Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.2K subscribers
1.72K photos
80 videos
3 files
1.38K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
✌🏻Прывітанне! Мы Žnivień — беларускі брэнд, які знайшоў свой прытулак у Польшчы. Мы робім свае крутыя прынты на вопратцы і людзям гэта падабаецца 👍

Таксама, мы працуем з выдатнымі мадэлямі і фатографамі, у нас выдатная каманда, каб рабіць круты кантэнт

Таму запрашаем да сябе і даем зніжку 15% падпісчыкам гэтай групы, промакод: sakartvelo

👉🏻 Пераходзь:
znivien.pl
instagram.com/znivien_2020

Дзякуй!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Гамарджоба і прывітанне, спартовы Тбілісі!

🔥Запрашаем вас на адкрытую трэніроўку ў нядзелю 18.08.2024 раніцай а 10:00 ад трэнера Крапівіна Сашы (alexkrapivin ў інстаграм).

📍Месца сустрэчы - Мзіуры-парк, каля возера з качачкамі 🦆.

Аляксандр - інструктар групавых праграм, любіць і вядзе наступныя напрамкі:
😎TRX – класіка функцыянальнага трэнінгу. Глыбокая прапрацоўка ўсіх цягліцавых груп з акцэнтам на кор.
😎BODYPUMP - легендарныя, самыя наведвальныя ў свеце сілавыя трэніроўкі са штангай. Складаецца з трэніровачных блокаў, кожны з якіх накіраваны на пэўную мышачную групу. І ўсё гэта пад выдатныя матывавальныя музычныя трэкі.
😎GRIT (HIIT) – высокаінтэнсіўныя інтэрвальныя трэнінгі. 30 хвілін праверкі сябе на трываласць, чыстае кардыё, якое нікога не пакідае абыякавым.

🔸Апранайцеся па надвор'і, бярыце ваду і добры настрой.

🔹Удзел у мерапрыемствах вольны. Данаты вітаюцца.

🔸Па ўсіх пытанням пішыце трэнеру - @Alex_Krapivin

❤️За анонсам сачыце на нашай старонцы 😊
☀️Сонечная вітанка, даражэнькія! На гэтым тыдні акцэнт робім на навуку і творчасць! Далучайцеся, каб праявіць сябе праз мастацкія сродкі.

23 жніўня (пятніца), 19:00
Лекцыя «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію»
👩‍🏫Неабходна рэгістрацыя.
❗️Увага - мерапрыемства адбудзецца анлайн.

24 жніўня (субота), 18:00
Творчая сустрэча ў парку Мзіўры
🌸Для ўдзелу неабходна запоўніць форму!

25 жніўня (нядзеля), 13:00
Майстар-клас «Пляма ў пляме»
✏️Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету!

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне! Мы - каманда Паўночнага ззяння!

Хацім пазнаёміць вас з нашым цудоўным праектам - анлайн-кінатэатрам VODBLISK! Мы працуем анлайн па ўсім свеце, збіраем унікальную калекцыю фільмаў і дапамагаем развіццю беларускіх незалежных рэжысёраў.

Нашыя прыярытэты - даступнасць, прастата карыстання і багаты выбар фільмаў. Бібліятэка фільмаў папаўняецца штомесяц. Каб пачаць карыстацца платформай VODBLISK, дастаткова зарэгістравацца на сайце і выбраць фільм. Для гледачоў доступ на 30 дзён да любога фільма каштуе за 5$. На працягу гэтага перыяду вы можаце праглядаць яго столькі разоў, колькі захочаце.

Наш анлайн-кінатэатр прапануе фільмы добра знаных рэжысёраў Аляксея Палуяна, Андрэя Кашперскага, Андрэя Куцілы… андэграунднага “Беларускага псіхапата” Мікіты Лаўрэцкага… дакументальныя стужкі, як фільм “Мая бабуля з Марса” Аляксандра Міхалковіча… абсурдальныя анімацыі Юрыя Сямашкі… а таксама навінкі, як дакументальны фільм “Дзённік Анастасіі” пра творчасць Анастасіі Рыдлёўскай.

Акрамя таго наша каманда арганізуе штогадовы фестываль беларускага кіно “Паўночнае ззянне”, які ў гэтым року будзе праходзіць і анлайн, і афлайн у Варшаве, Таліне і Вільнюсе з 4 па 21 лістапада (спасылачка тут).

Далучайцеся да нашай супольнасці і пашырайце свой погляд на кіно!

Сачыць за навінамі і анонсамі анлайн-кінатэатра VODBLISK можна на нашым сайце, у фэйсбуку і інстаграме.
☀️Сябры і сяброўкі! Лета ўсё? Але дзякуючы надвор'ю ў Тбілісі мы можам працягваць збірацца на прыродзе. Далучайцеся!

29 жніўня (чацвер), 18:00
Хайк+англамоўная гасцёўня
Запіс праз асабістыя @goskonskiy

1 верасня (нядзеля), 12:00
Майстар-клас «Лінейныя накіды»
🖍Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету!

Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

А яшчэ ў нашай скрыні рэчаў заўсёды ёсць нешта прыгожае і карыснае! Не саромейцеся заглядваць:)

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гамарджобапрывітанне,
спартыўныя🔥

📍Кожныя ПН, СР і ПТ а 9:00 трэнер групавых праграм Аляксандр @Alex_Krapivin з Мінска - праводзіць адкрытыя спартыўныя сустрэчы ў парку Мзіуры (пляцоўка побач з баскетбольнай).

😊У арсенале трэнера - эфектыўныя праграмы.
Пачаць ён плануе з завес TRX. Гэта ўнікальная функцыянальная трэніроўка, якая навучыць вас правільна рухацца, валодаць сваім целам, умацуе ўсе цягліцавыя групы з акцэнтам на цянліцы кора, палепшыць агульныя вынікі ў вашых відах спорту.

🔹Трэніроўкі падыходзяць для людзей з розным узроўнем падрыхтоўкі.

🔸Для ўдзелу - напішыце трэнеру.

🔹Апранайцеся камфортна, бярыце ваду і добры настрой.

🔸Калі вы не паспяваеце на групу - пішыце ў асабістыя паведамленні трэнеру для ўзгаднення індывідуальных трэніровак у зручны для вас час.

🔹Удзел у мерапрыемстве вольны, добрыя словы,каментары і  данаты трэнеру вітаюцца.

❤️За анонсамі сачыце за нашай старонцы.

Да сустрэчы на TRX-трэніроўке!
🎬Дакументальная «Кінаканапа»

Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарычнай памяці, але і стварае прастору для рэфлексіі і асэнсавання.

Правядзе нас праз гэты працэс Сяргей Кавалёў - аператар, рэжысэр дакументальных фільмаў.

У праграме вечара 2 фільма:

«Галасы. Дзе мой край» (40хв)

Трохактная дакументальная аповесць пра з’яўленне аднаго з сімвалаў пратэстаў 2020 года — музычны калектыў «Вольны хор».

Эпізод праекта «Артэфакты»:«Кантролер Папы Бо» (20 хв)

Вядомы музычны дыджэй Аляксандр Багданаў (Папа Бо) шукае зніклы дыджэйскі кантролер, які парадаксальна стаў і рэчавым доказам у крымінальнай справе, і адным з сімвалаў рэвалюцыі 2020 года.

📅 Калі: 8 верасня (нядзеля) 18:00

📍 Дзе: «Кропка», адрас дашлем пасля рэгістрацыі.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная.

☕️ Пасля прагляду адбудзецца размова з аўтарам фільмаў. Прыносьце з сабой слодычы да кавы/чаю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
SWAP-вечарына ад «Кропкі»

Мы сумавалі! І рады абвесціць чарговую SWAP-вечарыну!

Што такое SWAP?

SWAP-вечарына (з ангельскай мовы «абмен») — гэта мерапрыемства, на якім людзі абменьваюцца рознымі рэчамі без грашовых разлікаў. Часцей за ўсё адбываецца абмен адзеннем, аксэсуарамі, кнігамі ці іншымі прадметамі, якія ім больш не патрэбныя, але могуць быць карысныя іншым.

Галоўная ідэя — гэта другаснае выкарыстанне рэчаў і эканомія рэсурсаў праз абмен замест пакупкі новых рэчаў.

‼️ Правіла свопа вельмі простае: вы можаце прынесці і пакінуць любую сваю рэч у добрым стане, якая вам больш непатрэбная, і/ці забраць іншую рэч БЯСПЛАТНА!

Што вас чакае на нашай вечарыне?

🙂 непасрэдна абмен рэчамі
🙂 квіз пра ўстойлівы і fast fashion ад нашых сяброў Sviadomy Shik
🙂 fashion паказ Sviadomy shik, у якім зможа паўдзельнічаць кожн_ая: трэба сабраць свядомыя і шыкоўныя вобразы са свопа і прэзентаваць іх
🙂 смачная кава
🙂 скрыня для паштовак палітвязням ад Майстэрні паштовак салідарнасці (паштоўкі, асадкі і алоўкі будуць на месцы)

Усе рэчы, якія застануцца, перададзім дабрачыннай арганізацыі Сhoose to help.

✏️ Калі: 14 верасня (субота) 13:00-17:00
🏠 Дзе: вул. Мачаварыані, 1 (Сhoose to help)
Дакладная лакацыя па спасылцы.

❗️Звярніце ўвагу: мерапрыемства праводзіцца НЕ ў нашай прасторы.

Калі ў вас засталіся пытанні, смела пішыце @kropkawork.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Приближается срок подачи декларации по налогу на имущество физических лиц

Напоминаем, что 1 ноября последний день для представления декларации по налогу на имущество физических лиц за 2023 год

1️⃣ Кто должен представить декларацию
Физические лица, владеющие объектами движимого или недвижимого имущества на территории Грузии🇬🇪, вне зависимости от того являются они или не являются налоговыми резидентами Грузии.

2️⃣ Какое имущество относится к объектам налогообложения
🔹 Земельные участки;
🔹 Недвижимость, включая квартиры, жилые дома, здания, сооружения, объекты незавершенного строительства или их части;
🔹 Автомобили, яхты, катера, вертолеты, самолеты и др.

Налог на имущество рассчитывается исходя из периода (количества месяцев) владения имуществом в отчетном периоде.

3️⃣ Ставки налога
Ставки налога (за исключением налога в отношении земельных участков) определяются местными муниципалитетами и зависят от размера годового дохода, полученного плательщиком (семьей плательщика) как в Грузии, так и за рубежом, а также от рыночной стоимости имущества:

🔸 для семей, у которых доход меньше 100 000 лари, - от 0,05 до 0,2% от стоимости имущества;

🔸 для семей, у которых доход больше 100 000 лари, - от 0,8 до 1% от стоимости имущества.

📍 Облагаемое имущество (кроме земли) освобождается от налога на имущество, если доход, полученный плательщиком (семьей плательщика) в течение предыдущего года, не превысили 40 000 лари.

☝️ Лица, не являющиеся гражданами и налоговыми резидентами Грузии, в случае неподачи декларации могут облагаться налогом на имущество по максимальной ставке, равной 0,8 - 1% от рыночной стоимости имущества.

4️⃣ Как определяется стоимость налогооблагаемого имущества
В налоговой декларации отражается рыночная стоимость имущества на конец налогового периода, которая может быть определена его владельцем на основании:
▪️ самостоятельной оценки (например, исходя из стоимости аналогичного имущества, взятой из открытых интернет источников: myhome.ge, myauto.ge и т.д.);
▪️ заключения независимого оценщика.

☝️ В случае наличия сомнений в достоверности оценки имущества, налоговый орган может оценить имущество самостоятельно.

5️⃣ Как подать декларацию
В электронном виде через свой аккаунт плательщика на сайте eservices.rs.ge.

6️⃣ Cрок уплаты налога
Налог подлежит уплате до 15 ноября.

7️⃣ Ответственность:

✔️ за нарушение срока подачи декларации:
- штраф от 5 до 10% от суммы налога;

✔️ за неуплату налога:
- пени в размере 0,05% от суммы неуплаченного в срок налога за каждый день просрочки;

✔️ за занижение суммы налога, в т.ч. путем занижения рыночной стоимости имущества:
- доначисление налога в отношении разницы между заявленной и рыночной стоимостью;
- штраф в размере от 10 до 50% от заниженной суммы налога.

Остались вопросы Мы онлайн и всегда рады помочь❗️
📩 Наши контакты:
Telegram -
@LitaraLex
E-mail –
litaralex@proton.me

#БизнесГрузия #НалогиГрузия #ЮристГрузия #LawGeorgia
Гістарычны клуб

🌐Нягледзячы на ​​тое, што прайшло 16 гадоў з пачатку Расейска-грузінскай вайны, яна па-ранейшаму хвалюе грузінскае грамадства.

Палітолаг Алесь Маісеенка распавядзе пра гісторыю рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Сярэднявечча да канфліктаў 1990-х гадоў і таксама пра апошнюю вайну 2008 г.

Падчас мерапрыемства вы даведаецеся:

🔵Як у пачатку 1990-х гг. Грузія пацярпела адразу ад трох войнаў, і якую ролю ў іх адыграла Расея
🔵Якія інтарэсы Расея пераследуе ў гэтым рэгіёне
🔵Што такое «creeping occupation», і чаму гэты канфлікт дагэтуль актуальны

❗️Удзел вольны. Запіс праз форму.

📅 Калі: 16 верасня (панядзелак), 19:00-21:00

📍 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM