BelarusianAmericans.Org
81 subscribers
88 photos
9 videos
1 file
131 links
Мы беларусы, якія жывуць у ЗША. Наша мэта-дапамагаць адзін аднаму
Download Telegram
⚡️Запрашаем на бізнес-івэнт АВВА ў Мінесоце!

Цяпер прадстаўнікі АВВА знаходзяцца з працоўным візітам у ЗША і гэта добрая нагода сустрэцца, абмеркаваць пытанні адкрыцця і развіцця бізнесу, легалізацыі і іншыя важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі, правесці карысны нэтворкінг.

У праграме сустрэчы:

▪️Вядзенне бізнесу ў Мінесоце — вітальнае слова і выступ Максіма Валадзько, уладальніка iDeal Auto Imports і актывіста Мінесоты.
▪️Прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▪️Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Важнасць і неабходнасць фармавання моцнай беларускай дыяспары, пытанні адкрыцця першага беларускага культурніцкана цэнтру ў Мінесоце — Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.

12 красавіка, 6:30 pm.
📍Ideal Auto Imports, Eden Prairie MN.

Рэгіструйцеся па спасылцы

Падзяліцеся навіной #ABBA_USA са сваімі сябрамі і знаёмымі ў штатах.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM