. Некалькі аўтамабіляў згарэлі. 📹 Відэа: @bazabazon, @bletgorod
☝️У Белгарадзе абваліўся цэлы пад'езд жылога дому

Меркавана, пад заваламі знаходзіцца шмат людзей. Распачалася аперацыя па іхным ратаванні.

Губернатар рэгіёну Гладкоў сцвярджае, што па доме было прамое патраплянне снараду.

❗️УВАГА! ВІДЭА ЎТРЫМЛІВАЕ НЕНАРМАТЫЎНУЮ ЛЕКСІКУ

📹 Фота і відэа: @bletgorod
📷 Нашая традыцыйная падборка фотаздымкаў тыдня

Сёння ў ёй – паводкі ў Кеніі ды Бразіліі, марш памяці ў Асвенціме, чарговыя кадры з вайны ва Украіне.

Болей фатаграфій глядзіце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
📍Гайд па «карце паляка»: хто можа атрымаць і якія перавагі яна дае?

Гэты дакумент для людзей, якія маюць прыналежнасць да польскага народу, але не маюць грамадзянства ці ВНЖ Польшчы, з'явіўся ў 2007 годзе.

Цягам 2010-х гадоў зрабіць сабе гэты дакумент паспелі многія жыхары заходніх (і не толькі) раёнаў Беларусі, аднак цяпер «карта паляка» выклікае непрыхаванае раздражненне ў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – яе ўладальнікам у РБ нярэдка пагражае звальненне з працы, а то і больш сур'ёзныя рэпрэсіі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «У дзіцячых дамах пры манастырах рэжым хоча выхоўваць салдатаў»

У Беларусі пры манастырах з'явяцца дзіцячыя дамы. Гэтую практыку Наталля Качанава прывезла з Расеі. Ці гэта добрая ідэя?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
💁🏻‍♂️ «Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў

Сітуацыя з аўтобусамі не такая крытычная, але таксама няпростая. Шмат якія транспартныя сродкі польскія памежнікі накіроўваюць на рэнтген.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🇬🇪 У Тбілісі не спыняюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» – учорашняя акцыя стала наймаштабнейшай

Грузінская апазіцыя называе мясцовы законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» калькаю з расейскага закону аб замежных агентах. Менавіта таму абмеркаванне гэтай тэмы ў парламенце выклікае столькі жарсцяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😕 «Лічыцца, дзякуючы прымусу любоў да лукашэнкаўскай сімволікі з'явіцца. Але не зʼявіцца»

Рэжым адзначае гэтак званы Дзень Дзяржаўнага сцяга, гербу і гімну. На «святкаванне» зганяюць бюджэтнікаў і дзяцей, праўладныя СМІ паказваюць фота і відэа тэматычных флэшмобаў.

Як улады намагаюцца навязаць свае сімвалы беларусам, глядзіце ў нашым відэа!
🇱🇹 Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве сёння праходзяць выбары прэзідэнта

Паводле апытанняў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць болей за 40% выбаршчыкаў, што робіць Наўседу фаварытам прэзідэнцкай гонкі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
Былую палітзняволеную затрымалі 9-га траўня, паведамляе @radiosvaboda Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала «хатнюю хімію»: у 2021 годзе яе засудзілі на два гады за тое, што падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Рыгору Азаронку. У жанчыны дома засталася старая…
🔸Вольгу Калацкую выпусцілі на волю

Пра гэта стала вядома @nashaniva.

Жанчына была затрыманая 9 траўня. Раней Калацкая адбывала пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» за поўху, якую дала Азаронку на адной з акцыяў пратэсту.