Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Першая пастанова Кабінета "Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь"

Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт.

Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць:

▪️ Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета.
▪️ Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах.
▪️ Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады.
▪️ Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку.
▪️ Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.
Зварот Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да Дня вайсковай славы Беларусі

Сёння – гадавіна славутай бітвы пад Воршай, калі войска гетмана Канстанціна Астрожскага перамагло амаль удвая большую армію Маскоўскага княства. Гэта адзін з найславуцейшых трыўмфаў беларускай зброі – разам з Грунвальдам, Сінімі Водамі і Клецкам.
Чаму сёння так важна ўзгадваць мінулае, калі мы кажам пра сучаснасць і будучыню? Бо як і пяць стагоддзяў таму, сёння беларускія ваяры пад бел-чырвона-белым сцягам ды Пагоняй змагаюцца з захопнікамі з Усходу.

Мы ўпэўнены, што гэтыя ваяры стануць наймацнейшым падмуркам для стварэння сапраўднай беларускай арміі. Арміі, якая будзе бараніць Беларусь і яе народ, а не прыслужваць узурпатару і акупацыйным войскам. Афіцэры якой будуць ведаць, што такое слова сапраўднага беларускага афіцэра. Армія, якая зможа як і сотні гадоў таму перамагчы варожыя войскі, якія пажадаюць захапіць нашыя тэрыторыі.

На жаль, сёння мы вымушаны канстатаваць, што Беларусь фактычна акупаваная – нелегітымным рэжымам, які падтрымлівае Расія. І нашая агульная задача цяпер у тым, каб дапамагаць кожнаму, хто змагаецца за вольную Беларусь – беларусам з палка імя Кастуся Каліноўскага, палка «Пагоня» і іншым добраахвотнікам у складзе УСУ. Пры гэтым не менш важна памятаць пра супраціў у самой Беларусі – уступаць у план «Перамога», распавядаць пра яго іншым, знаходзіць больш аднадумцаў і падтрымліваць адзін аднаго.

Беларусь будзе вольнай краінай – гэта пытанне часу і нашай агульнай працы.
Са святам, беларускія ваяры! Дзякуй вам, героі! Жыве Беларусь!
Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.

Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце?

• Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду.

• Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі.

• Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю.

• Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.

• Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

Сардэчна запрашаем у каманду!
Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. Вяла першы беларускамоўны кулінарны блог.

Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце?

– Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі
– Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове
– Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
– Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
– Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы.

Сардэчна вітаем у камандзе!
Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
«Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі
па безумоўным вывадзе войскаў
з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»



Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і беларускую нацыянальную ідэнтычнасць.

4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.


21.09.2022
Вільня, Варшава, Талін.


Цалкам тэкст заявы ў далучаным дакуменце.
Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, выканаў сваё абяцанне і запусціў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства.

Сёння ў Варшаве Валерый Сахашчык накіраваў форму нумар 5 да ўказа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі нумар 1325-2002 - аб выхадзе з грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Ліст адрасаваны Амбасадзе Расійскай Федэрацыі.
На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі "Перамога".

2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны

3. Прадстаўніку па транзіце ўлады — падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.

4. Прадстаўніку па замежных справах — прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады — падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Афіцыйная пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб непрызнанні «рэферэндумаў» па далучэнні часова акупаваных абласцей Украіны да Расійскай Федэрацыі.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі НЕ ПРЫЗНАЕ ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных «рэферэндумаў» на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.
Валерый Сахашчык – пра добраахвотніка палка «Пагоня», які загінуў

«Аляксей быў адным з найбольш дасведчаных воінаў, якіх паважаюць. Да «Пагоні» за яго плячыма ўжо было два гады ў АТА. У добраахвотніцкі падраздзел яго прывялі праўдалюбства і абвостранае пачуццё справядлівасці. Душа калектыва – пра яго гэта абсалютна шчыра. Партрэт Аляксея будзе першым на Алеі Герояў Палка «Пагоня». Яго дзеці будуць па праве ганарыцца бацькам. А мы зробім усё, каб Справа, за якую ён аддаў сваё жыццё, перамагла.

Светлая памяць Добраму Воіну!»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык звярнулася да беларусак: «Краіна трымаецца на вас, а не на старых шалёных дзядах»

«Я нарадзілася і вырасла ў Гародні. Я мама 11-гадовага сына. Таму калі бачу, што састарэлыя палітыкі аб'яўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіцяці і выхаваць, але з такой лёгкасцю яны гатовыя накіраваць на смерць тысячы сыноў, мужоў і бацькаў.

Беларускі, гэта на вашых плячах трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах. Падыміце галаву і перастаньце сумнявацца, што вы не разумееце ў палітыцы ці вайне. Вы разумееце найлепей, бо гэта ваша зямля. А мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваіх дзяцей і свой дом».
Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі

Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на тле незаконных рэферэндумаў Расійскай Федэрацыі ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi.

Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя.

Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі

https://youtu.be/wLU8ajtRVtk

"Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб'яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну.

І нават калі гэтая інфармацыя не пацвердзіцца заўтра, то не значыць, што гэтага зусім не адбудзецца. Ёсць упэўненасць у адным - пакуль Лукашэнка ва ўладзе - горшае непазбежна.

Калі сярод беларускіх вайскоўцаў яшчэ засталіся сапраўдныя афіцэры, павярнуць зброю супраць дыктатара - ваш абавязак. Пасля пачатку баявых дзеянняў вы станеце злачынцамі і назад дарогі не будзе.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працягвае актыўную працу і кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі па пытанні недапушчэння ўвядзення расейскіх войскаў у Беларусь, а таксама займаецца падрыхтоўкай супраціву."