Беларускі ПЭН
468 subscribers
3.55K photos
123 videos
2.95K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
Amnesty International: улады мэтадычна зьнішчаюць культурнае жыцьцё Беларусі

«Нельга недаацэньваць маштаб рэпрэсій, якія абваліліся на культуру Беларусі. Улады мэтадычна зьнішчаюць актыўнае культурнае жыцьцё Беларусі і яе самых яркіх прадстаўнікоў, спрабуючы вытравіць зь яе хоць самыя малыя сьляды свабоды выказваньня поглядаў і іншадумства».

Што яшчэ пішуць: http://bit.ly/3ulbe5D
Выйшаў першы сёлетні "Дзеяслоў". Змест нумару:

https://lit-bel.org/news/pershy-syeletni-dzeyaslo-zmest-numaru/
"Чуеш, як пяе народ, як сталі песняй гнеў і боль?
Як набліжае сонца ўсход, хто быць рабом не хоча больш?
Як мільёны сэрц вядзе рытм барабанаў у крыві?
Ноч праміне й настане дзень... Вольны край, жыві!
" 🙌

🎵Les Misérables, пераклад на беларускую Андрэя Хадановіча

20-ы выпуск дайжэста культурнага супраціву ў Беларусі на сайце Беларускага ПЭНа 👇

https://pen-centre.by/2021/02/23/uvaskresni-i-zhyvi-nyazlomnaya-belaruskaya-kultura-padchas-gramadska-palitychnaga-kryzisu-vypusk-20.html
🇫🇷Французскі ПЭН-клуб выказвае салідарнасць з Беларуссю

Падрабязней на нашым сайце ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/23/franczuzski-pen-klub-vykazvae-salidarnascz-z-belarussyu.html
🔉Беларускі ПЭН далучаецца да PEN International і PEN Català і патрабуе вызвалення рэпера Пабла Хаселя, які быў зняволены за свае песні і твіты.

https://pen-centre.by/2021/02/23/belaruski-pen-daluchaeczcza-da-pen-international-i-pen-catala-i-patrabue-vyzvalennya-vyzvalennya-repera-pabla-haselya.html
Сёння нарадзіўся Народны паэт Беларусі і першы прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра Рыгор Барадулін!
Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызвалення Вольгі Калацкай, а таксама спынення гвалту і рэпрэсій у дачыненні да пісьменнікаў, перакладчыкаў і незалежных культурных дзеячаў у Беларусі

Падрабязнасці і арыгінал заявы на сайце ПЭНа ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/24/mizhnarodnaya-federaczyya-perakladchykau-fit-patrabue-vyzvalennya-belaruskaj-perakladchyczy-volgi-kalaczkaj.html
💥Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў

⬇️⬇️⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/24/zhury-premii-debyut-abvyasczila-pouny-spis-naminantau.html
🇺🇦Украінская асацыяцыя перакладчыкаў далучаецца да заявы Міжнароднай федэрацыі перакладчыкаў і патрабуе неадкладнага вызвалення Вольгі Калацкай ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/24/ukrainskaya-asaczyyaczyya-perakladchykau-patrabue-vyzvalennya-volgi-kalaczkaj.html
У новым "Кантэксце" — Максім Клімковіч! Кніжныя рэкорды, творчыя тандэмы і свабода ліхіх 90-х

https://youtu.be/iN4FAEcpj-Q
🔥Рэзідэнцыйная праграма для двух беларускіх драматургаў/драматургіняў у Празе🔥

❗️Галоўная ўмова - прынамсі адна выдадзеная ці пастаўленая на сцэне п’еса.

Дэдлайн падачы заяўкі - 15 сакавіка.

Усе падрабязнасці на нашым сайце ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/25/rezidenczyi-pry-dramatychnaj-sekczyi-naczyyanalnaga-teatra-praga-dlya-belaruskih-dramaturgau.html
🔔Cёння а 21.30 дзве выбітныя літаратаркі Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер сустрэнуцца ў Берліне, каб паразмаўляць пра тое, ці магчыма перапісаць гісторыю і як практыка супраціву можа нарадзіць мову надзеі.

🖋Дзвюх Нобелеўскіх лаўрэатак і, напэўна, самых важных аўтарак сучаснасці, яднае вопыт стварэння выключнай літаратуры ва ўмовах ціску дыктатуры, а таксама іх няспынны пошук спосабаў даць голас тым, каго рэдка чуюць, альбо каго часта несправядліва забываюць.

👉Папрысутнічаць на сутрэчы анлайн могуць усе жадаючыя, трансляцыі будуць весціся на трох мовах - рускай, англійскай і нямецкай.

Спасылка на стрым на рускай мове ⬇️

https://youtu.be/DCszlx9btfg
📺 Сёння а 20.00 адбудзецца анлайн-дыскусія "Галасы з Беларусі: рух за дэмакратыю, палітычныя рэпрэсіі і міжнародныя наступствы".

📎Удзельнікі: паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, грамадзянская і палітычная актывістка Юлія Міцкевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч, галоўны рэдактар NN.BY Андрэй Дынько.
Мадэратар: выкладчык кафедры ўсходніх, славянскіх і нямецкіх даследаванняў Бостанскага каледжа Курт Вулхайзер.
Мова мерапрыемства: англійская.

Гледачы атрымаюць магчымасць з першых вуснаў пачуць пра бягучую сітуацыю ў краіне і пра тое, што могуць прынесці бліжэйшыя месяцы як для беларускага дэмакратычнага руху, так і для ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

👉Каб паглядзець анлайн-дыскусію, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.
Марыя Сафонава і Андрэй Сысун прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

https://pen-centre.by/2021/02/26/patrabuem-neadkladnaga-vyzvalennya-palitvyaznyau-maryi-safonavaj-i-andreya-sysuna.html

❗️Усяго ў Беларусі на сённяшні дзень 251 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме.

🔎 На сайце «Вясны» з’явілася табліца са спісам усіх палітвязняў у Беларусі, у якой можна сартаваць інфармацыю па алфавіце, поле, даце нараджэння, месцы зняволення, прад’яўленых абвінавачаннях, даце затрымання.
✉️ Выкарыстайце гэтую магчымасць, каб адправіць пісьмо ці паштоўку палітзняволеным.
📙Сёння а 21.00 у межах дабрачыннай анлайн-акцыі ў падтрымку незалежных аўтараў, распаўсюднікаў ды выдаўцоў Беларускага фонду культурнай салідарнасці сябра Беларускага ПЭНа-цэнтра Максім Жбанкоў чытае тэксты са сваёй будучай кніжкі “SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну”.

🥁Акрамя гэтага ў праграме імпрэзы заяўленыя «гульні розуму з абмежаванай адказнасцю» і «музычныя акцэнты: барабанны one-man-army Арцём Залескі (драмз+лупс+спецэфекты)».

👉Далучайцеся да эфіру па спасылцы
Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч

Паглядзець запіс можна тут
📕Чарговая пятнічная #кніга_тыдня

7 год таму, 24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а праз тыдзень яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці.

💭"Свой сакрэт у мудрага каўша
Поўнага цудоўнага напою.
Пойдзе беларуская Душа
Да настрою ў неба пехатою
".

Добра, што паэты не паміраюць. Асабліва такія, як «дзядзька Рыгор».

📖Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў. Набыць кнігу можна тут.