Беларусы Замежжа
1.69K subscribers
9.23K photos
1.91K videos
6 files
4.01K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
💔 Сёння, 2 сакавіка, у Вільні пройдзе канцэрт гурта "Разбітае сэрца пацана"

На канцэрце прагучаць любімыя песні з мінулых альбомаў гурта, а таксама абсалютна новыя, напісаныя і пасля ад'езду з Беларусі, і пасля 24 лютага 2022 — страты яшчэ аднаго дому і моманту, які, здаецца, яшчэ мацней падзяліў усе нашыя жыцці на «да» і «пасля».

«Разбiтае сэрца пацана» — менскі рок-гурт, народжаны яшчэ ў канцы дзевяностых у студэнцкіх калідорах Інстытуту культуры. У лютым 2022 года яны выпусцілі альбом "ШансOff", запісаны паводле адміністрацыйнага арышту групы ў Беларусі ў 2021 годзе. А ў кастрычніку 2023 выпусцілі сінгл «Ровар» - сваю першую песню пасля 24 лютага.

🎟️ Квіткі:
https://relivent.eu/event/359/
📍Paviljonas, Pylimo g. 21B, 01141 Vilnius
🕐 19:00 - дзверы, 20:00 - старт

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌞Запрашаем усіх на Арт Маркет ад Art Craft House! 🎉
Прыходзьце да нас 24 сакавіка з 11:00 да 19:00, каб адчуць сапраўднае мастацтва майстроў.

😊Гэта адмысловая магчымасць знайсці унікальныя падарункі, зробленыя з любоўю і стараннасцю, а таксама падтрымаць рамеснікаў.

Не прапусціце шанец пазнаёміцца з талентамі нашага горада і насалоджвацца прыемнай атмасферай. Будзе цікава і натхняльна! Бярыце сям'ю і сяброў – чакаем вас на Арт Маркеце, каб разам ствараць незабыўныя ўспаміны. Да сустрэчы!

24 сакавіка, 11:00 - 19:00
📍Nowy Świat 27a, Warszawa

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇱🇻Першы сольны канцэрт у Рызе!🇱🇻

Аляксандр Памідораў, беларускі артыст і музыка пачынае свой акустычны Балтыйскі міні-тур выступам у Рызе!

- Запрашаю, калі ласка, паспяваем, адкажу на любыя пытаньні, толькі задавайце!

Уваход - вольны. Выхад - добраахвотныя данаты артысту.

🎸 Месца правядзення: Elizabetes iela 67, Rīga

Адзначым свята разам!

#БЗ_афіша
#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇱🇻 5-6 ліпеня ў Цэсісе (Латвія) пройдзе найбуйнейшы ў краінах Балтыі фестываль дыскусій LAMPA, які штогод збірае больш за 20 000 наведвальнікаў і наведвальніц

Сёлета на ім упершыню будзе асобная беларуская сцэна з 10 івэнтамі пра Беларусь. Вы можаце арганізаваць і правесці адзін з іх, калі прымеце ўдзел у конкурсе.

Калі вашая арганізацыя ці ініцыятыва знаходзіцца ў адной з краін Балтыі, і вы хочаце паўдзельнічаць у фестывалі, прапануйце дыскусію, гульню, тэатральную імпрэзу - галоўнае, каб актыўнасць не супярэчыла дэмакратычным і інклюзіўным каштоўнасцям фестывалю.

Дэдлайн падачы заяўкі
10 красавіка 2024, 23:59 (па Менску).

📝 Запоўніць форму і больш даведацца пра ўмовы конкурсу і сам фестываль можна 👉 тут.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі!

📚 Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацыйная і актывісцкая праграма, якая яднае беларусаў і беларусак для вывучэння сучаснага стану наркапалітыкі і змены яе ў лепшы бок.

У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце Legalize Belarus.

🧭 Дзе? Калі?
9–13 траўня. Літва
Дэдлайн падачы: 6 красавіка

🚀 Для каго гэта праграма?
На школу могуць падаць заяўку беларускія актывісты:кі, журналісты:кі, лекары:кі, юрысты:кі і ўсе тыя, хто хоча ўнесці свой уклад у прасоўванне гуманнай наркапалітыкі ў Беларусі.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.

Далучайцеся!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💥 31 траўня ў клюбе Vakaris (A. Stulginskio g.8, Vilnius) - 10 гадоў "Hramadaznaūstva" гурта VOLSKI!

Першы альбом, запісаны ў Вільні.
Першы альбом, прэзэнтаваны ў Вільні.

Першы альбом, зь якога пачалася супраца з нарвэскім прадусарам Снорэ Бэргерудам.

Першы паўнавартасны сольны альбом, зь якім нарадзіўся гурт VOLSKI.
Святкуем 10-годдзе альбома Hramadaznaūstva 31 траўня ў Вільні! 🎉

🎸 Два магутных аддзяленьні:
1 - сьвяточная прэзэнтацыя Hramadaznaŭstva
2 - найулюбёнейшыя песьні

Разгайдаем Вільню напярэдадні лета! 🔥

🕖 18:00 - дзьверы
19:00 - пачатак канцэрту

🎟️ На першыя 100 квіткоў дзейнічае прома-кошт: 25 эўра (танцпляц),
Мейсцы за столікам - ад 35 эўра.

Квiткi
https://relivent.eu/BY/event/847/

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Дзе купіць вырабы ад беларускіх майстроў?

😊На Арт Маркеце ад Art Craft House 21 красавіка, у гэтую нядзелю, ад 11:00 да 19:00

Тут можна знайсці біжутэрыю, капалюшы, торбачкі, натуральную касметыку і мыла, свечкі, мяса, сала, прысмакі, хатні зефір, пасцілу і нават масла халоднага адціску.

Што будзе яшчэ?
13:00 - выступ школы беларускай традыцыйнай культуры
15:00 - выступ Сяржука Доўгушава

Выступы пройдуць побач з аркай адразу на улицы Nowy Świat.

‼️Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць прыемныя падарункі: сертыфікаты і зніжкі на розныя паслугі ад беларусаў

👉 Прыходзьце 21 красавіка
📌 Warszawa, Nowy Świat 27a, Scena Chmielna
11:00 - 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
24 траўня ў тэатральнай кавярні "Balkonas" (Вільня) адбудзецца кватэрнік з цыкла "Шпакоўнік", ініцыяванага актрысай Віленскага старога тэатра Анастасіяй Шпакоўскай

"Шпакоўнік" - гэта серыя музычна-паэтычных сустрэч ва ўтульнай камернай абстаноўцы. Гледачы змогуць пазнаёміцца з творчасцю таленавітых выканаўцаў з Беларусі і іншых краін, атрымаць асалоду ад жывога дыялога і шчырага мастацтва.

Удзельнікамі першага кватэрніка стануць:
😻Святлана Ярміліна, піяністка, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў

😻Настасся Хмель, кампазітар, мультыінструменталістка, педагог па вакале, удзельніца гурта "KRIWI"

😻Вераніка Круглова, спявачка, заснавальніца гурта "KRIWI", удзельніца праектаў "Народны альбом" і "Я нарадзіўся тут", двойчы ўдастоеная тытула "Рок-княжна Беларусі".

Выканаўцы прадставяць аўтарскія песні і падзеляцца сваёй творчасцю, ствараючы непаўторную атмасферу датычнасці і натхнення.

Пачатак: 20:00. Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌸 Сустракайце апошні Арт Маркет гэтай вясны! 🌸

Запрашаем Вас правесці гэты вясновы дзень з намі, атрымліваючы асалоду ад шопінгу і ўнікальнай атмасферы! Наш Арт Маркет - гэта ідэальнае месца для тых, хто шануе арыгінальнасць і якасць.

Што вас чакае:
Біжутэрыя: унікальныя ўпрыгажэнні для любога выпадку
🕯 Свечкі: стварыце ўтульнасць з духмянымі ручнымі свечкамі
🍬 Прысмакі: папесціце сябе і сваіх блізкіх смачнасцямі
🧸 Цацкі для дзяцей: радасць і весялосць для малых
👒 Капялюшы: стыльныя аксэсуары пад любы вобраз
👜 Сумкі: ад элегантных клатчэм да зручных тоте
👗 Адзенне: Пацешце сябе новым нарадам на лета

Правядзіце дзень сярод таленавітых майстроў! Завершыце вясну яркім і незабыўным шопінгам!

Уваход вольны!

Падзяліцеся гэтай падзеяй з сябрамі і блізкімі - прыходзьце і атрымлівайце асалоду ад творчасцю і натхненнем, якія чакаюць вас на нашым Арт Маркеце!

📅 Дата: 19 мая, 11:00 - 19: 00
📍 Месца: Nowy Świat 27a, Scene Chmielna

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Монаспектакль паводле рамана Святланы Алексіевіч "Час Second-hand"

У выкананні Алены Дудзіч гісторыя забароненага кахання атрымала назву "Пра Рамэа і Джульету... толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз", таму што спектакль распавядае пра каханне падчас узброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху, калі азербайджанец Абульфаз не можа жыць у законным шлюбе са сваім "ворагам", армянкай Маргарытай, каханнем яго жыцця і маці яго ненароджанага пакуль дзіцяці.

Рэжысура, сцэнаграфія, музычнае афармленне, выканаўца галоўнай ролі — Алена Дудзіч.

Спектакль будзе паказаны на дабрачыннай аснове для дапамогі рэпрэсаваным беларусам і беларускам, якія ваююць за Украіну. Данаты вітаюцца.

📆 2 чэрвеня, 20:00
📍Vilnius, Naujoji Riovoniu, 10 (Замак)

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы - шчаслівыя людзі, маюць ажно дзве Вікіпе(э)дыі - афіцыйным і класічным правапісам

💥 Эксперт другой сустрэчы Let’s Вікі, Ігар Іваноў — бібліятэкар і выдавец, які рэдагуе і Вікіпедыю, і Вікіпэдыю, а таксама напаўняе сумежныя праекты — Вікісховішча, Вікіцытатнік і Віківандроўкі.

На гэтай сустрэчы:
📍працягнем рэдагаваць артыкулы
📍даведаемся пра аўтарскае права ў Вікіпе(э)дыі
📍пагаворым пра тое, як можна спалучыць з напаўненнем Вікіпэ(е)дыі ўласныя зацікаўленьні і патэнцыял нашых супольнасьцяў і ўстановаў

Сустрэча адбудзецца:
- анлайн 13.06 ў 18:30 (па Мінску)
- афлайн 13.06 у 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

💻 Бярыце з сабой лэптопы, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць ці адрэдагаваць артыкул. Каб арганізатары маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут

🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇱🇹 Кожную нядзелю, а 12:00, беларусы і беларускі Вільні сустракаюцца на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў!

Далучайцеся!

Жыве Беларусь!
🤍♥️🤍

📆 Кожная нядзеля | 12:00
📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📌 6 ліпеня а 12:00, у Дзень дзяржаўнасці Літвы/Дзень каранацыі караля Міндоўга, на сталічнай плошчы Сымона Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы.

❤️‍🔥 Запрашаем беларусаў Літвы прадэманстраваць салідарнасць з народам краіны, якая аказвае дапамогу ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь, і выйсці ў гэты дзень на плошчу перад прэзідэнтурай пад бчб-сцягамі!

AČIŪ, LIETUVA!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

📆 6 ліпеня а 12:00
📍 плошча Сымона Даўкантаса, Вільня

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌿Купальскі маркет ад ART CRAFT HOUSE

Плануеце цікава правесці гэтыя суботу i нядзелю? Тады вам абавязкова трэба зазірнуць на ART CRAFT HOUSE KUPALE

Самыя таленавітыя майстры, рамеснікі, кандытары, вытворцы харчовых прадуктаў і дызайнеры унікальных тавараў чакаюць вас!

😎6 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 17.00
😎7 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 19.00

🎶Яшчэ вас чакаюць выступленні ад Школы беларускай традыцыйнай культуры і Хору Вольных Беларусаў.
🎁Першыя 20 дзяцей, якія наведаюць наш маркет, атрымаюць невялікія падарункі.

Што вы можаце набыць на маркеце?
- біжутэрыю і ўнікальныя ўпрыгожванні
- дэкор для дома і свечкі
- кандытарскія вырабы, пасцілу і алею
- касметыку і аксэсуары

❤️Нашы ўдзельнікі рыхтуюць для вас неспадзеўкі і чакаюць з нецярпеннем сваіх пакупнікоў. Бо толькі ў нас вы можаце ў рэальнасці ўбачыць, ацаніць і купіць тое, што ствараецца з асаблівым каханнем.

📌Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 17:00 і 11:00 - 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
PRADMOVA 2024 абвяшчае прыём заявак📚

Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн📍

Тэма фестывалю гэтага года — між берагамі🖋

📅 Гарады і даты:

▫️Вільня: 5-6 кастрычніка 2024 года
(дэдлайн: 5 верасня)

▫️Берлін: 19-20 кастрычніка 2024 года
(дэдлайн: 19 верасня)

▫️Анлайн: 2-3 лістапада 2024 года
(дэдлайн: 3 кастрычніка)

▫️Варшава: 16-17 лістапада 2024 года
(дэдлайн: 17 кастрычніка)

▫️Познань: 30 лістапада - 1 снежня 2024 года (дэдлайн: 31 кастрычніка)

Арганізатары запрашаюць аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў і ўсіх, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю! 💡

📌 Для ўдзелу падайце заяўку на сайце: pradmova.eu

Пытанні? Пішыце:
pradmova@gmail.com

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Art Pradmova is back💫

📖Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA аб'яўляе конкурс-выставу для маладых ілюстратар:ак і дызайнер:ак кніг!

Асноўныя ўмовы ўдзелу:

▫️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кніжнай тэматыкай (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).

▫️Кожны ўдзельнік:ца можа падаць толькі адну заяўку.

▫️Удзельнічаць могуць маладыя творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна.

▫️Усе працы прымаюцца ў лічбавым фармаце.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе ў межах фестывалю, а пераможцы атрымаюць прызы і новыя магчымасці для развіцця ад ArtPradmova💛

Апошні дзень падачы заявак – 3 верасня

Падаць заяўку тут

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🍁Першы восеньскі маркет запрашае! Арганізатары прыгатавалі для вас прыемныя сюрпрызы!

Упершыню на маркеце прадставіць сваю творчасць - карцінкі і кнігі з аўтарскімі ілюстрацыямі вядомы і ўсімі любімы беларус Лявон Вольскі!

ART CRAFT HOUSE AUTUMN 1.0

🗓 1 | 09 | 2024

11.00 • 19.00

📍SCENA CHMIELNA | NOWY SWIAT 27A | WARSAW

❗️13.00 – выступ Лявона Вольскага для гасцей маркета!

Не прапускайце першы восеньскі маркет, прыходзьце за падарункамі і настроем!

Вас чакаюць таленавітыя майстры і рамеснікі, унікальныя ўпрыгожанні і прадметы хатняга дэкору, свечкі і касметыка, адзенне і аўтарскія акварэлі.

Арганізатары CRAFT HAND LAB & LOVE SHIBARSHINA

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇱🇹 Грамадская арганізацыя Dapamoga запрашае ўсіх адсвяткаваць 4-ы дзень нараджэння ў суботу 7 верасня!

"Чатыры гады намаганняў.
Тысячы беларусаў, выратаваных з кіпцюроў дыктатуры.
Тысячы ўкраінцаў, якія атрымалі дапамогу.
І шмат вашага цяпла — дзякуй, што вы з намі!

Сёлета свята народзінаў Dapamoga адбудзецца ў фармаце фестывалю, падчас якога:
- кулінары і творчыя майстры прапануюць свае вырабы для набыцця,
- пройдзе майстар-клас па вырабе керамікі,
- можна ўзяць удзел у розных конкурсах,
- і атрымаць асалоду ад музычных выступленняў
І вядома, усіх чакаюць СЮРПРЫЗЫ.

Чакаем вас ужо праз тыдзень!

З павагай і любоўю,
Dapamoga"

🕑 Дзверы шелтара "Замак" адкрыюцца для гасцей а 14 гадзіне, свята пачнецца а 15-й.
📍Адрас: Naujoji Riovoniu 10 (іншы адрас для геалакацыі — Savanoriju pr. 134b), Vilnius.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📚 «Забіць Упалмінзага» ў Вільні

9 верасня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага».

Таксама прагучаць песні віленскай пары (партыя баяна – Таццяна Карпіловіч).

📆 Дата: 9 верасня
Час: 19:00
📍 Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі "Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія жанчыны 2020-2024"

У межах лекцыі Вольга спачатку вярнецца ў 2020 год і нагадае пра тыя формы ўдзелу жанчыны ў пратэстах, без якіх гэтыя пратэсты наўрад ці былі магчымымі. Пасля закране тое, як самі жанчыны ацэньваюць свой удзел, пачынаючы з 2020 года, і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца, калі вырашаюць займацца палітыкай у розных структурах беларускага эксілю-дыяспары. Нарэшце, Вольга закране формы «крохкага супраціву» беларускіх палітзняволеных жанчын і значэнне этасу клопату - аб палітвязнях, адна/адзін пра адну/аднаго і аб самой дэмакратыі - для будучыні нашай краіны.

Аб аўтарцы:
Вольга Шпарага - філасофка, кандыдатка філасофскіх навук і ўдзельніца Фемгрупы Беларусь. Зараз з'яўляецца асацыяванай даследчыцай у Цэнтры даследаванняў трансфармацый у Вене (RECET) і запрошанай прафесаркай ва Універсітэце Вены.

🕕 12.09 а 19.30 па Мінску

🔗 Рэгістрацыя
▪️Даведацца больш

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну