Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У беларускім лесе знайшлі мёртвым індуса, які хацеў патрапіць у Італію

Арганізатарам «падарожжа» ён заплаціў каля $15 тысяч. Яны «вялі» яго праз розныя краіны шляхамі, дзе можна было пазбегнуць памежнага кантролю.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🕷 Павук вырашыў пацікавіцца, ці можна на святочных мерапрыемствах да 9 траўня заклікаць да міру і асуджаць вайну

Супрацоўнікі раённых РАУС далі яму свае парады на гэты конт. Хаця нават на гэта адважыліся не ўсе.

👀 Глядзіце новы выпуск «Шухер шоу», у якім Андрэй Павук не страчвае надзеі знайсці агульную мову з ідэалагічнымі апанентамі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
🤩 Яшчэ прыгажосці вам у стужку Глядзіце, як ноччу неба палала фарбамі ў розных кутках свету. Яшчэ больш фота і відэа палярнага ззяння на старонцы: Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 Зрабілі падборку кадраў палярнага ззяння, якое бачылі гэтай ноччу ў некаторых краінах Еўропы

У тым ліку яго можна было назіраць у паўночнай і цэнтральнай частках Беларусі!
☝️У Бярозаўцы сілавікі зладзілі рэйд на шклозаводзе «Нёман»

Раней там затрымлівалі супрацоўнікаў за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Імаверна, тое самае здарылася і цяпер.

#рэпрэсіі

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🖼 У Музеі вольнай Беларусі прэзентавалі выставу праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

Ягоная ідэя ў тым, каб правесці паралель паміж жывёламі ў заапарках і людзьмі ў беларускіх турмах і калоніях.

«Калі людзі ходзяць у заапарк, каб паглядзець, як жывёлы знаходзяцца ў клетках ці вальерах, дык мы прапануем паглядзець, як беларусы знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі», – гаворыцца ў анатацыі праекту.

Чытайце рэпартаж з адкрыцця выставы на нашым сайце:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці змогуць беларусы, што ваююць за Украіну, легалізавацца там без праблем?

Як не дзіўна, на трэці год поўнамаштабнай вайны гэтае пытанне ўсё яшчэ застаецца актуальным.

Вярхоўная рада ў першым чытанні прыняла закон аб спрошчанай працэдуры атрымання ВНЖ ці грамадзянства для замежнікаў, што ўдзельнічаюць у абароне Украіны.

💁🏻‍♂️ Аднак ён тычыцца не ўсіх ваяроў. Хто не трапляе пад яго дзеянне і што ім рабіць?
📍Гайдукевіч будзе ратаваць чыноўнікаў ад турмы
📍«Белпошта» пераблытала нямецкі самалёт з савецкім
📍Лукашэнка заклікаў біць морду супернікам на Алімпіядзе
📍Азаронак заклікае да санкцыяў


Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюць ў свежым выданні «Хай Так TV» Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат Life»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌚 Што адбудзецца, калі вас зацягне ў касмічную «чорную дзірку»?

У рэальнасці такога з вамі, хутчэй за ўсё, ніколі не здарыцца, таму можна не перажываць. А вось суперкамп'ютар NASA зрабіў мадэль гэтай «вандроўкі», якая расцягнецца на сотні мільёнаў кіламетраў!

Паглядзіце!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😨 Экаактывісты паспрабавалі зладзіць сапраўдны штурм заводу Tesla пад Берлінам

Прарвацца на прадпрыемства яны так і не змаглі, але выглядае ўсё роўна эпічна.

Што выклікала іхную незадаволенасць, глядзіце ў відэа ⬆️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Доналд Туск назваў Беларусь адным з арганізатараў гібрыднай вайны. Польшча пачала працы па фартыфікацыі мяжы;

🔸У Беларусі манастырам дазволілі адкрываць дзіцячыя дамы;

🔸Дзень Дзяржаўнага сцяга гербу і гімну ўжо заўтра. Як улады насаджаюць любоў да чырвона-зялёнага сцягу і ці ў іх гэта атрымліваецца;

🔸Еўрабачанне-2024 без прадстаўніка Нідэрландаў у фінале;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=9ITbGOLlYGc
Белсат
📍На Віцебшчыне затрыманыя два каталіцкія святары Сілавікі забралі Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне. #рэпрэсіі Чытайце на сайце: Праз VPN Без VPN
☝️Затрыманым у Шуміліне каталіцкім святарам прысудзілі адміністрацыйны арышт

Працэс над Анджэем Юхневічам і Паўлам Лемехам прайшоў учора праз «Скайп». Дакладна вынік суду невядомы, аднак абодва застаюцца ў зняволенні, што сведчыць аб прысуджаных ім «соднях».

#рэпрэсіі

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
☝️Зноў абстраляны Белгарад. Паведамляецца пра аднаго загінулага і 14 параненых

Пашкоджаныя жылыя дамы, лякарня, гандлёвыя цэнтры. Некалькі аўтамабіляў згарэлі.

📹 Відэа: @bazabazon, @bletgorod
📍Заняткі чачэнскай ёгі
📍Парад на Краснай плошчы: што засталося за кадрам?
📍Гадавіна сыходу Tinder з Расеі
📍Акцыянераў «Газпраму» чакаюць у ваенкамаце


Новы выпуск сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль» ужо з'явіўся на YouTube-канале «Вот Так»!

👁 Запрашаем да прагляду!
📌 Беларусы – на другім месцы сярод замежнікаў, якія набываюць кватэры ў Польшчы

На першым украінцы.

Прычыны, якія паўплывалі на рост попыту на нерухомасць - вайна ва Украіне і польская ўрадавая праграма крэдытавання пад 2%.

Праз VPN  Без VPN
😳 У Нямеччыне разглядаюць магчымасць вяртання да абавязковай вайсковай службы

Паводле выдання BILD, прапануецца тры варыянты:

◾️Першы – наогул не прадугледжвае абавязковай павіннасці. Улады будуць збіраць дадзеныя па грамадзянах, якія дасягнулі 18 гадоў, і накіроўваць ім інфармацыйныя матэрыялы з мэтай прыцягнуць да службы на добраахвотнай аснове.

◾️Другі – выбарчы падыход. Усе мужчыны прызыўнога ўзросту ў абавязковым парадку, а жанчыны добраахвотна будуць запаўняць апытальнікі. Улады будуць выбіраць кандыдатаў, якія найбольш падыходзяць для службы.

◾️Трэці – вяртанне да паўнавартаснай вайсковай павіннасці. Яна закране як мужчын, так і жанчын, і запатрабуе змены Канстытуцыі краіны.

👉 Абавязковы воінскі прызыў у Нямеччыне адмянілі ў ліпені 2011 году. Кіраўнік Мінабароны Нямеччыны Барыс Пісторыус назваў гэты крок памылкай, але прызнаў, што яе нельга выправіць у самыя кароткія тэрміны.
😰 Беларус адмовіўся прадаваць расейцу спісаныя вайсковыя цяжкавікі, а той напісаў на яго данос у КДБ

На сайце motolko.help паведамляецца, што ў 2023 годзе грамадзянін Расеі хацеў набыць у беларуса спісаную вайсковую тэхніку (БАЗ-АСА і УРАЛ-лазня).

😡Пры сустрэчы расеец распавёў беларусу, што машыны яму патрэбныя для вайны супраць Украіны.

👉 На што беларус не стрымаўся і адказаў, што Пуцін – забойца, а Лукашэнка – вораг свайго народу, іх абодвух неабходна расстраляць. І ў выніку адмовіўся прадаваць машыны пакуль не атрымае распіску, што яны не будуць выкарыстаныя на вайне ва Украіне. За гэта расеец накатаў на беларуса данос у КДБ.

Далейшы лёс беларуса невядомы.
💥 #галоўнае за 11 траўня

✔️Расея перайшла ў наступ на Харкаўшчыне. Ці плануе акупоўваць сам Харкаў – пакуль пытанне

✔️Абстрэлы Данецку і Белгарада. У Данецку «прылёт» па лакацыі, адкуль планавалі распачаць аўтапрабег да 10-годдзя «ДНР»

✔️Доналд Туск наведаў вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і паабяцаў умацоўваць фартыфікацыі на гэтым участку

✔️Скандал на Еўрабачанні: прадстаўніка Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў фінале

✔️Уначы жыхары Беларусі (і некаторых іншых краінаў Еўропы) назіралі палярнае ззянне

✔️ У Музеі вольнай Беларусі прэзентавалі выставу праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

#рэпрэсіі:

▫️Затрыманым у Шуміліне каталіцкім святарам прысудзілі адміністрацыйны арышт

▫️У Бярозаўцы сілавікі зладзілі чарговы рэйд на шклозаводзе «Нёман»
🎙 Швейцарыя стала пераможцаю Еўрабачання-2024

Найлепшым у сёлетнім конкурсе, які адбываўся ў Мальмё, стаў спявак Nemo, які сумарна набраў 591 пункт па выніках галасавання журы і гледачоў.

Другое месца ў Харватыі, трэцяе заняла Украіна.
Добрага дня, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔹Як чысціць тэлефон перад пераходам мяжы

Праз VPN

Парады «Кіберпартызанаў» і «Кібербабра».

🔹Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду: выбарчы спіс № 12 «Моладзевы наступ»

Праз VPN

«Белсат» працягвае цыкл публікацый з нагоды выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.

🔹Знішчыць антызаапарк. У Варшаве адкрыўся праект «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

Праз VPN

Мы пабывалі на адкрыцці праекту. Распавядаем, як яно прайшло

#штопачытаць