Беларускі ПЭН
458 subscribers
3.26K photos
110 videos
2.81K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
📚Сёння з 14.00 па 19.00 пройдуць сёлетнія Стральцоўскія чытанні - зацікаўленае і змястоўнае сумоўе літаратараў, філосафаў, літаратурных крытыкаў, гісторыкаў літаратуры.

👤Адкрывае сумоўе Валянцін Акудовіч – “Чалавек і вусціш быцця: успаміны пра Міхася Стральцова”. Далей плануюцца выступленні Ігара Бабкова, Антона Сайфуллаева, Ганны Севярынец, Ульяны Верынай, Ціхана Чарнікевіча, Яна Новіка, Марыі Бадзей, Сяргея Шупы ды інш.

🕝14.00 – 16.00 – пачатак чытанняў. Панэль “Стральцоў і яго эпоха".

🕡16.00 – 18.00 – панэль “Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі”.

🕣18.00 – 19.00 – Заключная дыскусія.

📍Падзея пройдзе ў ZOOM. Каб мець магчымасць браць удзел у дыскусіях трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

🖥Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы Беларускага Калегіюма ў facebook.

Далучайцеся!
Аліна Нагорная, прадстаўніца ініцыятывы «Умовы для мовы», запусціла краўдфандынгавую кампанію на выданне кнігі рэальных гісторый «МОВА 404».

💬"За беларускую мову ў Беларусі могуць зняважыць, абразіць і нават збіць. Па-беларуску ў Беларусі немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову і нават набыць воцат у краме.
Першы крок вырашэння праблемы - асэнсаванне праблемы грамадствам. Кніга "МОВА 404" дапаможа людзям ўбачыць праблему. У кнізе рэальныя гісторыі людзей, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй
".

📌Падтрымаць выданне кнігі "МОВА 404" і замовіць сабе асобнік можна па спасылцы.
🖥Заўтра а 19.00 адбудзецца анлайн-паказ эскіза праекта MEMORIA NOMINIS CLARA Ксеніі Шталенковой і Рамана Янотава.

▪️2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста. Праект MEMORIA NOMINIS CLARA прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.

👉Анлайн-паказ эскізу пачнецца 2 сакавіка а 19.00 па-спасылцы. Доступ да прагляду будзе даступны на працягу наступных 48 гадзін.

Падрабязней: https://pen-centre.by/2021/02/26/memoria-nominis-clara-pakaz-chytki-pesy.html
26 лютага на некалькіх чыгуначных станцыях Мінска былі затрыманыя 15 пенсіянерак, ў электрычцы яны чыталі беларускія кнігі. Сёння над пенсіянеркамі мусіць адбыцца суд.
Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала дзве кнігі. Віншуем!
Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка».

У нас на сайце - вялікая гутарка Вікторыі Чаплевай з пісьменніцай Вольгай Бабковай.
🌠Сёмы месяц працягваецца барацьба беларускага народа за сваё права “людзьмі звацца”. Разам з іншымі сферамі жыцця аказвае супраціў культура, і моц яе ў тым, што яна стварае, а не разбурае. Нам усім хочацца вярнуцца ў свае тэатры, друкаваць праўдзівыя кнігі і чытаць іх на плошчах, граць музыку ў дварах, рабіць выставы, расказваць праўду – не баючыся рэпрэсій. Гэтае імкненне – зорачка, што вядзе нас наперад.

21-ы выпуск дайджэста культурнага супраціву на сайце ПЭНа ⬇️

https://pen-centre.by/2021/03/02/my-ne-mozham-zdaczcza-asnounae-u-belaruskaj-kultury-za-tydzen-vypusk-21.html
‼️Заўтра намесніцу старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікаюць на допыт у Следчы камітэт.

"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі. Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы - Прэс-клуб, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11 гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам. Прапаную сачыць за сітуацыяй, таму што сёння нярэдкія выпадкі, калі людзі заходзяць на допыт у адным статусе, а выходзяць (ці не) у іншым. Ёсць дакладнае разуменне, што мы не робім і не рабілі нічога кепскага, дзейнічаем выключна ў інтарэсах сваёй краіны і зробленым можам ганарыцца", - каментуе Таццяна.

❗️Аператыўная інфармацыя будзе з'ўляцца ў нашых сацсетках, сачыце калі ласка.
Forwarded from Wir.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚(Не)расстраляныя паэты 20-ых «ажылі» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia.

Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.
https://wir.by/be/article/paety20

Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
⛔️Тым часам у Беларусі яшчэ 5 палітвязняў: Руслан Ліннік, Віктар Царыкевіч, Ігар Капанайка, Ян Рымараў і Юры Касцюк.

Праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладнага вызвалення усіх палітычных зняволеных.

https://pen-centre.by/2021/03/02/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-ab-pryznanni-pyaczi-novyh-palitychnyh-znyavolenyh.html
📢З нагоды сусветнага дня пісьменнікаў запрашаем усіх аматараў літаратуры ў Аўдыятэку Беларускага ПЭН-цэнтра, у якой сабраныя аўдыязапісы твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў.

📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.

Слухайце тут ⬇️

https://audio.pen-centre.by
📒Выдатны каталог традыцыйнага адзення Беларусі па рэгіёнах прэзентаваў гурт VOLYA і "Цэнтр па вывучэнню, збору і аднаўленню матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры” (Cіэтл, ЗША).

🪡У каталогу прадстаўлена адна з буйнейшых калекцый беларускага народнага строю па-за межамі Беларусі. Аматары еўрапейскай моды, натуральнага адзення, зробленага цалкам уручную, бездакорнага майстэрства і вышыўкі канца ХІХ - пачатка ХХ стагодзяў знойдуць тут 16 камлектаў з 79 прадметаў жаночага касцюму і аксэсуараў, датуемых з 1880-х па 1940-я гг..

📌 Даведацца пра падрабязнасці выдання і магчымасці яго набыцця можна па спасылцы.
‼️Допыт Таццяны Нядбай у Следчым Камітэце скончыўся, яна дала падпіску аб неразгалошванні.

Працягваем! 🙌
Учора ў Наваградку затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка, перадае Радыё Свабода. Яго пакінулі ў ізалятары да суду. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя

https://budzma.by/news/zatrymali-pismennika-mikhasya-zizyuka.html
📼Медыяпраект Август2020 запусціў флэшмоб, у якім вядомыя артысты, музыкі, спартоўцы, пісьменнікі, лідары меркаванняў і ўсе жадаючыя запісваюць відэаролікі, у якіх чытаюць фрагменты з гісторый людзей, пацярпелых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

🗣Запрашаем далучацца! Каб узяць удзел трэба выбраць адну з 200 гісторый на сайце праекта і запісаць відэа з чытаннем фрагмента з гісторыі.

📍Апублікаваць ролік можна ў любой са сваіх сацсетак, дадаўшы хэштэг #august2020voices.

https://pen-centre.by/2021/03/04/fleshmob-august2020voices-pra-geta-nelga-mauchacz.html
Справа перакладчыцы Вольгі Калацкай накіравана ў суд.

Раней паведамлялася, што на адной з акцый пратэсту Калацкая ўдарыла супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка. Пракуратура пацвердзіла, што Вольга 15 лістапада "ўдарыла ў твар журналіста тэлевізійнага канала, які ў рамках рэдакцыйнага задання выконваў абавязкі па асвятленні падзей у горадзе". Імя "пацярпелага" не называецца.

Калацкую затрымалі 15 студзеня. Яна знаходзіцца пад вартай.