Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.29K subscribers
1.69K photos
78 videos
3 files
1.35K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
9 жніўня па ўсім сьвеце Беларусы замежжа выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб нагадаць усім, што нашая барацьба працягваецца, каб людзі ў Беларусі, якія не маюць магчымасьці выйсьці і казаць праўду аб злачынствах рэжыму Лукашенка бачылі і ведалі, што мы працягваем намагацца надыходу лепшага часу дзеля нашай краіны і яе жыхароў.

⬜️🟥⬜️ Жыве Беларусь!
☀️Шаноўныя, уявіце, ужо жнівень! Спадзяемся, ў вас атрымоўваецца не толькі працаваць, але і адпачываць. А калі мозг і сэрца патрабуе абмеркаваць штосьці важнае, чакаем на івэнтах «Кропкі».🫶

13 жніўня (аўторак), 19:00
Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чарнобылю»
🎬Абавязкова рэгістрацыя!

18 жніўня (нядзеля), 13:00
Гістарычны клуб у парку Мзіўры
🌳Для ўдзелу неабходна запоўніць форму!

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Асноўная і першапачтковая інфармацыя па Грузіі

Падпісацца на канал Беларусы Грузіі

1) Аб канале
Спіс чацікаў
Правілы ўезду ў Грузію
Мануал па перасячэнні дзяржаўнай мяжы
Мытныя правілы
Правілы правозу жывёл у Грузію
Варыянты праезду
2)
Пакупкі ў Тбілісі
Мабільная сувязь у Грузіі
Перамяшчэнне ў гарадах і між імі
Падборка рэсурсаў па пошуку жылля
Жыллё (стары пост)

3)
Страхаванне ў Грузіі
Вакцынацыя замежнікаў у Грузіі
Атрыманне правоў кіроўцы
Рэгістрацыя шлюбу ў Грузіі
ВНЖ у Грузіі
Гум віза ў Польшчу
Пра банкі і крыху тлумачэнняў пра гум візу (у каментарах першы каментар схема па візах якую варта спрабаваць у першую чаргу!!!)
Уступная інфармацыя па ІП у Грузіі
Табліца паслуг Беларусаў у Грузіі і bymapka.me
Адказы на папулярныя пытанні па Батумі
Афармленне даверанасьці
Пост для бацькоў
Атрыманне правоў кіроўцы ч.2


Цікавыя маршруты для вандровак
Наш чат
Ініцыятывы дапамогі палітвязьням
Дапамога Батальёну Кастуся Каліноускага ды інфа па далучэнню ў яго

Вывучаем грузінскую мову

Грузінская мова ч.1
Грузінская мова ч.2
Грузінская мова ч.3
Грузінская мова ч.4
Грузінская мова ч.5
Грузінская мова ч.6
Грузінская мова ч.7
Грузінская мова ч.8
Грузінская мова ч.9

Тбілісі: карысная карта Асі Р. "садкі-гурткі-секцыі" (карту яшчэ дапаўняюць, але ўжо шмат што ёсць)
(https://www.google.com/maps/d/viewer?ll=41.7102645797527%2C44.784325383072705&z=13&mid=1EpIZUcSCjFw0kIWYSxM-iq1qQxU6N9gf)

Прававая дапамога пры дыскрымінацыі жанчын, пытанні пры прадастаўленні прытулку, пагрозы высылкі, дэпартацыі або экстрадыцыі


Бот для бацькоў у Батумі — @momsbatumi_bot

Правілы праезду ў Расею

Дапамога ў перакладзе і запэўненні бел дакументаў +995 557 515 533 Вольга https://www.facebook.com/eshmakuna13


На гарбату адміну можаце заслаць сюды👇

Visa(EU): RASHETNIKAU SIARHEI
4251 2513 3615 8693
02/27

MasterCard (TBC): RASHETNIKAU SIARHEI
5158 8190 0685 4865
08/25
GE28TB7068445064400003

Падпісацца на канал Беларусы Грузіі
✌🏻Прывітанне! Мы Žnivień — беларускі брэнд, які знайшоў свой прытулак у Польшчы. Мы робім свае крутыя прынты на вопратцы і людзям гэта падабаецца 👍

Таксама, мы працуем з выдатнымі мадэлямі і фатографамі, у нас выдатная каманда, каб рабіць круты кантэнт

Таму запрашаем да сябе і даем зніжку 15% падпісчыкам гэтай групы, промакод: sakartvelo

👉🏻 Пераходзь:
znivien.pl
instagram.com/znivien_2020

Дзякуй!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Гамарджоба і прывітанне, спартовы Тбілісі!

🔥Запрашаем вас на адкрытую трэніроўку ў нядзелю 18.08.2024 раніцай а 10:00 ад трэнера Крапівіна Сашы (alexkrapivin ў інстаграм).

📍Месца сустрэчы - Мзіуры-парк, каля возера з качачкамі 🦆.

Аляксандр - інструктар групавых праграм, любіць і вядзе наступныя напрамкі:
😎TRX – класіка функцыянальнага трэнінгу. Глыбокая прапрацоўка ўсіх цягліцавых груп з акцэнтам на кор.
😎BODYPUMP - легендарныя, самыя наведвальныя ў свеце сілавыя трэніроўкі са штангай. Складаецца з трэніровачных блокаў, кожны з якіх накіраваны на пэўную мышачную групу. І ўсё гэта пад выдатныя матывавальныя музычныя трэкі.
😎GRIT (HIIT) – высокаінтэнсіўныя інтэрвальныя трэнінгі. 30 хвілін праверкі сябе на трываласць, чыстае кардыё, якое нікога не пакідае абыякавым.

🔸Апранайцеся па надвор'і, бярыце ваду і добры настрой.

🔹Удзел у мерапрыемствах вольны. Данаты вітаюцца.

🔸Па ўсіх пытанням пішыце трэнеру - @Alex_Krapivin

❤️За анонсам сачыце на нашай старонцы 😊
☀️Сонечная вітанка, даражэнькія! На гэтым тыдні акцэнт робім на навуку і творчасць! Далучайцеся, каб праявіць сябе праз мастацкія сродкі.

23 жніўня (пятніца), 19:00
Лекцыя «Дэтэктывы мінулага: уводзіны ў археалогію»
👩‍🏫Неабходна рэгістрацыя.
❗️Увага - мерапрыемства адбудзецца анлайн.

24 жніўня (субота), 18:00
Творчая сустрэча ў парку Мзіўры
🌸Для ўдзелу неабходна запоўніць форму!

25 жніўня (нядзеля), 13:00
Майстар-клас «Пляма ў пляме»
✏️Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету!

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне! Мы - каманда Паўночнага ззяння!

Хацім пазнаёміць вас з нашым цудоўным праектам - анлайн-кінатэатрам VODBLISK! Мы працуем анлайн па ўсім свеце, збіраем унікальную калекцыю фільмаў і дапамагаем развіццю беларускіх незалежных рэжысёраў.

Нашыя прыярытэты - даступнасць, прастата карыстання і багаты выбар фільмаў. Бібліятэка фільмаў папаўняецца штомесяц. Каб пачаць карыстацца платформай VODBLISK, дастаткова зарэгістравацца на сайце і выбраць фільм. Для гледачоў доступ на 30 дзён да любога фільма каштуе за 5$. На працягу гэтага перыяду вы можаце праглядаць яго столькі разоў, колькі захочаце.

Наш анлайн-кінатэатр прапануе фільмы добра знаных рэжысёраў Аляксея Палуяна, Андрэя Кашперскага, Андрэя Куцілы… андэграунднага “Беларускага псіхапата” Мікіты Лаўрэцкага… дакументальныя стужкі, як фільм “Мая бабуля з Марса” Аляксандра Міхалковіча… абсурдальныя анімацыі Юрыя Сямашкі… а таксама навінкі, як дакументальны фільм “Дзённік Анастасіі” пра творчасць Анастасіі Рыдлёўскай.

Акрамя таго наша каманда арганізуе штогадовы фестываль беларускага кіно “Паўночнае ззянне”, які ў гэтым року будзе праходзіць і анлайн, і афлайн у Варшаве, Таліне і Вільнюсе з 4 па 21 лістапада (спасылачка тут).

Далучайцеся да нашай супольнасці і пашырайце свой погляд на кіно!

Сачыць за навінамі і анонсамі анлайн-кінатэатра VODBLISK можна на нашым сайце, у фэйсбуку і інстаграме.
☀️Сябры і сяброўкі! Лета ўсё? Але дзякуючы надвор'ю ў Тбілісі мы можам працягваць збірацца на прыродзе. Далучайцеся!

29 жніўня (чацвер), 18:00
Хайк+англамоўная гасцёўня
Запіс праз асабістыя @goskonskiy

1 верасня (нядзеля), 12:00
Майстар-клас «Лінейныя накіды»
🖍Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету!

Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

А яшчэ ў нашай скрыні рэчаў заўсёды ёсць нешта прыгожае і карыснае! Не саромейцеся заглядваць:)

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гамарджобапрывітанне,
спартыўныя🔥

📍Кожныя ПН, СР і ПТ а 9:00 трэнер групавых праграм Аляксандр @Alex_Krapivin з Мінска - праводзіць адкрытыя спартыўныя сустрэчы ў парку Мзіуры (пляцоўка побач з баскетбольнай).

😊У арсенале трэнера - эфектыўныя праграмы.
Пачаць ён плануе з завес TRX. Гэта ўнікальная функцыянальная трэніроўка, якая навучыць вас правільна рухацца, валодаць сваім целам, умацуе ўсе цягліцавыя групы з акцэнтам на цянліцы кора, палепшыць агульныя вынікі ў вашых відах спорту.

🔹Трэніроўкі падыходзяць для людзей з розным узроўнем падрыхтоўкі.

🔸Для ўдзелу - напішыце трэнеру.

🔹Апранайцеся камфортна, бярыце ваду і добры настрой.

🔸Калі вы не паспяваеце на групу - пішыце ў асабістыя паведамленні трэнеру для ўзгаднення індывідуальных трэніровак у зручны для вас час.

🔹Удзел у мерапрыемстве вольны, добрыя словы,каментары і  данаты трэнеру вітаюцца.

❤️За анонсамі сачыце за нашай старонцы.

Да сустрэчы на TRX-трэніроўке!