Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.15K subscribers
1.47K photos
112 videos
1 file
792 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org

Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці.

Як можна адзначыць Дзень Волі?

1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org).

2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі.

3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы.

4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням.

5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org.

6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.

Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю

Гэта адзін з самых важных дзён у сучаснай гісторыі нашай краіны, калі беларусы зрабілі свой выбар і гучна сказалі «не» Лукашэнку, дыктатуры, гвалту і хлусні.

9 жніўня беларусы, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць:

▪️напісаць лісты палітзняволеным;
▪️прыдумаць ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі;
▪️стаць валанцёрам адной з дэмакратычных арганізацый;
▪️прачытаць кнігу беларускага аўтара / паслухаць беларускую музыку і падкасты / паглядзець беларускія тэатральныя пастаноўкі на YouTube і фільмы.

9 жніўня беларусы замежжа могуць:

▪️зладзіць акцыі, маршы і пікеты ў сваім горадзе (пазначце на спецыяльна створанай карце на сайце, што і дзе арганізуеце);
▪️арганізаваць падпісанне паштовак палітвязням на працы ці ва ўніверсітэце;
▪️вывесіць беларускі нацыянальны сцяг з вакна свайго дома;
▪️ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз фонды;
▪️апублікаваць пост пра беларускі пратэст з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.

Гэта магчымасць нагадаць сабе і свету пра тое, за што мы змагаемся, хто мы ёсць, у якой краіне хочам жыць. Далучайцеся!

Больш звестак аб гістарычным значэнні 9 жніўня 2020 года, а таксама аб магчымасцях адзначыць гэты дзень і быць актыўным — на адмысловым сайце.

Для захавання бяспекі тым, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, сайт трэба наведваць толькі з уключаным VPN.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларусаў замежжа прыняць удзел у акцыях да Міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіць з прывітальным словам на мітынгу на Кафедральнай плошчы ў Вільні, які пачнецца а 18-ай гадзіне. У мітынгу таксама возьме ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць а 20-й гадзіне падчас акцыі ў Варшаве — на плошчы каля помніку Мікалаю Каперніку на вул. Кракаўскае Прадмесце.

Знайдзіце падрабязную інфармацыю пра гэтыя і многія іншыя акцыі, маршы і пікеты на спецыяльна створанай карце на сайце — і далучайцеся да ўдзелу!

Публікуйце фота і відэа з акцый, маршаў і мерапрыемстваў у сваіх сацсетках з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.

Наведвальнікам з Беларусі на сайт трэба пераходзіць толькі з уключаным VPN — у мэтах бяспекі.

@CabinetBelarus