Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Forwarded from Белсат
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў

Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы.

Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇

Праз VPN Без VPN
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім вязням

Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Галушка Ігар, Ашурак Кірыл, Скударноў Віталь, Нічыпарка Алег, Гарэлаў Алег, Юхневіч Павел, Заводзіч Руслан, Воўкава Жана, Гантавы Ігар, Васілевіч Віталь!

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Forwarded from Dapamoga
🤍 Кадры з сённяшняй акцыі салідарнасьці ў Вільні.

Жыве Беларусь!
🇩🇪 Учора ў «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:

Вацлаў Іваноўскі (7.6.1880-7.12.1943) меў усё сваё жыццё надзею ўбачыць Беларусь вольнай краінай і рабіў дзеля гэтага усё магчымае. Яму, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, драматургу, доктару тэхнічных навук і міністру асветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча, давялося перажыць савецкую, польскую і нямецкую акупацыі бацькаўшчыны.

Пасля захвату БНР саветамі, В. Іваноўскі застаўся ў Менску, спадзеючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. Пасля арышту ў траўні 1919  саветамі - быў  інтэрніраваны ў Смаленск і пераканаўся ў памылковасці арыентацыі на савецкую Расею.

В. Іваноўскі ўвайшоў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску, а ў лютым-сакавіку 1920 як упаўнаважаны рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне федэрацыі Польшчы і Беларусі. Падзел Беларусі пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці, ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы прафесара і кіраўніка кафедры Варшаўскай політэхнікі.

Але ужо ў першыя месяцы нямецкай акупацыі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым  Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні і паклаў на гэты раз надзею адрадзіць беларускую дзяржаўнасць на супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі уладамі. Адначасова ён мужна хаваў ад сьмерці ў сваём маёнтаку Лябёдка дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання —Эму Альберг  (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995) і тайна падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёваў. Беларуская асветніцкая дзейнасць В. Іваноўскага знайшла  падтрымку генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ: Іваноўскі быў у 1942м быў прызначаны на пасаду бургамістра Менска, а у 1943 з’яўляўся старшынём Беларускай рады даверу і ўзначальваў Беларускую народную самапомач.

У 1943-м В. Іваноўскага цяжка паранілі у выніку тэрарыстычнага замаху невядомых на вуліцы, і ён загінуў на наступны дзяень ў шпіталі, пакінуты без лекарскай дапамогі.

На многія гады імя В. Іваноўскага было выкрасленая з гісторыі беларускай культуры і нацыянальнага руху. Асуджэнне яго як «ворага народа» савецкімі ўладамі было выкліканае не толькі яго пазіцыяй часоў нямецкай акупацыі, яно датычылася ўсёй яго дзейнасці ўвогуле.

З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы— у тым ліку дзякуючы працам гісторыка Юрыя Туронка. 16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё на менскіх Кальварыйскіх могілках надмагільнага помніка В. Іваноўскаму.

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Европейский Молодёжный Парламент в Варшаве!

EYP (European Youth Parliament) - это международная организация, занимающаяся неформальным образованием и проведением дебатов для молодёжи в 40 странах Европы. Если тебе интересно знакомиться с культурой других стран, путешествовать и обсуждать актуальные проблемы, это сообщение специально для тебя!

Организаторы приглашают беларусов на ознакомительное мероприятие в следующую субботу, 6 июля!

Регистрация 👉 по ссылке.

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🇩🇪 Учора каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:

Эліза Ажэшка (6.6.1841-1910), беларуская пісьменьніца, і грамацкая дзеячка і педагог, пісала па-польску і  прысвяціла лепшую частку сваёй творчасці беларускаму народу: гэта апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя.

Ажэшка падкрэслівала значнасць дружбы і творчых сувязей з дзеячамі беларускай культуры, падтрымлівала маральна і матэрыяльна Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і стваральніка першага беларускага тэатра І. Буйніцкага. Для гэтага тэатра яна перапрацавала ў драму свой аповед «Хам», па сцэнічнай апрацоўцы якого на беларускай мове з вялікім поспехам быў пастаўлены спектакль ў 1911 г. у тэатры І. Буйніцкага ў Вільні і ставіліся іншыя пастаноўкі на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў.
Францішк Багушэвіч называў Ажэшку «каралевай польскай прозы і пакутлівай праўды» і прысвяціў пісьменніце верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе»:

        А Ты, пані, сьмела
         Заглянула ў хату,
         Усё зразумела
         І нашаму брату
         Працягнула руку…

У 1863 г. Ажэшка разам з паўстанцамі. Яна дапамагае харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякае хлеб, мые бялізну, і трымае пастаянную сувязь  з кіраўніком і ідэолагам паўстання ў Беларусі Кастусём Каліноўскім. За удзел у паўстанні ўсе трое братоў Ажэшкаў і муж былі высланыя ў глыб Расеі. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у барцьбе, пісьменніца толькі на схіле жыцця прызналася: «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню... запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ...Калі б... мой лёс быў бы іншы, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Сядзіба Ажэшкаў была канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям'і, маладая жанчына ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя гарадзенскія мясціны і пачала пісаць. У 1879 гoдзe Э. Aжэшкa apгaнiзуe ў Biльнi кнiжнae выдaвeцтвa, аднaк расейскія улaды зачыняюць выдaвeцтвa, a caмa Aжэшкa нa пяць гaдоў iнтэpнaвaнa ў Гаpoдню, дзе знaxoдзiццa пaд нaглядaм пaлiцыi.

Раманы прынеслі Э. Ажэшцы сусветную вядомасць. У 1905 і 1909 годах  пісьменніца вылучалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, у 1906 г. ў гонар 40-годдзя яе літаратурнай дзейнасці быў выпушчаны памятны медаль і Э. Ажэшка атрымала прэмію Ф. Кохмана. 

Жыхары Гародні вельмі шанавалі Э. Ажэшку, вядомы кранальны факт, калі гродзенцы заслалі перад домам Ажэшкі праезную частку вуліцы саломай, каб шум не турбаваў яе падчас хваробы. Ў 1910 года Э. Ажэшкі не стала, пахавана яна ў Гародне.

Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі!
Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у Канферэнцыі Новая Беларусь

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». На адной пляцоўцы збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадзянскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Канферэнцыя – гэта магчымасць разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і знайсці шляхі іх вырашэння.

📌 Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.

📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!