Беларусы Замежжа
1.69K subscribers
9.23K photos
1.91K videos
6 files
4.01K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Варшаўскі івэнт у межах рэзідэнцыі па стварэнні праектаў салідарнасці з Украінай Cultural Bridge 💫

Jam-перформанс беларускіх і ўкраінскіх музыкаў «Паэтон» адбудзецца 29 ліпеня ў 17:00 на пляцоўцы Беларускага Моладзевага Хаба (plac Konstytucji 6).

«Паэтон» – музычная імправізацыя на чытанне паэтычных твораў.

Імпрэза ўключыць у сябе серыю jam-сэйшэна ў суправаджэнні паэзіі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Наведвальнікаў чакаюць імправізацыі з матывамі фольк, акадэмічнай, джазавай і рок музыкі.

Свае вырыяцыі на творы выканае Варшаўскі вольны аркестр. Калектыў у асноўным складаецца з беларускіх прафесійных музыкантаў, большасць з якіх апынулася ў вымушанай эміграцыі. Уся дзейнасць аркестра накіравана на распаўсюджванне беларускай класічнай і сучаснай музыкі, а таксама на зварот ўвагі міжнароднай супольнасці да беларускіх падзей ад 2020г і да ўласнага моманту.

Цяпер аркестр грае і супраць вайны ва Украіне і таксама адкрыў свае дзверы для украінскіх музыкаў.

УВАХОД ВОЛЬНЫ✌️

@belarusy_zarubezhja

#БЗ_афиша
Прайшло два гады. Два гады перажыванняў, спадзеваў, расчараванняў, але таксама і здабыткаў

Некаторыя з нас спадзяваліся, што дастаткова паставіць ў патрэбным месцы ў бюлетэні. Што выбар абсалютнай большасці немагчыма сфальсіфікаваць. Зразумеўшы, што ў цяперашняй Беларусі магчымыя самыя звыродлівыя рэчы, мы спадзяваліся на раскол эліт, што пабачыўшы акіян людзей на вуліцах, улада не зможа пайсці супраць народа. Мы спадзяваліся на міжнародную супольнасць, санкцыі, палітыкаў.

Урокі, які мы вывучылі за гэтыя 2 гады, вельмі простыя - цудаў не бывае, спадзявацца трэба толькі на сябе, натхніць на дзеянне можна толькі сваім прыкладам, ніхто не падтрымае нашых блізкіх, акрамя нас саміх.

7 жніўня мы пройдзем маршам па цэнтры Варшавы, каб узгадаць той дзень. Дзень, калі скралі нашыя галасы. Але і дзень, калі мы паўсталі за свае правы. Дзень, калі мы абурыліся гвалту на нашых вуліцах. Калі зразумелі, што кожны можа і павінен нешта з гэтым зрабіць.

Дзень, калі мы аб'ядналіся!
🤍❤️🤍

@belarusy_zarubezhja

#БЗ_афиша
🤍❤️🤍 Міжнародная акцыя беларускай дыяспары “ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ” з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

🔥 Не менш за 26 гарадоў па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі.

06.08. (субота)

🇵🇱 Быдгашч
16:00, Most Jerzego Sulimy-Kamińskiego
Падрабязней

07.08. (нядзеля)

🇵🇱 Беласток
16:00, марш Годнасці, Rynek Kościuszki 4, Białystok
Збор удзельнікаў-каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго мы пройдзем вуліцамі Беластока да консульства РБ
Падрабязней

🇵🇱 Варшава
15:00, марш ад Моладзевага хаба (плац Канстытуцыі) да плаца Замкавага
Падрабязней

🇵🇱 Познань
14:00 , plac Adama Mickiewicza, Poznań
Падрабязней

🇧🇪 Брусэль
15:30 - 16:30, Shuman plein

🇬🇧 Лондан
13:30 - 15:30, Збор на Parliament Square каля помніка Чэрчылю, потым ідзем на Westminster Bridge Вэстмінстэрскі мост
Падрабязней

🇺🇸 Вашынгтон Дзі Сі
18:00, National Mall between 3rd and 4th Streets, Washington
Падрабязней

🇺🇸 Фiладэльфiя
21:00, 2600 Benjamin Franklin Parkway Philadelphia, PA 19130
Падрабязней

08.08. (панядзелак)

🇦🇹 Вена
16:30, Platz Der Menschenrechte Wien
Падрабязней

09.08. (аўторак)

🇱🇹 Вільня
18:30, Кафедральная плошча Вільнюса, мітынг-перфоманс, 19:30 марш Годнасці да Амбасады, там мітынг рэквіем
Падрабязней

🇱🇹
Клайпеда
19:00, The Arch | Monument to the United Lithuania

🇵🇱 Уроцлаў
19:00, марш Годнасці, NFM (plac Wolności 1)
Падрабязней

🇵🇱 Кракаў
19:00, марш Годнасці, Збор удзельнікаў - plac wielkiej armii Napoleona, пасля чаго мы пройдзем вуліцамі Кракава да помніка Міцкевічу на Рынку
Падрабязней

🇵🇱 Гданьск
18:30, марш Годнасці, Збор удзельнікаў - каля фантана Нептуна. Шэсце вуліцамі Гданьска да Еўрапейскага цэнтру Салідарнасці
Падрабязней

🇵🇱 Шчэцін
19:30, Szczecin, марш Годнасці, ад ul. Jasne Błonia да Plac Żołnierza Polskiego
Падрабязней

🇵🇱
Бельско-Бяла
18.00, plac Chrobrego, Bielsko-Biała

🇱🇻 Рыга
19:00, марш Годнасці, ад нацыянальнай бібліятэкі да помніку Свабоды
Падрабязней

🇩🇪 Берлін
18:00, Berlin, Haus der Statistik, Otto-Braun-Strasse 70
Падрабязней

🇩🇪
Кёльн
18:00 - 20:00, Alter Markt
Падрабязней

🇩🇪 Мюнхен
19:00, Arnulfstrasse 197, 80634 München
Падрабязней

🇩🇰 Капенгаген
17:00, Kristianiagade 5, Copenhagen
Падрабязней

🇨🇿 Прага
19:00, Mariánské náměstí 2/2, Praha 1, Пражскі магістрат
Падрабязней

🇬🇪 Тбілісі
17:00 каля амбасады, 18:30 каля будынка Парламента

🇬🇪 Батумі
18:30-19:30, акцыя ля каланады
Падрабязней

🇸🇪 Стакгольм
21:00, Stockholm, Medborgarplatsen

🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Эдынбург
19:00, St Andrew’s Square

13.08. (субота)


🇫🇮 Хельсінкі
13:00, Mannerheiminaukio, Helsinki

🇺🇸 Трой, Мічыган
Падрабязней

🇺🇸 Сан Францыска

14.08. (нядзеля)

🇺🇸 Чыкага
12:00, downtown Chicago, Historic Water Tower
Падрабязней

🇺🇸 Бостан
19:00, Boston Public Garden,Kosciuszko Statue
Падрабязней

20.08. (субота)

🇩🇪 Брауншвейг
11:00 - 14:00, Kohlmarkt/Poststraße

🗣 Калі ў вашым горадзе таксама праходзіць мерапрыемства, прысвечанае гадавіне падзеяў у Беларусі 2020 года, дасылайце інфармацыю нам у чат-бот, і мы яе апублікуем у наступных навінавых паведамленнях.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇨🇿 Фільм "Courage" ў Празе

9 жніўня, у гадавіну выбараў 2020 года і пачатку беларускіх пратэстаў, у Празе паказваюць дакументальны фільм "Courage" аб першых днях пратэсту.

Паказ падрыхтаваны аб'суполкай "Bělaruské studentstvo ČR".

Квіткі можна набыць 👉 па спасылцы.

📆 Дата: 9 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: Kino Pilotů, Donská 168, Прага

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🏛️ Музей Вольнай Беларусі пачынае серыю адкрытых сустрэч

З сярэдзіны жніўня ў прасторы Музея Вольнай Беларусі пачнуць адбывацца сустрэчы з вядомымі палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі, усімі, хто не спыняе сваю працу, набліжаючы Новую Беларусь.

13 жніўня музей запрашае на першую такую сустрэчу - з афіцыйнай прадстаўніцай Кіберпартызанаў Юліянай Шаметавец і палітычным прадстаўніком руху “Супраціў” Зміцерам Шчыгельскім.

Госці падзеляцца ўражаннямі ад Канферэнцыі ў Вільні, а таксама ўласнымі вынікамі і планамі супрацьстаяння рэжыму.

Вы можаце даслаць свае пытанні загадзя куратару сустрэчы @Andreiitsme.

Уваход вольны.
Чакаем!

📆 Дата: 13 жніўня
Час: 14.30 (час мясцовы)
📍Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal,11, Варшава

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📢 Увага беларусам 🇩🇪 Нямеччыны і беларусам суседскіх краін - конкурс!

Хочаш выйграць адзін з трох бескаштоўных квіткоў на любую імпрэзу фестываля Minsk x Minga?

Для гэтага трэба
падпісацца на старонку фестываля
https://instagram.com/minsk_minga

прадоўжыць сказ “Мінск для мяне - гэта…” у апошнім пасце.

Хто збярэ найбольш падабаек - атрымае бескаштоўны квіток на адно з мерапрыемстваў фестываля на свой выбар.
🎫🎫🎫

Minsk x Minga – а што гэта такое?
Гэта першы беларускі фестываль на Мюнхеншчыне, Нямеччына, які пройдзе з 9 па 11 верасня 2022 года.

9 верасня - Residenz München
🎤 19:00 Маргарыта Ляўчук - Belarus must go on! 🌹

10 верасня - Backstage
🖼17:00 Вернісаж "Беларускі мартыралог" (Ксіша Ангелава)
🥷🏿19:00 Перформанс „The body you are calling is currently unavailable“ Ігара Шугалеева і каманды
🌿21:00 Kriwi (NewFolk- und ClubEtno-Band)
🎧22:30 DJ-Set Papa Bо Selektah

11 верасня - Backstage
🎨“Мой сябар асілак” - творчая майстэрня для дзяцей ад 5 да 12 са Святланай Бень
🤹‍♀️14:30 Kasperletheater

🎬11:30 Кіна-паказ і дыскусія
„Возера радасці” А. Палуяна „Strip and War” А. Куцілы

🎹19:00 Palina (электра, поп)

🎫 Апроч удзелу ў конкурсе, можна таксама купіць квіткі тут:
https://www.tickettailor.com/events/razam

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Вялікі вулічны канцэрт каля Радыё Ўнэт у Варшаве

Пятнічным вечарам, 19 жніўня, завітайце на вялікі вулічны канцэрт пры падтрымцы Радыё Ўнэт.

Гэтым разам у сэрцы Варшавы, у ста метрах ад калоны Жыгімонта, зайграюць гурты:

🎵 23.34 Music Band
🎵 GRAPHOTYPE
🎵 BELARUSIAN TRUESTORY
🎵 і шмат іншых музыкаў

Вядоўцы - Марына Савіцкая і Лявон Шур.

Уваход вольны!

📆 Дата: 19 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: побач з Krakowskie Przedmieście 79, Варшава

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💙💛 Дзень Незалежнасці Украіны святкуюць у Варшаве! 🤍❤️🤍

Заўтра, 24 жніўня, беларусы Варшавы далучаюцца да святкавання Дня Незалежнасці Украіны.

Сёлета цяжка святкаваць і радавацца, бо паўгода як ідзе вайна, якую развязала Расія супраць Украіны.

Украінцы змагаюцца мужна і годна на ўсіх магчымых франтах: салдаты - са зброяй у руках, лекары - у шпіталях, валанцёры - грашыма і рыштункам, дапамогай бежанцам і прыцягненнем увагі да Украіны.

Прыходзьце ж адсвяткаваць Незалежнасць, за якую мы ўсе змагаемся, аддаць даніну памяці загінулым у вайне, выказаць салідарнасць з Украінай ды падтрымаць украінцаў.

📆 Дата: 24 жніўня
Час: 18.00 (час мясцовы)
📍Месца: Замкавы пляц, Варшава

#BelarusWithUkraine
#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Дабрачынны оўпэн-эйр на беразе Віслы – фэст “ГРАЙ” у Варшаве!

Вас чакаюць выступы беларускіх артыстаў:

🎶 Лявон Вольскі
🎶 Юры Стыльскi (Дай Дарогу)
🎶 Аляксандр Памiдораў
🎶 Наста Шпакоўская (NAKA)
🎶 Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki)
🎶 Atesta
🎙️ Вядучая - Марына Савіцкая

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце.

🎵 Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.

Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Набыць квіткі можна 👉 тут.

📆 3 верасня (субота), ад 16:00.
📍«Puerto Mexicana» (Wał Miedzeszyński 407).

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇸🇮 Навіны ад беларускай дыяспары ў Славеніі

У гарадской Ратушы г.Любляна, Славенія 6 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыцце выставы Уладзіміра Цэслера.

Больш за сто работ Цэслера створаныя як рэакцыя на самыя значныя падзеі палітычнага жыцця Беларусі, яны сталі своеасаблівым летапісам беларускага пратэсту пасля жніўня 2020 года: жорсткасць сілавікоў на пратэстах, арышты палітычных актывістаў, захоп самалёта RyanAir, арышт беларускіх спартсменаў і ціск на іх на Алімпійскіх Гульнях, адмена Чэмпіянату Свету па хакеі ў Беларусі, стварэнне іміграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы і тд.

Выстава будзе працаваць з 6 па 18 верасня с 08:00-20:00.

Больш падрабязна 👉 па спасылцы.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
⚔️ Дзень беларускай вайсковай славы святкуюць у Варшаве

Заўтра, 8 верасня, беларусы Варшавы святкуюць Дзень беларускай вайсковай славы.

А 18-й далучайцеся да акцыі і шэсця, якое стартуе ад помніка Каперніку і рушыць да калоны Жыгімонта. У акцыі возьмуць удзел гурты "23.34", "Belarusian Truestory", а таксама Музычны Рух Варшавы.

🎉 А з 19-й гадзіны ў Музеі Вольнай Беларусі - святочная імпрэза:

👨‍🎓 19.00 - відэалекцыя пра беларускі вайсковы гонар мінулых і сучасных часоў ад аб'яднання "Шляхетны Звяз".

🎶 Пасля будзе святочны канцэрт з удзелам вось якіх музыкаў:

"Літы талер"
"23:34"
Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт “The Superbullz”
фолк-метал гурт "ZNICH"
.

Таксама можна будзе выпрабаваць сябе ў спартыўных спаборніцтвах🏋️

Падчас імпрэзы можна будзе набыць цішоткі ды сувеніры з сімволікай і падтрымаць тым Полк Каліноўскага.

Уваход вольны.

📆 Дата: 8 верасня
Час: 18.00 - акцыя, 19.00 - імпрэза (час мясцовы)
📍Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Плошча Перамен у Варшаве!

Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, пакінуў яркія эмоцыі і хвалюючыя ўспаміны — часам жахлівыя, часам натхняльныя.

Адзін з памятных эпізодаў таго лета — "Плошча перамен" — прастора, дзе зліліся шчымлівы смутак паводле Рамана Бандарэнкі і вера ў агульную будучыню, жорсткасць сілавікоў і салідарнасць беларусаў.

Актывicты Плошчы Перамен запрашаюць стаць іх гасцямі, каб разам перажыць гэтыя пачуцці зноў.

Успомнім традыцыю дваровых імпрэз і пабачым рэканструкцыю мурала "Дыджэі перамен". Паслухаем шаноўных гасцей Плошчы, сярод якіх Вольны Хор, "Lity Taler", Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач!

Вас таксама чакаюць беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, розныя актыўнасці  і цёплая гарбата ад актывістаў Плошчы.

📆 18 верасня
🕔 17.00 (час мясцовы)
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🏃Забег салідарнасці 🏃🏼‍♀️

1 кастрычніка ў Вільні з нагоды Дня спартыўнай салідарнасці пройдзе забег. Яго мэта — выказаць салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі.

Вядучая каналу "Страна для жизни" і журналістка Tribuna.com Сабіна Аліева запрашае неабыякавых беларусаў прыняць удзел і прабегчы разам з ёй 1.700 метраў (па колькасці палітвязняў у Беларусі).

🗓1 кастрычніка, а 12:00
📍Набярэжная каля CUP пад белым мастом, Upes g. 6

Бярыце з сабой бчб-сцягі, ваду, спартыўны абутак і сяброў!

❤️Наша моц — у салідарнасці!

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
BSSF i SOS BY запрашаюць беларусаў па ўсім свеце далучацца да спартыўных мерапрыемстваў!

З 30 верасня па 2 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе святкаванне Дня спартыўнай салідарнасці, каб нагадаць беларусам пра наш няспынны марафон да Перамогі! З нагоды гэтага беларускія дыяспары разам з вольнымі спартоўцамі ладзяць спартыўныя святы.

1 кастрычніка

🇱🇹 Вільня
12:00 беларуская актывістка Сабіна Аліева запрашае далучыцца да забегу салідарнасці
14:00 разам з Кацярынай Сныцінай згуляем у футбол

🇪🇪 Талін
12:00 Беларусы Эстоніі ладзяць Дзень спартыўнай салідарнасці і заклікаюць прыяднацца да акцыі на роварах

🇵🇱 Кракаў
14:00 Дыяспара беларусаў у Кракаве запрашае да забегу і гульні ў дартс

🇮🇹 Рым
12:00 Via Eugenio Gargiolli, 3 (Vicino metro Rebibbia)
Спартыўны пікнік з кавай, гарбатай і прысмакамі, спартыўныя трэнажоры, дабрачынны збор для палітзняволенай Крысціны Чарэнковай

🇪🇪 Тарту
13:30 Запрашаем прыняць удзел у Тартускім марафоне любым спосабам:
* прабегчы 22 км/10 км
* падтрымаць беларусаў-удзельнікаў на трасе
* сустрэцца на вячэру пасля спаборніцтваў

2 кастрычніка

🇵🇱 Уроцлаў
14:30 Спартыўнае свята разам з вольнымі спартоўцамі і крутымі прызамі

🇩🇪 Дзюсэльдорф
12:00 Андрэй Краўчанка, Дзмітрый і Гальна Шэршань, Яна Максімава і Аляксандр Вахавяк запрашаюць прыняць удзел у спартыўным свяце

🇺🇸 ЗША
14:00 Washington, Philadelphia i Baltimore area!
Спартыўнае свята з беларускімі спартоўцамі: семінар па Бразільскім Джыу-Джыцу ад Андрэя Гунько; майстар-класс па танцах ад Ігара Кісялева

🇵🇱 Беласток
13:00 Футбаліст Дзмітрый Байдук і “беларускія маржы Беластоку” правядуць для вас крутое мерапрыемства

🇦🇹 Аўстрыя
10:00 беларусы Аўстрыі арганізоўваюць хайкінг "Восеньскi Вандр" — пешы паход у горы

🇫🇷 Ансі
11:00 беларусы рэгіёнаў Савой збіраюцца на спартыўны пікнік. У праграме стрэльба з луку, шахматы, гульні ў мяч і традыцыйная беларуская гульня "Харты і Зайцы" для дзяцей.

🇵🇱 Варшава
14:00 Беларуская дыяспара ладзіць роварны прабег Салідарнасці, у якім прыме ўдзел свабодны спартовец Іван Ганін.

🫶🏼 Прыходзьце ўсей сям’ёй, каб з карысцю правесці час у добрай кампаніі!

✍️ Калі ў вашым горадзе таксама будуць праходзіць мерапрыемства, прысвечаныя Дню спартыўнай салідарнасці, дасылайце калі ласка інфармацыю ў наш чат-бот.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Сустрэча беларусаў Варшавы са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

4 кастрычніка ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча з Алінай Коўшык (прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні),  Аляксандрам Азаравым (прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку), Валерыем Сахашчыкам (прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы), Паўлам Латушкам (прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады), Таццянай Зарэцкай (прадстаўніца па фінансах і эканоміцы) і нацыянальнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы можна будзе задаць свае пытанні і атрымаць адказы ад прадстаўнікоў пераходнага кабінета.

📅 4 кастрычніка 18:30
📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, plac Konstytucji 6 - пляцоўка перад Хабам)

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🔥Беларуский ивент в Польше: есть ли шанс на выживание?

📍Варшава (Польша)
13/10/22, 18.00
Музей вольной Беларуси (Foksal 11)

⚡️Легализация бизнеса в Польше
⚡️Развитие и сотрудничество
⚡️Особенности ивент-рынка в Польше

▫️Алена Разбицкая - руководитель аутсорсинговой бухгалтерской компании в Варшаве - https://mcgroup.pl

▫️Алина Ковшик - телеведущая и продюсер, представитель Объединённого Переходного Кабинета по национальному возрождению, создатель www.bymapka.me

▫️Наталья Тур - CEO ивент агентства MF Event Sp. z o.o, магистр журналистики по пиару и медиальному маркетингу

▫️Елизавета Кочман - представитель проекта eventtree.eu

Организаторы:

ПОБАЧ🔺ПАДЗЕІ🔺ЛЮДЗІ - https://t.me/pobach_event

AIST.SPASE - ПЛАТФОРМА БИЗНЕС-ИНИЦИАТИВ - https://www.facebook.com/aist.space

Партнеры - Victoria Music & Inclusive Barista

Для участия заполните пригласительную 👉 форму.

#БЗ_афиша

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🎨 Бела-чырвоны-белы сцяг, гісторыя і культура Сярэднявечча: у музеі Вольнай Беларусі адкрываецца персанальная выстава Антона Радзівонава

У пятніцу 4 лістапада ў 18: 00 у музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца персанальная выстава мастака Антося Радзівонава "Птушкі з народам". На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ, створаных аўтарам за апошнія некалькі гадоў: як у Беларусі, так і ў эміграцыі.

Антон Радзівонаў — беларускі мастак-жывапісец, жыве і працуе ў Варшаве. Рэстаўраваў жывапіс у Нацыянальным мастацкім музеі, пасля працаваў мастаком-дызайнерам у Парку высокіх тэхналогій. На выставе прадстаўлены некалькі серый яго твораў, створаныя за апошнія тры гады, у тым ліку і знакаміты праект "Птушкі з народам", які і даў пачатак ўсёй выставе.

📅 з 4 па 20 лістапада
аўторак-пятніца 16.00-20.00
субота-нядзеля 12.00-20.00
📍Варшава, Foksal, 11

Уваход вольны.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Мэр Вашингтона Мюриэл Боузер официально объявила 25 марта 2023 года Днем Воли Беларуси

Празднование Дня воли Беларуси «способствует продвижению и сохранению богатой истории, языка и культуры беларусов в Вашингтоне, округ Колумбия, и во всей беларуской диаспоре», а знание беларуских традиций и обычаев «укрепляет социальную ткань нашего общества в целом, и повышает жизнеспособность и социальное разнообразие округа».

Беларусы зарубежья, присылайте нам в чат-бот или в комментариях к этому посту информацию о праздновании Дня Воли в ваших городах/странах, можно просто ссылку на анонс мероприятия. А мы составим общую афишу по всему миру.

#БЗ_афиша

Беларусы Зарубежья | Прислать новость