Apeikin. Спорт.
139 subscribers
407 photos
117 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Апошнім часам сустракаю шмат крытыкі ў адрас прэзідэнта Зяленскага. Наракаюць, што чалавек не мае палітычнага досведу, адсюль быццам бы і ўсе праблемы. Але Зяленскі ўжо пяць гадоў прэзідэнт буйной дзяржавы, два з іх у ваенны час. Ці дастаткова гэтага ўжо для палітычнага досведу? Альбо патрэбна яшчэ двадцаць пяць?

Мне здаецца, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе Уладзімір Зяленскі будзе адным з самых дасведчаных палітыкаў свету, з цвярозым і прагматычным разуменнем сітуацыі.
🏅Беларускія спартоўцы атрымалі ўжо 20 ліцэнзій на Алімпіяду ў Парыжы — яны будуць выступаць у нейтральным статусе.

Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. У іх возьмуць удзел больш за 9 000 спартоўцаў з 200 краін свету.

Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў у гэтым годзе дзейнічаюць пэўныя абмежаванні — яны могуць удзельнічаць толькі ў нейтральным статусе і пазбаўлены магчымасці браць удзел у камандных спаборніцтвах.

Міжнародны алімпійскі камітэт у сваю чаргу зацвердзіў лагатып, сцяг і гімн для нейтральных атлетаў, а ўзнагароды, якія яны атрымаюць, не будуць адбівацца ў табліцы медалёў.

🏟️На сённяшні момант беларусы здабылі 20 ліцэнзій на Алімпіяду. Сярод іх:

Акадэмічнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;

Барацьба:

вольная – Арыян Цютрын, Магамед Кадзімагамедаў, Аляксандр Гуштын, Дзяніс Храмянкоў;
жаночая – Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская;
грэка-рымская – Абубакар Хаслаханаў;

Плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;

Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская;

Кулявая стральба: Уладзіслаў Дземеш;

Таэквандо: Георгій Гурцыеў;

Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў, Эдуард Зязюлін;

А таксама 1 не імянная ліцэнзія ў веласпорце.

Кваліфікацыя ў тэнісе пройдзе 10 чэрвеня — у беларусаў і беларусак таксама будзе шанец здабыць ліцэнзію ў Парыж.

❗️Нагадаем, што МАК абмежаваў колькасць магчымых удзельнікаў Алімпійскіх гульняў з Беларусі — максімум спартоўцаў з нашай краіны, якія могуць удзельнічаць у нейтральным статусе — 28.
❗️Заява Беларускага Фонда Спартыўнай Салідарнасці❗️

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці (БФСС) настойліва выказвае сваю пазіцыю супраць выкарыстання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і магчымых пагроз прымянення ядзернай зброі ў адносінах да дзяржаў-суседак. У якасці арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы вольных спартоўцаў, БССФ раней ужо выступала з асуджэннем размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Мы ўсведамляем, што кіруючыя рэжымы, якія развязалі самы кровапралітны канфлікт у сучаснай Еўропе, могуць працягваць эскалацыю напружанасці.

Дзеянні, звязаныя з ядзерным узбраеннем, катэгарычна супярэчаць асноўным каштоўнасцям спорту і прынцыпам Алімпійскага руху. Падобныя меры асабліва цынічныя на фоне маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія сімвалізуюць мір і сяброўства паміж народамі.

📣 БФСС заклікае міжнародную супольнасць і ўсе зацікаўленыя бакі падтрымаць нашае патрабаванне аб недапушчальнасці далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне праз пагрозы або фактычнае выкарыстанне ядзернай зброі, а таксама праз правядзенне з ёй ваенных вучэнняў. Мы таксама настойваем на неадкладнам вывадзе ядзернага ўзбраення з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны.

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці стаіць на варце прынцыпаў міру і бяспекі і заклікае да захавання міжнародных норм і дамоўленасцей у інтарэсах усіх народаў і дзяржаў. Мы прапануем усім падтрымаць наша патрабаванне аб недапушчальнасці эскалацыі напружанасці ў рэгіёне шляхам пагрозы прымянення ядзернай зброі, а таксама правядзення вучэнняў з ёй. Мы таксама заклікаем вывесці ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца там у парушэнне міжнародных абавязацельстваў нашай краіны і прынцыпу нейтралітэту.
Ядзерная зброя ў Беларусі - гэта найвялікшая нацыянальная пагроза на сённяшні дзень. Менавіта гэты дыскурс мусіць дамінаваць у грамадстве і ў медыя. Нажаль, асноўны парадак дня забіты ўсялякім рознакаляровым трызненнем.

Сёння мы сутыкнуліся з сапраўдным экзістэнцыяльным выклікам, на фоне якога ўсе астатнія праблемы палітычнага і эканамічнага характару маюць нікчэмнае значэнне.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці як грамадская арганізацыя заклікае да дзейнага і інфармацыйнага супрацьстаяння ядзернай пагрозе Беларусі.
Квінтэсенцыя сюррэалістычнага наратыву выглядае прыкладна так.

У прынцыпе, гэта ўсё, што трэба ведаць пра несістэмныя крыніцы інфармацыі. Максімальная адарванасць ад рэальнасці з'яўляецца, відавочна, свядомым імператывам.

P.S.: кручэ была толькі дыскусія Беларускага інстытута публічнай гісторыі пра 8 і 9 траўня.

https://nashaniva.com/342580
З якімі пытаннямі можна звяртацца ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

БФСС працягвае выступаць у якасці надзейнай апоры і падтрымкі для атлетаў, якія пацярпелі з-за рэпрэсій у Беларусі і маюць складанасці ў пытаннях сваіх грамадзянскіх правоў, бяспекі ці працягу спартыўнай кар’еры. За амаль 4 гады працы БФСС здзейсніў прамую дапамогу больш чым 200 прадстаўнікам спартыўнай галіны Беларусі.

Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, БФСС можа дапамагчы вам наступным чынам:

1. Прадстаўленне міжнароднай абароны

БФСС мае больш за 20 станоўчых кейсаў па прадастаўленню міжнароднай абароны спартоўцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы гатовы аказваць юрыдычную дапамогу, каб спартовец мог атрымаць статус бежанца альбо часовага прытулку. На сённяшні дзень юрыдычная служба БФСС мае 100% вынік у справах прадстаўлення міжнароднай абароны ў розных краінах.

2. Абарона правоў спартоўцаў

БФСС будзе адстойваць правы спартоўцаў у выпадку дыскрымінацыі і прадстаўляць іх інтарэсы ў розных інстанцыях, у тым ліку ў міжнародных федэрацыях, спартыўных арбітражных судах і дзяржаўных органах, а таксама дапаможа аднавіць права ўдзелу ў спаборніцтвах і вярнуцца ў міжнародны спорт.

3. Фінансавая дапамога

БССФ можа арганізаваць мэтавыя зборы сродкаў для дапамогі вам у вырашэнні сур'ёзных праблем, у тым ліку аперацый і аднаўленняў пасля траўмаў. Фінансавая дапамога можа таксама тычыцца арганізацыі некамерцыйных спартыўных праектаў беларусаў у замежжы.

4. Інфармацыйная падтрымка

БФСС можа даць вам кантакты міжнародных арганізацый, спартовых федэрацый, журналістаў, якія могуць вам дапамагчы. Таксама мы можам аказаць вам дапамогу ў афармленні віз і іншых дакументаў, неабходных для выезду за мяжу для працягу спартыўнай дзейнасці.

❗️Калі вы прадстаўнік спорту, апынуліся ў складанай сітуацыі і вам неабходна дапамога, вы можаце звярнуцца да прадстаўнікоў Фонду праз тэлеграм-бот: @bssfbot

Калі ласка, апісвайце вашу праблему цалкам і падрабязна, каб нашыя супрацоўнікі маглі хутка ўключыцца ў працэс.
Так як усе ў нас вельмі чуллівыя, без вострай крытыкі проста пакіну некалькі тэзісаў.

1. Беларусы і так дапушчаны да Алімпіяды ў нейтральным статусе і з пэўнымі крытэрыямі.

2. Такі абмен апрыоры не мог адбыцца. Гэта пытанні з цалкам розных вымярэнняў і іх немагчыма ставіць у адзін радок. Проста кажучы, гэта фізіка і лірыка.

3. Нават калі б і можна было тэарэтычна прадставіць, што МАК пагадзіўся пашырыць крытэрыі допускаў для беларусаў (камандныя віды, гімн і дзяржсімволіка) узамен на выпуск палітвязняў, то гэта бы каштавала для МАК велічэзнымі іміджавымі стратамі, бо гэты факт стаў бы публічным. У чыстым выглядзе гэта быў бы ўдзел у гандлі людзьмі і стварыў бы сур'ёзны прэцэдэнт. Бо такім чынам можна было б гандлявацца і з іншымі дыктатурамі. Плюс відавочны скандал з прадстаўнікамі Украіны. Натуральна, што МАК на такія крокі ніколі б не пайшоў.

4. У прынцыпе, такія пытанні без узгодненай пазіцыі з украінскім бокам вырашаць нерэальна.

5. Калі размова ішла пра допуск лёгкаатлетаў, то тут пытанне палягае ў рашэнні World Athletics. Ніякая "сталіцы" тут нічога не вырашаюць. Каб праціснуць такое рашэнне, трэба было б зрабіць пяцёрное дыпламатычные сальта. Аднымі лістамі і зваротамі тут нічога не зробіш. Для такой дыпламатычнай працы ў дэмісл проста няма рэсурсаў.

6. Многія рэчы НАК Беларусі ў стане зрабіць самастойна, бо мае прамы кантакт з цэнтрам рэальнай улады. Таму патэнцыял дэмсіл як нейкага пасярэдніка ў пытанні абмену "допуска на выпуск" вельмі мінімальны. Яго можна было б павялічыць, толькі для гэтага патрэбны зусім іншыя рэсурсы.

Але нішто не перашкаджае выкарыстоўваць гэтую тэму для палітычнага папулізму.
Прыклады прамой дапамогі спартоўцам ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Каб нашыя чытачы больш дакладна разумелі, над якімі пытаннямі працуе БФСС, мы вырашылі прадставіць некалькі канкрэтных прыкладаў з нашай працы за апошнія 4 гады.

▪️ Фінансавая дапамога спартоўцам

За 4 гады працы мэтавая фінансавая дапамога спартоўцам перавысіла 500 000 еўра.

Такая падтрымка дапамагла спартоўцам адаптавацца да новых умоў у эміграцыі і не адчуць праблем, з якімі сутыкаюцца звычайныя людзі. Усяго Фонд здзейсніў фінансавую падтрымку больш за 100 прадстаўнікоў спорту.

▪️ Юрыдычная падтрымка спартоўцаў

Фонд выканаў больш за 20 кейсаў прадстаўлення міжнароднай абароны і больш за 50 допускаў беларускіх атлетаў да спаборніцтваў (у тым ліку дзяцей).

Апроч таго, БФСС з 2020 году знаходзіцца ў кантакце з МАК і міжнароднымі федэрацыямі.

У чэрвені 2022 году БФСС атрымаў гран-пры канферэнцыі Play the Game як лепшая праваабарончая ініцыятыва ў спорце.

▪️ Падзеі і мерапрыемствы

За 4 гады Фонд рэалізаваў 3 маштабныя анлайн-падзей, у тым ліку:

-Буйны анлайн-забег "Marathon for Freedom" ў жніўні 2021 году з амаль 6 тысячамі ўдзельнікаў па ўсяму свету;

-Sporttech Hackathon ў лістападзе 2021 года;

-Міжнародная канферэнцыя "Athletes for Peace and Freedom" ў траўні 2023 года.

Штогод БФСС адзначае 30 верасня як Дзень спартыўнай салідарнасці.

▪️ Гуманітарная дапамога Украіне

З пачатку васковай агрэсіі супраць Украіны Фонд накіраваў больш за 200 тысяч еўра гуманітарнай дапамогі, у тым ліку матэрыяльная і стыпендыяльная падтрымка ўкраінскіх атлетаў.

▪️ Дабрачынныя аўкцыёны


За 4 гады працы Фонд правёў амаль 100 дабрачынных аўкцыёнаў з лотамі вядомых спартоўцаў.

У ліпені 2023 года БФСС узяў удзел у марафоне салідарнасці, але адмовіўся ад сваёй часткі фінансавання на карысць іншых зняволеных.
Тут нейкі "вотум недаверу" пад'ехаў.

Але для пачатку я бы параіў аўтарам прайсці некалькі заняткаў па юрыспрудэнцыі, каб стала зразумела паняцце "вотум недаверу". Бо ў дадзеным выпадку яно проста не ўжываецца.
Чарговы каментар на старую тэму, якая проста ходзіць па коле.

Палітыка - гэта не месца ўласным эмоцыям і хацелкам. Але, нажаль, сёння яны ў большасці дамінуюць на беларускім полі, што вядзе да вельмі сумных наступстваў.

Нажаль, вялікая колькасць людзей ментальна засталася недзе ў 20-м годзе. Да адказнага ўспрыняцця сваіх словаў і дзеянняў так і не дараслі.

Пустая дэкларацыя пра прынцыповае самаразбурэнне.

https://news.zerkalo.io/cellar/68909.html?tg=4
У "вотуме", дзе мяне звінавацілі ў "прысваенні заслуг", я не ведаю большасці імёнаў, хаця я ведаю шмат. Ніколі ўвогуле з гэтымі людзьмі не перасякаўся.

Напрыклад, у спісе падпісантаў ёсць нейкі Віктар Русін, былы доктар каманды па пляжным футболе "Гроднааблспорт".

Якія заслугі Віктара Русіна я сабе прысвоіў? Якія абавязальніцтвы перад ім не выканаў?

Большасць людзей нават не разумелі, што яны падпісвалі. Ініцыятары проста стваралі масоўку.
Сябры, калегі,

Праз паўтары гадзінкі зраблю свой дэбютны стрым на ютубе. Канал з трошкі пафаснай назвай, але канцэпцыя яго заключаецца ў размовах з прадстаўнікамі спорту на розныя сацыяльныя і палітычныя тэмы. Сёння пачну з сябе.

Тэма размовы: актуальныя падзеі ў спорце і палітыцы Беларусі. Натуральна, што абмяркуем і "вотум недаверу".

Далучайцеся сёння а 19.00 па Мінску!

https://www.youtube.com/live/1uHQjZ2SPsA?si=-sh4wHbVkbXcOr5P
❗️Збор сродкаў на рэабілітацыю дачкі беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай

Марына Арзамасава, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і трэнерка па бегу, падзялілася гісторый сваёй 14-гадовай дачкі:

🗣Яна сутыкнулася са складаным выпрабаваннем - барацьба з наступствамі сіндрому Гіена-Барэ. Гэта неўралагічнае захворванне, пры якім імунітэт пачынае атакаваць уласную нервовую сістэму. Чалавек страчвае здольнасць кантраляваць свае мышцы.
У Сашы цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў і адзін з найскладаных выпадкаў. Сімптомы хваробы развіліся вельмі хутка, на працягу 2 сутак актыўны спартыўны падлетак стаў абезрухомлены.

🗣У выніку захворвання дачка магла рухаць толькі плячыма і шыяй. Астатняе цела перастала ёй падпарадкоўвацца. Цяпер праз 2 месяцы ў рэабілітацыйным цэнтры «Тры Сястры» ёсць вялікая станоўчая дынаміка!
Але каб нашай спартоўцы дапамагчы вярнуцца да паўнацэннага жыцця і стаць здаровай, ёй патрабуюцца штодзённыя комплексныя заняткі з прафесіяналамі, каб аднавіць нервовыя імпульсы ўсяго цела.

🗣На дадзены момант мы з Сашай ужо другі месяц знаходзімся ў цэнтры. Але аднаўленне — гэта вельмі павольны працэс, які можа доўжыцца доўгі час (дакладныя тэрміны невядомыя — усё індывідуальна)

🗣Я ажыццяўляю кругласутачны догляд за дачкой і заўсёды на сувязі з рэабілітолагамі. Цэнтр Тры Сястры — лепшы, але дарагі варыянт аднаўлення дзяўчынкі.

Вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках:

Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы)

ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ
Дагавор дабрачыннага рахунку
Nº BY62AKBB31340000023290070000

ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША
Дагавор дабрачыннага рахунку
№ BY12AKBB31341000011520070000

ПЕРАВОД У ЕЎРА
Дагавор дабрачыннага рахунку
Nº BY18AKBB31342000009930070000

ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС
+375298390842
Карта МІP
9112380120653458
03/29

1 месяц рэабілітацыі каштуе 9 850 еўра

ШЛЯХ аплаты ў АРІП
- Банкаўскія, фінансавыя паслугі
- Банкі, НКФО
- Беларусбанк
- Папаўненне рахунку
ВАЖНА! Увесці нумар рахунку 28 сімвалаў БЕЗ ПРАБЕЛАЎ

Памятайце, што маленькай дапамогі не бывае! 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Шмат чым згодны з рэплікай шаноўнага Івана Краўцова, што наўрадці Еўрасаюз стане нейкай сур'ёзнай панацэяй для развіцця Беларусі, а магчыма і наадварот. У прынцыпе ўзровень жыцця некаторых краін ЕС мала чым адрозніваецца ад Беларусі. Розніца толькі ў наяўнасці грамадзянскіх правоў і грамадзянскай супольнасці, але эканамічнай перавагі асабліва я не бачу. То бок, пытанне еўрапейскага выбару Беларусі будзе адназначна праходзіць праз сур'ёзны фільтр грамадскага абмеркавання і не будзе для беларусаў абсалютна адназначным. Гэта важны паказчык таго, што грамадства стала ўжо больш дарослым і не павядзецца на пустыя лозунгі.

Тым не менш, уласна сябе я вызначаю еўрааптымістам. Тут нават не ў эканоміцы ці адкрытых межах пытанне. Я катэгарычна ўпэўнены, што Беларусь у прынцыпе ментальна з'яўляецца еўрапейскай дзяржавай, а беларусы - пераемнікі прагрэсіўнай гістарычнай спадчыны. Беларусь культурна і традыцыйна значна больш еўрапейская краіна, чым многія сучасныя кандыдаты ў ЕС.

Але трэба мець на ўвазе, што грамадзянскія і палітычныя свабоды для многіх беларусаў не з'яўляюцца нейкай прыярытэтнай каштоўнасцю. На першым месцы стаіць менавіта эканамічны дабрабыт, які забяспечваецца зараз за кошт выхадаў на расейскі і азіяцкія рынкі. Таму галоўнай задачай у патэнцыйным працэсе еўрапейскай інтэграцыі Беларусі будзе як раз-такі гарантыя захавання і развіцця эканомічных складнікаў, а не сімвалічных у выглядзе свабоды слова, свабоды руху і г.д.
"Ці можна назваць Гігіна інтэлектуалам, альбо ён проста прапагандыст?"

Нарэшце, знайшоў у сабе сілы даглядзець да канца апошні "Ток" з паважаным мною Юрыям Дракахрустам. У адрозненні ад спадара Юрыя я не лічу спадарыню Настассю Роўду добрым інтэрв'юэрам. Большасць пытанняў вядоўцы - гэта як раз-такі не пра журналістыку, а пра тую самую тапорную прапаганду, толькі з іншага боку.

Прапаганда, не важна з якой крыніцы, аднолькава шкодная, бо ўводзіць людзей у фэйкавую рэчаіснасць. Па сутнасці, беларусы маюць не грамадскае супрацьстаянне, а супрацьстаянне дыяметральна супрацьлеглых штучна створаных прапагандыстскіх наратываў. Грамадскі канфлікт - гэта ўжо тое, што вынікае з сутыкнення прапагандыстскіх франтоў.

Мяркую, асноўныя тэзісы дзяржаўнай прапаганды ўсім вядомыя. А што з сябе ўяўляюць наратывы прапаганды "незалежных" медыя? Я даволі доўга сачу за асноўнай лініяй найбольш адыёзных прапагандыстскіх таблоідаў - "Наша Ніва", "Трыбуна", "Хартыя" і г.д.

У іх аснове транслююцца вельмі памылковыя мэсэджы, якія таксама дапамагаюць заводзіць беларускае грамадства і саму Беларусь як дзяржаву ў тупік. Думаю, кожны чалавек, які можа хаця б мінімальна аналізаваць сітуацыю, разумее, дзеля якіх мэтаў гэта робіцца. Але зараз не пра гэта.

Вось некаторыя з іх:

1. Наўмысна памылковае стаўленне да палітычных апанентаў як да дурняў: "усе, хто абраў іншы палітычны бок - дурні, боўдзілы, злодзеі і няўдачнікі". Вынікі такога стаўлення мы зараз бачым.

2. Наўмысна памылковае заніжэнне колькасці палітычных апанентаў: "Большасць беларусаў - за пратэст. За Лукашэнку - толькі 3%". Насамрэч, гэта не так. У Лукашэнкі даволі вялікая электаральная база і моцны адміністратыўны рэсурс, які дапамагае рабіць "буст" для гэтай базы. У дэмакратычных сілаў, наадварот, электаральная база і рэсурсы скараціліся да мінімуму. Вынікі такога наратыву мы таксама бачым.

3. Наўмысна памылковая спроба стварыць "сваю рэальнасць". То бок ўяўленне, што калі мы пачнем пісаць "міністэрства Лукашэнкі, адміністрацыя дыктатара і гд", быццам бы ад гэтага нешта зменіцца. Спроба штучна зменшыць рэальную значнасць дзяржаўных органаў і штучна падвысіць значнасць "альтэрнатыўных" - КР, АПК, ОСТ і г.д. ні да чога не вядзе. Гэта проста гульня ў паралельную рэальнасць, якая прыводзіць да памылковых стратэгічных дзеянняў.

4. Наўмысна памылковае прасоўванне наратываў пра тое, што "рэжым" нікім не прызнаны, а Беларусь страціла суверэнітэт. Гэта можна нават не каментаваць.

5. Наўмысна памылковае прасоўванне марных наратываў пра "перамогу", "пасля перамогі", "калі рэжым рухне" і г.д. Гэта морква для аслоў. Кожны цвяроза думаючы чалавек разумее, што ніякіх радыкальных зменаў у бліжэйшыя часы ў Беларусі не адбудзецца. Грамадства паступова адыходзіць ад 20-га году, пачынае шукаць варыянты паразумення і кансалідацыі дзеля выжывання дзяржавы і народу ў вельмі складаных геапалітычных умовах. Пасля сыходу Лукашэнкі Беларусь, натуральна, зменіцца, але не так, як гэта апісваюць летуценнікі ў стужках таблоідаў.

Насамрэч, падобных наратываў прыкладна з тузін. Яны максімальна адводзяць грамадства ад рэальнасці, што вядзе да памылковых дзеянняў і неадэкватнага ўспрыняцця беларусамі адзін аднаго.

Ці можна назваць Гігіна інтэлектуалам? У дзейснай рэчаіснасці такога пытання не магло б нават узнікнуць. У прапагандыстскай - яно цалкам натуральнае.
Пра мяне, Джорджа Сораса, зону 51, таемныя перамовы BSSF з аннунакамі і іншыя сакрэты Сіянісцкага акупацыйнага ўраду чытайце ў свежым артыкуле вядучага бульварнага таблоіда Трыбуна.

https://by-tribuna-com.cdn.ampproject.org/c/s/by.tribuna.com/be/amp/others/blogs/3110901-na-fone-obvinenij-fond-opejkina-proverit-atletov-iz-belarusi-p/?facet=amp/?utm_source=telegram&utm_medium=flagman&utm_author=kri

P.S.: шаноўны трыбунаўцы, дадайце ўжо нарэшце сканворды, ёлы-палы)
Пагутарылі з "Радыё Рацыя" пра працу БФСС, Алімпійскія гульні і апошнія падзеі.

Апроч агульнага тэкставага матэрыялу, рэдакцыя "Рацыі" запісала дэталёвае аўдыё інтэрв'ю.

https://racyja.com/by/hramadstva/aljaksandr-apejkin-pra-veryfikacyju-belaruskich-atletau-i-alimpijadu-2024/