Беларусы Замежжа
1.67K subscribers
8.99K photos
1.86K videos
6 files
3.92K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
🟥 Беларусы Масквы кожны тыдзень падпісваюць паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў беларускім палітвязням, нягледзячы на тое, што атрымоўваюць зваротныя лісты  замест адказаў.

Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Манцэвіч Аляксандр, Касцючэнка Юлія, Качагараў Андрэй, Галон Ілля, Троцкі Аляксандр, Дзербыш Галіна, Каржаль Яўген, Ягорычава Алена, Цімашчук Уладзіслаў, Емяльянаў Аляксандр.

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇩🇪 У Берліне ля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў, ахвяраў царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў:

Ларыса Геніюш (9.8.
1910-7.4.1983), выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння, шчырая патрыётка БНР, дзень народзін якой выпадае на той днень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.
       Яна пісала ў сваёй «Споведзі» пра бальшавікоў наступнае: «…іх перамога - гэта ня нашая перамога, бо мэта іх - вынішчыць нас і асыміляваць». Яе дом у Зэльве наведвалі найбуйнейшыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, дзе яны натхняліся яе мужнасьцю, дыхалі чыстым паветрам, адчувалі аўру гэтай незвычайнай жанчыны, эталона высокай годнасці, вялікай беларускі, з якой і пасля яе сьмерці змагаецца лукашыстоўскі рэжым, які дэмантаваў яе помнік у Зэльве ў гэтым годзе.

Мы памятаем і ганарымся шчырымі беларускамі і беларусамі, рэпрэсаванымі і закатаванымі сталінскім рэжымам і патрабуем пакаяння і асуджэння на дзяржаўным узроўні сталінскіх рэпрэсій!

Катаў ў Гаагу!

Няхай жыве Вольная Беларусь ⚪️❤️⚪️!
Слава Украіне
💙💛!
Героям слава
❤️!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі

Бяспека беларусаў і абарона іх інтарэсаў падчас вымушанай эміграцыі – прыярытэт Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі з'явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім рэжым ускладніў жыццё пасля пераезду і прымушае вяртацца для абмену дакументаў. Наяўнасць сапраўднага пашпарта важная для легалізацыі за мяжой. 

Нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента.

На працягу года кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай і яе камандай былі праведзены перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам Еўракамісіі і шэрагам нацыянальных урадаў, эскіз пашпарта прадстаўлены Камітэту па праязных дакументах Еўракамісіі, дасягнута разуменне і станоўчае ўспрыманне праекта.

Надышоў этап вырабу фізічных узораў пашпарта – абавязковая ўмова для яго прызнання. Чакаецца, што вытворчасць узораў зойме некалькі месяцаў.

Для станоўчага рашэння аб прызнанні Кабінет будзе праводзіць перамовы з урадамі. Важна, каб беларусы падтрымалі праект праз звароты да афіцыйных асоб, палітыкаў, экспертаў, праз медыя і грамадзянскія арганізацыі.

Пашпарт будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў. Пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі. 

Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 

Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.

Пашпарт – не замена для нацыянальных віз, не дазвол на пражыванне і працаўладкаванне ў краінах ЕС. Працэс легалізацыі ў дзяржаве, якая прызнала пашпарт, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты старога пашпарта.

Відэавізуалізацыя новага пашпарта на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus
🇵🇱 06.08.2023, Беласток, марш Салідарнасці

Тры гады прайшло.
Нічога не забылася!
Мы сведкі вялікіх пераменаў у гісторыі нашай Радзімы.
Нам, безумоўна, баліць, але мы таксама адчуваем вялікі гонар за свой народ, які паўстаў супраць несправядлівасці!
Надзея не ўмірае, барацьба не скончаная!

Дзякуй вам, беларусы, за салідарнасць!
Вечна жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну