Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Аліна Коўшык — падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Мы хочам пабудаваць краіну, якая будзе мець гонар, еўрапейскую перспектыву і будучыню. Нацыянальнае адраджэнне — гэта не толькі пытанні культуры і адукацыі. Яно фактычна прасякае ўсе сферы нашага жыцця. Мы не будзем трактаваць беларушчыну як нейкі «этнаграфічны музей», мы будзем развіваць усё найлепшае, усё, што толькі можна. Калі мы згубім наш патэнцыял, нашу творчую і інтэлектуальную нацыянальную эліту, мы не здолеем пабудаваць новую дзяржаву. Давайце не будзем чакаць, калі зменіцца сістэма, давайце змяняць яе разам, пачынаць з вельмі простых рэчаў, якія пад сілу кожнаму з нас».

Падчас канферэнцыі прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні агучыла рашэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пасмяротна ўзнагародзіць Вітольда Ашурка медалём «Гонар і годнасць».

Медаль брату Вітольда Ашурка Андрэю ўручыла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Трансляцыя даступная па спасылцы.

@CabinetBelarus
⚡️ Кіраўніца Кабінета паведаміла аб вызваленні Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета
У фінале канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская абвясціла шэраг рашэнняў

«На дадзены момант я чакаю рэкамендацый ад Каардынацыйнай Рады па выніках слуханняў. Мы прыкладзём намаганні, каб палепшыць працу Кабінета згодна з гэтымі рэкамендацыямі. У найбліжэйшы час мы прызначым кіраўніка апарату Кабінета і прадставім агульную стратэгію.

Я прыняла рашэнне вызваліць Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка Кабінета. Разам з тым я б хацела, каб Аляксандр Азараў працягнуў працу пры Кабінеце па плане «Перамога» — і каардынаваў супрацоўніцтва з беларускім падполлем.

Такім чынам, пазіцыя прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку становіцца вакантнай — і мы будзем шукаць адпаведную кандыдатуру. Узімку мы правядзём выбары ў Каардынацыйную Раду, каб яна стала сапраўдным прадстаўнічым органам беларусаў, які мае аўтарытэт і прадстаўляе інтарэсы беларусаў.

Так, як мы заслухалі справаздачу прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета перад беларусамі, гэтак дасць справаздачу і Каардынацыйная Рада.

Мы будзем пашыраць супрацоўніцтва з Украінай. У сувязі з гэтым я прызначаю кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько. Цягам апошняга года ён адказваў за нашу працу з Палком Каліноўскага і ўстанавіў добрыя кантакты ва Украіне.

Таксама я прызначаю Маргарыту Ворыхаву сваёй дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Маргарыта кіруе арганізацыяй «Рада» і мае значны палітычны досвед: яна прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўрасаюзе»

@CabinetBelarus
Еўрапейскі выбар Беларусі, салідарнасць з Украінай, стратэгія дэмсіл і непрызнанне выбараў рэжыму 2024 года

Па выніках канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» лідары беларускіх дэмакратычных сіл апублікавалі чатыры ключавыя дакументы для дэмакратычнага руху Беларусі і заклікалі беларусаў далучыцца да гэтых заяў

▪️«Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе» вызначае еўрапейскі выбар Беларусі, сцвярджае прыналежнасць нашай краіны да еўрапейскай цывілізацыі, вітае супрацоўніцтва палітычных структур Еўрапейскага саюза з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і заклікае да пашырэння гэтага супрацоўніцтва.

▪️«Рэзалюцыя дэмакратычных сіл Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны» выказвае падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе з агрэсіяй РФ і асуджае дзеянні рэжыму Лукашэнкі — саўдзельніка агрэсіі. Дакумент дэкларуе адмоўнае стаўленне беларусаў да ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі і заклікае беларускі народ падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Таксама ў дэкларацыі выказваецца падтрымка намаганняў Украіны і міжнароднай супольнасці па стварэнні Спецыяльнага міжнароднага крымінальнага трыбунала, які мусіць асудзіць за злачынствы агрэсіі ў тым ліку вышэйшае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.

▪️«Палітычная дэкларацыя дэмакратычных сіл Беларусі» выказвае падтрымку легітымным прадстаўнікам беларускага народа: нацыянальнай лідарцы Святлане Ціханоўскай, яе выканаўчаму органу Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету, Каардынацыйнай Радзе як прадстаўнічаму органу грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным палітычным партыям, рухам і грамадскім арганізацыям. У дакуменце вызначаецца бачанне будучыні Беларусі як незалежнай, дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы і будучага сябра Еўрапейскага саюза. Дэкларацыя называе асноўныя пункты агульнай для дэмакратычных сілаў стратэгіі, якая мусіць прывесці да дэмакратычных перамен.

▪️«Заява аб выбарах 2024 года» называе запланаваныя рэжымам выбары імітацыяй і  падманам, заклікае выбаршчыкаў не прымаць у іх удзел, а грамадскія арганізацыі і партыі правесці інфармацыйную кампанію аб несапраўднасці гэтых выбараў. Дакумент змяшчае заклік да міжнароднай супольнасці не прызнаваць вынікі выбараў рэжыму і абвяшчае правядзенне «альтэрнатыўнай аб'яднанай кампаніі дэмакратычных сіл».

Дакументы былі распрацаваны на круглым стале дэмсіл напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю

Гэта адзін з самых важных дзён у сучаснай гісторыі нашай краіны, калі беларусы зрабілі свой выбар і гучна сказалі «не» Лукашэнку, дыктатуры, гвалту і хлусні.

9 жніўня беларусы, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць:

▪️напісаць лісты палітзняволеным;
▪️прыдумаць ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі;
▪️стаць валанцёрам адной з дэмакратычных арганізацый;
▪️прачытаць кнігу беларускага аўтара / паслухаць беларускую музыку і падкасты / паглядзець беларускія тэатральныя пастаноўкі на YouTube і фільмы.

9 жніўня беларусы замежжа могуць:

▪️зладзіць акцыі, маршы і пікеты ў сваім горадзе (пазначце на спецыяльна створанай карце на сайце, што і дзе арганізуеце);
▪️арганізаваць падпісанне паштовак палітвязням на працы ці ва ўніверсітэце;
▪️вывесіць беларускі нацыянальны сцяг з вакна свайго дома;
▪️ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз фонды;
▪️апублікаваць пост пра беларускі пратэст з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.

Гэта магчымасць нагадаць сабе і свету пра тое, за што мы змагаемся, хто мы ёсць, у якой краіне хочам жыць. Далучайцеся!

Больш звестак аб гістарычным значэнні 9 жніўня 2020 года, а таксама аб магчымасцях адзначыць гэты дзень і быць актыўным — на адмысловым сайце.

Для захавання бяспекі тым, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, сайт трэба наведваць толькі з уключаным VPN.

@CabinetBelarus
Пашпарт новай Беларусі: практычныя аспекты

Пашпартная кніжка ўяўляе сабой папяровы буклет з полікарбанатнай старонкай даных і пашпартным чыпам у вокладцы. Узор будзе прадстаўлены ў Еўракамісіі — і адтуль перададзены краінам-сябрам ЕС з прапановай разглядзець пытанне аб прызнанні дакумента.

Пасля прызнання канкрэтнай дзяржавай пашпарт будзе прымацца пры перасячэнні яе мяжы, для атрымання ўязной візы і іншых дзеянняў, уласцівых для звычайнага пашпарта.

Зараз з меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Мы не рэкамендуем беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта. Варта чакаць, што ён будзе прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім». Да дэмакратычных змен пашпарт будзе непрыдатны для паездак у Беларусь.

Прыём заяў на пашпарт будзе ажыццяўляцца сеткай офісаў, размешчаных у краінах замежжа з найбольшай колькасцю беларусаў. Вывучаецца магчымасць арганізацыі мабільных цэнтраў па дакументацыі, якія змогуць наведваць іншыя краіны па вызначаным графіку.

Пашпарты ўзору 1996 года і 2021 года адбірацца не будуць, каб захаваць магчымасць уезду ў Беларусь па іх.

Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕС «General Data Protection Regulation (2016/679)» і ўнутранымі дадатковымі пратаколамі бяспекі.

Пашпарт будзе выдавацца на платнай аснове. Кошт сфарміруецца пасля завяршэння практычнага этапа працы па стварэнні сістэмы дакументавання.

Асноўная перавага для ўладальніка пашпарта – аўтаномнасць ад рэжыму. Асаблівае значэнне гэта будзе мець для беларусаў ва Украіне, якіх рэжым пакінуў без консульскай дапамогі.

Падрабязней пра пашпарт — па спасылцы.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларусаў замежжа прыняць удзел у акцыях да Міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіць з прывітальным словам на мітынгу на Кафедральнай плошчы ў Вільні, які пачнецца а 18-ай гадзіне. У мітынгу таксама возьме ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць а 20-й гадзіне падчас акцыі ў Варшаве — на плошчы каля помніку Мікалаю Каперніку на вул. Кракаўскае Прадмесце.

Знайдзіце падрабязную інфармацыю пра гэтыя і многія іншыя акцыі, маршы і пікеты на спецыяльна створанай карце на сайце — і далучайцеся да ўдзелу!

Публікуйце фота і відэа з акцый, маршаў і мерапрыемстваў у сваіх сацсетках з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.

Наведвальнікам з Беларусі на сайт трэба пераходзіць толькі з уключаным VPN — у мэтах бяспекі.

@CabinetBelarus
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца.

Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі. Ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас».
Недапушчэнне абмежаванняў у легалізацыі беларусаў, падтрымка дэмакратычнай супольнасці, пагрозы для Літвы з боку рэжыму

Святлана Ціханоўская і яе намеснік па Кабінеце Валер Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам

Сустрэча адбылася ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні на гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі.

На сустрэчы таксама прысутнічалі галоўны дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па пытаннях дыпламатыі Офіса Дзяніс Кучынскі.

Сярод абмеркаваных пытанняў:

▪️ немэтазгоднасць ураўноўвання ў Літве абмежаванняў супраць беларусаў і расіян;

▪️ пашырэнне спісу персанальных санкцый супраць памагатых рэжыму, закрыццё шчылін ва ўведзеных санкцыях; 

▪️ захаванне гуманітарных калідораў на выпадак закрыцця Літвой пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю;

▪️ пагрозы, якія сыходзяць ад групы вагнераўцаў, што знаходзіцца ў Беларусі, і магчымыя сцэнарыі дзеянняў пры эскалацыі сітуацыі;

▪️ абранне дэмакратычнымі сіламі на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» шляху да сяброўства ў ЕС, што стане стратэгічным прыярытэтам працы дэмакратычнага руху; 

▪️ праект новага беларускага пашпарта, які мусіць дапамагчы беларусам, што ў выніку дзеянняў рэжыму засталіся без дакументаў і знаходзяцца пад пагрозай пазбаўлення грамадзянства.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі — пра атрыбутыку новага нацыянальнага пашпарта

«Новы пашпарт – не толькі стратэгічна важны, практычна карысны, але і сімвалічны праект Кабінета. Дакумент будзе падкрэсліваць суб’ектнасць і ідэнтычнасць прадстаўнікоў беларускага народу.

Ва ўмовах расійскай агрэсіі і пагрозы для існавання Беларусі для нас важна дэманстраваць свету, што мы шануем нашыя атрыбуты і сімвалы.

Пасля 2020 г. для вялікай колькасці людзей стала непрымальным мець дакумент, у якім выкарыстоўваюцца сімвалы рэжыму і гвалту.

Узор новага пашпарта распрацавала Геральдычная Рада, у якую ўвайшлі спецыялісты розных профіляў: гісторыкі, філолагі, дызайнеры, геральдысты і іншыя. Яны зрабілі шмат, каб вобраз пашпарта адпавядаў нашым нацыянальным каштоўнасцям і паказваў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям’і. На чырвонай вокладцы, традыцыйнай для еўрапейскіх краін, размешчаны ўзор слуцкага пояса, які будзе выкананы серабрыстым цісненнем.

У пашпарце выкарыстоўваюцца беларуская і англійская мовы. Прычым беларуская прадстаўленая кірыліцай і лацінкай, што паказвае гістарычную прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай цывілізацыі. Захаванне англійскай транслітарацыі прозвішча неабходнае для пераемнасці з сінімі пашпартамі, каб пазбегнуць юрыдычных складанасцей.

У пашпарце змешчаны выявы герба «Пагоні» часоў ВКЛ, БНР і РБ, каб падкрэсліць багацце гісторыі нашай дзяржаўнасці. На старонках шмат выяў помнікаў архітэктуры, у тым ліку цэркваў, касцёлаў, сінагог, мячэцяў – гэтым мы паказваем канфесійную і нацыянальна-этнічную разнастайнасць Беларусі, талерантнасць яе жыхароў.

Таксама ў пашпарце мы змясцілі гімн БНР, першай беларускай незалежнай дзяржавы. Але гэта не палітычнае рашэнне зрабіць яго гімнам новай Беларусі, а сімвалічны крок.

Для нас вельмі важна мець уяўленне аб колькаснай патрэбе беларусаў у такім дакуменце, таму я заклікаю прайсці кароткае апытанне. Нагадваю, што гэтае апытанне, як і валоданне такім пашпартам пакуль можа быць небяспечным для тых, хто застаецца ў Беларусі»

@CabinetBelarus
Павел Латушка выступіў на мітынгу ў Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

«Ці маем мы права не мець волю, каб змагацца за іх свабоду? Я перакананы, што не маем. Мы павінны змагацца. І гэты станоўчы імпульс з дзясяткаў гарадоў па ўсім свеце — у Еўропе, у ЗША, у Канадзе — мы дасылаем нашым беларусам і беларускам: мы не здаёмся»

Відэа з поўнай прамовай — па спасылцы.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская выступіла ў Вільні на мітынгу да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю

«Мы можам ганарыцца сваім народам. Наш народ прадэманстраваў волю да свабоды. І за тры гады гэта воля нікуды не дзелася. Нягледзячы на рэпрэсіі. Нягледзячы на масавую вымушаную эміграцыю.

Усе, хто мяне сёння слухае і чуе, – у Мінску і Гомелі, Брэсце і Беластоку, Гродне і Варшаве, Віцебску і Вільні, Магілёве і Кіеве, па гэты ці па той бок Атлантыкі, – усе мы дзеці адной краіны. І гэтая краіна належыць нам, а не ўзурпатарам і акупантам.

І нашым ворагам я хачу сказаць: мы нікуды не сыдзем. Нас нішто не спыніць, пакуль мы не вернем сабе нашу краіну»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Платформа «Голас» запускае апытанне ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета пра праект нацыянальнага пашпарта Беларусі Прайдзіце яго па спасылцы, каб дапамагчы высветліць колькасць грамадзян Беларусі, якія хацелі б атрымаць новы беларускі пашпарт. Гэта дазволіць…
Апытанне на платформе «Голас» аб нацыянальным пашпарце Беларусі працягнецца яшчэ два дні

Яго можна прайсці па спасылцы да 16 жніўня (да 23:00), каб дапамагчы ацаніць аб’ём запыту на новы беларускі пашпарт і запланаваць адпаведны вытворчы працэс.

З меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта пакуль не рэкамендуецца.

Удзел у галасаванні для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, можа быць небяспечным.

Падрабязная інфармацыя аб новым пашпарце — на сайце.

@CabinetBelarus
«Свабоду Беларусі ніхто не падорыць. Мы павінны дамагчыся яе самастойна»

Аляксандр Азараў, прызначаны каардынатарам па плане «Перамога» і падпольным руху пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, распавёў пра этапы падрыхтоўкі плана, колькасць яго ўдзельнікаў і гарантыі бяспекі іх асабістых даных:

«Мы шкадуем аб тым, што раскол, які здарыўся ўнутры «Байпол», даставіў радасць нашым ворагам. Але крызіс у нашай арганізацыі два месяцы таму і змены ў яе складзе не паўплывалі на бяспеку ўдзельнікаў плана. Асабістыя даныя надзейна абароненыя, уцечка інфармацыі немагчымая.

Наша справа — рэалізацыя плана для звяржэння дыктатуры ў Рэспубліцы Беларусь і вызвалення нашай краіны ад фактычнага паглынання Расійскай Федэрацыяй.

Частка таго, што мы ўжо зрабілі: 

▪️зарэгістравалі 200 000 заявак у чат-боце плана «Перамога»;

▪️апрацавалі больш за палову заявак удзельнікаў, якія прайшлі рэгістрацыю; 

▪️правялі падрыхтоўчую працу з 10 000 з іх;

▪️прызначылі кіраўнікоў атрадаў і вызначылі раёны засяроджвання сіл;

▪️арганізавалі надзейную сувязь і каардынацыю;

▪️арганізавалі ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй па сітуацыі ў Беларусі з дэмакратычнымі дзяржавамі-партнёрамі;

▪️рэалізавалі шэраг спецыяльных аперацый у Беларусі, у тым ліку аперацыю па пашкоджанні расійскага самалёта А-50.

Удзел у плане «Перамога» заўсёды быў і застаецца добраахвотным. Далучыцца да яго можна толькі праз арыгінальны чат-бот. Тыя, хто вырашыў выйсці з плана і адпісацца ад чат-бота, могуць зрабіць гэта паводле інструкцыі ад «Кіберпартызан».

План «Перамога» — шлях да звяржэння дыктатуры. Свабоду Беларусі ніхто не падорыць. Мы павінны дамагчыся яе самастойна».

Падрабязней пра актуальны стан плана «Перамога» глядзіце ў новым відэа.

@CabinetBelarus
«Мы ўражаныя запытам: больш за 57 000 пашпартоў»

Валер Кавалеўскі распавёў пра вынікі апытання аб новым нацыянальным пашпарце Беларусі, якое праходзіла на платформе «Голас»:

«Трохі больш за тыдзень таму мы прэзентавалі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Мы ўражаныя запытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 000 пашпартоў. Тысячы з іх пазначылі, што плануюць звяртацца па пашпарт не толькі для сябе, але і разам з чальцамі сваіх сямей.

Такое жаданне выказалі беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку з ЗША, Канады і іншых дзяржаў. Нас асабліва натхніла, што больш за траціна ўдзельнікаў апытання зараз пражываюць у Беларусі, хоць мы і акцэнтавалі ўвагу на тым, што з меркаванняў бяспекі праект пакуль арыентаваны на беларусаў замежжа. Уражвае, што самай папулярнай прычынай патрэбы ў новым пашпарце апытаныя назвалі непрыняцце рэжыму і яго акупацыйных сімвалаў.

Разам з тым, амаль палова ўдзельнікаў апытання пражываюць у Еўрасаюзе. І прадказальна, што іншымі, больш прагматычнымі прычынамі згодна з апытаннем сталі заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і цяжкасці з абменам дакумента ў рэжымных консульствах. Апытанне паказала, што мінімум 2 тысячы чалавек маюць патрэбу ў аднаўленні пашпарта ўжо зараз. Гэта можа быць «вярхушкай айсберга».

Гэты вынік таго, што ўстановы рэжыму не выконваюць сваіх абавязкаў перад грамадзянамі, якія жывуць у замежжы. Таму мы бяром частку функцый па дакументацыі беларускіх грамадзян на сябе. Нездарма ў апытанні найбольш важнай перавагай новага пашпарта беларусы назвалі свабоду ад кантролю дыктатуры, якую ён дае ўладальніку.

Дзякую ўсім, хто прыняў удзел у апытанні. Вы дапамаглі нам ацаніць аб’ём запыту на новы беларускі пашпарт, гэта нам спатрэбіцца таксама і ў працы па дасягненні міжнароднага прызнання пашпарта. Хачу таксама падзякаваць Паўлу Ліберу і камандзе платформы «Голас», якія камунікацыйна падрымліваюць гэты праект, спадзяюся, гэта супрацоўніцтва працягнецца ў выкананні гэтай задачы».

@CabinetBelarus
«Марафон адбудзецца толькі тады, калі людзі атрымаюць дапамогу»

Прадстаўніца Кабінета па сацыяльнай палітыцы, ініцыятарка марафону салідарнасці Вольга Гарбунова распавяла пра перавод грошай на рахунак фонду і заключэнне першых дамоў з арганізацыямі, якія будуць аказваць дапамогу:

«Шмат каму здаецца, што марафон адбыўся і асноўная праца зроблена, але праўда ў тым, што актыўная праца ў дзень марафону толькі пачалася.

Вельмі радуе ўцягнутасць і матывацыя ўсіх прадстаўнікоў, якія ўвайшлі ў Наглядальную раду, як і актыўнасць фондаў і ініцыятыў.

Грашовыя сродкі ўчора былі пераведзены на рахункі дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня» са Stripe і PayPal.

На дадзены момант мы знаходзімся на стадыі падпісання дамоў з арганізацыямі — і ў хуткім часе пералічаныя сродкі будуць першым траншам размеркаваны сярод фондаў і арганізацый, якія далучыліся да марафону.

Многія думаюць, што марафон ужо адбыўся, але марафон адбудзецца толькі тады, калі людзі атрымаюць дапамогу. Калі ўсе сродкі, сабраныя ў яго рамках, дойдуць да сваіх атрымальнікаў — палітзняволеных і іх блізкіх».

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў закрыццё Літвой двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

«Мы разумеем логіку дзеянняў Літвы, прадыктаваных інтарэсамі яе нацыянальнай бяспекі. Пункты пропуску закрытыя ў сувязі з прысутнасцю групы вагнераўцаў у Беларусі, а таксама з мэтай супрацьстаяння кантрабандзе і спробам рэжыму абысці ўведзеныя супраць яго санкцыі.

Разам з тым мы падкрэсліваем: народ Беларусі і памагатыя лукашэнкаўскай дыктатуры — гэта не адно і тое ж. Беларусы — не вагнераўцы. На нядаўняй сустрэчы кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам мы абмяркоўвалі неабходнасць захавання гуманітарных калідораў, каб мінімізаваць шкоду інтарэсам грамадзян Беларусі, якія ў пераважнай большасці настойваюць на аднаўленні дэмакратыі ў нашай краіне.

Мы будзем імкнуцца абараніць інтарэсы людзей, але павялічыць ціск на рэжым праз адпаведныя абмежаванні на мяжы з Еўрасаюзам. Бо ў гэтай сітуацыі, як і ў гістарычнай перспектыве, Літва — наш саюзнік. Калі нашыя дзеянні будуць скаардынаваныя, мы зможам дамагчыся вызвалення Беларусі ад дыктатуры і расійскага кантролю і аднаўлення бяспекі на мяжы Беларусі з нашымі еўрапейскімі суседзямі»

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка накіраваў украінскаму боку дакументы з абгрунтаваннем увядзення санкцый супраць 8 беларускіх прадпрыемстваў ВПК

У Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны накіраваны ліст са спісам 8 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, якія ажыццяўляюць пастаўкі тавараў для арміі і ваеннай прамысловасці Расіі, з абгрунтаваннем накладання на іх санкцыйных абмежаванняў.

На падставе гэтага ліста назвы дадзеных прадпрыемстваў размешчаныя на спецыялізаваным сайце «Вайна і санкцыі». Таксама, паводле Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны, пералік прадпрыемстваў будзе накіраваны ў Службу бяспекі Украіны для вывучэння і далейшага ўвядзення ў іх дачыненні санкцый.

Раней у Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны былі накіраваныя спісы з імёнамі 24 суддзяў, 15 прапагандыстаў і 16 чыноўнікаў структур Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, на якіх прапануецца накласці персанальныя санкцыі.

Павел Латушка падкрэсліў: «Мэтай нашай санкцыйнай палітыкі ў ваенна-прамысловай сферы з'яўляецца паслабленне магчымасці рэжыму Лукашэнкі садзейнічаць расійскай агрэсіі супраць Украіны і вырабляць узбраенні для патрэб Расійскай Федэрацыі.

Мы знаходзімся ў пастаянным узаемадзеянні з украінскім бокам. І гэтае ўзаемадзеянне выйшла на новы, больш дзейсны ўзровень пасля нашага апошняга візіту ў Кіеў, у тым ліку ў пытаннях санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, які з'яўляецца саўдзельнікам расійскай агрэсіі супраць незалежнай Украіны».

@CabinetBelarus
«Фільмы маюць сілу ўздзеяння мацнейшую за бомбы»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык выступіла на адкрыцці першага нефармальнага з'езду беларускіх кінематаграфістаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Варшаве:

«У 2019 годзе прайшоў апошні беларускі кінафорум «Лістапад». Сёння, у 2023 годзе, адбываецца гістарычная падзея — першы нефармальны з’езд беларускіх кінематаграфістаў.

За гэты час прайшла поўная пераарыентацыя кінасферы. І ў вас вялікая задача — стварыць беларускую кінаіндустрыю нанова. Фільмы маюць сілу ўздзеяння мацнейшую за бомбы.

Нам, беларусам, сёння як ніколі патрэбныя нашы героі і новыя беларускія міфы. Наша гісторыя поўніцца такімі падзеямі, асобамі і творамі. Як казаў Бернарда Берталучы: «Людзі прыходзяць у кінатэатр, каб падзяліць адну і тую ж мару». І сёння яна ў нас сапраўды адна.

Гэта складаны для нас час — час выклікаў. Злачынцы пазбавілі нас краіны, але не пазбавілі мары і магчымасці дзейнічаць: ствараць культуру новай Беларусі ўжо сёння. Шукаць партнёраў і збіраць найлепшы сусветны досвед. Ладзіць калабарацыі, адкрываць новыя крэатыўныя формы.

Я хачу, каб мы, беларусы, неўзабаве атрымалі наш першы «Оскар». Жадаю вам плённай працы на форуме».

Арганізатар з’езду — Belarusian Filmmakers’ Network — нефармальная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама ўключэнне айчынных аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст.

@CabinetBelarus