Беларусы Замежжа
1.67K subscribers
10.4K photos
2.08K videos
6 files
4.68K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці:
@bz_support_bot
Download Telegram
«Калі нашы хлопцы і дзяўчаты на перадавой, іх дзеці чакаюць Каляднага цуду»

У зборы для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, які абвясціў
Полк Каліноўскага, сабраная палова неабходных сродкаў – 200 з неабходных 400 тысячаў грыўнаў. Прадстаўніцтвы па нацыянальнай бяспецы і сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заклікаюць падтрымаць важную справу:

Прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы АПК Вадзім Кабанчук кажа:

«Калі нашы хлопцы і дзяўчаты знаходзяцца на перадавой, іх дзеці, як і ўсе дзеці ў свеце, чакаюць простага — Каляднага цуду і спраўджаных жаданняў. А ёсць таксама дзеці, для якіх у гэты святочны вечар побач будзе толькі фота таты ці мамы, — тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны і Вольнай Беларусі.

Мы не можам замяніць бацькоў і не можам суцішыць боль ад страты, але мы можам паказаць, што гэтыя дзеці не засталіся сам-насам са сваёй цішынёй. Каляды — гэта час, калі асабліва важна быць разам і трымацца адно за аднаго».


Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская адзначыла:

«У часы складаных палітычных працэсаў дзеці становяцца адной з самых уразлівых груп. Яны не прымаюць рашэнняў і не ўплываюць на падзеі, але разам з дарослымі нясуць наступствы рэпрэсій і вайны.

Мне вельмі хочацца, каб дзеці мелі права заставацца дзецьмі да таго моманту, пакуль не стануць сапраўды дарослымі. Каб іх жаданні спраўджваліся, а Калядная казка была не толькі словамі. Дзеці беларускіх добраахвотнікаў — тых, хто ваюе, тых, хто загінуў, і тых, хто вярнуўся з фронту, — сёння чакаюць цяпла і ўвагі. І ў нашых сілах зрабіць так, каб гэтае чаканне не было марным».


📌 Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a

ці PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me

📌 Калі вы хочаце атрымаць падарунак для дзіцяці — звяртайцеся сюды:
https://t.me/PKK_media_bot

@CabinetBelarus
12👍2
Беларусы Масквы падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! 🌞🎄🌺

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Новым годам і Калядамі, а таксама з Днём Народзінаў, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Мазоўка Марына, Корбут Іна, Леановіч Марына, Салук Наталля, Карняенка Ганна, Хмялеўская Аліна, Пучынская Ала, Ляцманава Вольга, Верас Вікторыя, Касцюгова Валерыя, Калпакова Вольга, Лябедзька Арцём.

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
22👍2
Тысячы людзей на марозе. У Варшаве прайшло разьвітаньне зь Мікітам Мелказёравым

http://svaboda.org/a/33636495.html

Журналіст нечакана памёр у ноч на 21 сьнежня, ён быў аўтарам вядомых праектаў праектаў «Жыцьцё маліна» і «Загляне сонца».

Як паведаміў Свабодзе блізкі сябар Мікіты Мелказёрава Аляксандар Івулін, 31 сьнежня ў вузкім коле родных і сяброў адбудзецца крэмацыя.

На разьвітаньне зь ім прыйшлі былыя палітвязьні, палітыкі і калегі-журналісты.

Фота — LookByMedia
10💔8🙏4
29 сьнежня ў Варшаве арганізацыя РУХ зладзіла палітычны пэрформанс на тэму інцыдэнту на хакейнай гульні ў Менску. Нагадаем, падчас матчу гулец каманды Лукашэнка Яраслаў Чупрыс моцна ўехаў у нэасавецкага дыктатара, чым траўмаваў яму сьпіну

У пэрформансу РУХ увасобіў палітычную іронію зьвязаную са здарэньнем:
– «РУХ бярэ на сябе адказнасьць за хакейны джыхад» з выявай у стылі заявы ісламістаў. Але замест зброі – клюшкі, а таксама вышыванкі і РУХаўскія балаклавы.
– «Перадача таемнай зброі для моцнага ўдару па рэжыму» з выявай аднаго з лідэраў РУХУ Яраслава Грыгор'ева з клюшкай у руках і Яраслава Чупрыса. Дадаткова тут абыграныя абяцаньні аднаго палітыка пра "моцны ўдар па рэжыму".
– «Патрабуем вярнуць нашага агента і забраць сваіх» з выявамі Яраслава Чупрыса і пэўных палітычных асобаў, якія за шмат гадоў так і не змаглі вызначыцца чый Крым і хто агрэсар.
– «Беларусь мог выратаваць кантрольны клюшкай» са скрыном з гульні, дзе Чупрыс з клюшкай стаіць над ляжачым Лукашэнкам.
– «Рэжым абавязкова падзе» са скрыном з учорашняга матчу, дзе Лукашэнка ў працэсе падзеньня.
– «Biełaruski supraciŭ», са скрынам з гульні ў моманце, дзе Чупрыс штурхае Лукашэнка.
– «Захоўвайце спакой ды вастрыце клюшкі», дзе абыграна знакамітая Паўстанцкая тэма пра косы.


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
👍7😁31🔥1👏1😍1
Forwarded from Белсат
💡 Сустракаем 2026-ы разам!

Прапануем далучыцца да цёплай сямейнай атмасферы з любімымі музыкамі і вядоўцамі!🥳

🔸 20.00 — апошнія ў гэтым годзе інфармацыйныя выданні праграм «Аб’ектыў» і «Студыя Белсат».

🔸 20.40 — праграма «Прасвет» падвядзе вынікі 2025 года для Беларусі і свету і распавядзе, што чакае нас у 2026-м.

🔸 21.25 — сатырычная праграма «Жэстачайшы мульт», дзе галоўныя героі — вядомыя асобы Беларусі і свету, а таксама простыя беларусы, спрабуюць у гумарыстычнай форме разабрацца ў падзеях вакол.

🔸 21.45 — «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым і Лявонам Вольскім. Музыка распавядае пра свае мінулыя і будучыя праекты. Гэта памятнае інтэрв’ю, бо Мікіта Мелказёраў нечакана пайшоў з жыцця 21 снежня.

🔸 22.15 — гумарыстычная праграма «Хай Так TV» з Міхасём Зуем і Дзмітрыем Есяневічам падсумоўвае, над чым смяяліся беларусы ў 2025 годзе.

🔸 22.45 — святочны канцэрт з вядоўцамі «Белсату»: Кацярынай Раецкай, Дзянісам Дудзінскім, Віктарам Шукеловічам, Цімохам Акудовічам, Алінай Коўшык, Кацярынай Ваданосавай, Сцяпанам Пуцілам, Міхасём Зуем і Дзмітрыем Есяневічам.

🎤 Таксама выступяць запрошаныя госці: Аляксандр Івулін, Сяргей Чалы, Вольга Лойка, Сяргей Бесараб і музыкі гуртоў «J:Mors», «РСП», «Kriwi», «Navi Band» і іншыя.

🔸 15 хвілін да Новага году — зварот Святланы Ціханоўскай, пасля чаго працягнем свята добрымі песнямі!

🔴 Падлучыцца да навагодняга эфіру «Белсата» 🔴
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14
Forwarded from Белсат
⚡️ Польшча падоўжыла спрошчаную выдачу праязнога дакументу для беларусаў

Галоўнае адрозненне ад стандартнага парадку палягае на тым, што заяўніку не трэба даказваць немагчымасць атрымання новага пашпарту ў беларускіх уладаў. Такі парадак будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2026 году. Адпаведнае распараджэнне Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы набыло сілу сёння – 1 студзеня.

Грамадзяне Беларусі таксама вызваленыя ад выплаты дзяржаўнага збору за выдачу польскага праязнога дакументу для замежніка. Гэта вызваленне дзее бестэрмінова.

Польскі праязны дакумент для замежніка выкарыстоўваецца ў якасці часовага дакументу для выезду за мяжу і пацверджання асобы. Спрошчаны парадак для беларусаў увялі з 1 ліпеня 2023 года і ўжо не раз падаўжалі яго. Праязны дакумент асабліва актуальны для беларусаў, бо ўлады нашай краіны ў 2023 годзе адмовіліся выдаваць і мяняць пашпарты сваіх грамадзянаў за мяжой.☝️
👍13
⚖️Што ў 2025 годзе ў Беларусі прызнавалі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»?

На канец 2025 года «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі заняў ужо 1928 старонак. Паводле інфармацыі «Вясны», агулам у Беларусі прызнана 8172 матэрыялаў «экстрэмісцкімі», чвэрць — 2107 — з якіх была прызнана сёлета.

У 2025 годзе «экстрэмісцкімі» прызналі:

• 469 Telegram-каналаў і -чатаў;
• 411 Instagram-старонкі;
• 319 Tiktok-акаунта;
• 222 старонкі і суполкі ў Facebook;
• 143 старонкі і суполкі ў VK;
• 118 youtube-старонак;
• 99 старонкі і суполкі ў «Аднакласніках»;
• 21 старонак у X;
• 4 старонкі ў Viber.

🔹2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: вынікі 2025 года ў Беларусі
🤬52
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
23 студзеня 2026 года ў легендарным пабе Alaus Namai (Goštauto 8, Вільня) упершыню выступіць адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага панк-року — Юрый Стыльскі, фронтмэн культавага гурта «Дай Дарогу!».

Панк-рок з Бярэсця, сумленныя тэксты, энергія, якая не падроблена, і голас, які ведаюць тысячы, — усё гэта чакае вас на асаблівай акустычнай сустрэчы з артыстам, чыя творчасць стала сімвалам свабоднага голасу Беларусі.

«Дай Дарогу!» — гурт, заснаваны ў 1998 годзе, які выпусціў сем студыйных альбомаў і заслужыў прызнанне далёка за межамі роднага горада. Іх песні і кліпы, якія падтрымліваюць Украіну і дэмакратычнае рух Беларусі, сталі часткай сучаснай музычнай гісторыі.

📅 Дата: 23 студзеня 2026
📍 Месца: Alaus Namai, Goštauto 8 (Вільня)
🕕 Дзверы адчыняюцца: 18:00
🕖 Пачатак канцэрту: 19:00

🎟 Квіткі: https://fienta.com/lt/yuryy-stylski-gurt-day-darogu-vyaliki-akustychny-kancert-u-vilni

• Першыя 20 квіткоў — 10 € (прададзеныя)
• Прадпродаж — 15 €
• У дзень канцэрту — 20 €

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
6👍2
🏠Асацыяцыя "Талака" прапаноўвае запоўніць форму тым, хто мае патрэбу ў часовым жытле ў Італіі

Хто мае права на пражыванне ў шэлтары?

🔸былыя палітычныя зняволеныя;
🔸асобы, пацярпелыя ад рэпрэсій (адміністрацыйныя і крымінальныя справы з палітычных матываў, звальненне з працы/выключэнне з адукацыйных устаноў і г.д.);
🔸ахвяры хатняга гвалту.

📝Асноўную інфармацыю і анкету вы знойдзеце ў форме.
👍1
7 лютага ў Zolak адбудзецца канцэрт прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай сцэны — Kurwadziki і Алеся Дзянісава (вакаліста легендарнага гурта Dziecuki).

Kurwadziki — гэта жорсткі, іранічны панк з пазнавальным гучаннем, фальклорнымі матывамі і вострай сацыяльнай інтанацыяй. Гурт даўно і ўпэўнена займае сваё месца на незалежнай сцэне Усходняй Еўропы.

Алесь Дзянісаў — адзін з самых харызматычных галасоў беларускага панку, фронтмэн Dziecuki, вядомы шчырымі тэкстамі, магутнай падачай і жывымі выступамі без кампрамісаў.

Вас чакае вечар жывой энергіі, прамых выказванняў і сапраўднага панк-року — без глянцу і фальшы.

📍 Zolak Micro Art Residence
📍 Vytenio g. 50D, Vilnius
Пачатак: 19:00

🎟 Квіткі: https://fienta.com/lt/kurwadziki-ales-dzianisau

🔥 Папярэдні продаж — 15 € (толькі 20 квіткоў!)
💥 У дзень канцэрту — 20 €

Усяго 50 квіткоў — камерная атмасфера, блізкі кантакт з музыкамі і жывое гучанне без бар’ераў.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
5🔥4👍1
Forwarded from Белсат
🛂 Чаму сілавікі могуць дакучаць беларусам за мяжой праз Інтэрпол?

Супольнасць «Partyzanka» расказала, што беларусаў, якія ўцякалі з радзімы праз палітычныя рэпрэсіі, затрымліваюць у еўрапейскіх краінах праз апавяшчэнні Інтэрполу. Вядома пра два такія выпадкі ў студзені – у Польшчы і ў Румыніі – і пра шэраг такіх выпадкаў раней. Ад затрымання не ратуе нават міжнародная абарона.

«Белсат» пагаварыў на гэтую тэму з адвакатам Чэшскай палаты адвакатаў Алесем Міхалевічам.

📍 Чытайце па спасылцы
🤬5💩21