Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.23K subscribers
1.7K photos
79 videos
3 files
1.36K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
🔥Тбілісі /Беларускамоўны нэтворкінг у сераду 24 ліпеня а 20 гадзіне ў какавашнай!

👉Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі

🤝Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню

🥂Па завяршэнні — афтэпаці. У кававашнай падчас нэтворкінга можна замовіць дранікі, фестывальную ежу ў межах Sauzme summer, а таксама смачнае какава, просекко, халодныя напоі ад Лідскага, духмяныя дэсерты

🕖Калі: 24.07 (серада) 20:00
📍Месца: "but first cacao"
💰free donation

Удзел па рэгістрацыі ў апытанке суполкі
Прывітанне, прыгожыя! Далучайцеся да нас у гэту нядзелю на асаблівую SWAP-вечарыну ў руінах у Kukuri House.

Давайце збяромся разам, каб падзяліцца, абмяняцца і адсвяткаваць устойлівую моду 🌿♻️

📅 Дата: 28 ліпеня
🕒 Час: 15:00 – 21:00
📍 Месца: Kukuri House, вуліца Кукуры Чаханелідзэ, 9, Тбілісі

Прыносьце сваю любімую вопратку і аксэсуары для абмену з іншымі. Адкрыйце для сябе новыя скарбы і абнавіце свой гардэроб экалагічным спосабам 🌟👗👚

Уваход: 1 пластыкавая крышка (проста не купляйце напой спецыяльна для ўваходу) 💡

Асноўныя моманты:
З 15:00
💥 Вегетарыянская ежа і асвяжальныя напоі ад @5327
💥 Спецыяльны куток з вопраткай і актыўнасцямі ад беларускай прасторы @kropka.ge
💥 Абмен кветкамі і раслінамі

Арт-частка мерапрыемства ад @art.yard.community:
💥 Кветкавы макіяж
💥 Роспіс сцен двара
💥 Упрыгожванні

16:00 – 18:30 🤓 Лекцыя пра павольную і хуткую моду і паказ фільма

19:00 – 21:00 💃🕺 Спецыяльны DJ-сэт

20:00 🦹‍♀️🦸 Конкурс устойлівых і шыкоўных прыкідаў! Кожны і кожная можа прыняць удзел – проста прыходзьце на мерапрыемства ў сваім свядомым уборы ці збярыце яго на месцы, каб удзельнічаць!

🔥 Прыходзьце і бярыце сяброў, запрашайце іх, і давайце быць шыкоўнымі і свядомымі разам 🌍
Приглашаем родителей на бесплатную встречу с психологом-сексологом, чтобы обсудить сложные и непростые темы, связанные с сексуальным воспитанием.

Поговорим о том:

🔸Почему родителям сложно обсуждать такие вопросы с детьми;
🔹Почему сексуальное образование – важная часть жизни и на что она влияет;
🔸Как такие разговоры укрепляют доверие между родителями и детьми;
🔹И где можно искать полезную информацию

Согласно проведенному исследованию: Беларуские родители считают, что разговоры на «эти темы» влияют на близость между детьми и родителями.

«Во время таких разговоров ребенку можно дать ощущение принятия. Что бы ни случилось, как бы ты себя не почувствовал или выбрал отношения с кем-то, мы тебя принимаем». [Из интервью с родителями]

📆Когда: 25 июля (четверг) 19:30-21:30 (время по Минску)
📍Где: ZOOM, ссылку пришлем после регистрации
📝Регистрация: заполните форму
Яшчэ ёсць месцы на апошні квэст "Беларускі след" у Тбілісі!

⚡️Ці ведалі вы, што Святлана Алексіевіч пісала тут адзін са сваіх твораў?
⚡️А што ў Тбілісі напісаны радкі песні "Жураўлі на Палессе ляцяць"?
⚡️А што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?
⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!

Калі: 28 ліпення (нядзеля)
Час: а 17:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі, удзел вольны.

🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.

🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️

Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!
Forwarded from Наша Ніва
Дыяспарам пішуць боты і прапануюць уступіць у Полк Каліноўскага

Расказваем, што адбываецца і як абараніцца.

https://nashaniva.com/347608

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Forwarded from Ёсць пытанне
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі?

Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноўку.

📌 Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Art Yard Community разам з Agency of Mischiefs запускаюць Лабараторыю свавольстваў у Тбiлiсi 🔮🤸‍♀️🪄🌙

Лабараторыя свавольстваў - гэта серыя прагулак і творчых практык з фокусам на даследаванне гарадскога асяроддзя і сябе ў горадзе

Што ўзаемадзеянне з горадам можа расказаць нам аб саміх сабе? Які патэнцыял выпадковага і спантаннага закладзены ў гарадской прасторы? Як горад можа раз’ядноўваць і аб’ядноўваць? Як творчыя практыкі могуць пашыраць нашае ўспрыманне месца?

Шукаць адказы на гэтыя пытанні мы будзем унутры лабараторыі 🧐

Што будзе адбывацца?
5 сустрэч, кожная з якіх прапануе новы спосаб дыялогу з горадам і іншымі.
Кожная сустрэча гэта невялікая прагулка-маршрут, творчая практыка і абмеркаванне.

Калі?
Сустрэчы пройдуць 29 жніўня, 1 верасня, 5 верасня, 8 верасня і 12 верасня з 17.00 да 21.00

👉 Як зарэгістравацца для ўдзелу?
Для рэгістрацыі мы просім запоўніць анкету і падзяліцца матывацыяй вашага ўдзелу.

Анкету можна запоўніць да 20 жніўня.
Колькасць удзельні_ц абмежавана!

Далучайся 😏
Паўнавартасная сярэдняя адукацыя на беларускай мове ў Батумі.

Афіцыйнае афармленне, ангельская і французская замежныя мовы.

Набор з 1 па 12 класы.

Аплата 300$ за месяц, ёсць зніжкі.

Усе падрабязнасці і запіс па тэлефоне +995599635195, Аксана альбо ў тэлеграме @aksiarodak

Сустрэча з усімі зацікаўленымі ў нядзелю, 11 жніўня, 19.00, Аксяродак, Парнаваза, 60 (62а).

Падача дакументаў у панядзелак, 12 жніўня з 12.00 да 14.00. Грыбаедава, 67
Кажуць, найвышэйшы пік кар'еры -- навучыць Іншых.

Калі вы захапляецеся сваёй сферай дзейнасці, хацелі б перадаць гэтае ж захапленне дзецям, валодаеце беларускай мовай і прадметамі школьнай праграмы, запрашаем да нас у каманду, беларускамоўнай сярэдняй школы ў Батумі.

У нас дамоўленасці з найлепшымі беларускімі і грузінскімі метадыстамі, для агульнапедадагічнага навучання.

Частковая ці поўная занятасць.

+995599635195 Аксана
@aksiarodak у Тelegram
▪️Надыходзіць 9-е жніўня
дзень, у які найноўшая беларуская гісторыя падзялілася на "да" і "пасьля".

▪️Чатыры гады таму Беларусы абралі свой шлях да будучыні, што выводзіць краіну з балота прыхільнікаў саўка ды рускага сьвету.

▪️Нажаль, гэта вельмі цяжкі шлях, які не магчыма прайсьці без ахвяр. Але мы верым, што ў нас усё атрымаецца і мы дасягнем сваех мэтаў.

▪️9 жніўня Беларусы Тбілісі зьбіраюцца
а 17:00 каля амбасады Беларусі і крочаць маршам да
Першай Гімназіі, дзе а 18:30 распачнецца мітынг Годнасьці.
Бярыце з сабою сьцягі ды плякаты.

▪️Няхай гэты марш сымбалізуе наш шлях да Свабоды ды сапраўднай Незалежнасьці, які мы пачалі 9-га жніўня 2020-га і які абавязкова скончыцца нашай Перамогай!

⬜️🟥⬜️Жыве Беларусь!
⬜️🟥⬜️Вечная слава героям, якія загінулі за нашу свабоду!
Беларуская Летняя школа Амбассадоров цифровых навыков

Мы рады объявить о запуске Летней онлайн школы по цифровым навыкам от Digital Skills Coalition Belarus, которая пройдет в августе-сентябре 2024 года.

Ждем вас, если вы:

-Беларуский лидер цифровых изменений

-Представитель организации/инициативы/сообщества беларуского гражданского общества

-Хотите прокачать свои знания по трем ключевым темам цифровых навыков:

• Противостояние дезинформации и контрпропаганда

• Цифровая безопасность и конфиденциальность

• Создание и продвижение контента для разных инклюзивных групп

-И самое главное! Готовы поделиться новыми знаниями в своих организациях/инициативах/сообществах.

Больше информации на странице Школы

В связи с участие в RADA Market, Deadline продлен: 10 Августа 2024 23:5
‼️ Мы запусцілі унікальнае апытанне — пераклад класікі сусветнай літаратуры на беларускую мову па Вашым запыце! І гэта асабліва важна, бо дазваляе нам самастойна абраць пярліны сусветнай літаратурнай спадчыны, а амаль усе выдаткі мы возьмем на сябе 🥰

Мы падрыхтавалі кароткі спіс з чатырох выбітных твораў, найчасцей узгадваемых вамі ў папярэднім апытанні, якія будуць змагацца за сэрцы і права быць перакладзеным. І вы, паважаныя сябры, зможаце вырашыць, які з іх стане наступным літаратурным шэдэўрам на беларускай мове! 📚

Вось абраныя кандыдаты:
1️⃣ "Што мой сын павінен ведаць аб уладкаванні гэтага свету?" — кранальная і мудрая кніга Фрэдрыка Бакмана, напоўненая цеплынёй і бацькоўскімі парадамі
2️⃣ "Энн з зялёных мезанінаў" — класічны раман Люсі Мод Мантгомеры пра нястомную дзяўчынку, чыя фантазія і дабразычлівасць заваявалі сэрцы мільёнаў чытачоў

Кожны з гэтых твораў мае сваю ўнікальную атмасферу і пасыл, які, без сумневу, будзе адгукацца ў сэрцах беларусаў па ўсім свеце. Цяпер менавіта вы можаце дапамагчы нам вырашыць, які з гэтых твораў будзе перакладзены на беларускую мову наступным! 🤝

Удзельнічайце ў апытанні ў нашым канале ў Тэлеграм, апытанне працягнецца 📅 тры тыдні‼️ Кожны голас мае вялікае значэнне! Разам мы здолеем зрабіць яшчэ адзін крок да пашырэння беларускай літаратурнай прасторы і пашырэння нашай культурнай спадчыны 😎

Далучайцеся, галасуйце і запрашайце сваіх сяброў і сям’ю. Давайце разам ствараць агульную літаратурную будучыню! 🤗
📍Тбілісі / Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+)

☀️Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за тысячу жыхароў вярнуліся назад у зону адчужэння. Дакументальны фільм «Бабулі з Чарнобылю» рэжысёраў Холі Морыс і Эн Богарт распавядае гісторыю трох бадзёрых бабулек, якія пасля аварыі вярнуліся ў чарнобыльскую зону і адмовіліся з’яжджаць з роднай зямлі

📌Кінакамера назірае за жыццём бабулек, якія працуюць і абрабляюць зямлю, прызнаную непрыдатнай для ўжытку. Гэты фільм дапамагае глыбей зазірнуць у свет людзей моцным духам, якія маюць цвёрдую волю і вялічэзны аптымізм

💬Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра ўласны досвед наведвання Чарнобыльскай зоны і музея Міра ў Хірасіме. Паглядзім фатаздымкі, а таксама разбярэмся, што з міфаў пра Чарнобыль праўда, а што - лухта

⚠️Фільм будзем глядзець у беларускай агучцы і мове арыгінала(украінская трасянка + ангельскія субтытры)

🌸Падчас прагляду смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца

Запіс праз апытанку ў тг суполкі "Кінаканапы"

🔖 Удзел: free donation
📆 13 жніўня 19:00-21:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9 жніўня па ўсім сьвеце Беларусы замежжа выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб нагадаць усім, што нашая барацьба працягваецца, каб людзі ў Беларусі, якія не маюць магчымасьці выйсьці і казаць праўду аб злачынствах рэжыму Лукашенка бачылі і ведалі, што мы працягваем намагацца надыходу лепшага часу дзеля нашай краіны і яе жыхароў.

⬜️🟥⬜️ Жыве Беларусь!
☀️Шаноўныя, уявіце, ужо жнівень! Спадзяемся, ў вас атрымоўваецца не толькі працаваць, але і адпачываць. А калі мозг і сэрца патрабуе абмеркаваць штосьці важнае, чакаем на івэнтах «Кропкі».🫶

13 жніўня (аўторак), 19:00
Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чарнобылю»
🎬Абавязкова рэгістрацыя!

18 жніўня (нядзеля), 13:00
Гістарычны клуб у парку Мзіўры
🌳Для ўдзелу неабходна запоўніць форму!

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Асноўная і першапачтковая інфармацыя па Грузіі

Падпісацца на канал Беларусы Грузіі

1) Аб канале
Спіс чацікаў
Правілы ўезду ў Грузію
Мануал па перасячэнні дзяржаўнай мяжы
Мытныя правілы
Правілы правозу жывёл у Грузію
Варыянты праезду
2)
Пакупкі ў Тбілісі
Мабільная сувязь у Грузіі
Перамяшчэнне ў гарадах і між імі
Падборка рэсурсаў па пошуку жылля
Жыллё (стары пост)

3)
Страхаванне ў Грузіі
Вакцынацыя замежнікаў у Грузіі
Атрыманне правоў кіроўцы
Рэгістрацыя шлюбу ў Грузіі
ВНЖ у Грузіі
Гум віза ў Польшчу
Пра банкі і крыху тлумачэнняў пра гум візу (у каментарах першы каментар схема па візах якую варта спрабаваць у першую чаргу!!!)
Уступная інфармацыя па ІП у Грузіі
Табліца паслуг Беларусаў у Грузіі і bymapka.me
Адказы на папулярныя пытанні па Батумі
Афармленне даверанасьці
Пост для бацькоў
Атрыманне правоў кіроўцы ч.2


Цікавыя маршруты для вандровак
Наш чат
Ініцыятывы дапамогі палітвязьням
Дапамога Батальёну Кастуся Каліноускага ды інфа па далучэнню ў яго

Вывучаем грузінскую мову

Грузінская мова ч.1
Грузінская мова ч.2
Грузінская мова ч.3
Грузінская мова ч.4
Грузінская мова ч.5
Грузінская мова ч.6
Грузінская мова ч.7
Грузінская мова ч.8
Грузінская мова ч.9

Тбілісі: карысная карта Асі Р. "садкі-гурткі-секцыі" (карту яшчэ дапаўняюць, але ўжо шмат што ёсць)
(https://www.google.com/maps/d/viewer?ll=41.7102645797527%2C44.784325383072705&z=13&mid=1EpIZUcSCjFw0kIWYSxM-iq1qQxU6N9gf)

Прававая дапамога пры дыскрымінацыі жанчын, пытанні пры прадастаўленні прытулку, пагрозы высылкі, дэпартацыі або экстрадыцыі


Бот для бацькоў у Батумі — @momsbatumi_bot

Правілы праезду ў Расею

Дапамога ў перакладзе і запэўненні бел дакументаў +995 557 515 533 Вольга https://www.facebook.com/eshmakuna13


На гарбату адміну можаце заслаць сюды👇

Visa(EU): RASHETNIKAU SIARHEI
4251 2513 3615 8693
02/27

MasterCard (TBC): RASHETNIKAU SIARHEI
5158 8190 0685 4865
08/25
GE28TB7068445064400003

Падпісацца на канал Беларусы Грузіі