Белсат
19K subscribers
64.8K photos
20.4K videos
38 files
50.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Пралукашэнкаўскі Савет па маральнасці зацікавіўся квадроберамі

У Менску адбылося пашыранае пасяджэнне Грамадскага савету па маральнасці – сумеснага органа, заснаванага Беларускай Праваслаўнай Царквой і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

🔸 Праваабаронцы: затрыманыя мінімум тры акторы РТБД

Пра затрыманне актораў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паведамляе «Вясна».

🔸 Свет можа стаць перад выбарам: Украіна ў NATO ці Украіна – ядравая дзяржава

Уладзімір Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе свой «план перамогі», у якім асобнымі пунктамі прапісаныя пытанні ўступу Украіны ў NATO і няядравая канцэпцыя стрымлівання Расеі. Аднак амаль адначасова ў СМІ з’явілася інфармацыя, што з’яўленне ядравай зброі ва Украіне магло б стаць альтэрнатывай абодвум пунктам.

#штопачытаць
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Стары вораг Лукашэнкі. Прарасейскага палітолага Андрэя Суздальцава будуць судзіць у Маскве на запыт Беларусі

Прарасейскага палітолага абвінавачваюць у паклёпе па заяве амбасады Беларусі ў Расеі

🔸 Жыхары Хойніцкага раёну папрасілі выканкам абараніць іх ад беспілотнікаў. Што адказалі чыноўнікі?

На сайце petitions.by 14 кастрычніка з’явілася петыцыя «Аб абароне навучальных установаў Хойніцкага раёну ад БПЛА».

🔸 МАРГ прызнаў сэрвіс таксі «Яндекс Go» манапалістам

Цяпер знанаму сэрвісу таксі давядзецца выканаць шэраг патрабаванняў рэгулятара, і ў першую чаргу – увесці цэнавае рэгуляванне. Чакаецца, што гэта прывядзе да змянення правілаў гульні з цэнамі ў гэтым сегменце рынку.

#штопачытаць
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 «Залагодзіць перад выбарамі». У Беларусі змянілі існую сістэму рэгулявання цэнаў і анансавалі новую

Цэны на люксавыя тавары адпусцілі, а для прадуктаў «баршчавога набору» вызначылі максімальныя кошты.

🔸 У Менску Савет па маральнасці адмяніў спектакль пра палюбоўніц, які ішоў больш за 10 гадоў

Стала вядома, з чыёй падачы ў Менску адмянілі паказ спектакля, які менскім жанчынам да Дня маці хацелі падарыць «тэатралы». Аказалася, непрымальнай і антымаральнай пастаноўку палічыў мітрапаліт Веніямін.

🔸 Дэмсілы прэзентуюць у Еўрапарламенце «пакет законапраектаў для новай Беларусі»

Паводле інфармацыі «Парламенцкага каналу», еўрапалітыкі лічаць, што акно магчымасцяў для Беларусі «абавязкова будзе, але яно не будзе бясконцым, таму да яго трэба рыхтавацца ўжо цяпер».

#штопачытаць
Добрай серады, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔹Мар’юш Машкевіч: Лукашэнка – палітычны звер

Якою Захад бачыў Беларусь у канцы 1980-х – пачатку 1990-х, чаму там недаацанілі небяспекі з боку Лукашэнкі і ці ёсць магчымасць паўплываць на яго сёння? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з польскім дыпламат з амаль 30-гадовым досведам працы Мар’юшам Машкевічам.

🔹Расейскія дроны папсавалі Лукашэнку міф пра «мірнае неба» і могуць стаць «чорнымі лебедзямі»

Як дроны пагражаюць не толькі мірным жыхарам, але і самому Лукашэнку.

🔹Святары пачынаюць удзельнічаць у творчасці

Чаму рада маральнасці забараніла камедыю «Каханкі майго мужа».

#штопачытаць
Добрага дня, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸Спачатку дзеці, потым уласнае жытло

Ці змогуць улады падвысіць нараджальнасць?

🔸«Калеснікаву кідаюць з ШІЗА ў ПКТ»

Выйшла расследаванне пра катаванні ў жаночай калоніі ў Гомлі.

🔸Расейскія сілавікі дапамогуць Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе?

На пратэстах-2020 іх не бачылі

#штопачытаць
Добрай пятніцы, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Галасаваць «супраць усіх», як заклікала Ціханоўская, гэта добры ці кепскі варыянт для «бязвыбараў»?

«Белсат» спытаў палітыкаў і палітычнага аналітыка.

🔺«У мяне быў нож ля горла, бо заканчваўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства»

Людзі не могуць запісацца ва Управу ў справе замежнікаў – месцы разабралі боты.

🔺«Менавіта падчас цяперашняга тэрміну Лукашэнкі Беларусь зрабілася крыніцаю небяспекі»

Украінскі спецамбасадар выказаў асцярогі наконт далейшага праўлення Лукашэнкі ў Беларусі.

#штопачытаць
Вітаем у новым дні ўсіх нашых чытачоў ды гледачоў!

А распачаць яго можна з нашымі матэрыяламі, якія вы маглі прапусціць:

🔺Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною

Чаму самаабвешчаны кіраўнік РБ раптам загаварыў пра пагрозу аншлюсу з боку ўсходняга суседа?


🔺«Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны». Што трэба ведаць пра выбары ў Грузіі

Грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй. Пакуль кіраўнічая партыя, што прэтэндуе на перамогу, максімальна залагоджвае электарат, апазіцыя рыхтуецца да сур’ёзнага супрацьстаяння.


🔺У «Пятлі Прыхільнасці» выйшаў цалкам беларускамоўны альбом

Прыхільнікі «Пятлі» з Расеі часам дазвалялі сабе рэзкія выпады ў бок беларускай мовы і заклікалі ўдзельнікаў не «мяняць усё так катэгарычна», бо на беларускай мове яны «не разумеюць амаль нічога».

#штопачытаць
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

А мы вам прынеслі пачытаць цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

📍TVN: Блізкі да Лукашэнкі бізнесмен Машэнскі жыве і працуе ў Варшаве

Ён можа мець ключавое для беларускіх ўладаў значэнне, таму што мае доступ да банкаўскай сістэмы Еўразвязу.

📍 «Жыццё – гэта монаспектакль»

Шчырая размова з Зояй Белахвосцік – пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах.

📍 Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною

«Белсат» спытаў экспертаў, чаму палітык загаварыў пра пагрозу аншлюсу Беларусі і ці стануць беларусы ваяваць з усходнім суседам.

#штопачытаць
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔹«Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць»

Полк Каліноўскага 100 дзён таму абвясціў аб рэформе. Як поспехі?

🔹Канцэрты, спектаклі, чытанні

Падзеі да Ночы расстраляных паэтаў.

🔹«Я баюся за ейнае жыццё»

Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра здароўе палітзняволенай.

#штопачытаць
Добрага дзянёчка, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

⭕️ «Гэта або крывадушнасць, або недагляд з польскага боку». Чаму набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец жыве ў Польшчы?

«Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны: у працоўныя дні – у Беларусі, у выходныя – у Польшчы.

⭕️ Чаго чакаць беларусам ад перамогі сацыял-дэмакратаў у Літве?

У нядзелю, 27 кастрычніка, у Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Па яго выніках перамагла Літоўская сацыял-дэмакратычныя партыя: яна зрабілася самай вялікай фракцыяй у Сейме, атрымаўшы 52 мандаты са 141. Вектар улады зараз зменіцца. Як гэта можа адбіцца на палітычных эмігрантах з Беларусі?

⭕️ Цэнтр BEROC палічыў непазбежным павышэнне пенсійнага веку для жанчын

#штопачытаць