Белсат
19.7K subscribers
62.7K photos
19.7K videos
38 files
48.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага дня і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.

🗞 Лукашэнка паабяцаў вызваліць цяжкахворых. Хто з палітвязняў уваходзіць у гэтую катэгорыю?

Агулам ПЦ «Вясна» вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Як мінімум 91 чалавек пакутуе на цяжкія захворванні. Прынамсі 16 палітвязняў маюць інваліднасць.

🗞 «Глядзець на яго было балюча». Былая палітзняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім на этапе

Былая палітзняволеная Алеся Буневіч спаткала Сяргея Ціханоўскага на этапе, і, як прызнаецца, не пазнала б яго, «каб не голас і размова пра грошы за канапай».

🗞 «Вось да чаго мяжа давяла. Усе здзічэлі». У чарзе з Польшчы ў Беларусь даводзіцца стаяць амаль содні

Падчас абмеркаванняў чэргаў на мяжы ў Telegram-чатах акцэнт ссунуўся на ўезд у Беларусь з Польшчы, хоць звычайна часцей пісалі пра чэргі з боку Берасця.

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?

Лукашэнка заявіў, што неўзабаве могуць выйсці на волю некаторыя цяжкахворыя праціўнікі рэжыму. На наступны дзень у сеціве пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра вызваленне шэрагу палітвязняў. Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?

🔺«Еўра-2024». Цяпер будзе вельмі горача

На чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне скончылася стадыя 1/8 фіналу, яшчэ восем камандаў пакідаюць турнір.

🔺«Шахеды», (бяз)ядравая зброя і наезд Бондаравай на Лукашэнку

Крынж параду 3 ліпеня.

#штопачытаць
Добрай пятніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі»

Журналістка і праваабаронца Яўгенія Доўгая расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.

🔸TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру

«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа.

🔸Што адбываецца на межах Беларусі?

З Літвы – затор, на польскай мытні – неразбярыха праз новую забарону.

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Чым скончыліся выбары ў Вялікай Брытаніі і як іх вынікі паўплываюць на нас

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі лічаць новага брытанскага прэм’ера саюзнікам, а на думку брытанскіх экспертаў, лейбарысты працягнуць курс на безумоўную падтрымку Украіны

🔸Піяр, грошы і гарантыі супраць Расеі?

Навошта Лукашэнка зацягнуў Беларусь у ШАС

🔸«Рыжанкоў забыўся, дзе знаходзіцца»

Чаго дасягнуў новы кіраўнік МЗС за першы тыдзень?

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🗞 На Валадарку хацелі перавезці гістарычны музей. Але перадумалі

Якія планы ва ўладаў на Пішчалаўскі замак?

🗞 «Усё дрэнна» – паразмаўлялі з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым

Распыталі, ці можа выдавецтва за мяжой існаваць за кошт продажу беларускіх кніг.

🗞 Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі

Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкаю на неназваную крыніцу. Выданне сцвярджае, што палітык «насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», але прычыну нядужасці не называе.

#штопачытаць
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Батулізм – смяротна небяспечная хвароба «з бляшанкі». Што гэта і як яе пазбегчы

«Белсат» пагаварыў з хімікам і экспертам у хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргеем Бесарабам і даведаўся, як засцерагчы сябе ад батулізму, адкуль ён з’яўляецца і чаму батулатаксін можна набыць у краме.

🗞 Як зрабіць, каб пад падляскіх «гангстараў» скакалі аж у Бразіліі. Вялікае інтэрв’ю з Niczos

Падляшанка Ніка Юрчук вывучыла беларускую і падляскую, спявае «po svojomu» ў чатырох стылях.

🗞 «Зніклыя, але не забытыя»: «The Washington Post» нагадала пра беларускіх палітвязняў

Мноства беларускіх палітвязняў трымаюць без сувязі з вонкавым светам – гэта завецца рэжымам інкамунікада. Амерыканская газета «The Washington Post» у рэдакцыйнай калонцы нагадала, што гэта негуманна і забаронена Генасамблеяй ААН.

#штопачытаць
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Заезду з Польшчы ў Беларусь даводзіцца чакаць содні. Цяпер падарожнікі наракаюць на нарадзінцаў Каўказа

Людзі, не падбіраючы прыстойнай лексікі, абражаюць «улезуноў» і тых, хто пакідае для іх шчыліны ў чарзе.

🗞 Што сёлета Белстат не схаваў ад беларусаў і чаму атрымалася ўсё роўна дрэнна

Журналісты «Белсату» уважліва вывучылі статыстычны даведнік «Беларусь у лічбах» і знайшлі шмат цікавага.

🗞 Як Лукашэнка будуе культ асобы і падстройвае ўсю краіну пад сябе

«Белсат» разам з каардынатарам «Нашае візіі» Вадзімам Мажэйкам прааналізаваў, маем мы ўжо сфармаваны культ асобы Аляксандра Лукашэнкі ці для гэтага яшчэ нечага не хапае.

#штопачытаць
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 «The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі ў сумесным артыкуле для «The Washington Post» зазначаюць, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка настолькі ж небяспечныя для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час.

🗞 Заробкі ляцяць угару. Спроба ўтрымаць людзей ці падрыхтоўка да выбараў?

Рэальныя заробкі беларусаў імкліва растуць другі год запар. Прычым у 2024 годзе хутчэй, чым у мінулым.

🗞 Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі

«Белсат» разам з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам нагадвае, як праходзіць амністыя ў Беларусі – хто і як прымае рашэнне па ёй, ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае.

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔹Выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату»: Калі трэба нешта катастрафічна рэзаць – гэта без мяне

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, чаму не пагаджаецца з рашэннем пазбавіць «Белсат» аўтаномнасці. Пераказваем галоўнае.

🔹Сацыёлаг: Большасць беларусаў ужо «не купляе» сацыяльны кантракт, які «прадае» Лукашэнка

Лукашэнка пачынаў свой прэзідэнцкі шлях як малады, энергічны, «народны» прэзідэнт. Доўгі час яму ўдавалася трымацца на гэтым іміджы. Ці актуальным застаецца такі ягоны імідж на сённяшні дзень? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з незалежным сацыёлагам Канстанцінам Несцяровічам.

🔹Вершніца Вольга Сафронава: «Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць на Алімпіядзе дзве краіны»

Паразмаўлялі з Вольгаю пра яе шанцы на медаль, пра ўзаемаадносіны людзей і коней і пра тое, ці не адчувае сябе здрадніцай.

#штопачытаць
Добрай пятніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Макс Корж – наш гонар, наш сорам ці наогул не наш?

Пытанні аб тым, як ставіцца да Каржа і папулярнасці ягонай «пацанскай» музыкі, не сціхаюць у байнэце. «Белсат» паспрабаваў разабрацца ў гэтым з музычнымі журналістамі Аляксандрам Чарнухам і Марынай Савіцкай.

🔺«Еўра-2024»: Англія згуляе з Іспаніяй, такога фіналу свет яшчэ не бачыў

Іспанія можа стаць першай камандай у гісторыі якой удалося чатыры разы выгуляць чэмпіянат Еўропы.

🔺«Веру, што мастацтва змяняе свет»

Год, як у зняволенні памёр мастак Алесь Пушкін. «Белсат» узгадвае шлях выбітнога беларуса і абставіны яго трагічнай смерці.

#штопачытаць