Беларусы Замежжа
1.67K subscribers
8.91K photos
1.84K videos
6 files
3.88K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
👩‍💻🧑‍💻 Другі набор анлайн-курса па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца»

OEEC запрашае на курс ўсіх беларусаў і беларусак, якія цікавяцца тэмай грамадзянскага ўдзелу, якім ужо ёсць 18 гадоў.

"На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях, каб ствараць дэмакратычнае грамадства.

💡 З відэа і варкшопаў вы даведаецеся:

─ адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца;
─ як вызначаць свае каштоўнасці і чаму яны становяцца падмуркам нашых паводзін і тых рашэнняў, якія мы прымаем;
─ што павінна быць у супольнасці, каб яна была ўстойлівай і рэалізавала сваю місію і мэты;
─ як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму;
─ што такое адвакацыя і якія тыповыя памылкі дапускаюць пры планаванні адвакацыйных кампаній."

Заяўкі прымаюцца да 19 верасня.
Форма для рэгістрацыі 👉 па спасылцы.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💼 Эфектыўны пошук працы

Хочаш знайсці добрую і перспектыўную працу, але не ведаеш, як і з чаго пачаць? Перарабляеш сваё рэзюмэ ўжо 10 разоў і яно табе ўсё-роўна не падабаецца? Табе складана праходзіць сумоў'е з-за страху яго заваліць? Прыходзь на трэнінг «Эфектыўны пошук працы» ад Таццяны Дзямчук — HR Business Partner, кар'ернай кансультанткі, коўча ICF, ментаркі Women in Tech.

👉 На трэнінгу будзе ісці размова пра:

Стратэгію і тактыку пры пошуку працы
Чаму пошук працы — гэта праект?
На што глядзіць кампанія ў рэзюмэ
Як паспяхова праходзіць сумоў'е

Фармат трэнінгу:
• Воркшоп: лекцыйная частка + групавое практыкаванне
• Q&A сэсія 
• 10 слотаў на індывідуальныя сэсіі па 30 хвілін (ацэнка рэзюмэ і LinkedIn, дапамога з самапрэзентацыяй, ацэнка стратэгіі і гд)

📆 11 кастрычніка, 17:30-19:30
📍Warsaw, Twarda 14/16
Удзел вольны, патрэбна рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🎥 Правовая инициатива проведёт в Вильнюсе КиноТренинг, на котором вы снимете документальный фильм о правах человека!

НА ТРЕНИНГЕ ВЫ:
• Погрузитесь в тему прав человека
• Познакомитесь с видами неигрового кино
• Получите набор инструментов документалиста
• Снимете и смонтируете собственный фильм

КРОМЕ ЭТОГО ВАС ЖДУТ МАСТЕР-КЛАССЫ ПО:
• Основам операторского мастерства
• Работе со звуком
• Освещению
• Монтажу и созданию титров

📍Полная программа КиноТренинга на сайте.

Все итоговые фильмы будут размещены на канале — таким образом у вас будет не только готовый продукт, но и толчок в его продвижении!

📆 24-29 октября
📍 Вильнюс
💬 офлайн, всех участников предоставят проживание и питание
не оказывается визовая поддержка и оплата проезда

Чтобы стать участником, заполните анкету до 23:59 11.09.2023

Организаторы ответят всем кандидатам и кандидаткам независимо от результатов конкурса.

По любым вопросам пишите на почту education.legin@gmail.com

#БЗ_адукацыя

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🌐 Online-Camp Digital Leaders

Друзья, уже скоро стартует новая долгосрочная образовательная программа для молодых беларусов и беларусок «Online-Camp Digital Leaders». Участие в ней — это отличная возможность продвинуть свои навыки в сферах цифрового лидерства, цифровых сообществ и организации онлайн-лагерей. 

Мир, где цифровые технологии и онлайн-пространство играют всё более важную роль, полученные  знания и опыт будут полезны в построении карьеры и при организации собственных онлайн-проектов.

Преимущества программы:

● Обучение у эксперто_к из разных областей.
● Возможность развития собственной экспертизы и раскрытие потенциала в цифровой сфере
● Чат сообщества цифровых лидеро_к
● Сертификат участни_цы программы
● Поддержка в организации твоего Online Camp (менторская, организационная, гонорарная)

📅 Когда?

Образовательная часть: 13 октября – 4 ноября 2023 года
Время: Четверг–Пятница, 16:30-18:30 (по Минскому времени)
Проведение собственного Online Camp: с ноября 2023 по апрель 2024 года

🔗 Ссылка на полную программу: ссылка
👉 Для участия заполняй онлайн–форму до 8 октября. 
Ответ придет на почту участникам_цам до 10 октября.

Проект реализуется Goethe–Institut при финансовой поддержке Европейского союза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🔑 Адукацыйны курс «Навучыцца вучыць»

Хочаш навучыцца ствараць уласныя адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі? Запрашаем на адукацыйны курс «Навучыцца вучыць» у Варшаве!

На праграме ты навучышся:

• Ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі,
• Распрацоўваць адукацыйная падзеі/курсы,
• Арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельні_ц і весці іх да чаканага выніку,
• Фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, якая дапаможа палепшыць тваю працу.

А яшчэ распрацуеш уласны план развіцця і зразумеш, куды рухацца далей ў прафесійным плане! 

Фармат праграмы:

• Жывыя сесіі ў Варшаве ў лістападзе 2023 – снежні 2024 года (11, 25, 26 лістапада, 8 і 9 снежня);
• Практычныя хатнія заданні, на якія ты атрымаеш зваротную сувязь ад трэнер_ак і ментар_ак курса,
• Анлайн–група рэфлексіі і падтрымкі,
• Магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю уласнай адукацыйнай падзеі. 

👉 Падрабязны расклад і змест праграмы можна паглядзець тут.

Падаць заяўку: https://forms.gle/1tt8SvTahUuuz9XF9 

🗓 Дэдлайн: 22 кастрычніка 2023, 23:59 СЕТ*
Пра вынікі адбору ўдзельніцы і ўдзельнікі будуць праінфармаваныя не пазней за 25 кастрычніка

Засталіся пытанні? Пішы на imaginey@dvv-international.de (Воля)

Трэнінг праводзіцца DVV International  ў межах праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»

OEEC запускае курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы:  як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, пісаць праектныя заяўкі, справаздачы і тэхнічныя заданні, інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і г.д.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і вам будуць даступныя:
⚡️ 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
⚡️2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
⚡️самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
⚡️практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
⚡️чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.

Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.

💎 Рэгіструйся на курс да 16 кастрычніка

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🔥Прававая ініцыятыва адкрывае набор на гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні!»

Паўгода вы будзеце вывучаць тэорыю правоў чалавека і вучыцца яе ўжываць. Яшчэ паўгода — проходзіць стажыроўку ці рэалізоўваць уласны праект.

Вас чакае:
• 6 афлайн-сесій
• вебінары паміж сесіямі
• хатнія заданні на платформе
стажыроўка ці рэалізацыя ўласнага праекта
• дадатковыя імпрэзы
• база ведаў з матэрыяламі з курса

📌 Праграма і падрабязнасці

Курс для вас, калі:
• У вас ёсць базавыя веды, якія хочаце абагульніць
• Вы актывіст_ка і хочаце пачаць уласны праект
• Плануеце кар'еру ў правах чалавека

Адбор складаецца з двух частак:
— анкета ўдзельніка, паводле якой мы запросім вас на першую сесію
— першая сесія + эсэ, паводле якога мы запросім вас на поўны ўдзел у праграме

Курс бясплатны, аплачваюцца квіткі, жытло і харчаванне. Але квіткі на першую сесію ўдзельнікі_цы набываюць самастойна.

📍Адказвайце да на пытанні ў анкеце, каб прайсці на першую сесію!
❗️Дедлайн: 25.10.2023

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🗣 Прэзентацыя даследавання адукацыйных патрэбаў беларусаў і беларусак

Як эміграцыя паўплывала на адукацыйныя патрэбы беларусаў і беларусак і што зараз найбольш актуальна для моладзі ўнутры Беларусі? Які запыт існуе і ці ёсць гатоўнасць моладзі да стварэння ўласных ініцыятыў і самаарганізацыі? 

У 2023 годзе Imagine Y разам з камандай партнёраў правялі даследаванне, каб атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Мы запрашаем вас на прэзентацыю, каб падзяліцца вынікамі і абмеркаваць, як адукацыйныя ініцыятывы могуць адказваць на выклікі, з якімі сутыкаюцца маладыя беларусы і беларускі. 

Для каго прэзентацыя? 

• Для прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
• Для камерцыйных праектаў, якія прадстаўляюць адукацыйныя паслугі;
• Для трэнерак і трэнераў нефармальнай адукацыі;
• Для ўсіх, хто цікавіцца развіццём беларускага грамадства

Фармат: 

• Прэзентацыя вынікаў даследавання ад кіраўніка даследчага праекта;
• Панельная дыскусія пра выклікі беларускай моладзі з удзелам ініцыятыў грамадзянскай супольнасці;
• Нэтворкінг за кубачкам кавы ці гарбаты. 

Удзельнікі і ўдзельніцы прэзентацыі атрымаюць доступ да электроннай версіі вынікаў даследавання.

📆 Калі: 29 лістапада, 15:30-17:30
📍Дзе: Twarda 14/16, Варшава, Imaguru Startup Hub + online
Удзел вольны, але ж неабходна рэгістрацыя: https://forms.gle/J5pgnfmxDY7W3Gv79 

Прэзентацыя праходзіць у межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы DOM." Аляксандрам Кот-Зайцавым.

Алесь падзеліцца гісторыямі стварэння праекта, распавядзе пра творчы працэс і адкажа на пытанні.

У нядзелю 3 снежня ў 18:00 адбудзецца фінісаж выставы ў фармаце нефармальнай сустрэчы з аўтарам.

Наведвальнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы. У рамах фінісажу таксама адбудзецца перформанс "Shift" з удзелам харэографа Дашы Івановай.

Мовы: польская і беларуская.

Выстава «DOM.» — суб’ектыўны фотадакумент, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

🗓 2.12  13:00 | 3.12 18:00
📍 Muzeum Wolnej Białorusi, Foksal 11, Warszawa
📝 Уваход вольны

Больш інфармацыі 👉 па спасылцы.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🚀 Майстар-клас: Упраўленне сваім унутраным рэсурсам

На майстар-класе мы паразмаўляем аб тым, што рабіць, калі бракуе ўнутранага псіхалагічнага рэсурсу, каб паўнавартасна жыць і працаваць ва ўмовах нявызначанасці. Якія механізмы папаўнення ўнутранага рэсурса існуюць? Вядучы трэнінгу: Васіль Пронь — псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, досвед працы больш за 17 гадоў.

Што чакае цябе на трэнінгу?

👉 Куды знікаюць рэсурсы, што адбываецца ў стане нявызначанасці. Ахоўныя стратэгіі. Сімптомы выгарання.
👉 Прафілактыка ўнутранага стану.
👉 Мультымадальная мадэль BASIC Ph, як аснова, для складання карты рэсурсаў.
👉 Што рабіць для аднаўлення.  На што абапірацца.

📅 20 снежня ў 18:00
📍 Imaguru Startup Hub (Twarda 14/16
) + ONLINE

📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя: https://airtable.com/appkSHb2T9ZWsYvGO/shrTT5DF279oTKvCO

Трэнінг праходзіць у межах праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🎭 Пробны занятак тэатральнага курса "Міф пра актораў"

"Далучайцеся да наc на пробны занятак тэатральнага курса "Міф пра актораў" пад кіраўніцтвам Андрэя Саўчанкі.

На занятку мы разбурайма і стварайма міфы пра акторскую прафесію. Уключаемся ў працэс існавання праз абуджэнне сваёй прыроды, патэнцыялу асобы і стану крэатыўнасці.

🌟 Курс мае 3 накірункі:

1. Практыка. Асвойванне навыкаў, неабходных для выхаду ў сцэнічную прастору, праз трэнінг і практыкаванні.
2. Стварэнне. Сістэма заданняў, якія прапануюць адчуць сябе стваральнікам, акторам, рэжысёрам; правакуюць на творчую рызыку і раскрыццё сябе; дазваляюць асвойваць і ўжываць сродкі выражальнасьці.
3. Тэорыя. Базавыя веды акторскіх сістэмаў. Аналіз творчых спробаў.

Вывучайма, ператварайма ў навыкі неабходныя акторам элементы: Увага, уяўленне, дзеянне, адчуванне прасторы, адчуванне часу, каардынацыя, канцэнтрацыя, падзея, прапанаваныя абставіны і сітуацыя, партнёрскае ўзаемадзеянне, назіральнасць, харызма, псіхафізіка і іншыя. Праводзім іх праз сістэму практыкаванняў. На першых сустрэчах знаёмімся з інструментамі:
"Магічнае Калі б", "Кінастужка баччанняў", "Метад галоўных пытанняў", зазірайма ў імправізацыйнае самаадчуванне і спосабы існавання. Робім акцэнт на спробы і іх аналіз.

🔔 Запіс і дадатковая інфармацыя:
telegram: @Veronl4
https://t.me/+0Ly9tp71_vE5ZTAy

Запрашаем у групу як афлайн, так і анлайн!“

📅 Панядзелак, 26 лютага, 19:00
📍 Imaguru Hub, Twarda 14/16
Warszawa

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Трэнінг «УзаемаДЗЕЯННЕ» для тых, хто працуе з групамі падлеткаў і дарослых, ды хоча разнастаіць свой запас трэнерскіх інструментаў.

🔥 Цягам дня з перапынкамі на выдых і каву мы з вамі:

• будзем практыкаваць розныя інтэрактыўныя фарматы* на знаёмства, разагрэў, сунастройку групы, рэфлексію;
• разбярэмся, чым такія фарматы дапамагаюць вядучамым і групе, чаму добра мець іх «поўныя кішэні» на самыя розныя выпадкі;
• паспрабуем «дакручваць», адаптоўваць ужо вядомыя фарматы пад вашыя задачы, каб інтэграваць вынікі трэнінга ў вашу дзейнасьць.

🚀 * Інтэрактыўныя фарматы — свайго роду майстэрства дакладнага дзеяньня. Дзякуючы ім можна паскорыць знаёмства і завязваньне сацыяльных сувязяў паміж людзьмі, што вельмі важна для тых, хто ў эміграцыі.

2 сакавіка, 10.00-18.00
📍 Варшава, ul. Rzymowskiego 32, DK Kadr


Удзел бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у межах праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌐 Анлайн–кэмп: «Моладзь за ўстойлівае развіццё»

Мы жадаем, каб твой голас быў пачуты! У гэтым месяцы мы запускаем SDG Camp, дзе будзем размаўляць пра:

👉 адукацыю
👉 правы чалавека
👉 змены клімату
👉 перспектывы будучыні.

Мы прааналізуем трэнды, выявім магчымасці і праблемы, каб стварыць бачанне будучыні Беларусі, якое будзе прадстаўлена на Саміце будучыні ў 2024 годзе.

📍 Калі: пачынаючы з 19 сакавіка, кожны аўторак і сераду з 18:30 да 20:00 па Мінскім часе
📍 Дзе: онлайн, з магчымасцю атрымання сертыфіката ўдзелу (калі ты ўдзельнічаў як мінімум у 2 вэбінарах і ўносіш свой уклад у сесіі)

Пратаколы бяспекі і спасылкі на Zoom будуць дасланыя кожны панядзелак перад сустрэчай.

Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка, але ж ты можаш далучыцца ў любы момант!

Зарэгістравацца!

Online Camp рэалізуецца ініцыятывай "Моладзь за ўстойлівае развіццё" і Зялёнай Сеткай, сумесна з Goethe-Institut у рамках праекта Imagine Y і пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌟 Трэнінг: PR і Камунікацыі

Як правільна і хутка выбудаваць камунікацыю з аўдыторыяй і прыцягнуць увагу да свайго праекту ці прадукта? Рэгіструйся на трэнінг і мы навучым цябе распрацоўцы эфектыўных PR-стратэгій для якаснай камунікацыі.

👩‍💼 Вядучая трэнінгу: Лена Сямёнава – 15+ гадоў у маркетынгу, медыя і камунікацыях. Распрацоўвала і рэалізоўвала маркетынгавыя стратэгіі для сусветных брэндаў.

Што чакае цябе на трэнінгу?

Стварэнне эфектыўнай PR-кампаніі
Рэалізацыя PR-стратэгіі
Прэс-рэлізы і якаснае ўзаемадзеянне з медыя
Праца з інфлюенсерамі
Крызісны піяр

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія.
10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

📅 5 красавіка ў 18:00
📍 Vilnius, Кампус ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE
📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🚀 Трэнінг: Эфектыўны праектны менеджмент

Хочаш запусціць свой уласны праект або эфектыўна кіраваць камандай? На трэнінгу ты навучышся вызначаць мэты праекту, выбудоўваць стратэгіі і выкарыстоўваць розныя метадалогіі кіравання праектамі: ад Aglie да класічнага Waterfall.

Вядучы трэнінгу: Віталь Кухарчык – Head of Product Operations у Flo, сертыфікаваны спецыяліст па Scrum з 13-гадовым досведам працы ў IT у галіне кіравання камандамі.

Што чакае цябе на трэнінгу?
Асноўныя прынцыпы праектнага кіравання
Розныя метадалогіі, у тым ліку Agile і Waterfall
Практычныя навыкі вызначэння каштоўнасцяў праекта
Каманда: значэнне і ўплыў на вынікі
Кіраванне чаканнямі, рызыкамі і ацэнкамі ва ўмовах нявызначанасці

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія.
10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

📅 16 красавіка, 18:00
📍 Vilnius, Кампус ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE
📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🚀 Майстэрства персанальнага менеджменту: эфектыўная самаарганізацыя

Каб паспяхова кіраваць камандамі і праектамі патрэбна не проста інтуіцыя. На трэнінгу ты навучышся стратэгіям, якія неабходныя для дасягнення асабістых і прафесійных мэт, аптымізацыі часу, павышэнні самаарганізацыі і прадуктыўнасці.

Спікерка: Таня Кавалёнак, экспертка з вялікім досведам у персанальным і арганізацыйным развіцці. Яна падзеліцца сваімі ведамі, назапашанымі за 9 гадоў працы ў некамерцыйным сектары, IT-індустрыі і міжнародных арганізацыях.

Што цябе чакае:
👉 Разбор ключавых сістэм персанальнага менеджменту
👉 Асноўныя інструменты персанальнага менеджменту і практыкі іх прымянення
👉 Практычнае заданне на аснове рэальных задач
👉 Стратэгіі ўкаранення новых правілаў і інструментаў у распарадак дня

📅 24 красавіка 17:30–20:00
📍 Warsaw, Twarda 14/16 + ONLINE
📝 Удзел бясплатны, патрэбна рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы ЕС

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Запрашаем ментараў і ментарак далучыцца да Стартап–школы беларускіх сацыяльных праектаў!

Хочаш падзяліцца сваім досведам і натхніць новае пакаленне сацыяльных прадпрымальнікаў? Далучайся да Стартап-школы беларускіх сацыяльных праектаў у якасці ментар_кі! Дзяліся досведам і стварай будучых лідэраў. Разам мы ствараем будучыню!

Што трэба рабіць?

Дзяліцца досведам і кансультаваць удзельнікаў і ўдзельніц па асноўным аспектам іх праектаў анлайн.
Дапамагчы ўдзельні_цам паглыбіць іх веды.
Даць зваротную сувязь для развіцця кожнага з праектаў.

Падрабязная інфармацыя: https://school.imaguru.net/

👉 Каб стаць ментарам або ментаркай запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🔥 Imaguru Startup HUB запускае бясплатную адукацыйную праграму для беларускіх падлеткаў у Варшаве і Вільнюсе.

Business camp для тынэйджараў — гэта курс па прадпрымальніцтве для падлеткаў, якія разам з бацькамі вымушаны былі з'ехаць з Беларусі. Яго мэта дапамагчы падлеткам адаптавацца ў новай краіне, знайсці сяброў і бяспечнае асяроддзе, атрымаць карысныя веды.

🌎 Больш інфармацыі: https://teenguru.imaguru.co/

👉 Рэгістрацыя: https://airtable.com/appsBWPXkw2MWPOOF/shrna6I6nqjaqZOyb

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць?

Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць

Першая сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі)
🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі

📍Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
📍Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
📍Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?
💡Адкажам на пытанні - на нашай сустрэчы.

💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Рэгістрацыя 👉 па спасылцы.

Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі

📍Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія - не?
📍На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і на якія - пры напісанні артыкулаў у англамоўнай?
Пачуем адказы на гэтыя пытанні і шмат цікавых гісторый правак і ўдакладненняў у Вікіпедыю

Сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 27 чэрвеня ў 18:30 (па Менску)
🎉 афлайн 27 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

💻 Бярыце з сабой лэптопы і добры настрой. Каб арганізатары маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут

🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну