Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.45K photos
1.94K videos
6 files
4.16K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
🟥 Беларусы Масквы працягваюць падпісваць паштоўкі і віншаваць з Днём Народзінаў беларускіх палітвязняў, а таксама падтрымліваць тых, пра каго лічыцца нібыта ім і так дастаткова ўвагі. Няхай нашыя словы ахоўваюць нашых герояў!

Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Вячэрні Аляксей, Парэцкі Аляксей, Саўчук Арцём, Санкевіч Марына, Жук Дзяніс, Шэлест Сяргей, Паўловіч Сяргей, Дворак Павел, Богуш Наталля, Кірыенка Сяргей, Знак Максім.

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇫🇮 Беларуска выйшла да амбасады прарасейскага рэжыму Рэспублікі Беларусь у Хельсінкі, каб нагадаць, што набліжаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і что даўно ужо трэба вывесіць сцяг, пад якім 27-га ліпеня 1991 года была абвешчана незалежная Рэспубліка Беларусь.


Жыве Вольная Беларусь ⚪️❤️⚪️!
Слава Украіне 💙💛!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
❤️ Ёсць пытанні да Аб'яднанага пераходнага кабінета? Задайце іх тут!

За год дзейнасці АПК у беларусаў у яго бок узнікалі надзея і скепсіс, маральны ўздым і разгубленасць, зацікаўленасць і чаканне большага. Мы адчуваем гэта па зваротнай сувязі.

2-3 жніўня прадстаўнікі АПК агучаць свае справаздачы перад Каардынацыйнай радай. Гэтыя слуханні — магчымасць узмацніць галасы тых, у каго набраліся пытанні да дэмакратычных сілаў Беларусі.

Перайдзіце па спасылцы, запоўніце апытанку і задайце пытанні, на якія, на вашую думку, трэба атрымаць адказ ад прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. І распаўсюдзьце гэты пост па іншых каналах і чатах!

Апытанне ананімнае, ніякія асабістыя дадзеныя не збіраюцца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Возможности EdTech для образования в интересах устойчивого развития

В июле-августе пройдут информационные вебинары – знакомство с EdTech для продвижения образования в интересах устойчивого развития. Проведение вебинаров направлено на формирование общего понимания возможностей EdTech для продвижения образования в интересах устойчивого развития, разработки и продвижения онлайн курсов.

К участию приглашаются специалисты в области экологии, изменения климата и устойчивого развития, а также преподаватели школ/колледжей/университетов. 

Планируемая сетка вебинаров:

Вебинар №1 – Введение в EdTech
Будем говорить о том, что такое EdTech и как EdTech изменяет подходы к обучению и открывает новые возможности для студентов, преподавателей и учреждений образования. Совместно обсудим, какие возможности EdTech открывает в области образования в целях устойчивого развития, а также как EdTech решения могут использоваться для продвижения образования в интересах устойчивого развития.

Вебинар №2 – Разработка онлайн курсов
Практико-оринетированный вебинар с обсуждением целей и этапов разработки онлайн курсов. Эксперт поделится опытом определения целевой аудитории, постановкой целей и задач, разработки содержания онлайн курса, использования интерактивных компонентов в обучении. 

Вебинар № 3 – Маркетинг и продвижение образовательных продуктов
На встрече поговорим про различные доступные маркетинговые каналы и инструменты, а также затронем, с какими маркетинговыми трудностями могут столкнуться EdTech продукты, а также возможные решения преодоления этих трудностей. 

Когда и где будут проводиться вебинары?

Вебинары будут проводиться онлайн на платформе Zoom. Записи вебинаров не будет.

Вебинар №1 – 27.07.2023 г. 11.30 – 13.00 
Вебинар №2 – 03.08.2023 г. 11.30 – 13.00
Вебинар №3 – 10.08.2023 г.

Дедлайн регистрации: 26 июлям 18.00.

Регистрация и подробности по ссылке 👇 https://forms.gle/6GJHTPh3LGQrmSCm8

#БЗ_адукацыя

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🇫🇮 9 жніўня Беларускі тэатральны праект у Хельсінкі прадстаўляе премьеру "Sextiiis. Дыялогі жніўня"

"Мы з красавіка месяца рыхтуем прэм'еру спектакля, які вельмі важны для нас. 9 жніўня - 3 гады беларускай рэвалюцыі і мірным пратэстам. З 2020 года беларусы хочуць перамен і змены ўлады ў краіне, але машына рэпрэсій, ганенняў, гвалту працягваецца. Сёння за кратамі знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў і мы не ведаем, хто з іх выжыве. Не даўно памёр у турме выбітны мастак Алесь Пушкін і да гэтага часу не вядома пры якіх абставінах."

Сюжэт спектакля просты і кранальны. Гісторыя звычайны сямейнай пары з двума маленькімі дзецьмі, якія не вольна сталі ўдзельнікамі першых дзён падзей 9 жніўня. Калі неабыякавыя і смелыя людзі сталі супраць гвалту і без мяжы ў краіне.

Гэта спектакль не аб палітыцы.
Гэта спектакль аб беларусах і іх выбары, жаданні справядлівасці з верай у будучыню.


#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, незалежныя медыя, фонды дапамогі анансуюць марафон салідарнасці з палітзняволенымі

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно», які будзе адначасова транслявацца ў суботу, 29 ліпеня, на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10:00 да 22:00 па мінскім часе, ініцыяваны прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.

«Кожны дзень колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы з ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам не ўсё адно і што мы будзем працягваць прыкладаць усе магчымыя намаганні для дапамогі і падтрымкі, пакуль за кратамі застаецца хоць адзін палітзняволены», – адзначыла Вольга Гарбунова.

Гледачоў марафону з Беларусі арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, пералічваць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

@CabinetBelarus
Запрашаем маладых беларусаў і беларусак замежжа прайсці апытанне пра нефармальную адукацыю!

Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана
Якія фарматы навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары
Як павялічыць карысць адукацыйных праграм

DVV International, ассацыяцыя БелБіз и Гётэ-Инстытут у рамках праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза праводзіць даследаванне, каб знайсці адказы на гэтыя пытанні і палепшыць існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў.

Калі вам ад 18 да 35 год, запоўніце, калі ласка, анкету па спасылцы: https://plr.vc/7uh7V

👤 Удзел ананімны - вашыя адказы будуць выкарыстоўвацца толькі пасля статыстычнай апрацоўкі.

Любыя пытанні датычна даследавання можна накіраваць кіраўніку праекта Філіпу Біканаву: filip.bikanau@gmail.com

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
ГУБАЗіК паведаміў аб першым затрыманым пасля выхаду фільма Delfi пра беларускія пратэсты

Ніякія падрабязнасці беларускія сілавікі не апублікавалі.

Нагадаем, у панядзелак на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.

🎥Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
🆘Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
⁉️Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на
@ViasnaSOS
Гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё

Святлана Ціханоўская:
«33 гады таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Шлях беларусаў да аднаўлення сваёй дзяржавы быў значна больш цяжкім, чым у многіх іншых народаў. Два стагоддзі мы знаходзіліся пад прэсам расійскай імперыі, і нават марыць пра незалежнасць было забаронена. Тыя, хто спрабавалі ператварыць мару ў дзеянне, былі пакараныя смерцю разам з Кастусём Каліноўскім, загінулі падчас Слуцкага паўстання ў абарону незалежнасці БНР, палеглі ў Курапатах ці былі закатаваныя ў ГУЛАГу.

І ўсё ж мару беларусаў пра сваю дзяржаву знішчыць не ўдалося. Дэкларацыя аб суверэнітэце была прынятая ў часы, калі беларуская нацыя вызвалялася з-пад панавання ўлады, якую Васіль Быкаў называў «нялюдскай», калі беларусы жылі надзеямі і верылі, што наперадзе – толькі светлае.

Але рэалізаваць сваё імкненне аб незалежнасці аказалася няпроста: сёння рэжым Лукашэнкі кавалак за кавалкам здае суверэнітэт нашай краіны. Ён купляе права на сваё існаванне коштам дабрабыту і здароўя людзей – робіць Беларусь ядзернай мішэнню і прытулкам для галаварэзаў. Мы ўсе даўно пераканаліся, што сапраўдная незалежнасць магчымая толькі тады, калі рэжым будзе адхілены ад улады.

Я не аналітык і не эксперт, я не раблю прагнозаў. Але гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё. І я веру, што беларусы атрымаюць сваю незалежнасць і сваю краіну, якую заслугоўваюць. І як бы зараз ні здавалася складана, пазней мы будзем узгадваць гэтыя моманты як гісторыю. Гісторыю барацьбы за волю і незалежнасць. І гэтыя складаныя дні стануць яе старонкамі.

Жыве Беларусь!»
🇧🇪 Пікет да Дня Незалежнасці у бельгійскім Хінгене

Беларусь будзе вольнай!


Беларусы Зарубежья | Прислать новость
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот Палка Каліноўскага з нагоды гадавіны падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі

Уступайце ў рэзерв Палка Каліноўскага - http://t.me/Rezbat_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
€400 000 собрано для политзаключенных

На марафоне солидарности с политзаключенными «Нам не все равно» собрали более 400 тысяч евро.

Донаты можно отправить через сайт salidarnasc.com или donate.stripe до 23:59 30 июля.

Все собранные средства будут распределены между фондами, инициативами и организациями, которые помогают политзаключенным и их родным.

Если вы находитесь в Беларуси, то в целях безопасности можно донатить через иностранные карты друзей и близких, которые находятся за рубежом.
Сабрана 500 000 еўра для палітзняволеных і іх сем’яў

Збор сродкаў працягваецца

Спасылка на адзіны рахунак марафону салідарнасці з палітзняволенымі будзе працаваць сёння, 30 ліпеня, да 23:59 па мінскім часе.

Данаты будуць перададзеныя фондам дапамогі палітзняволеным — празрыстасць іх размеркавання пракантралюе спецыяльна створаная Назіральная рада.

#НамНеЎсёАдно

@CabinetBelarus
Kraina Media і RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.

Праграма дае магчымасць аплаціць транспарт, пражыванне, а таксама атрымаць сутачныя на час знаходжання удзельнікаў у Германіі.

Чакаем вашых заявак да 4 жніўня 2023 года.

На працягу 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:
- 03 верасня — 09 верасня
- 15 кастрычніка — 21 кастрычніка
- 26 лістапада — 02 снежня
Падчас гэтых паездак мы будзем сустракацца і абменьвацца вопытам з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг.

Акрамя гэтага, мы будзем працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.

[Даведацца больш пра змест праграмы]
🌏 Міжнародная акцыя беларускай дыяспары “ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ”, з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў.

🔥 44 гарады па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі.

🗓 05.08.2023
🇵🇱 Быдгашч, Польшча, 16:00, Mост Старамейскі
https://t.me/torunbydgoszcz/26813/50310

🗓 06.08.2023
🇵🇱 Беласток, Польшча, 16:00, марш Салідарнасці, Rynek Kościuszki 4. Збор удзельнікаў-каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго мы пройдзем да консульства РБ

🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 12:00, марш Салідарнасці, збор удзельнікаў Marble Arch, каля аркі, потым марш да пасольства РБ

🇺🇸 Вашынгтон, ЗША, 15:00, Day of Solidarity with Belarus, National Mall between 4th and 7th Streets


🗓07.08.2023
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Эдынбург, Шатландыя, 18:30, Summerhall - Courtyard, EH9 1PL

🗓08.08.2023
🇺🇸 Сіэтл, ЗША, 19:00, Bellevue Downtown park

🇺🇸 Нью Ёрк, ЗША, 17:00,
мітынг, 1500 Broadway

🗓 09.08.2023
🇱🇹 Вільня, Літва, 18:00, марш Годнасці, Кафедральная плошча Вільнюса, мітынг, 19:00 марш да Амбасады РБ, канцэрт

🇵🇱 Варшава, Польшча, 18:00, марш Салідарнасці, збор каля парку Праскі, каля Parafib Katedralna pw. св. Міхала Арханёла і св. Фларыяна мучаніка
18:20 - рухаемся да Слёнска-Дамброўскага моста ў бок Старога горада.
19:00 - 19:30 - Замкавая плошча, выступленні
19:30 - рухаемся на Кракаўскае перадмесце ў напрамку помніка Каперніку.
20:00 - 21:00 - пляцоўка ля помніка Каперніку ў Кракаўскім перадмесці, выступы

🇦🇹 Maria Saal, Аўстрыя, 19:00, у касцёле Марыя Зааль (Domplatz 1, 9063 Maria Saal, Österreich) адбудзецца малебен за беларускі народ

🇵🇱 Кракаў, Польшча,18.00,марш Салідарнасці, збор удзельнікаў plac Wielkiej Armii Napoleona, шэсце да помніку Міцкевічу на Рынку, мітынг.

🇫🇮 Хельсінкі, Фінляндыя, 18.00
у Бібліятэцы Итакескус 
Itäkeskuksen kirjasto Turunlinnantie 1 адбудзецца паказ спектакля-акцыі "Дыялогі жніўня"

🇵🇱 Гданьск,Польшча, 18:00, марш Салідарнасці, збор удзельнікаў каля фантана Нептуна. Шэсце да Еўрапейскага цэнтру Салідарнасці

🇩🇪 Брэмен, Германія, 19:00,
Theater am Goetheplatz

🇵🇱 Шчэцін, Польшча, 19:30, марш Годнасці, збор удзельнікаў Plac Soldarności

🇩🇪 Мюнхен, Германія, 19:00, Bavaria Biergarten, Theresienhöhe 15

🇵🇱 Уроцлаў, Польшча, 19:00, марш Салідарнасці, збор удзельнікаў NFM (plac Wolności 1)

🇳🇴 Осла, Нарвегія, 16:30
Karl Johans gate 22

🇮🇹 Фларэнцыя, Італія, 17:30, мітынг, piazza Duomo 10

🇵🇱 Торунь, Польшча, 19:00,марш Салідарнасці, збор удзельнікаў Помнік Каперніка, шэсце да Новага Рынка

🇱🇻 Рыга, Латвія, 19:00, марш Салідарнасці ад нацыянальнай бібліятэкі да пл.Свабоды

🇬🇪 Тбілісі, Грузія, 17:00, марш Салідарнасці ад амбасады Беларусі, Крцаниси 18, да Парламенту Грузіі. 19:00 мітынг

🇩🇪 Франкфурт-на-Майне, Германія, 18:00, Römerberg

🇨🇿 Прага, Чэхія, 18:00, Вацлаўская плошча

🇵🇱 Познань, Польшча, 18:00, Марш Годнасці, Plac Adama Mickiewicza

🇨🇦 Таронта, Канада,18:30,
524 St Clarens Ave

🇨🇭Берн, Швейцарыя, 17.30 - 18.30
акцыя салідарнасці, Helvetiaplatz

🇵🇱 Лодзь, Польшча, 18:00, мітынг, Piotrkowska 155, пляцоўка паміж кафэ “Старбакс” і алеяй А.Міцкевіча

🇩🇰 Капенгаген, Данія, 17:00, Axeltorv 1

🇩🇪 Берлін, Германія, 18:00
Razam Kunst, Otto Braun straße 70-72

🇵🇹 Лісабон, Партугалія, 19:00
Praça da Estrela 12

🇪🇸 Валенсія, Гішпанія, 19:00
Каля літар Valencia

🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 18:00
Mynttorget

🇲🇪 Падгорыца, Чарнагорыя, 20:00
Галерэя Бечычы

🇬🇪 Батумі, Грузія, 19:00
Пл. Еўропы

🇮🇱 Тэль-Авіў, Ізраіль, 19:00
Пл. Габіма

🇨🇾 Лімасол, Кіпр, 19:00
Молас

🇱🇹 Клайпеда, Літва, 19:00
Сквер Дане, ля Аркі

🗓 10.08.2023
🇨🇦 Манрэаль, Канада, 18:00, Quebec, Phillips Square

🇺🇸 Шарлота, ЗША,19:00
Stand With Belarus,
Romare Bearden Park

🗓 12.08.2023
🇧🇪 Брусэль, Бельгія, 13:30, марш Салідарнасці ад Albertine plein каля помніка Караля Альберта I да Europakruispunt

🇩🇪 Кёльн, Германія, 14:30,
Alter Markt, акцыя салідарнасьці "За дэмакратыю ў Беларусі"

🗓 13.08.2023
🇺🇸 Чыкага, ЗША, 11:00, СDT, S. COLUMBUS DR & E. MONROE ST.

🇺🇸 Бостан, ЗША,13:00
399 Congress St, MA 02210-1811

🇺🇸 Філадэльфія, ЗША,15:00,
Love Park

Вашага горада няма ў спісе - дасылайце нам у чат-бот!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇵🇱 Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мы, беларускі Беластока, сабраліся разам, каб нагадаць як беларусам, так і сусветнай супольнасці, што мы ПАМЯТАЕМ!

Ніколі не забудзем аб тых смелых людзях, якія тады выступілі супраць рэжыму і сталі яго ахвярамі. Памятаем і аб тых, хто загінуў ў турмах ці пасля вызвалення з турмы.

Таксама смуткуем і аддаем даніну павагі смелым хлопцам, што паклалі свае галовы ва Украіне на вайне з імпэрскай расеяй. Яны несумненна ГЕРОІ, бо пралілі кроў і за нашу з вамі свабоду.

За гады незалежнасці Беларусі набралася наша “нябесная сотня”. Беларусы, памятайце аб гэтым, бо СВАБОДА не даецца лёгка.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну