BelarusianAmericans.Org
78 subscribers
94 photos
12 videos
1 file
136 links
Мы беларусы, якія жывуць у ЗША. Наша мэта-дапамагаць адзін аднаму
Download Telegram
BelarusianAmericans.Org pinned «Нагадваем, у гэту суботу з 9 раніцы да 16.00 будзе суботнік у Беларускім Цэнтры. У пятніцу прывозяць дампстар, таму ў суботу яго трэба будзе забіць будаўнічым смеццем. Піца на абед і пальчаткі будуць даны ўсім жадаючым паўдзельнічаць. Стаўце “ +” тыя, хто…»
Сябры, хто прыедзе заўтра на суботнік, у каго ёсць кулер, вазміце, калі ласка, з лёдам. У мяне пакуль няма. Сёння ўжо прывезлі дамстар, трэба яго заўтра загрузіць.
На тры месяца ў Беларускі Дом на працу патрэбны рукасты чалавек які можа:
Шпатляваць, фарбаваць, укладаць LVP, усталёўваць плінтуса. З пытаннямі пішыце Паўлу Сакурцу (651) 235 8972
Беларускаму Цэнтру заўсёды патрэбна праца валанцёраў. Калі ў вас ёсць час і надхненне нешта зрабіць і дапамагці нам худчэй адкрыць БЦ, валанцёры, пішыце Паўлу Сакурцу.
Вы можаце валанцёрыць у любы час, зручны для вас.
Зараз нам патрэбна зрабіць наступныя працы:
1. Дэмантаваць две маленькіх сцяны на другім паверсе і выкінуць у дампстар.
2. Дэмантаваць абналічнікі вакол вокан на другім паверсе і выкінуць у дампстар. Потым будзем усталёўваць новыя вокны, прыблізна праз месяц.
3. Вынесці разламаныя шафы і каўралін з падмурка.
4. Дэмантаваць маленькія вокны на другім паверсе ў канцэртнай залі і закласці шклянымі блокамі.
5. Паздымаць усе ручкі з дзвярэй акрамя ўваходных.
6. Задзелаць дзіру ў столі ўцяпліцелем, потым гіпсакартонам, зашпатляваць у пакое для ўцекачоў.
7. На другім паверсе дэмантаваць шафы ў пакое з комінам.
8. Пабудаваць 2*4 сцяну вакол катла на другім паверсе з дзвярным праёмам, павесіць гіпсакартон, зашпатляваць.
9. Усталяваць новыя вокны ў канцы жніўня, абкруціць гіпсакартонам.
10. Зняць рашоткі з фасаду каб выразаць пластык, паставіць рашоткі назад.
За ўсе матэрыялы плаціць інвестар
Інфа для новых Беларусаў у каго няма права на працу і папер, а вам трэба банкаўскі рахунак і праца альбо зарэгістраваны бізнэс.

Вы можаце набыць ужо існуючую кампанію ў Мінясоце ці ў нейкім другім штаце дзе вы жывеце. У кампаніі ўжо ёсць свой EIN і банкаўскі рахунак. Вы купляеце кампанію і запісваецеся ў банку як новы ўладальнік банкаўскага рахунку і можаце рабіць дэпазіты і здымаць грошы з гэтага рахунка. Кошт каманіі залежыць ад часу колькі яна знаходзіцца ў бізнэсе: чым даўжэй -тым даражэй. Кошт пачынаецца ад $5000 новых кампаній. Такім чынам вы здоляеце абыйсці бюракратыю і адразу пачаць зарабляць грошы.
Здаем справаздачу за ліпень 2024 па Беларускаму Цэнтру па адрасе 2855 Park Ave S, Minneapolis MN 55407

За ліпень са ўсяго света мы назбіралі $1,453.93
Былі наступныя выдаткі, якія не ўключаюць у сябе кошт будаўніцтва, а яны вельмі вялікія.
Выдаткі за ліпень:
Плацеж па крэдыту $1019.96
Страхоўка за год $4,002.07
Quick Books за год $264
Сэк’юрэці назіранне $220.22 (дзе $57.78 абанентская плата і $162.44 кошт устаноўкі)

Center Point Energy $20.09

За ліпень было зроблена наступнае:

Замовілі вокны
Паставілі слівы на паўночны бок
Вывезлі смецце
Правялі праводку на першым паверсе
Падрыхтавалі палову першага паверха пад фарбу.

У жніўне плануем:

1. Замяніць усе вадзяныя трубы бо яны згнілі.
2. Адрамантаваць дах.
3. Усталяваць вокны ва ўсім будынку.

Усім дзякуй за дапамогу адкрыць Першы Беларускі Цэнтр у ЗША.
Вялікая падзяка ўсім фундатарам, хто падтрымлівае нас кожны месяц. Гэта сведчыць аб тым, што вам не ўсё роўна і вы хочаце дапамагаць развіваць нашу культуру.

Усім, хто яшчэ сумнеецца дапамагчы ці не, задайце сабе наступнае пытанне:

1. Ці гэта добрая справа?
2. Ці $20+ якія я заданачу штомесяц моцна паўплываюць на маё жыццё?
3. Ці хачу я прыходзіць на ўсе Беларускія імпрэзы безкаштоўна як фундатарка/фундатар?

Калі фінансава вы не маеце магчымасці дапамагці, калі ласка, падзяліцеся гэтай спасылкай у вашых соц сетках.
Усім дзякуй! Да перамогі!

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=JKHA52YQNNNVA
Здаецца кватэра 2 bedroom 1400 Sq ft у Ст Поле
$1200 плюс электрычнасць ($70-$100) на месяц.
Каму цікава пішыце ў прыват Паўлу Сакурцу
Здаем справаздачу па Беларускаму Цэнтру ў Мінеапалісе за жнівень 2024.
Дзякуючы вам мы назбіралі данатамі за месяц $1347.60

Былі наступныя выдаткі ў якія не ўваходзяць выдаткі на рамонт:

Сігналізацыя $57.77
Каналізацыя $249.37
Электрычнасць $80.94
Газ $22.38
Крэдыт $1019.96

Былі зроблены наступныя працы:
1. Замянілі ўсе вадзяныя трубы, бо старыя згнілі
2. Усталявалі вокны на фасадзе
3. Пафарбавалі першы паверх
4. Замовілі астатнія вокны на ўвесь будынак.
5. Замовілі 6” пенапласт каб зрабіць ізаляцыю з вонку і штукатурку

У верасне плануем ўсталяваць вокны ва ўсім будынку і дарабіць першы паверх.
Усім вялікі дзякуй за падтрымку. Калі ў вас ёсць магчымасць падрымаць наш праект каб мы хутчэй адкрылі цэнтр і ў нас было мсца дзе б маглі спыніцца ўцекачы, а музыкі правесці канцэрт альбо проста зрабіць талаку, вось спасылка

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=3ARRP4WA4UVFA
Проста каб усем было цікава, напішыце ТРЫ галоўныя рэчы, якія вам дапамагаюць у жыцці (акрамя інтэрнэта і тэлефона)

Напрыклад, навушнік на тэлефон, Ring званок, заняткі ёгай і г.д.

Цікава ведаць, што б мы маглі параіць адзін аднаму, каб нашэ жыццё было больш лёккае і цікавае.
Потым падсумуем.
У хуткім часе будзе адкрывацца Беларускі Цэнтр на адкрыццё прыедзе той, каго мы запросім. Напішыце, каго больш за ўсё вы б хацелі бачыць на адкрыццё.
Інфа ніжэй з каналу ПКК

510 гадоў барацьбы з маскавітамі


Па задуме Масквы, Вялікае Княства Літоўскае, як найбуйная і ўплывовая еўрапейская дзяржава, павінна было спыніць сваё існаванне, а яго землі адысці да Масквы. Лёс яго вырашаўся ў бітве пад Оршай.

На барацьбу з маскавітамі стала аб'яднанае войска ВКЛ і Польскага Каралеўства (сучасныя ўкраінцы, беларусы, палякі, літоўцы та інш). Армія маскоўскага цара была разбіта. Шэраг земляў вызвалены ад маскоўскай акупацыі.

Такі "сорамны" для крамля факт не стыкуецца з прапагандай аб яднанні славянскіх народаў вакол Масквы. Таму яшчэ за савецкім часам яго прыбралі з падручнікаў гісторыі.
Маскву тая бітва, нічому не навучыла. Расіяне па-ранейшаму аб'яднаны царысцкай ідэяй.

Але для Беларусаў тая бітва стала важнай часткай нацыянальнай ідэі. Таму тысячы беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў сёння ва Ўкраіне працуюць для агульнай перамогі над маскавітамі.

Здаецца, гэта той самы выпадак, калі дарэчна сказаць "можам паўтарыць"?
У бітве пад Оршай было 30,000 з нашага боку супраць 80,000 маскавітаў. Але гэту інфармацыю прыбралі з Беларускіх падручнікаў гісторыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
”Масква стала наракаці,
Стала наракаці,
Месца Воршу пакідаці,
Воршу пакідаці.
 
Слава Воршы ўжо ня згорша
Слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
Слаўся князь Астрожскі!”


✊🏻 З Днём Вайсковай славы! З перамогай над Масковіяй у бітве 8 верасня 1514 году пад Воршай!
Прывітанне, сябры!

Не так часта пішу пра гэта, але зараз хачу звярнуцца да ўсіх, хто мае магчымасць і жаданне падтрымаць нашых вязняў.
Хто памятае шумную сфабрыкаваную справу памежнікаў, калі ў 2015 годзе арыштавалі і пасадзілі сумленных беларусаў?
Вось адзін з іх — вядомы актывіст Ашмяншчыны, краязнаўца Алесь Юркойць, які ні за што праседзеў у беларускіх лагерах 6 гадоў. Пасля вызвалення яму не далі спакойна жыць, таму ён вымушана з’ехаў з Беларусі. У яго вялікая сям'я: жонка і трое дачок. І зараз, у эміграцыі, як ніколі патрэбная дапамога.

❤️ Тут па спасылцы больш падрабязна, можна падтрымаць і праз PayPal. Дзякуй! https://zrzutka.pl/en/jcfmtu
Здаем справаздачу па Беларускаму Цэнтру ў Мінеапалісе за верасень 2024.
Усе данаты і выдаткі ў фота.
Выдаткі на рамонт сюды не ўваходзяць.
За верасень усталявалі некалькі вакон на першым паверсе, атрымалі і разгрузілі 8000 квадратных футаў падлогі.
Сутыкнуліся з праблемай: страхавая кампанія прымушае нас замяніць электрычную панэль, якая каштуе $3600 альбо адменяць страхоўку.
Другая недарэчнасць, што мясцовыя “майстры” малююць графіці на будынку калі мы скончваем працу.
Учора прывезлі фуру ізаляцыі, якую плануем пачаць усталёўваць у гэтым мясацы.
Таксама 15-га кастрычніка трэба заплаціць амаль што $7000 падатак на нерухомасць.
Вялікая падзяка ўсім хто дапамагае нам фінансава і працай адкрыць Першы БелЦэнтр на Мідвэсце.
Хто не бачыў, паглядзіце галівудскі фільм пра тое, як судзілі беларускага дыктатара у гааге..