🌍 Беларусь у замежжы
Сябры! Мы запускаем новую рубрыку #Беларусь_у_замежжы, у якой будзем расказваць пра беларусаў і беларусак, якія жывуць за мяжой (па сваёй ці не па сваёй волі) і робяць нешта важнае і цікавае для Беларусі.
І пачынаем са студэнта Гарвардскага ўніверсітэта Максіма Багдановіча, які заявіў аб жаданні бясплатна пракансультаваць ў сваім тэлеграме @MaksimBahdanovich беларускіх школьнікаў па пытаннях паступлення «ў добры амерыканскі ўніверсітэт».
"Галоўная ўмова - каб патэнцыйныя абітурыенты пісалі самастойна (а не іх бацькі!) і пажадана па-беларуску. Таму калі вы бацька, то можаце паказаць гэты пост сваей дачцы ці сыну і сказаць, што есць такі Максім і ен будзе рады дапамагчы.
Я думаю што большасці таленавітых беларускіх школьнікаў нічога не перашкаджае паспрабаваць і патэнцыйна змяніць свае жыцце і жыцце нашай краіны да лепшага. Усе магчыма!" - піша Максім.
Дасылайце інфармацыю пра беларусаў і беларусак замежжа, пра якіх было б цікава расказаць.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

👕 "Выжыванка" для Уладзіміра Зяленскага
Сёння, у рамках рубрыкі #Беларусь_у_замежжы, гаворка пайдзе пра Руфіну Базлову, якая зараз жыве ў Празе і яе праект "выжыванкі".
Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з'явіўся на публіцы ў кашулі з вышыўкай, створанай па малюнку Руфіны. Гэта парадавала беларускую мастачку, бо "адносіны Украіны і Беларусі зараз не зусім простыя".
У дадзены момант яна працуе над праектам, мэта якога - з дапамогай вышыўкі распавесці гісторыі палітвязняў у Беларусі. Мастачка вядомая сваімі працамі аб пратэстным руху. "Падчас пратэстаў складанне крыжыкаў мяне псіхічна выратавала", – падзялілася Руфіна ў інтэрв'ю DW.
✍️ Дасылайце інфармацыю пра беларусаў і беларусак замежжа, пра якіх было б цікава расказаць.