ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.59K subscribers
722 photos
93 videos
4 files
559 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️IV Беларускі бізнес-форум у Варшаве адбудзецца ў верасні гэтага году. Пазначайце сабе ў календары і далучайцеся да ўдзелу!

Мы чакаем бізнесоўцаў са ўсёй Еўропы, ЗША і Канады, актыўнага ўдзелу экспертаў і ўсіх беларусаў, якія бачаць сябе ў бізнесе і хочуць быць часткай моцнай бізнес-дыяспары.

▪️На #BusinessForumEurope будуць падымацца важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі за мяжой, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі бізнес-асацыяцый, паспяховымі бізнесоўцамі, завязаць карысныя кантакты, распавесці пра свой бізнес і ініцыятывы.

⭐️ У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях:

▫️Бізнес-лэдзі.
▫️Арт-бізнес.
▫️Эка-бізнес.

🔴 Заяўкі на ўдзел у конкурсе пачнуць прымацца 1 траўня. Падпісвайцеся на #FreeBelarusBusinessAward у Telegram/ Instagram / Facebook і прымайце ўдзел у конкурсе!

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Галоўны бізнес-івэнт восені: VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Не прапусціце падзею міжнароднага маштабу!

Форум — гэта дыялогавая пляцоўка для аб'яднання беларускага і глабальнага бізнес-кам'юніці, распаўсюду каштоўнасцяў этычнага бізнесу, абмену найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу.

Ключавы тэмы:

▫️Фінансы і інвестыцыі (у тым ліку ў стартапы).
▫️Маштабаванне бізнесу ў ЕЗ, выхад на глабальны ўзровень.
▫️Лепшыя практыкі кіравання бізнесам.
▫️Праблемы у бізнесе: супольныя рашэнні.
▫️Маркетынг і піяр у бізнесе.
▫️Штучны інтэлект у дапамогу бізнесоўцам.

Для каго:

▫️Бізнесоўцы з беларускімі каранямі з Еўропы, ЗША і Канады (бізнесы любых памераў і сфер).
▫️Інвестары.
▫️Лідары, якія могуць падзяліцца сваёй экспертызай, натхніць на пачатак бізнесу.
▫️Міжнародныя эксперты і прафесіяналы з розных сфер.
▫️Стартаперы і маладыя бізнесоўцы.
▫️Усе, хто бачыць сябе ў бізнесе, але патрабуюць прафесійных парадаў і натхнення.

Спікеры форуму, дасведчаныя інвестары і бізнесоўцы, заснавальнікі паспяховых стартапаў, топ-менеджары, прадставяць канкрэтныя эфектыўныя інструменты кіравання, маштабавання і аптымізацыі бізнесу, шчыра распавядуць пра кейсы поспеху і правалаў у бізнесе, сусветныя трэнды ў маркетынгу, менеджменце і продажах, падзеляцца актуальнымі інстайтамі са свету бізнесу.

⭐️ Вы трапіце ў кола аднадумцаў, знойдзеце новых партнёраў і інвестараў. У вас будзе магчымасць распавесці пра свой бізнес, ініцыятывы і ідэі.

Хочаце вырашыць праблемы ў бізнесе, маштабаваць дзейнасць і зрабіць прарыў у кар'еры — вам на форум!

У праграме:

▫️Выступы вядомых бізнесоўцаў, VIP-госці, адкрыты мікрафон з пытаннямі і прапановамі, выстава тавараў і паслуг ад беларускага бізнесу, вялікі міжнародны нэтворкінг і сюрпрызы ад АВВА.

▫️Фінансавыя магчымасці і практычныя парады, як развіваць свой бізнес у Еўропе: выступы прадстаўнікоў польскіх банкаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі, краўндфандынгавых платформаў, прэзентацыя праекту АВВА Invest Club, прэзентацыя Рады экспертаў, інстытуту Амбасадараў АВВА і інш.

▫️Сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу. Абмяркоўваем: уплыў СМІ/сацсетак на продаж кампаній; штучны інтэлект у маркетынгу (як павялічыць продажы, аптымізаваўшы выдаткі, знайсці кліентаў з дапамогай ШІ).

▫️Бізнес у ЗША: новыя гарызонты для беларускіх прадпрымальнікаў замежжа. Сустракаемся з прадстаўнікамі бізнесу ЗША, федеральных структураў ЗША, абмяркоўваем магчымасці для развіцця бізнесу беларусаў у Штатах.

▫️Урачыстая цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award.

20 верасня (пятніца)
📍 Варшава, Гатэль Sheraton Grand

✔️Плануйце паездку ўжо цяпер, далучайцеся да АВВА, каб мець доступ да эксклюзіўных умоваў удзелу.

Праграма форуму #BusinessForumEurope фармуецца і дапаўняецца. Калі вы хочаце прыняць удзел у агранізацыі, стаць спікерам ці партнёрам форуму, звяртайцеся да нас: @ABBA_telegram, info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе!

Што вам дасць удзел у форуме:

🔴Даведайцеся, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес. Распавядзем пра гранты і крэдыты на развіццё і ўтрыманне бізнесу, а таксама пра тое, як беларусам за мяжой абараніцца ад дыскрымінацыі.

🔴Завязвайце карысныя кантакты: у вас будзе магчымасць паразмаўляць з дасведчанымі паспяховымі прадпрымальнікамі, атрымаць каштоўныя парады па развіцці бізнесу і фідбэк па вашай дзейнасці, дамовіцца пра супрацу.

🔴Даведайцеся, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм: бізнесоўцы-сябры АВВА, якія прайшлі еўрапейскае навучанне, распавядуць пра канкрэтныя кейсы і дадуць парады, як трапіць на праграмы.

🔴Размаўляем пра сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу: як павялічыць продажы, аптымізаваць выдаткі, а таксама знайсці кліентаў, у тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту.

🔴Даведайцеся пра паспяховыя і натхняльныя кейсы беларускіх бізнесаў: прадпрымальнікі падзеляцца найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу за мяжой.

Для каго VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе:
▪️Для малых бізнесаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі;
▪️Буйных бізнесаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам;
▪️Для ўсіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес, стартапаў;
▪️Інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер.

У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях: Бізнес-лэдзі, Арт-бізнес, Эка-бізнес.

20 верасня (пятніца).
📍 Варшава, Hotel Sheraton Grand.

✔️Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Колькасць месцаў абмежаваная.
▫️ Акрэдытацыя для прадстаўнікоў СМІ.

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
🔴 Як сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, дапамогуць у развіцці вашага бізнесу? На бізнес-форуме ў Варшаве паразмаўляем пра інавацыйныя падыходы да прасоўвання бізнеса і пошуку кліентаў.

Спікерка панелі VII Беларускага бізнес-форуму у Еўропе, прысвечанай сучасным тэхналогіям і маркетынгу, Раберта Чанэцці — кіраўніца вышэйшага звяна з шырокім досведам працы ў сферы СМІ і міжнародных адносін. Спецыялізуецца на развіцці бізнесу, камунікацыях, стратэгічным партнёрстве, інавацыях і сацыяльных сетках. Яна распрацавала і рэалізавала высокаэфектыўныя стратэгіі і кіравала разнастайнымі, мультыкультурнымі камандамі для некаторых з самых знакавых сусветных медыя-брэндаў (Vogue, The New Yorker, GQ, Vanity Fair, Wired і інш.).

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

▫️Прыходзьце на Форум, каб даведацца, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм у Еўропе, якія сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу дапамогуць вам выйсці на новы ўзровень.

Завязвайце кантакты з дасведчанымі прадпрымальнікамі, знаходзьце падтрымку і партнёраў, натхняйцеся гісторыямі поспеху беларусаў за мяжой на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴Ваш бізнес стаіць на парозе новага этапу росту альбо вы шукаеце эфектыўныя інструменты для павелічэння продажаў? Прыходзьце на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе, дзе мы разбярэм ключавыя тэмы, якія сёння вызначаюць поспех кампаній на рынку.

На II панелі Форуму вы даведаецеся:
▫️Як выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, для пошуку новых кліентаў і аптымізацыі продажаў.
▫️Пра ролю сацыяльных сетак у пабудове моцнага брэнда і павелічэнні пазнавальнасці.
▫️Якія тэхналогіі дапамогуць аптымізаваць выдаткі і павялічыць эфектыўнасць маркетынгавых стратэгій.

⭐️Адной са спікерак II панелі стане Анжаліка Хімковска — стратэг моцных асабістых і карпаратыўных брэндаў, генеральная дырэктарка кампаніі Silna Marka. Сыходзячы са свайго 20-гадовага досведу і дасягненняў у распрацоўцы брэндаў, яна падзеліцца пэўнымі кейсамі і парадамі, якія дапамогуць бізнесам выбудаваць доўгатэрміновую стратэгію росту. Анжаліка супрацоўнічала з такімі брэндамі, як Brother, Ericsson, Nokia, Volvo, Microsoft і інш., што пацвярджае яе экспертызу на міжнароднай арэне.

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⬇️Чаму варта ісці на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе 20 верасня?

На Форуме вы атрымаеце:

🔴 Інфармацыю пра фінансаванне бізнесу: гранты, крэдыты і альтэрнатыўныя крыніцы пошуку сродкаў на развіццё і ўтрыманне бізнесу.
🔴 Даведаецеся, як атрымаць доступ да еўрапейскай адукацыі: бізнесоўцы-сябры АВВА, распавядуць пра канкрэтныя кейсы і дадуць парады, як трапіць на грантавыя навучальныя праграмы.
🔴 Актуальныя веды: на Форуме будуць прадстаўлены сучасныя трэнды і распрацоўкі для бізнесу, якія кардынальна змяняюць падыходы да маркетынгу і продажаў.
🔴 Карысныя кантакты: гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, дасведчанымі прадпрымальнікамі і экспертамі.
🔴 Прамы доступ да рэальнага досведу: вы зможаце задаць пытанні і атрымаць парады ад лідараў галіны, якія прайшлі шлях ад ідэі да рэалізацыі буйных праектаў.

На працягу #BusinessForumEurope выступяць дасведчаныя прадпрымальнікі і прафесіяналы, на рахунку якіх дзясяткі паспяховых кейсаў, сотні рэалізаваных праектаў і тысячы задаволеных кліентаў.

⭐️Адзін са спікераў, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.

Далучайцеся да бізнес-форуму, пераймайце досвед найлепшых спецыялістаў, заводзьце новыя прафесійныя кантакты і станавіцеся часткай моцнай нацыянальнай бізнес-супольнасці замежжа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Гісторыі поспеху беларускіх эмігрантаў: натхняльная панель на VII Беларускім бізнес-форуме у Еўропе.

Гэты блок Форуму — пра неверагодную сілу духа, зацятасць і прадпрымальніцкую адвагу беларускіх эмігрантаў. Удзельнікі падзеляцца сваімі гісторыямі, якія не толькі натхняць, але і пакажуць, што нават у самых складаных умовах можна дамагчыся поспеху.

Вы даведаецеся:
▫️Якія крокі дапамогуць пабудаваць бізнес за мяжой.
▫️Як пераадолець страх невядомасці і пачаць кар'еру ў іншай краіне.
▫️Гісторыі поспеху, якія дапамогуць вам паверыць у свае сілы.

⭐️ Адзін з запрошаных спікераў — Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі SOKOL GXP Services. Яго досвед паказвае, як эмігранты могуць не толькі адаптоўвацца да новых умоў, але і ствараць канкурэнтаздольныя кампаніі. Акрамя прафесійных поспехаў, Антон глыбока ўцягнуты ў жыццё беларускай дыяспары ЗША, з'яўляецца сябрам праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА) і арганізацыі Belarus Freedom Philadelphia з 2021 года.

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Убачымся 20 верасня на #BusinessForumEurope!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Адкрыццё бізнесу за мяжой — гэта смелы крок, на які вырашаюцца далёка не ўсе. Але беларусы ад Еўропы да ЗША паказваюць на сваім прыкладзе, што няма нічога немагчымага!

Калі вам цікава, як гэта рэальна працуе, прыходзьце на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Тут вы пачуеце рэальныя гісторыі тых, хто з нуля ствараў бізнес за мяжой. Спікеры падзеляцца сваім досведам, раскажуць, як пераадольвалі страхі і выклікі, каб зрабіць першыя крокі ў новым асяроддзі.

⭐️Сярод выступоўцаў Форуму — бізнесовец Віталь Самсонаў — гэта прыклад беларуса, які пабудаваў кар'еру ў ЗША і працягвае падтрымліваць родную культуру, мову і адукацыю. Віталь ужо амаль 20 год у бізнесе, заснавальнік кампаніі GEV, меценат, амбасадар АВВА ў Пенсільваніі.

Прыходзьце на Форум, каб пазнаёміцца асабіста, пераняць карысны досвед, натхніцца і не баяцца сказаць "Я таксама магу!".

✔️ Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як знайсці крыніцы фінансавання? Якія фінансавыя каналы найбольш эфектыўныя для вашага бізнесу? Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце на VII Беларускім бізнес-форуме у Еўропе, далучайцеся!

Ва ўмовах еўрапейскага рынку важна ведаць, як абраць правільныя інструменты для развіцця бізнесу і на якіх этапах іх лепш ужываць. Форум — выдатная магчымасць разабрацца, дзе і як атрымаць падтрымку для сваіх бізнес-ідэй.

⭐️Адной са спікерак I панелі Форуму "Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Еўропе" стане Вераніка Ходач, спецыялістка па інкубацыі ў TransferHUB пры Фондзе сацыяльных і эканамічных ініцыятыў (FISE). Вераніка — экспертка ў распрацоўцы і падтрымцы бізнес-ідэй на ранніх стадыях. Яна дапамагае прадпрымальнікам планаваць і тэставаць ідэі, развіць іх да ўзроўня, на якім яны могуць атрымліваць фінансаванне.

👉 Рэгіструйцеся на Форум! Пашырце свае веды пра фінансаванне бізнесу, пазнаёмцеся з арганізацыямі і спецыялістамі, якія змогуць задаць паспяховы кірунак вашай справе.
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

⚡️Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструцеся на #BusinessForumEurope да 18 верасня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ужо ў гэту пятніцу, 20 верасня, пройдзе VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе!

Запрашаем у Варшаву бізнесоўцаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі; бізнесоўцаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам; усіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес; інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер.

✔️ Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе — ключ да развіцця вашага бізнесу! Не мае значэння, ці вы ўжо маеце бізнес ці яшчэ толькі мару аб ім — гэты Форум для ўсіх, хто гатовы дзейнічаць, далучайцеся!

Значную ролю ў развіцці бізнесу граюць сучасныя тэхналогіі і, каб заставацца канкурэнтаздольным, неабходна выкарыстоўваць навейшыя прылады і падыходы. Менавіта гэтым пытанням прысвечана II панель бізнес-форума. Тут вы даведаецеся, як штучны інтэлект і сацыяльныя сеткі могуць кардынальна змяніць ваш маркетынг, дапамагчы знайсці новых кліентаў і аптымізаваць выдаткі.

⭐️Адным са спікераў стане Аляксандр Сорг, эксперт з больш за 20-гадовым досведам у лічбавым і медыя-бізнесе. За сваю кар'еру ён займаўся запускам больш 50 прадуктаў і кіраваў буйнымі праектамі ў міжнародных кампаніях, такіх як Burda Media. Сёння ён з'яўляецца кіруючым партнёрам бельгійска-польскай кампаніі BZEN E-Bikes, якая распрацоўвае інавацыйныя звышлёгкія электронныя ровары. Унікальны досвед Аляксандра будзе каштоўны для тых, хто жадае даведацца, як уводзіць сучасныя тэхналогіі ў стратэгію сваёй працы.

👉 Рэгіструйцеся на бізнес-форум і атрымлівайце лепшыя інструменты для развіцця вашага бізнесу, унікальныя веды і карысныя прафесійныя кантакты!

📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).
Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструйцеся на #BusinessForumEurope да 18 верасня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM