ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.58K subscribers
750 photos
93 videos
4 files
587 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
Ці вернуцца беларускія бізнесмены ў краіну?

Адказ на гэтае пытанне вы знойдзеце ў даследаванні, якое АВВА правяла сумесна з "Цэнтрам новых ідэй" і ініцыятывай "Народный опрос".

▪️Анлайн-апытанне "Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі" праводзілася сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў лютым гэтага году. Гэта хутчэй ілюстрацыя трэндаў і тэндэнцый, але можна паспрабаваць зрабіць пэўныя прагнозы на падставе атрыманых вынікаў.

▪️Падчас даследавання высветлілася, што на Беларусь працуюць (у якасці індывідуальнага прадпрымальніка ці наёмнага працаўніка) меней за 10% рэспандэнтаў. Калі казаць пра планы вяртання на радзіму, то перш за ўсё ў адказах прасочваецца сувязь з часам выезду.

Падрабязнасці глядзіце тут

#ABBA_маніторынг
АВВА пачынае збіраць надзейныя і рэгулярна абнаўляемыя дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў, якія працуюць у Еўрапейскім Саюзе.

Даследаванне пакажа як дасягненні, так і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў у эміграцыі.

🔻Навошта?

Гэтыя дадзеныя АВВА выкарыстае пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў прымаючых краін, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.

🔻Для каго?

Для кожнага беларуса, які мае фірму ці ІП у адной з краінаў ЕС. Удзел у праекце добраахвотны, мы запрашаем кожнага зрабіць унёсак у бачанне беларускага бізнесу як самастойнай і важнай з’явы ў краінах ЕС.

Калі ласка, запоўніце анкету і пазначце кантакт для рассылкі запрашэнняў на рэгулярныя апытанні і дыскусіі ў фокус-групах.

Кожны голас мае значэнне! Падзяліцеся гэтай публікацыяй.

#ABBA_маніторынг
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Беларусы ў эміграцыі дэманструюць прадпрымальніцкі патэнцыял, вышэйшы за паказнікі сярод насельніцтва еўрапейскіх краінаў.

Аб гэтым сведчыць даследаванне, якое правяла АВВА сумесна з Цэнтрам новых ідэй.

Сярод беларускіх эмігрантаў, рэспандэнтаў даследавання, 18% з'яўляюцца прадпрымальнікамі, а 29% плануюць імі стаць у бліжэйшыя 3 гады.

🔺Колькі беларускіх кампаніяў цяпер функцыянуе за мяжой і як яны размеркаваныя па краінах — глядзіце ў першай серыі анімацыйнага серыялу, дзе мы тлумачым сухія лічбы зразумелай мовай.

Хочаце зрабіць свой унёсак у бачнасць беларускага бізнесу для краінаў Еўразвязу?👇

Далучайцеся да маніторынгу беларускага бізнесу за мяжой, калі вы заснавалі кампанію ў ЕЗ у любой форме рэгістрацыі або стварылі стартап без рэгістрацыі. Маніторынг пакліканы выявіць дасягненні і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў і дапамагчы АВВА ў абароне інтарэсаў беларускіх бізнесоўцаў у ЕЗ.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і USAID.

#ABBA_маніторынг
🔻Колькі кампаній з беларускімі каранямі працуюць у Еўразвязе?

АBBA сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў правялі апытанне сярод беларускіх кампаніяў у ЕЗ. Вынікі даследавання агучыў віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі 17 лістапада.

▪️Высветлілася, што ў ЕЗ працуюць 8103 кампаніі з беларускімі каранямі. Яны ўжо ўтварылі прынамсі 17 216 працоўных месцаў, з іх 52% — у Польшчы, 39% — у Літве. У 93% кампаній больш за палову супрацоўнікаў — беларусы.

▪️40% прадпрымальнікаў адказалі, што гатовыя вярнуць свой бізнес у Беларусь пасля змены ўлады, а 24% гатовыя інвеставаць грошы ў эканоміку краіны.

Даследаванне цалкам.

Мы ўпэўненыя, што Беларусі ў будучыні спатрэбіцца крывяносная сістэма эканомікі, якой з'яўляецца беларускі бізнес. Бізнес, створаны згодна этычным правілам сумленнымі беларусамі. Нашая перамога над рэжымам і далейшыя пазітыўныя пераўтварэнні ў Беларусі непазбежныя. А рэцэпт перамогі: этычнасць, сумленнасць і эфектыўнасць.

#ABBA_маніторынг

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Беларусы ў Еўразвязе стварылі ўжо прынамсі 8️⃣1️⃣0️⃣0️⃣ бізнесаў!

74% з іх знаходзяцца ў Польшчы, на другім месцы Эстонія з 9%, затым ідзе Літва — 8%, Латвія — 5%, іншыя краіны ЕЗ — 4%. Бізнесы з беларускім капіталам стварылі ў ЕЗ прынамсі 17200 працоўных месцаў!

🔺Гэтыя дадзеныя ўзятыя з апытання, якое АBBA правяла сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў. Мы імкнемся распаўсюджваць веды пра стан беларускага бізнесу за мяжой і тлумачыць вынікі нашых даследаванняў зразумелай мовай. Першую серыю анімацыйнага серыялу глядзіце па тэгу #ABBA_маніторынг.

Хочаце зрабіць свой унёсак у бачнасць беларускага бізнесу? Далучайцеся да маніторынгу, калі вы заснавалі кампанію ў ЕЗ у любой форме рэгістрацыі або стварылі стартап без рэгістрацыі. Маніторынг пакліканы выявіць дасягненні і цяжкасці беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой і дапамагчы АВВА ў абароне інтарэсаў беларускіх бізнесоўцаў.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Анімацыя зроблена студыяй @dva_dreva.
🔺Як справы ў беларускага бізнесу за мяжой?

Каб адказаць на гэтае пытанне, АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.

▫️Па нашых даследаваннях, трэці квартал 2023-га года аказаўся для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой у цэлым пазітыўным: 45% рэспандэнтаў ахарактарызавалі вынікі апошняга квартала ў параўнанні з папярэднім як "паляпшэнне стану бізнесу" і толькі 10 % — як "пагаршэнне".

▫️Найбольш паспяхова ў беларусаў ЕЗ развіваліся бізнес-прадукт і каманда (паказчыкі развіцця ў пазытыўнай зоне). А вось прыцягненне інвестыцыяў аказалася найбольш праблемным аспектам дзейнасці (паказчыкі развіцця ў негатыўнай зоне).

А як пачуваецца ваш бізнес? Распавядзіце, далучыўшыся да маніторынгу бізнесу па гэтай спасылцы.

🔴Чым больш беларускіх прадпрымальнікаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўрадаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

#ABBA_маніторынг.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔺З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія бізнесоўцы за мяжой?

У трэцім квартале 2023-га года бізнес беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц у Еўразвязе меў тры найбольш распаўсюджаныя праблемы:

▪️Недахоп фінансавых рэсурсаў.
▪️Складанасці ў прыцягненні кліентаў/пошуку нішы.
▪️Адсутнасць ведаў і навыкаў, неабходных на новым рынку.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой імкнецца вырашаць кожную з гэтых праблемаў:

✔️Мы вядзем перамовы з Еурапейскай камісіяй пра запуск праграмы крэдытавання адмыслова для бізнесаў з беларускім капіталам у Еўразвязе.
✔️Вы зможаце атрымаць лепшы доступ на мясцовыя рынкі праз нашых партнёраў — буйныя бізнес-асацыяцыі ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС. Штомесяц мы ладзім адукацыйныя семінары і сустрэчы.
✔️Далучайцеся да АВВА, каб мець магчымасць удзелу ў фінансавых і адукацыйных праграмах, якія мы развіваем на карысць беларускага бізнесу за мяжой!

АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй.

🔴 Далучайцеся да маніторынгу — распавядзіце, з якімі праблемамі сутыкаецца ваш бізнес! Чым больш бізнесоўцаў выкажуць сваю думку, тым прасцей нам будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.
🔴 АВВА працягвае маніторынг стану і праблемаў сумленнага беларускага бізнесу ў Еўразвязе.

Зараз мы вывучаем настроі і ключавыя перашкоды ў ІV квартале 2023 году для прадпрымальнікаў з Беларусі. Калі вы ўладальнік кампаніі, ІП ці стартапу ў адной з краінаў Еўропы, калі ласка, запоўніце гэтую анкету (апытанне зойме каля 15 хвілін).

▫️Гэтыя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца пры распрацоўцы рэкамендацыяў па стварэнні роўных умоваў вядзення бізнесу для беларусаў. Мы адвакатуем інтарэсы сумленнага беларускага бізнесу за мяжой і рэгулярна перадаем рэкамендацыі чыноўнікам з краінаў ЕЗ па спрыяльным стаўленні да бізнес-мігрантаў з Беларусі.

Дзяліцеся спасылкай са сваімі сябрамі і калегамі. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым мацней будзе гучаць наш голас!

👉 Запоўніць анкету.  

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Хто мы?

Большасць беларускага бізнесу ў Еўразвязе — гэта новы бізнес, не звязаны з Беларуссю, у тым ліку — першы досвед прадпрымальніцтва беларусаў. Рэлакаваліся ў ЕЗ 43% ад усіх кампаніяў з беларускім капіталам у ЕЗ, прычым цалкам — 26%, а часткова — 17%. Але беларускае паходжанне маюць не толькі ўладальнікі бізнесу. У 93% тых, хто працуе не адзін, прынамсі палова супрацоўнікаў — таксама беларусы.

✔️АВВА праводзіць рэгулярны маніторынг беларускага бізнесу ў Еўразвязе разам з цэнтрам CASE i Цэнтрам Новых Ідэй. Далучайцеся да маніторынгу бізнесу ў ЕЗ па гэтай спасылцы і вы зможаце распавесці, з якімі праблемамі сутыкаецца ваш бізнес! Чым больш беларусаў выкажа сваю думку, тым прасцей будзе Асацыяцыі звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краінаў на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне на нацыянальным і еўрапейскім узроўні.

Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ
#EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Далучайцеся да даследавання стану бізнесу з беларускімі каранямі ў Еўразвязе!

Маніторынг праводзіць ABBA разам з партнёрамі, цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE і Цэнтрам Новых Ідэй, пры падтрымцы Еўрамейскай Камісіі. Мы збіраем дадзеныя аб стане бізнесу і патрэбах беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія працуюць у краінах Еўразвязу. Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы рэкамендацый для інстытутаў, якія вызначаюць умовы вядзення бізнесу мігрантамі з Беларусі.

👉 Анкета патрабуе не больш 15 хвілін, а запоўніць яе магчыма онлайн і ананімна ў любы зручны вам час.

🔴Бонусы ўдзелу ў даследаванні:

▫️Сярод усіх удзельнікаў апытання будзе разыграны 1 бясплатны гадавы сяброўскі ўнёсак плана Пашыраны (А++).

▫️Усе, хто прымаў удзел у апытанні, атрымаюць зніжку 10% на гадавы сяброўскі ўнёсак для свайго бізнесу ў ABBA. Каб атрымаць зніжку, у апошнім пытанні анкеты пакіньце каментар: #ABBA_10 і e-mail для сувязі.

🙌 Перашліце гэты пост вашым партнёрам і знаёмым прадпрымальнікам. Чым больш анкетаў мы атрымаем, тым аб'ектыўней і якасней будуць вынікі маніторынгу. Разам спрыяем паляпшэнню ўмоваў для беларускага прадпрымальніцтва ў краінах ЕЗ!

Вынікі мінулага даследавання тут. Усё пра даследаванні беларускага бізнесу за мяжой па тэгу #ABBA_маніторынг.

Рэалізуецца пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Запрашаем прыняць удзел у апытанні!

Дарагія бізнесоўцы, у нас ёсць 3 простыя пытанні, якія дапамогуць лепш зразумець і ацаніць бізнес-клімат для беларусаў у Еўразвязе.

💡 Навошта гэта патрэбна?

Ваш удзел дазволіць дакладней адлюстраваць рэальную сітуацыю і мэтанакіравана абараняць інтарэсы беларускай бізнес-супольнасці ў Еўразвязе. З гэтымі дадзенымі АВВА будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краін на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне як на нацыянальным, так і на агульнеўрапейскім узроўні.

Мы працуем для вас і хочам зрабіць умовы для вядзення бізнесу з беларускімі кранямі найлепшымі.

👇Кожны голас #ABBA_маніторынг мае значэнне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Калі ласка, вазьміце удзел у апытанні!

Шаноўныя бізнесоўцы, у нас ёсць 3 простыя пытанні, якія дапамогуць лепш зразумець і ацаніць бізнес-клімат для беларусаў у Еўразвязе.

💡 Навошта гэта патрэбна?

Ваш удзел дазволіць дакладней адлюстраваць рэальную сітуацыю і мэтанакіравана абараняць інтарэсы беларускай бізнес-супольнасці ў Еўразвязе. З гэтымі дадзенымі АВВА будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краін на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне як на нацыянальным, так і на агульнеўрапейскім узроўні.

Мы працуем для вас і хочам зрабіць умовы для вядзення бізнесу з беларускімі кранямі найлепшымі.

👇Кожны голас
#ABBA_маніторынг мае значэнне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴Топ праблемаў бізнесу беларусаў у Еўразвязе: публікуем вынікі даследавання.

Мы ўбачылі, што бізнес з беларускімі каранямі ў ЕЗ можна падзяліць на тры роўныя па памеру кластэры: дынамічны, устойлівы і кансерватыўны. Кожная з гэтых груп мае патрэбу ў лепшых ведах і кантактах для паспяховай працы на новых рынках.

Дзесяткі адказаў ад удзельнікаў апытання паказалі:

1️⃣ У траціны беларускага бізнесу справы ідуць у гару, і гэта стабільны паказчык кожны месяц.
2️⃣ Траціна бізнесаў застаецца ў тым жа становішчы — без змяненняў.
3️⃣ Каля 15% бізнесаў сутыкаюцца з пагаршэннем сітуацыі.
4️⃣ Топ-3 праблемы:
▫️Недахоп ведаў на новых рынках;
▫️Складанасці з прыцягненнем кліентаў;
▫️Патрэба ў інвестыцыях.
5️⃣ Праблемы з банкаўскімі рахункамі назіраюцца толькі ў некалькіх бізнесаў.
6️⃣ Вас асабліва хвалюе, дзе пазычыць грошы — гэта адна з найбольш вострых тэм.
7️⃣ Амаль траціна бізнесаў разглядае любыя магчымасці для знешніх займаў і інвестыцый.
8️⃣ Больш за траціну бізнесаў зусім не плануе пазычаць або не мае патрэбы ў знешніх інвестыцыях.

✔️Дзякуем за ўдзел у #ABBA_маніторынг і за тое, што падзяляеце з намі свае цяжкасці і поспехі. Мы працуем для вас і шукаем эфектыўныя шляхі для захавання і развіцця бізнесу беларусаў за мяжой.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴Ваш адказ усяго на 3 простыя пытанні дапаможа палепшыць умовы для вядзення бізнесу беларусамі ў Еўразвязе.

Ранейшыя вынікі апытання паказалі шмат актуальных праблемаў, ад фінансавання бізнесу да недахопу ведаў для прадпрымальнікаў. На гэтыя пытанні мы будзем звяртаць увагу еўрапейскіх уладаў і ўносіць прапановы па іх вырашэнні.

👇Чым больш адказаў на #ABBA_маніторынг, тым мацней наш супольны голас!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM