Беларусы Замежжа
1.69K subscribers
9.23K photos
1.91K videos
6 files
4.01K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА АКЦЫІ #УльтыматумЛукашэнка

‼️ Аб'ява аб акцыі па перакрыцьці мяжы для грузаў

4 ліпеня 2024 года дазволена перакрыць пункт пропуску для грузавога транспарту "Кукурыкі - Казловічы".

Нашы патрабаваньні:
Вызваленьне палітычных зьняволеных у Беларусі
Спыненьне міграцыйнай гібрыднай вайны на мяжы Беларусі й Польшчы

Рэжым Лукашэнкі атрымаў час для вырашэнбня пытаньняў.

Пачатак: 09.00
Месца правядзеньня: 52°04'05.2"N 23°29'42.3"E

Просім запісацца, калі мяркуеце прыняць удзел.

На гэтым тыдні будзе вельмі цікава.
А потым будзе яшчэ цікавей.

❗️Спадзяемся, што ў Менску адумаюцца і ня будуць даводзіць сытуацыю да лягістычнага каляпсу. Хто хоча пачуць, той пачуе.
Выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ

Рыгор Кастусёў — на волі, паведаміў Свабодзе ягоны зяць Дзьмітры Антончык.

Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі больш за тры гады. У верасьні 2022 году Кастусёва прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прызначылі яму 10 гадоў калёніі. У зьняволеньні ў палітвязьня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалягічнае захворваньне. У красавіку яму зрабілі апэрацыю па вывядзеньні катэтара з мачавіка, пасьля якой адразу перавялі ў турэмную камэру.
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 17 чалавек:

Дзмітрый Пузікаў
Дзяніс Семяніхін
Дар’я Заяц
Валерыя Драгун
Алена Карпенка
Андрэй Каралёў
Антон Пугач
Алена Дуброўская
Іван Дзярновіч
Аляксандр Захарчык
Юрый Юрчук
Таццяна Макеева
Руслан Зголіч
Дзмітрый Сіўко
Аляксандр Цюпа
Іван Мікша
Аляксандр Сырыца


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Белсат
🔥 Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску

Аўтары петыцыі тлумачаць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.

☝️Да таго ж падкрэсліваюць, што ЮНЕСКА прызнала беларускую мову «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх кніг, як «Гары Потэр»спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.

Нагадаем, раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацы з выдавецтвам «Янушкевіч», бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.

👉 Падпісаць петыцыю можна тут
📌 6 ліпеня а 12:00, у Дзень дзяржаўнасці Літвы/Дзень каранацыі караля Міндоўга, на сталічнай плошчы Сымона Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы.

❤️‍🔥 Запрашаем беларусаў Літвы прадэманстраваць салідарнасць з народам краіны, якая аказвае дапамогу ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь, і выйсці ў гэты дзень на плошчу перад прэзідэнтурай пад бчб-сцягамі!

AČIŪ, LIETUVA!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

📆 6 ліпеня а 12:00
📍 плошча Сымона Даўкантаса, Вільня

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🌿Купальскі маркет ад ART CRAFT HOUSE

Плануеце цікава правесці гэтыя суботу i нядзелю? Тады вам абавязкова трэба зазірнуць на ART CRAFT HOUSE KUPALE

Самыя таленавітыя майстры, рамеснікі, кандытары, вытворцы харчовых прадуктаў і дызайнеры унікальных тавараў чакаюць вас!

😎6 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 17.00
😎7 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 19.00

🎶Яшчэ вас чакаюць выступленні ад Школы беларускай традыцыйнай культуры і Хору Вольных Беларусаў.
🎁Першыя 20 дзяцей, якія наведаюць наш маркет, атрымаюць невялікія падарункі.

Што вы можаце набыць на маркеце?
- біжутэрыю і ўнікальныя ўпрыгожванні
- дэкор для дома і свечкі
- кандытарскія вырабы, пасцілу і алею
- касметыку і аксэсуары

❤️Нашы ўдзельнікі рыхтуюць для вас неспадзеўкі і чакаюць з нецярпеннем сваіх пакупнікоў. Бо толькі ў нас вы можаце ў рэальнасці ўбачыць, ацаніць і купіць тое, што ствараецца з асаблівым каханнем.

📌Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 17:00 і 11:00 - 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕊Голуб міру за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Роўна ў 12.00 кожную пятніцу ў летнія месяцы каля Нобелеўскага цэнтра міру ў Осла выпускаюць голуба ў палёт з пасланнем надзеі. Калі ён пралятае над плошчай Rådhusplassen, званы гарадской ратушы граюць песню Джона Ленана Give Peace a Chance.

5 ліпеня голуб міру быў выпушчаны ў падтрымку беларускага праваабронцы, кіраўніка «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.

«Сёння мы выпускаем голуба з надеяй на вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі», — сказала вядучая.
Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства

3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар.

Каманда Офіса падрыхтавала праграму мерапрыемства. Азнаёміцца з ёю можна ў картках.

📌 Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то зарэгістравацца можна тут.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Поўная праграма мерапрыемства тут.
Заўтра, 7 ліпеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, "Народная Грамада" сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1536 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1497 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе!

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь! 🔴
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы штотыдзень падпісваюць паштоўкі беларускім вязням

Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Залатар Вольга, Залатых Канстанцін, Харытонаў Павел, Джыг Кацярына, Бакуновіч Аніта, Піпія Тамаз, Рубашка Яўген, Бурак Андрэй, Канеўская Таццяна, Макарэвіч Кацярына.

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну