Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.16K subscribers
1.46K photos
112 videos
1 file
786 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана»

Святлана Ціханоўская:
«З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў.

Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана.

Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом».

https://youtu.be/sgjUvOuBn0o
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі

«Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў.

Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не аддасць краіну Пуціну.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не ўступіць у вайну.
Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не абвесціць частковую мабілізацыю ці не пачне схаваную.

У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі. Стварыце ўмовы, калі вы не зможаце атрымаць позву. Нікому не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на званкі з невядомых нумароў, не адказвайце на смс. У ідэале часова пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не наведвайце ваенкамат. Рэсурсаў для пошуку і дастаўкі тых, хто ўхіляецца, у ваенкамат у рэжыма няма.

Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога» – запісвайцеся ў яго. Рыхтуйцеся адстойваць сваю будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы».
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім

З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.

Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі пра працу ў сваіх напрамках.

Міністр Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.

Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэнні праблем беларусаў.
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў

На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:

▪️ дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;

▪️ да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;

▪️ дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;

▪️ абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама былі абмеркаваныя:

▪️ кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;

▪️ наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай;

▪️ узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку.

Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як:

🔘 абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі;

🔘 запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў;

🔘 узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі;

🔘 умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі віншуе Алеся Бяляцкага, яго калегаў па праваабарончай арганізацыі «Вясна» і ўсіх беларусаў – з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру.

Гэтая прэмія – знак таго, што свет памятае пра Беларусь і шануе барацьбу нашага народа за сваю свабоду і правы. Гэтую прэмію Алесь заслужыў усім сваім жыццём волата-праваабаронцы, які аддаў сваю свабоду дзеля свабоды іншых.

Гэтая прэмія належыць і ўсім «вясноўцам», якія ўжо шмат гадоў абараняюць правы беларусаў – для іх шлях да свабоды пачаўся значна раней за 2020 год, і яны застаюцца з намі ў гэты складаны час.

Беларусы па праве могуць ганарыцца Алесем Бяляцкім. Ён прыклад для нас і для ўсяго свету, бо для яго правы чалавека – гэта не проста словы, а справа яго жыцця і каштоўнасць, на якой павінна трымацца дзяржава.
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам:

◽️Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. Кабінет прыняў рашэнне аб узмоцненым інфармаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб асноўных палажэннях плана «Перамога» і ролі грамадзянаў у ім.

◽️ Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык прапанаваў меры па наладжванні сталага ўзаемадзеяння Кабінета са згуртаваннямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, і аказанні ім рознабаковай дапамогі. Дакумент з прапанаванымі мерамі прызначаны для службовага карыстання і не падлягае распаўсюду ў поўным аб’ёме.

◽️Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавёў пра вынікі працы з дзяржслужачымі Рэспублікі Беларусь, якія выявілі гатоўнасць падтрымаць дэмакратычныя змены, і прапанаваў да разгляду канцэпцыю «Кадравы рэзерв Новай Беларусі», якая прадугледжвае адбор і навучанне супрацоўнікаў дзяржапарата для пераходнага перыяду. Таксама былі прапанаваныя варыянты Палажэння, якое рэгламентуе прыняцце на службу, прысваенне воінскіх, спецыяльных званняў і класных чыноў.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прапанаваў меры па новай мабілізацыі міжнароднай дапамогі для дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і беларускай грамадскасці ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі: умацаванне адносінаў з Украінай; здабыццё падтрымкі дэмакратычных краін і міжнародных арганізацый на пераходны перыяд.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прадставіў Кабінету канцэпцыю перагляду дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, што прадугледжвае скасаванне тых дагавароў, якія шкодзяць нацыянальнаму суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Найперш плануецца, што ў лік такіх дамоўленасцяў увойдуць дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб уваходжанні ў АДКБ і аб ваенным супрацоўніцтве з Расіяй, што стане першым этапам скасавання расійскай ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязна аб выкананні Пастановы №2 - па спасылцы.
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.

Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

https://youtu.be/D3X1i68-Fk0
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г.

Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы дзейнай улады. На першы план ставяцца задачы ідэалагічнай і выхаваўчай працы, а навукова-даследчая дзейнасць адсоўваецца на другі план.

Гэтым рашэннем Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцый у Беларусі. Абавязуючы вышэйшыя навучальныя установы засяродзіцца на ідэалагічнай працы, Міністэрства адукацыі ператвараецца ў міністэрства прапаганды. Укараненне ў практыку новага палажэння прывядзе да ператварэння ВНУ ў «партшколы». Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі.

Немагчыма фармаваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове ідэалогіі, якую прасоўвае Лукашэнка і яго прапагандысты. Рэжым выключае магчымасць развіцця нацыянальнай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пераследуе людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай працы.

Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных ВНУ Беларусі, не ператварацца ў прапагандыстаў і знаходзіць магчымасць праз выкладанне і даследаванні абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на беларускую моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.
Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к военнослужащим и всем беларусам:

«Что ждет нас? В течение первых нескольких суток будет уничтожен Мозырский НПЗ и вся критическая инфраструктура в приграничной полосе».

https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY
Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны

Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы

Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Былі абмеркаваныя:

– канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі;

– магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;

– стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;

– прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны;

– падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа;

– супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі;

– ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж».

Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні магчымага ўвядзення ўкраінскім урадам візавага рэжыму з Беларуссю

Ён заклікаў украінскі бок вырашаць гэтае пытанне комплексна, у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і звярнуць увагу на тое, што:

🔘 большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны;

🔘 беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам;

🔘 беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне;

🔘 беларускія добраахвотнікі ў складзе УСУ чакаюць атрымання ўкраінскага грамадзянства.
Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі. Кіраваць Місіяй будзе Уладзімір Астапенка, які прызначаны намеснікам прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

«Я лічу, што гэта – гістарычная падзея, калі наш нацыянальны сцяг вяртаецца на палітычную мапу Еўропы, каб тут заўсёды гучаў голас беларусаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай агульнай еўрапейскай сям’і» – адзначыў Уладзімір Астапенка.

Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы, правы і свабоды беларусаў, спрыяць дзейнасці беларускай дыяспары і выконваць функцыі амбасады свабоднай Беларусі.