Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.29K subscribers
1.69K photos
78 videos
3 files
1.35K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
🌊 Творчы пікнік на ўзбярэжжы ў Батумі

У нядзелю, 7 ліпеня, беларусы Батумі ладзяць творчы пікнік на моры.

Прыходзьце пазнаёміцца, паплесці купальскія вянкі і стварыць амулеты.

А пасля сумеснай творчасці фатографка зробіць для вас прыгожыя і далікатныя фотаздымкі на памяць.

Усе матэрыялы дадуць на месцы.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


📆 Дата: 7 ліпеня
Час: з 18.00 да 21.00 (час мясцовы)
📍Месца: пляж насупраць чыгуначнага вакзала, Батумі
🎤Power Point вечарына ў «Кропцы»

Запрашаем паслухаць натхняльныя гісторыі беларусак і беларусаў. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый - вас чакаюць цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы.

Пра што можна будзе паслухаць:
🔺«Неайці: калі пітон гэта зьмяя, ці як працаваць не за ноўтам у эміграцыі»
🔺«Як адкрыць школу за мяжой»
🔺«Як паліць бегаць у кайф»
🔺«Гамарджобапрывітанне: спорт у тваім горадзе»
🔺«Героі і злодзеі: легенды Marvel і DC»
🔺«Як быць, калі вас лягнуў асёл»

Мовы: руская і беларуская
Калі: 11 ліпеня 19:00
Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.

Таксама ёсць 2 месцы для выступоўцаў — калі хочаце праявіць свае аратарскія здольнасці і падзяліцца нечым цікавым з людзьмі🙂
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Media Hub / Batumi
Абвяшчаем татальны распродаж мэблі, тэхнікі і шмат-шмат чаго яшчэ з сур'ёзнымі зніжкамі

У сувязі з закрыццём шматфункцыянальнай прасторы ў Батумі, абвяшчаецца татальны распродаж усяго, што можа спатрэбіцца для вашага офіса і жылля.

Мэбля, тэхніка, электрыка, інтэр'ерныя і экстэр'ерныя рашэнні са зніжкамі да 70% – тут вы знойдзеце шмат гатовых, практычна новых ці з мінімальным зносам рашэнняў.

Зручны навігатар па распродажу і ўмовы тут: https://t.me/SalesBatumiForOfficeAndFlat/4

Да сустрэчы!
Сябры, запрашаем на квэст "Беларускі след" 21 ліпеня!|

🔑Вас чакаюць гісторыі выбітных дзеячоў і дзяячак беларускай культуры і грамадства, якія пакінулі свой след у гісторыі Тбілісі. Даследуйце гарадскую спадчыну разам з намі і прыводзьце сяброў!

🔸Удзел у квэсце бясплатны, Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру.

🔸Для праходжаньня квэсту вам спатрэбяцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам і на ўсялякі выпадак паўэр-банк для падзарадкі. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна!

Калі: 21 ліпеня (нядзеля)
Час: а 17:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі
Удзел вольны, ёсць магчымасць заданаціць.

🔸Галоўнае для нас – ваш камфорт. Вы можаце праходзіць квэст у патрэбным для вас тэмпе, арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна❤️

Чакаем вас!
Ангельская размоўная гасцеўня ў «Кропцы»

Што будзе?
🔺1.5 гадзіны практыкі ангельскай мовы
🔺Абмеркаванне культурных ідэнтычнасцяў і беларускасці
🔺Абмен досведам і меркаваннямі ў нязмушанай абстаноўцы

Як вынік:
▪️Лепшае разуменне сябе
▪️Магчымыя інсайты праз досвед іншых
▪️Пашырэнне слоўнікавага запасу і паляпшэнне навыкаў размаўлення па-ангельску
▪️Умацаванне сувязяў з беларускай супольнасцю

22 ліпеня (панядзелак) 19.10 - 20.40
📍Тбілісі, 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

📋Рэгістрацыя ў асабістыя @goskonskiy.

Уваход вольны.
Можна прынесці слодычы да гарбаткі🥨

Да сустрэчы!🫶
З'явіўся збор сродкаў на гайд па беларускіх мясцінах Грузіі!

☀️ Гайд дапаможа беларусам і беларускам у Сакартвэла азнаёміцца з мясцінамі, якія на тым ці іншым гістарычным этапе былі звязаныя з Беларуссю (напрыклад, тут быў у высылцы Уладзімір Дубоўка, адпачываў у санаторыях Янка Купала (і нават закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш!), тут жа пахаваны выбітны географ Язэп Ходзька, колісь працаваў Янка Лучына і інш.).

☀️ Гайд будзе ўтрымліваць ад 25 лакацый, якія будуць цікава апісаныя (дзякуючы працы аўтаркі ў архівах, адкрытых крыніцах і размовам з мясцовымі), пазначаныя на мапе і прыгожа ілюстраваныя. Таксама гайд будзе разбіты на некалькі частак, кожная з якой будзе адпавядаць экскурсіі на 1 дзень (добра выбудаваная лагістычна).

У перспектыве мы плануем дадаць і аўдыёэкскурсію, каб зрабіць падарожжа яшчэ больш цікавым і зручным.

Пасля збору запланаванай сумы гайд будзе даступны ўсім жадаючым!

Падтрымаць праект (https://gronka.org/#/causes/recFppBnIo67jnek1)
❗️ У Грузіі ніводзін беларус пасля 2020 года не атрымаў статусу міжнароднай абароны

🇬🇪 Беларуска, чэмпіёнка свету па тайскім боксе Марына Зялёная праз акцыі і пікеты спрабуе паўплываць на грузінскія ўлады ў гэтым пытанні. Таксама Марына плануе ўздымаць праблемы беларусаў Сакартвэла ў Каардынацыйнай Радзе, куды была абраная ў складзе Блока Пакоп’ева-Ягорава(фракцыя "Беларусы").
🔥Тбілісі /Беларускамоўны нэтворкінг у сераду 24 ліпеня а 20 гадзіне ў какавашнай!

👉Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі

🤝Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню

🥂Па завяршэнні — афтэпаці. У кававашнай падчас нэтворкінга можна замовіць дранікі, фестывальную ежу ў межах Sauzme summer, а таксама смачнае какава, просекко, халодныя напоі ад Лідскага, духмяныя дэсерты

🕖Калі: 24.07 (серада) 20:00
📍Месца: "but first cacao"
💰free donation

Удзел па рэгістрацыі ў апытанке суполкі
Прывітанне, прыгожыя! Далучайцеся да нас у гэту нядзелю на асаблівую SWAP-вечарыну ў руінах у Kukuri House.

Давайце збяромся разам, каб падзяліцца, абмяняцца і адсвяткаваць устойлівую моду 🌿♻️

📅 Дата: 28 ліпеня
🕒 Час: 15:00 – 21:00
📍 Месца: Kukuri House, вуліца Кукуры Чаханелідзэ, 9, Тбілісі

Прыносьце сваю любімую вопратку і аксэсуары для абмену з іншымі. Адкрыйце для сябе новыя скарбы і абнавіце свой гардэроб экалагічным спосабам 🌟👗👚

Уваход: 1 пластыкавая крышка (проста не купляйце напой спецыяльна для ўваходу) 💡

Асноўныя моманты:
З 15:00
💥 Вегетарыянская ежа і асвяжальныя напоі ад @5327
💥 Спецыяльны куток з вопраткай і актыўнасцямі ад беларускай прасторы @kropka.ge
💥 Абмен кветкамі і раслінамі

Арт-частка мерапрыемства ад @art.yard.community:
💥 Кветкавы макіяж
💥 Роспіс сцен двара
💥 Упрыгожванні

16:00 – 18:30 🤓 Лекцыя пра павольную і хуткую моду і паказ фільма

19:00 – 21:00 💃🕺 Спецыяльны DJ-сэт

20:00 🦹‍♀️🦸 Конкурс устойлівых і шыкоўных прыкідаў! Кожны і кожная можа прыняць удзел – проста прыходзьце на мерапрыемства ў сваім свядомым уборы ці збярыце яго на месцы, каб удзельнічаць!

🔥 Прыходзьце і бярыце сяброў, запрашайце іх, і давайце быць шыкоўнымі і свядомымі разам 🌍
Приглашаем родителей на бесплатную встречу с психологом-сексологом, чтобы обсудить сложные и непростые темы, связанные с сексуальным воспитанием.

Поговорим о том:

🔸Почему родителям сложно обсуждать такие вопросы с детьми;
🔹Почему сексуальное образование – важная часть жизни и на что она влияет;
🔸Как такие разговоры укрепляют доверие между родителями и детьми;
🔹И где можно искать полезную информацию

Согласно проведенному исследованию: Беларуские родители считают, что разговоры на «эти темы» влияют на близость между детьми и родителями.

«Во время таких разговоров ребенку можно дать ощущение принятия. Что бы ни случилось, как бы ты себя не почувствовал или выбрал отношения с кем-то, мы тебя принимаем». [Из интервью с родителями]

📆Когда: 25 июля (четверг) 19:30-21:30 (время по Минску)
📍Где: ZOOM, ссылку пришлем после регистрации
📝Регистрация: заполните форму
Яшчэ ёсць месцы на апошні квэст "Беларускі след" у Тбілісі!

⚡️Ці ведалі вы, што Святлана Алексіевіч пісала тут адзін са сваіх твораў?
⚡️А што ў Тбілісі напісаны радкі песні "Жураўлі на Палессе ляцяць"?
⚡️А што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?
⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!

Калі: 28 ліпення (нядзеля)
Час: а 17:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі, удзел вольны.

🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.

🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️

Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!
Forwarded from Наша Ніва
Дыяспарам пішуць боты і прапануюць уступіць у Полк Каліноўскага

Расказваем, што адбываецца і як абараніцца.

https://nashaniva.com/347608

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Forwarded from Ёсць пытанне
Што вы думаеце пра падзеі жніўня 2020 праз 4 гады? Новае апытанне

Ініцыятыва «Народнае Апытанне» запускае новую хвалю даследавання прадэмакратычных беларусаў і беларусак. Анкета прысвечана чарговай гадавіне падзей, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Што беларусы і беларускі думаюць пра тыя падзеі праз 4 гады і як за гэты час змянілася іх грамадскае і прыватнае жыццё? Як паўплывалі падзеі 2020 года на ўспрыманне беларусаў як нацыі?

Частка апытання прысвечана таму, якую стратэгію для электаральнай кампаніі 2025 года мусяць абраць беларускія дэмакратычныя сілы.

Удзельнічайце ў апытанні на зручнай для вас платформе!
👉 Прайсці апытанне ў Telegram
👉 Прайсці апытанне ў Viber

📌 Для таго, каб прайсці новае апытанне, можа спатрэбіцца выдаліць бот і адкрыць/падпісацца на яго зноўку.

📌 Нагадваем, што спасылкі на Народнае Апытанне прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што мы прапануем для вашай бяспекі.
Art Yard Community разам з Agency of Mischiefs запускаюць Лабараторыю свавольстваў у Тбiлiсi 🔮🤸‍♀️🪄🌙

Лабараторыя свавольстваў - гэта серыя прагулак і творчых практык з фокусам на даследаванне гарадскога асяроддзя і сябе ў горадзе

Што ўзаемадзеянне з горадам можа расказаць нам аб саміх сабе? Які патэнцыял выпадковага і спантаннага закладзены ў гарадской прасторы? Як горад можа раз’ядноўваць і аб’ядноўваць? Як творчыя практыкі могуць пашыраць нашае ўспрыманне месца?

Шукаць адказы на гэтыя пытанні мы будзем унутры лабараторыі 🧐

Што будзе адбывацца?
5 сустрэч, кожная з якіх прапануе новы спосаб дыялогу з горадам і іншымі.
Кожная сустрэча гэта невялікая прагулка-маршрут, творчая практыка і абмеркаванне.

Калі?
Сустрэчы пройдуць 29 жніўня, 1 верасня, 5 верасня, 8 верасня і 12 верасня з 17.00 да 21.00

👉 Як зарэгістравацца для ўдзелу?
Для рэгістрацыі мы просім запоўніць анкету і падзяліцца матывацыяй вашага ўдзелу.

Анкету можна запоўніць да 20 жніўня.
Колькасць удзельні_ц абмежавана!

Далучайся 😏
Паўнавартасная сярэдняя адукацыя на беларускай мове ў Батумі.

Афіцыйнае афармленне, ангельская і французская замежныя мовы.

Набор з 1 па 12 класы.

Аплата 300$ за месяц, ёсць зніжкі.

Усе падрабязнасці і запіс па тэлефоне +995599635195, Аксана альбо ў тэлеграме @aksiarodak

Сустрэча з усімі зацікаўленымі ў нядзелю, 11 жніўня, 19.00, Аксяродак, Парнаваза, 60 (62а).

Падача дакументаў у панядзелак, 12 жніўня з 12.00 да 14.00. Грыбаедава, 67
Кажуць, найвышэйшы пік кар'еры -- навучыць Іншых.

Калі вы захапляецеся сваёй сферай дзейнасці, хацелі б перадаць гэтае ж захапленне дзецям, валодаеце беларускай мовай і прадметамі школьнай праграмы, запрашаем да нас у каманду, беларускамоўнай сярэдняй школы ў Батумі.

У нас дамоўленасці з найлепшымі беларускімі і грузінскімі метадыстамі, для агульнапедадагічнага навучання.

Частковая ці поўная занятасць.

+995599635195 Аксана
@aksiarodak у Тelegram
▪️Надыходзіць 9-е жніўня
дзень, у які найноўшая беларуская гісторыя падзялілася на "да" і "пасьля".

▪️Чатыры гады таму Беларусы абралі свой шлях да будучыні, што выводзіць краіну з балота прыхільнікаў саўка ды рускага сьвету.

▪️Нажаль, гэта вельмі цяжкі шлях, які не магчыма прайсьці без ахвяр. Але мы верым, што ў нас усё атрымаецца і мы дасягнем сваех мэтаў.

▪️9 жніўня Беларусы Тбілісі зьбіраюцца
а 17:00 каля амбасады Беларусі і крочаць маршам да
Першай Гімназіі, дзе а 18:30 распачнецца мітынг Годнасьці.
Бярыце з сабою сьцягі ды плякаты.

▪️Няхай гэты марш сымбалізуе наш шлях да Свабоды ды сапраўднай Незалежнасьці, які мы пачалі 9-га жніўня 2020-га і які абавязкова скончыцца нашай Перамогай!

⬜️🟥⬜️Жыве Беларусь!
⬜️🟥⬜️Вечная слава героям, якія загінулі за нашу свабоду!
Беларуская Летняя школа Амбассадоров цифровых навыков

Мы рады объявить о запуске Летней онлайн школы по цифровым навыкам от Digital Skills Coalition Belarus, которая пройдет в августе-сентябре 2024 года.

Ждем вас, если вы:

-Беларуский лидер цифровых изменений

-Представитель организации/инициативы/сообщества беларуского гражданского общества

-Хотите прокачать свои знания по трем ключевым темам цифровых навыков:

• Противостояние дезинформации и контрпропаганда

• Цифровая безопасность и конфиденциальность

• Создание и продвижение контента для разных инклюзивных групп

-И самое главное! Готовы поделиться новыми знаниями в своих организациях/инициативах/сообществах.

Больше информации на странице Школы

В связи с участие в RADA Market, Deadline продлен: 10 Августа 2024 23:5
‼️ Мы запусцілі унікальнае апытанне — пераклад класікі сусветнай літаратуры на беларускую мову па Вашым запыце! І гэта асабліва важна, бо дазваляе нам самастойна абраць пярліны сусветнай літаратурнай спадчыны, а амаль усе выдаткі мы возьмем на сябе 🥰

Мы падрыхтавалі кароткі спіс з чатырох выбітных твораў, найчасцей узгадваемых вамі ў папярэднім апытанні, якія будуць змагацца за сэрцы і права быць перакладзеным. І вы, паважаныя сябры, зможаце вырашыць, які з іх стане наступным літаратурным шэдэўрам на беларускай мове! 📚

Вось абраныя кандыдаты:
1️⃣ "Што мой сын павінен ведаць аб уладкаванні гэтага свету?" — кранальная і мудрая кніга Фрэдрыка Бакмана, напоўненая цеплынёй і бацькоўскімі парадамі
2️⃣ "Энн з зялёных мезанінаў" — класічны раман Люсі Мод Мантгомеры пра нястомную дзяўчынку, чыя фантазія і дабразычлівасць заваявалі сэрцы мільёнаў чытачоў

Кожны з гэтых твораў мае сваю ўнікальную атмасферу і пасыл, які, без сумневу, будзе адгукацца ў сэрцах беларусаў па ўсім свеце. Цяпер менавіта вы можаце дапамагчы нам вырашыць, які з гэтых твораў будзе перакладзены на беларускую мову наступным! 🤝

Удзельнічайце ў апытанні ў нашым канале ў Тэлеграм, апытанне працягнецца 📅 тры тыдні‼️ Кожны голас мае вялікае значэнне! Разам мы здолеем зрабіць яшчэ адзін крок да пашырэння беларускай літаратурнай прасторы і пашырэння нашай культурнай спадчыны 😎

Далучайцеся, галасуйце і запрашайце сваіх сяброў і сям’ю. Давайце разам ствараць агульную літаратурную будучыню! 🤗
📍Тбілісі / Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+)

☀️Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за тысячу жыхароў вярнуліся назад у зону адчужэння. Дакументальны фільм «Бабулі з Чарнобылю» рэжысёраў Холі Морыс і Эн Богарт распавядае гісторыю трох бадзёрых бабулек, якія пасля аварыі вярнуліся ў чарнобыльскую зону і адмовіліся з’яжджаць з роднай зямлі

📌Кінакамера назірае за жыццём бабулек, якія працуюць і абрабляюць зямлю, прызнаную непрыдатнай для ўжытку. Гэты фільм дапамагае глыбей зазірнуць у свет людзей моцным духам, якія маюць цвёрдую волю і вялічэзны аптымізм

💬Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра ўласны досвед наведвання Чарнобыльскай зоны і музея Міра ў Хірасіме. Паглядзім фатаздымкі, а таксама разбярэмся, што з міфаў пра Чарнобыль праўда, а што - лухта

⚠️Фільм будзем глядзець у беларускай агучцы і мове арыгінала(украінская трасянка + ангельскія субтытры)

🌸Падчас прагляду смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца

Запіс праз апытанку ў тг суполкі "Кінаканапы"

🔖 Удзел: free donation
📆 13 жніўня 19:00-21:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM