ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.63K subscribers
664 photos
81 videos
4 files
504 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Конкурс для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і каманда @freebelarusbusinessaward радыя паведаміць, што ўжо ў хуткім часе пачнецца прыём заявак на трэці конкурс бізнесаў.

У ІІІ Free Belarus Business Award бізнесоўцы будуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў верасні ў межах IV Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве.

▪️А напрыканцы 2024 году мы правядзем ІV Free Belarus Business Award з намінацыямі:

▫️Бізнес году.
▫️Брэнд году.
▫️Інавацыйны бізнес году.
▫️Сацыяльны бізнес году.
▫️Некамерцыйная арганізацыя году.

Узнагароджанне адбудзецца ў снежні.

Такім чынам, у гэтым годзе мы адбяром 8 найлепшых кампаній з беларускімі каранямі за мяжой і разыграем 40 000 еўра прызавога фонду.

⭐️ Free Belarus Business Award — адзін з накірункаў дапамогі кампаніям з беларускімі каранямі ад @abbabusiness. Удзел у прэміі — гэта шанец выйграць грашовы прыз, атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook, сачыце за навінамі і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️IV Беларускі бізнес-форум у Варшаве адбудзецца ў верасні гэтага году. Пазначайце сабе ў календары і далучайцеся да ўдзелу!

Мы чакаем бізнесоўцаў са ўсёй Еўропы, ЗША і Канады, актыўнага ўдзелу экспертаў і ўсіх беларусаў, якія бачаць сябе ў бізнесе і хочуць быць часткай моцнай бізнес-дыяспары.

▪️На #BusinessForumEurope будуць падымацца важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнес-асацыяцый, паспяховымі бізнесоўцамі, завязаць карысныя кантакты, распавесці пра свой бізнес і ініцыятывы.

⭐️ У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

🔴 Заяўкі на ўдзел у конкурсе пачнуць прымацца 1 траўня. Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пачынаем прыём заявак на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

Прызавы фонд III Free Belrus Business Award складае €15 000. Але ўдзел у конкурсе — гэта не толькі шанец выйграць грашовы прыз, але таксама магчымасць атрымаць інфармацыйную падтрымку і падвысіць пазнавальнасць вашага бізнесу.

➡️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў любой краіне (акрамя РБ, РФ) не раней за жнівень 2020 г.;
▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, якія маюць не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян РБ.

➡️ Як узяць удзел?

▪️Уважліва азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▪️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ А вы ўжо падалі заяўку на конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award? Застаўся месяц — не прапусціце магчымасць выйграць грашовы прыз!

У гэты раз міжнароднае журы абярэ 3 пераможцы ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі — намінацыя закліканая адзначыць жанчын-лідарак, чые прадпрымальніцкія дасягненні і ўнёсак у бізнэс-супольнасць заслугоўваюць прызнання. Узнагарода падкрэсліць як асабісты поспех беларусак, так і ўнёсак у развіццё кампаній, якімі яны кіруюць, а таксама ў кіраванне бізнэс-працэсамі і стратэгічнымі аспектамі дзейнасці.
▫️Арт-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрымальнікаў і кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць якія-небудзь віды мастацтва і творчасці ў сваёй прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.
▫️Эка-бізнес — намінацыя заклікана адзначыць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, чыя дзейнасць арыентавана на садзейнічанне экалагічнай устойлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Гэта прадпрыемствы, якія імкнуцца не толькі да фінансавага поспеху, але і да выканання прынцыпаў экалагічнай адказнасці ў сваёй дзейнасці.

Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце.

👉 Дасылайце заяўкі
на ўдзел у III Free Belarus Business Award да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: падавайце заяўкі на конкурс III Free Belrus Business Award!

☝️Генеральны дырэктар кампаніі LASERA PLUS Раман Цімафееў звяртаецца да патэнцыйных удзельнікаў і будучых пераможцаў прэміі. У папярэднім конкурсе, II Free Belrus Business Award у 2023 годзе, LASERA PLUS перамагла ў намінацыі "Найлепшы бізнес году". Як далей развіваецца бізнес вы можаце сачыць на старонцы кампаніі. Інфармацыя пра ўсіх пераможцаў II FBBA знаходзіцца па тэгу #FBBA_winners.

🔽Як узяць удзел конкурсе:

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.

За ходам конкурсу сачыце ў канале @freebelarusbusinessaward, а таксама ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: працягваецца прыём заявак на конкурс III Free Belarus Business Award. Запрашаем да ўзелу!

Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі
▫️Арт-бізнес
▫️Эка-бізнес

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

▪️Камерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 года, і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу або 50% долі беларускіх удзельнікаў;
▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г.

✔️Як узяць удзел?

▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый.
▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску.

⚡️Засталося 2 тыдні на падачу. Чакаем вашыя заяўкі!

За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Не прапусціце магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу! Застаўся тыдзень, каб даслаць заяўку на ўдзел у конкурсе III Free Belarus Business Award.

Пра конкурс:

▪️Агульны прызавы фонд складае €15 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Камерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▪️Намінацыі III Free Belarus Business Award:
▫️Бізнес-лэдзі;
▫️Арт-бізнес;
▫️Эка-бізнес.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
▪️Прадстаўнікі бізнесаў, якія пройдуць у 2 этап, запрашаюцца на цырымонію абвяшчэння пераможцаў, якая адбудзецца напрыканцы верасня ў Варшаве.

✔️Дасылайце заяўкі да 10 чэрвеня, 23.59 (час СЕТ).

Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.
За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️54 заяўкі пададзеныя на конкурс III Free Belarus Business Award.

Бізнесы з беларускімі каранямі з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Эстоніі і Іспаніі будуць змагацца за права звацца найлепшымі ў намінацыях: "Арт-бізнес", "Эка-бізнес" і "Бізнес-лэдзі". Гэта бізнесы са сферы вытворчасці, будаўніцтва, паслугаў насельніцтву, аптовага і рознічнага гандлю, рэстаранна-гасцінічнай сферы і інш.

✉️ Мы цалкам апрацавалі ўсе пададзеныя на конкурс анкеты і даслалі лісты на электронную пошту ўсім удзельнікам. Правярайце вашыя мэйлы, па пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

⭐️ Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 20 верасня ў Варшаве, у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness. Запрашаем усіх удзельнікаў конкурсу, плануйце паездку ўжо цяпер!

За ходам конкурсу сачыце таксама ў: Instagram/ Facebook і на сайце. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Мы абвяшчаем старт чацвёртага конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой — IV Free Belarus Business Award⚡️

Бізнесоўцы з беларускімі каранямі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях:

⭐️Некамерцыйная арганізацыя года.
⭐️Сацыяльнае прадпрыемства года.
⭐️Інавацыйны бізнес года.
⭐️Брэнд года.
⭐️Найлепшы бізнес года.

Удзел у конкурсе бясплатны, фармат — онлайн. Прызавы фонд складае €25 000.

👇Могуць удзельнічаць:

▫️Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ.
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.

👇Як узяць удзел:

▫️Уважліва азнаёміцца з умовамі, намінацыямі і крытэрамі ацэньвання IV Free Belarus Business Award.
▫️Даслаць заяўку да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.

📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM