Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. АВВА рэгулярна ладзіць эксклюзіўныя мерапрыемствы для сваіх сяброў, і гэтым разам мы запрашаем на онлайн-сустрэчу для беларускіх бізнесоўцаў з двух кантынентаў!
Чаму варта далучыцца?
Доступ да шырокага кола прафесіяналаў, якія могуць стаць вашымі партнёрамі, кліентамі або настаўнікамі. Развівайце свой бізнес знаходзьце патрэбныя кантакты ў розных галінах.
Сябры АВВА — гэта бізнесоўцы, якія разумеюць каштоўнасць узаемадапамогі і падтрымкі. Мы ствараем платформу для абмену досведам і рэсурсамі, каб кожны з нас мог расці і развівацца.
Онлайн-сустрэча дазволіць вам наладзіць сувязі з бізнесоўцамі з усяго свету, што адкрывае новыя перспектывы для супрацы.
Гарантуем прадуктыўную і пазітыўную атмасферу на нашых мерапрыемствах! Мы ўпэўненыя, што вы знойдзеце новых сяброў і партнёраў і натхненне для далейшай працы.
⏰8 жніўня, 18:00 (па часе СЕТ).
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
Зарэгіструйцеся па спасылцы на вашых электронных скрынях.
Далучайцеся да ABBA, каб мець доступ да лепшых магчымасцяў, партнёрскіх бонусных праграм, нэтворкінг-сустрэч, эксклюзіўных кантактаў і сталую падтрымку вашага бізнесу.
#ABBA_members
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сяброўства ў АВВА — гэта:
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.
#ABBA_members
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | info@abbabusiness.org.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
#abbabusiness #бизнес #ассоциация #предприниматель #беларусь #belarus #бизнесвпольше #shortvideo
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пра конкурс:
▪️Агульны прызавы фонд складае €25 000.
▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн.
▪️Могуць удзельнічаць:
▫️Актыўныя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;
▫️Актыўныя ІП — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. ІП не павінен пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, павінен мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ;
▫️Пераможцы папярэдніх эдыцый конкурсу, акрамя пераможцаў II Free Belarus Business Award.
▪️Намінацыі IV Free Belarus Business Award:
▫️Некамерцыйная арганізацыя года;
▫️Сацыяльнае прадпрыемства года;
▫️Інавацыйны бізнес года;
▫️Брэнд года;
▫️Найлепшы бізнес года.
▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
👉 Дасылайце заяўкі на ўдзел да 18.08.2024, 23:59 (СЕТ).
#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.
👉 Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.
Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from FBBA - Free Belarus Business Award
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_
За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спікер: Marek Koltun, старшыня праўлення Plusfactor/KPF PLUS.
▫️Працуе з факторынгам і банкаўскім рынкам Польшчы больш за 23 гады. У 2001 годзе ён пачаў працаваць у Pekao Faktoring Sp. z o. o., затым кіраваў аддзелам продажаў у Дэпартаменце факторынгу Getin Bank SA.
▫️Быў віцэ-прэзідэнтам Introfactor SA, факторынгавай кампаніі з банкаўскай групы Getin Noble. Заснаваў Plusfactor ў 2011 годзе, кампанію, якая рэалізуе ідэю стварэння прафесійнага факторынгава брокера на польскім рынку.
▫️З 2017 года займаецца развіццём юрыдычнай фірмы KPF Plus Sp. Скончыў эканамічны факультэт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта і банкаўскую справу Варшаўскай школы эканомікі.
▫️У 2010 годзе скончыў Акадэмію International Factors Group у Брусэлі. З кастрычніка 2023 г. — дырэктар прадстаўніцтва Польска-Украінскай гандлёва-прамысловай палаты ва Уроцлаве.
⏰ 4 верасня, 18:30 (СЕТ), онлайн у ZOOM.
Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.
👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе!
Што вам дасць удзел у форуме:
🔴Даведайцеся, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес. Распавядзем пра гранты і крэдыты на развіццё і ўтрыманне бізнесу, а таксама пра тое, як беларусам за мяжой абараніцца ад дыскрымінацыі.
🔴Завязвайце карысныя кантакты: у вас будзе магчымасць паразмаўляць з дасведчанымі паспяховымі прадпрымальнікамі, атрымаць каштоўныя парады па развіцці бізнесу і фідбэк па вашай дзейнасці, дамовіцца пра супрацу.
🔴Даведайцеся, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм: бізнесоўцы-сябры АВВА, якія прайшлі еўрапейскае навучанне, распавядуць пра канкрэтныя кейсы і дадуць парады, як трапіць на праграмы.
🔴Размаўляем пра сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу: як павялічыць продажы, аптымізаваць выдаткі, а таксама знайсці кліентаў, у тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту.
🔴Даведайцеся пра паспяховыя і натхняльныя кейсы беларускіх бізнесаў: прадпрымальнікі падзеляцца найлепшымі практыкамі і інструментамі вядзення бізнесу за мяжой.
Для каго VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе:
▪️Для малых бізнесаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі;
▪️Буйных бізнесаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам;
▪️Для ўсіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес, стартапаў;
▪️Інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер.
У межах форуму будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award. Мы ўзнагародзім найлепшыя кампаніі ў намінацыях: Бізнес-лэдзі, Арт-бізнес, Эка-бізнес.
⏰ 20 верасня (пятніца).
📍 Варшава, Hotel Sheraton Grand.
✔️Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Колькасць месцаў абмежаваная.
▫️ Акрэдытацыя для прадстаўнікоў СМІ.
Чакаем вас на #BusinessForumEurope!
Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".

Спікерка, Алена Нарадзецкая, коуч лідараў, трансфармацыйны коуч, антыкрызісны коуч, бізнес-псіхолаг, раскажа і вы зможаце паспрабаваць на практыцы некалькі інструментаў, якія дапамогуць у вырашэнні канфліктаў.
⏰ 14 верасня, 11:00 СЕТ (online).
▪️Алена дапамагае эмігрантам, якія пражываюць адаптацыю ў чужой краіне, спраўляцца з прафесійнымі і жыццёвымі выклікамі, дасягаць амбітных мэтаў у балансе паміж паспяховай кар’ерай і шчаслівым асабістым жыццём.
У коучынгу з 2022 года: 250 + праведзеных сесій, 720 + гадзін навучання коучынгу і псіхалогіі. Да коучынгу: 8+ гадоў у IT, 6 гадоў у банку, 7 гадоў кіраўніцкага вопыту. Сябра АВВА.
Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спікерка панелі VII Беларускага бізнес-форуму у Еўропе, прысвечанай сучасным тэхналогіям і маркетынгу, Раберта Чанэцці — кіраўніца вышэйшага звяна з шырокім досведам працы ў сферы СМІ і міжнародных адносін. Спецыялізуецца на развіцці бізнесу, камунікацыях, стратэгічным партнёрстве, інавацыях і сацыяльных сетках. Яна распрацавала і рэалізавала высокаэфектыўныя стратэгіі і кіравала разнастайнымі, мультыкультурнымі камандамі для некаторых з самых знакавых сусветных медыя-брэндаў (Vogue, The New Yorker, GQ, Vanity Fair, Wired і інш.).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).
▫️Прыходзьце на Форум, каб даведацца, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм у Еўропе, якія сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу дапамогуць вам выйсці на новы ўзровень.
Завязвайце кантакты з дасведчанымі прадпрымальнікамі, знаходзьце падтрымку і партнёраў, натхняйцеся гісторыямі поспеху беларусаў за мяжой на #BusinessForumEurope!
Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На II панелі Форуму вы даведаецеся:
▫️Як выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, для пошуку новых кліентаў і аптымізацыі продажаў.
▫️Пра ролю сацыяльных сетак у пабудове моцнага брэнда і павелічэнні пазнавальнасці.
▫️Якія тэхналогіі дапамогуць аптымізаваць выдаткі і павялічыць эфектыўнасць маркетынгавых стратэгій.