Apeikin. Спорт.
139 subscribers
407 photos
117 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
ВЯРТАННЕ ДА ПАГОНІ.

Нягледзячы на сёньняшнюю геапалітычную вакханалію і ўнутраныя непаразуменні, беларускі народ абавязкова вернецца да Пагоні як адзінага дзяржаўнага сімвалу, які бясспрэчна адгукаецца ў сэрцы кожнага, хто нарадзіўся на нашай зямлі. Усе гэтыя БЧБ і КЗ - гэта справа густу. Бясспрэчна і безумоўна толькі Пагоня, бо грукаецца да нас з самага спрадвеку.Часы йдуць, але сэнс Пагоні і яе сімвалічная значнасць не змяняюцца.

Дзіцячы страх і здрадніцтва летувісаў, несвядомае непаразуменне братоў украінцаў, п'яны рогат усходняй арды, якая выдае ярлык на княжанне правадыру, тэўтонцы са сваімі планамі для прыніжанай ролі Weißrussland - гэта ўсё стварае перадумовы для вяртання Пагоні як рэакцыю глыбокага народнага архетыпу на нацыянальную пагрозу. Але калі беларусы разам абудзяцца, тады ўжо трымайцеся. Тут не да пытання, хто дзе быў у 20-м годзе. Ужо даўно ўсе плывем у адной лодцы.

Мы яшчэ не ведаем, як Аляксандр Лукашэнка ўвойдзе ў нашу гісторыю - станоўча ці адмоўна. Час пакажа. Але ён і ягоная сістэма навучылі нас дзяржаўнаму мысленню, персанальнай адказнасці, стварылі адукаванае пакаленне, здольнае на высокую самаарганізацыю, і пакінулі нам шырокае кола падрыхтаваных кадраў для мясцовага самакіравання. Асмелюся сказаць, што за часы Лукашэнкі народ зрабіў больш, чым ён мог у складаны перыяд перабудовы.

Але ў той жа самы час мы атрымалі імунітэт ад касмапалітычных сімвалаў і культуры трэцяга гатунку. КЗ не прыжыўся ў народзе, гэта праўда.Хаця ён і сімвалізуе пераемнасць перамогі беларускага народа над фашызмам у часы Другой сусветнай вайны. Савецкі праект стаў сімвалам толькі вузкай праслойкі кіруючага класу. Пры гэтым беларускае вольнае грамадства магло б з лёгкасцю стварыць аналаг Space X і задаць трэнды сусветнай культуры. Але кіраўніцтвам дзяржавы быў абраны вектар на захаванне малой сістэмы, а не на планетарны прарыў.

Усе гэтыя імгненні схаваюцца ў часе, як слёзы ў дажджы. Але ў сэрцы народа застанецца толькі тое, што "не разбіць, не спыніць, не стрымаць". Мы яшчэ ўсе вернемся да Пагоні - і бел-чырвона-белыя, і чырвона-зялёныя. Але гэта ўжо будзе пагроза зусім іншага парадку, чым унутраныя спрэчкі пра выбары, якія і так былі заўжды.
Юлія Навальная - такая ж самая штучная мадэль паліттэхналогій. Канешне, гэта ўжо праблема суседзяў. Але вось толькі пасты з ёй сталі з'яўляцца ў беларускай стужцы навін па два разы на дзень.
Вольга Мазуронак фінішавала другой на марафоне ў Лос-Анджэлесе, выканаўшы алімпійскі нарматыў.

З Вольгай мы даўно не камунікавалі. Але вельмі рады за яе поспех, разумеючы, які складаны шлях яна прайшла за апошнія гады. Гэта вельмі натхняльная гісторыя для нас усіх.
Пайшоў з жыцця Канстанцін Кальцоў. Малады мужчына. У 42 гады адарваўся тромб.

Заўжды трошкі не па сабе, калі гінуць сучаснікі, з якімі ты асабіста не знаёмы, але ёсць уражанне, што яны неяк паралельна ідуць з табою па жыцці. З маладосці назіраў за выступамі Кальцова ў НХЛ і ў складзе зборнай Беларусі, сачыў за зменамі ў кар'еры.

Хоць мы і апынуліся пасля падзей 2020 году па розныя палітычныя бакі, але ўсё роўна неяк шкада. Ды і ўвогуле ёсць над чым задумацца.
Пагутарыў з "Радыё Свабода" пра актуальныя падзеі ў міжнародным алімпійскім руху, а таксама пра перспектывы нейтральных атлетаў з Беларусі і Расеі.

Сьцісла:

👉Рашэньне МАК наконт фармату ўдзелу ў Алімпіядзе ўзважанае і кампраміснае.

👉Станоўчы момант у тым, што НАК Беларусі гатовы падпарадкоўвацца рашэньню МАК.

👉Беларусы могуць не атрымаць ніводнага залатога мэдаля на парыскай Алімпіядзе.

👉«Гульні дружбы» — своеасаблівая форма легітымізацыі расейскага палітычнага рэжыму.

https://www.svaboda.org/a/32872662.html
Марына Васілеўская на МКС у Дзень Волі - гэта вялікая нацыянальная падзея.
❗️Цяжка параненаму беларускаму дабраахвотніку неабходна ваша дапамога❗️

На полі бою беларускі баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ўлетку 2023 года быў цяжка паранены. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.
Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.

Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.
Ва інцыдэнце з Хацкевіч не бачу нічога экстраардынарнага. Натуральна, што звычайным людзям з боку гэта можа падавацца, як нейкая жэсць. Але ў гульнявым спорце, дзе шмат што ўвогуле завязана на чалавечых эмоцыях, такія сутычкі - звычайная з'ява. Патасоўкі адбываюцца нават у Лізе чэмпіёнаў, не тое што ў польскім Д2. Я думаю, што ў кар'еры Хацкевіча гэта быў ужо сто пяты выпадак, які проста стаў публічным. Таму не варта асабліва перажываць за мэтра.

Аляксандру Мікалаевічу здароўя і поспехаў! Спадзяюся, гэтая сітуацыя толькі надасць матывацыі і бадзёрасці.
Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як цячэ вада, як гарыць агонь, і як твае "прарэжымныя наратывы" ператвараюцца ў "экспертнае меркаванне" Шрайбмана ды Кавалеўскага.

А яшчэ Васілеўская ў космасе - гэта норм, як аказалася.

У прынцыпе, магу распавесці, што будзе праз тры месяцы.
Хачу ўнесці некаторую яснасць на конт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і маёй актуальнай дзейнасці.

1. Ні я, ні мае калегі не пакідалі БФСС. Арганізацыя мае праектны характар дзейнасці, таму знаходзіцца ў аперацыйнай паўзе да пачатку новага праекту. У бліжэйшыя дні арганізацыя выйдзе з заявай пра свае праграмныя прыярытэты на 2024-2026 гг. Натуральна, што час змяняецца, таму дзейнасць арганізацыі будзе скіравана на актуальныя патрэбы грамадства Беларусі і яе суседзяў.

2. Я і некаторыя мае калегі зараз дапамагаюць Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны. У прыватнасці, я працую на пасадзе "Директор з розвитку та маркетингу" і адпавядаю за некалькі напрамкаў Федэрацыі: маркетынг, медыя, спонсарская праграма, грантавая дзейнасць, ліга кросаў, дзіцячая атлетыка, развіццё сістэмы клубаў. Праца ў Федэрацыі не ёсць лёгкім шпацырам, калі што. Але лічу сваім ганаровым абавязкам дапамагаць украінскаму спорту ўсімі ведамі і кампетэнцыямі, якія ў мяне зараз ёсць. Да таго ж, гэта добрая магчымасць не губляць сувязь з рэальнасцю і мець дачыненне да практычнай спартовай нішы.

Па пункце 2 запрашаю да супрацы ўсіх зацікаўленых прадстаўнікоў бізнесу, спецыялістаў і валанцёраў. Сёння лёгкая атлетыка Украіны мае велізарны патэнцыял для развіцця, таму інвестыцыі адназначна дадуць плён як у іміджавым, так і ў матэрыяльным плане.

З аўторка амаль тыдзень буду ў Варшаве. Адкрыты для сустрэч, каб адказаць на любыя пытанні.
Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку” — стрым з Аляксандрам Апейкіным.

Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”.

Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

https://www.youtube.com/watch?v=ALRqiV4DGIM
Вечар крынжовых галоў у Лізе чэмпіёнаў абвяшчаецца адкрытым.
Учора быў Дзень касманаўтыкі. Раней у дзяцінстве гэты дзень усе ўспрымалі як невялікае свята. У нас у сям'і дакладна так было. Зараз чамусьці не.

Гэта дзіўна, бо Юры Гагарын, напэўна, з'яўляецца самай значнай асобай 20-га стагоддзя, калі не ўвогуле ўсёй гісторыі. Сам палёт чалавека ў космас - гэта найважнейшая падзея ў развіцці чалавечай цывілізацыі.
Самае цікавае, што беларускі бок можа адыграць вырашальную ролю ў рэалізацыі ініцыятывы Эмануэля Макрона аб усталяванні алімпійскага перамір'я.

Але для гэтага МАК, аргкамітэт Алімпіяды і шэраг міжнародных федэрацый мусяць таксама пайсці на саступкі і пашырыць допуск беларускіх атлетаў у некаторых відах спорту па прынцыпе нейтральнасці.
Нядаўна я даў свой прагноз пра будучы лёс Каардынацыйнай рады. Калі коратка: "не ўзляціць". Па аб'ектыўных прычынах.

Сёння сачу за працай Усебеларускага народнага сходу. Нягледзячы на вялікую колькасць дэлегатаў, арганізацыю і рэгламент, канстатую, у прынцыпе, тое ж самае: "не ўзляціць". Няма шчырасці, усё вельмі штучна і патрэбна толькі аднаму чалавеку. А значыцца, канструкцыя не ўтрымаецца доўга.

Выснова адная: жыццяздольнай для беларусаў можа быць толькі агульнанацыянальная платформа, дзе будуць прадстаўлены ўсе рэальныя грамадскія сілы. Уласна я веру, што такі варыянт падзей цалкам верагодны. Толькі так зможа адбыцца сапраўдная кансалідацыя беларускага грамадства. Апроч таго, гэта адзіная рэальная магчымасць захаваць мірнае існаванне, суверэнітэт і незалежнасць беларускай дзяржавы ў такі напружаны час.

Зразумела, што шлях да сапраўднай агульнанацыянальнай платформы будзе доўгім і няпростым. Але першым крокам на гэтым шляху мае быць спыненне прымітыўнай прапаганды як у праўладных, так і ў незалежных СМІ. Проста трэба перастаць хлусіць беларусам і ствараць для іх паралельныя сусветы. Тады праз развеяныя туманы інфармацыйнай хлусні і ўбачым, што насамрэч нас усіх аб'ядноўвае значна большае, чым раз'ядноўвае.