Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.08K subscribers
2.49K photos
159 videos
3 files
1.08K links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова возьме ўдзел у Кангрэсе, прысвечаным беларускім палітзняволеным

Кангрэс #WithoutJustCause пачне сваю працу ў Празе 23 мая.

У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел чальцы вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятыў, беларускія эксперты і эксперткі ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя.

Вольга Гарбунова: «Мяркую, пасля падзей 2020 года экспертна-палітычнага форуму такога маштабу яшчэ не было. І ён нам патрэбен як ніколі, бо за гэты час мы сталі сведкамі беспрэцэдэнтнага крызісу.

Рэжым фактычна перакрыў кісларод праваабарончаму руху, а рэпрэсіі набылі тытанічныя маштабы. І мы вымушаныя шукаць новыя падыходы да падтрымкі рэпрэсіраваных і працы ў цэлым.

Вызваленне палітзняволеных – не палітычная справа і не дыскусійнае пытанне. Гэта гуманітарная місія.

Я ўскладаю вялікія надзеі на экспертаў, якія далучацца да кангрэса, і спадзяюся, што нашая дэмакратычная супольнасць яшчэ больш згуртуецца для вырашэння нашай агульнай праблемы».

Кангрэс праводзіць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Чэхіі і пад патранажам рэктаркі Карлавага ўніверсітэта.

📌 Журналісты могуць акрэдытавацца на мерапрыемства праз пошту czechia.office@tsikhanouskaya.org

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова – аб Кангрэсе #WithoutJustCause, прысвечаным беларускім палітзняволеным

«Раней ледзь не на ўсіх сустрэчах па гэтай праблеме даводзілася чуць, што ў мяне ёсць пяць хвілін на тое, каб падзяліцца сваім бачаннем дапамогі палітзняволеным і іх вызвалення.

Таму на Кангрэсе я была натхнёная тым, што мы ўсе гэтыя дні мелі магчымасць доўга гаварыць пра розныя аспекты тэмы: умовы ўтрымання, чым дапамагаюць арганізацыі, чым могуць дапамагаць палітыкі, як могуць дапамагаць СМІ…

Больш за 100 чалавек прысутнічалі гэтымі днямі на Кангрэсе. Гэта былі вельмі розныя людзі: ад былых палітвязняў і сваякоў да палітыкаў, еўрадэпутатаў, дыпламатаў.

Гэта першае такое маштабнае мерапрыемства. У многіх удзельніц і ўдзельнікаў склалася разуменне, што такія сустрэчы павінны быць рэгулярнымі, што нам не хапае камунікацыі, што ёсць шмат напружання ў некаторых тэмах, якія патрабуюць працяглага прагаворвання, што трэба аб’ядноўваць намаганні, шукаць рэсурсы, умацоўваць працу праваабарончых арганізацый. Самая галоўная каштоўнасць гэтага Кангрэса ў тым, што ён адбыўся. І я вельмі веру, што гэта запусціць працэс на будучыню.

Гэта менавіта такі працоўны фармат, калі можна шукаць кропкі сутыкнення і дамаўляцца»

@CabinetBelarus
«Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык узяла ўдзел у Кангрэсе #WithoutJustCause і ў працы панэльнай дыскусіі аб асвятленні тэмы палітзняволеных незалежнымі СМІ.

Аліна Коўшык: «Насамрэч звяртаюцца да гэтай тэмы далёка не ўсе медыя. Таму хачу асабліва падзякаваць рэдакцыям, якія распавядаюць пра палітзняволеных, абраўшы гэта сваёй місіяй, – «Радыё Свабода», «Белсат», REFORM…

Заклікаю не маўчаць. Памятаць, нагадваць, абмяркоўваць гэтую праблему. Хацелася, каб гэта было ўпісана ў рэдакцыйныя задачы. Нягледзячы на прагляды, рэйтынгі, сенсітыўнасць тэмы для грамадства…

Падчас дыскусіі мы казалі пра тое, што супольнае перажыванне і «прагаворванне» нашай калектыўнай траўмы дапамагае яе пераадольваць. Ролю медыя ў гэтым пераацаніць немагчыма.

Я агучыла прапановы для СМІ – у прыватнасці, выкарыстоўваць мастацкія прыёмы ў інфапрадуктах на гэтую тэму, каб перадаваць не толькі факты, але і эмоцыі. Таксама вельмі важна расказваць і пра творчасць нашых палітвязняў, якая фіксуе і асэнсоўвае рэчаіснасць.

Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх».

@CabinetBelarus