Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.16K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
🇱🇹 Продуктовая помощь беларуским беженцам в Вильнюсе

Беларусам, которые вынуждены были бежать из страны из-за преследований режима, не просто устроиться в чужой стране.

Не имея запасов финансовых средств поначалу даже приходится ограничивать себя в продуктах питания. Нередко необходима детская еда, которую можно приготовить быстро и без лишних усилий.

Если вам или кому-то из ваших родных/близких людей в Вильнюсе нужна продуктовая помощь, то вы можете обратиться в «Наш Дом», которые оказывают такую помощь при поддержке «Maisto Bankas».

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
Чэхія вылучыць стыпендыі для студэнтаў-палітвязняў, дазвол атрымліваць ВНЖ і дапамога палітвязням: скончаны візіт Ціханоўскай у Прагу

На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі Ціханоўская адзначыла, што беларусам трэба дапамагаць візамі, стыпендыямі, аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам, прадэманстраваць беларусам, што яны таксама маюць еўрапейскую перспектыву.

Чэхія гатовая вылучыць на наступны навучальны год 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў. Урадам раней было зробленае выключэнне з візавага бану для беларускага студэнцтва, якое мае стыпендыйную падтрымку.

Яшчэ раней беларусам дазволілі атрымліваць віды на жыхарства з мэтай уз’яднання сям’і. У адрозненне ад грамадзянаў Расіі, беларусы могуць наведваць Чэхію па кароткатэрміновых шэнгенскіх візах, выдадзеных іншымі краінамі. Таксама ў Чэхіі працуе візавая праграма «Грамадзянская супольнасць», і ўжо сёння рэпрэсаваныя беларусы могуць атрымліваць праз яе ўсе тыпы доўгатэрміновых візаў і побытаў.

Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.
👩🏼‍⚕️👨‍⚕️Как врачу уехать из Беларуси и реализоваться в Польше?

Как отличается медицина Беларуси и Польше
Как уехать врачу из Беларуси и трудоустроиться по специальности в Польше
Зарплата врача в Беларуси и в Польше?
Что нужно делать что бы белорусам подтвердить диплом в Польше.

Обо всем этом и не только Марии Мороз поговорила с врачом гинекологом из Беларуси, которая переехала в Польшу.

Смотрите новое видео на YouTube канале «Женщины про»

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Ігар Букас
🔺Дзмітрый Кулакоўскі
🔺Аляксандр Мар'ясаў
🔺Аляксей Сямёнаў
🔺Андрэй Астрацоў
🔺Яўген Віславух
🔺Сяргей Ключанскі 
🔺Дзмітрый Грышчанка
🔺Вікторыя Міронцава 
🔺Барыс Кайзер
🔺Вера Мусіенка
🔺Аляксандр Сузько
🔺Ігар Токараў
🔺Пётр Грэцкі
🔺Ян Дайліда
🔺Сяргей Іваноў
🔺Георгій Васіленка
🔺Канстанцін Прусаў 
🔺Віталь Рогач
🔺Аляксандр Бабіч
🔺Раман Канановіч
🔺Дзяніс Ядзевіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🥇Фільм беларуса пра ўкраінскіх уцекачоў прызнаны лепшай дакументальнай кароткаметражкай

Фільм «Away» (Прэч) Руслана Фядотава, які нарадзіўся ў Магілеве, атрымаў узнагароду на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм».

Стужка распавядае пра 16-гадовых украінскіх уцекачоў Алісу і Андрэя, якія дапамагаюць у школе для дзяцей бежанцаў у Будапешце.

«Смелы фільм, у якім мы адчуваем дзёрзкі погляд рэжысёра і пяшчоту, з якой ён сочыць за сваімі героямі. Мы адчуваем наступствы вайны праз успаміны, жэсты, выразы» - адзначыла журы кінафестывалю

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 23 чалавека:

Данііл Раманаў
Марына Сачыўка
Артур Сцеп
Андрэй Жамейка
Валерый Адалеўскі
Віктар Кулеш
Мікалай Ласіцкі
Максім Пікун
Міхаіл Башкатаў
Іван Кірык
Алег Пасюк
Віталь Астрэйка
Кірыл Жалудок
Артур Чарняўскі
Андрэй Дуброўскі
Дзяніс Воўчак
Наталля Ляцко
Віталь Уласевіч
Андрэй Ханевіч
Вольга Раманцава
Кацярына Хулхачыева
Канстанцін Ніканораў
Мікалай Кацура


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇩🇪 Сёння у амбасады РБ у Берліне адбылася чарговая акцыя ушанавання гістарычнай памяці беларусаў, якія пасьвяцілі сваё жыццё Адраджэнню вольнай Беларусі з нагоды іх дзён народзін:

Зінаіды Бандарынай (11.11.1911-1959), пісьменніцы і паэткі, якая ва ўзросце 17-18 гадоў паехала вучыць беларускай мове дзяцей беларусаў у Сібір, чым натхніла Тодара Кляшторнага прысвяціць ёй верш, паэтакі “Маладняка”, якая  выдала паэтычную кнігу («Веснацвет» 1931), на якую адгукнуўся нават часопіс «Узвышша», і якую Максім Гарэцкі 1928 годзе назваў ў ліку найлепшых паэтаў, сумленную грамадзянку, якую выключаюць з камсамолу і “адкамандыроўваюць” на доўгі час з Беларусі ў Маскву (Інстытут кінематаграфіі) і Ленінград (Акадэміі мастацтвазна), а ў Белдзяржвыдаце бясследна знікаюць яе новы зборнік вершаў і казкі за тое, што яна “правінілася” перад рэжамам, не паверыла ў контррэвалюцыйнасць беларускіх пісьменнікаў Дудара, Аляксандравіча і Зарэцкага, мужную  удзельніцу Другой сусветнай вайны, якую у сакавіку 1942 г. “за самаадданасць у баях камандзір палка прадставіў да ордэна Леніна, які  яна “не атрымала, бо выбыла ў шпіталь” (З аутабіяграфіі З.Б.), 

Эміліі Плятэр (13.11.1806 – 1831), шляхцянкі з нямецкага весфальскага роду, збіральніцы беларускага фальклору і паэткі, творы якой не захаваліся, таму што беларуская  мова, ”... былa пaзбaўлeнa дpyкapcкaгa cтaнкa і мы маем... твopы бeз iмён ix aўтapaў ... aбo, нaaдвapoт, iмёны бeз твopaў,” (К. Цвірка), мужнай жанчыны з ваячўнічым духам, сапраўднай беларускай Жанны д’Арк, якой ганарацца палякі і літоўцы, пaўcтaнцкaгa кaмaндзipa 1830-1831 гг., апетая ў вершы Адама Міцкевіча "Смерць палкоўніка",

Паўлюка Багрыма (14.11.1812-1891), геніяльнага  сялянскага паэта, ад літаратурнай спадчыны якога захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», твор, які на думку Альгерда Бахарэвіча нагадвае блюз або джаз, і які Кастусь Цвірка параўноўвае з “aдшлiфaвaным кaвaлaчaкам бypштынy”, каваля, які ў сваім рамястве дасягнуў мастацкіх вышынь, грамадзяніна, якой ў сувязі зь сялянскімі хваляваньнямі 1828 году ў Крошыне тpaпiў нa дoпыт, ў якім выявiлi і канфіскавалі беларускія вepшы, cяpoд ix вepш Янa Бapшчэўcкaгa «Бyнт xлoпaў», 

Міхася Машары (18.11.1902-1976), аднаго з яркіх паэтаў Заходняй Беларусі, які быў арыштаваны польскімі ўладамі яшчэ падлеткм, у 1920м пайшоў у Чырвоную Армію, трапіў ў лагер Зальцведаль у Саксоніі, ў 1921 годзе быў перададзены Польшчы, 8 месяцаў правёў у лагеры «Шчыпёрна», у 1923—25 служыў у польскай арміі, пасля дэмабілізацыі арганізаваў гурткі Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), адбыў доўгі тэрмін ў віленскай турме Лукішкі, дзе пісаў вершы, якія таемна вынесла і ў 1928 выдала асобным зборнікам Зоська Верас, жыў пасля 1939 года ў савецкай Беларусі, быў сябрам СП Беларусі, працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё, выступаў пераважна як празаік,

Язэпа Лёсіка (18.11.1883-1940), беларускага нацыянальнага і палітычнага дзеяча, пісьменніка, публіцыста, мовазнаўцу і педагога, сасланага ў Сібір уладай царскай імперыі, сябрам Вялікай беларускай рады, удзельніка Першага Усебеларускага з'езда, аднаго з ініцыятараў акту незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым арыштаванага  саветамі ў 1922, 1930 г. і 1938 г., сасланага ў лагер за "антысавецкую агітацыю". Па сённяшні дзень невядома, ці памёр у турме, ці быў расстраляны ў 1940 годзе.

1937=2022

Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Forwarded from Беларусы Москвы — народный канал
Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволенных Беларусі, а таксама пачалі адпраўляць віншаванні з надыходзячымі сьвятамі і Новым годам.
Палітвязні - нашы героі:
Верэмій Ілля,
Алійнікаў Сяргей,
Марач Андрэй,
Запольскіх Уладзімір,
Антанюк Аляксандр,
Казлоўскі Віктар,
Пугачоў Станіслаў,
Ластоўскі Дзмітрый,
Новік Дзмітрый,
Кучынскі Павел,
Шкляр Андрэй,
Сінкевіч Дзмітрый,
Лінтоўскі Міхась,
Раптуновіч Андрэй,
Панько Дзмітрый,
Лапенас Міхась,
Мусіенка Вера,
Міронцава Вікторыя.
Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайце ПЦ «Вясна», politzek.me і dissidentby.com.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: дамова з Парашэнкам, рыштунак для добраахвотнікаў, спіс прапановаў для кангрэсменаў ЗША

У першыя дні яна выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму па бяспецы, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і журналістам, якія супрацьстаяць рэжымнай машыне.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Падчас сустрэчы ўкраінскі экс-прэзідэнт распавёў пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сілаў. Яны дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную раду пра іх легалізацыю, кампенсацыі для параненых і для сем'яў ахвяраў.

📍З кім яшчэ сустрэлася і пра што дамовілася Святлана Ціханоўская?

– З міністрамі абароны Нідэрландаў і Канады абмеркавалі падтрымку суверэнітэта Беларусі і перадачу цёплай формы, медыцынскага абсталявання і іншага рыштунку, якія могуць быць перададзеныя беларускім добраахвотнікам, валанцёрам і медыкам ва Украіне.

– З сенатарамі і кангрэсменамі ЗША, якім перадала спіс прапановаў па падтрымцы беларускай незалежнасці. Яны дамовіліся ініцыяваць слуханні ў Кангрэсе па сітуацыі ў Беларусі.

– З дэпутатамі Бундэстагу ішла размова пра падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных, неабходнасць выпрацоўкі стратэгіі па выцягванні Беларусі з-пад кантролю Расіі. Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць пашырыць выдачу візаў. Як раней пацвердзіў амбасадар Германіі, візы будуць надалей выдавацца беларусам.

– З намесніцай дзяржсакратара ЗША Боні Джэнкінс размаўлялі пра арганізацыю слуханняў у Радзе бяспекі ААН па Беларусі.