Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.1K subscribers
20.2K photos
451 videos
67 files
18.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Фашыст», «вырадак», «с*ка, герой!»: за якія каментары ў сацсетках судзілі беларусаў на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Маладзечна: 1,5 года «хатняй хіміі» за каментар пра ўчастковага;

🔹Магілёў: 2,5 года калоніі за расклейванне ўлётак;

🔹Пінск: 2 гады «хатняй хіміі» і 1000 рублёў кампенсацыі за каментар у «Аднакласніках»;

🔹Мінск: жанчыну другі раз асудзілі за «абразу» ў каментарах;

🔹Кобрын: 2 гады «хатняй хіміі» за абразу намесніка начальніка ДАІ;

🔹Баранавічы: 2 гады «хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг;

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/30JxBYr

⁉️Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
⚖️«Людзі аказаліся важнейшымі за ўласныя страхі». Адвакатка Наталля Мацкевіч пра ААН і Ціханоўскага, справу Бабарыкі і будучыню права ў Беларусі

Адной з самых дасведчаных беларускіх адвакатак часта даставаліся рэзанансныя справы: абарона фігурантаў «Белага легіёна», прадстаўленне інтарэсаў маці зніклага Юрыя Захаранкі. У апошнія гады Наталля была абаронцай Рабковай, Бабарыкі, Ціханоўскага, Дзядка. Да таго моманту, пакуль яе не выключылі з калегіі адвакатаў.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Наталля расказала, як выпадкова трапіла ў прафесію, якая ў выніку стала справай жыцця, і чаму ўдар па адвакатах — гэта адначасова ўдар па дзяржаве.

🔹«Нягледзячы на вялікую хвалю прапаганды супраць нашых падабаронных, голас адвакатаў усё роўна чуваць. Мабыць, таму нас хочуць яго пазбавіць».

🔹«Мае падабаронныя захоўваюць неверагодную сілу духу. І з турмы ўмудраюцца падбадзёрваць нас».

🔹«Увага тых, хто не жадае табе дабра, адчувалася і адчуваецца. Я не адна ў такой сітуацыі, і, тым не менш, нікога з маіх калег гэта не спыніла».
Віктар Бабарыка зарабляе ў калоніі 50 рублёў у месяц

Пра гэта піша «Наша Ніва», спасылаючыся на словы Васкрасенскага.

Палітвязень працуе ў пякарні. Раней ён атрымоўваў 1 рубель 60 капеек, але яму павысілі заробак у 35 разоў — да 50 рублёў.

Раней паведамлялася, што ў памяшканні пякарні, дзе працуе Бабарыка, высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя.

📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
‼️Паўла Белавуса арыштавалі на 15 сутак

Сёння ў судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут арыштавала заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, пакаралі 15-сутачным арыштам

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, але «пакаяльнае відэа» з ім прэс-служба МУС апублікавала толькі ўчора, 17 лістапада. Праваабаронцам стала вядома, што Шалковіча арыштавалі на 15 сутак. Але артыкул, па якім асудзілі інжынера, пакуль невядомы.

МУС Беларусі пракаментаваў затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэстнай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».

🍅Відэа з Шалковічам стала папулярным праз яго заяву пра любоў да белага і чырвонага колераў.
21-гадовая віцяблянка атрымала вялікі штраф за «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка»

Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў крымінальную справы ў дачыненні 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») — у 2020 годзе дзяўчына нанесла на тытунёвы шапік «Табакерка» «дэструктыўны» надпіс «3%».

Па дадзеных следства, гэтым учынкам дзяўчына нанесла шкоду ў памеры 70 рублёў.

У выніку, суддзя Карабліна пакарала дзяўчыну штрафам 100 базавых велічынь (2900 рублёў).

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3CvGGkr
«Кожны дзень на абязбольвальных уколах». У палітзняволенай Ксеніі Луцкінай за кратамі пагоршылася здароўе

Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна ўжо 11 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні. У дзяўчыны за кратамі пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі зрабілі складаную нэўралягічную апэрацыю: выдалілі дзьве пухліны ў мозгу.

Бацька Ксеніі распавёў Свабодзе пра стан здароўя журналісткі.

«Мы прывезлі доктара з РНПЦ нэўралогіі, зрабілі энцэфалаграму, лекару далі на агляд літаральна 3 хвіліны. Дзякуй Богу, з такой пухлінай можна жыць, сказалі дактары. Але Ксенія кожны дзень на абязбольвальных уколах, раніцай і ўвечары. Кожны панядзелак я перадаю ёй у СІЗА лекі. Цяжка ўсведамляць, што такі разумны, таленавіты чалавек ужо 11 месяцаў знаходзіцца ў турме»

Нагадаем, раней Ксенія адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

📨Падтрымаць Ксенію:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ксенія Алегаўна Луцкая
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту

Нагадаем, Юрыя затрымалі ўчора пасля ператрусу. Сёння адбыўся суд — суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў яму 15 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Паведамляецца, што мужчыну абвінавачвалі ў размяшчэнні матэрыялу TУT.БАЙ у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года.
❗️У Беларусі +3 новыя палітвязні:

📍Міхаіл Хаванскі, асуджаны судом Нясвіжскага раёна за гвалт у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

📍Генадзь Смірноў, асуджаны судом Ляхавіцкага раёна за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў і абразу прэзідэнта да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

📍Галіна Гарацкевіч, асуджаная судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне да трох гадоў «хіміі».

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3cqTAWt

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
‼️Пасля хвалі ператрусаў і затрыманняў у Баранавічах мясцовых жыхароў пакаралі суткамі

18 лістапада ў Баранавічах адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні. На дадзены момант праваабаронцам вядома пра затрыманне мінімум 14 чалавек, дваіх з каторых пазней адпусцілі. Дома ў жыхароў супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку, а з некаторымі запісалі "пакаяльнае відэа". На наступны дзень над затрыманымі прайшлі суды.

⚖️Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП. Мужчыну абвінавацілі ў размяшчэнні матэрыялу TУT.БАЙ у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні мінулага года.

⚖️Мужа і жонку Дзмітрыя і Наталлю Карачуноў арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна. На "пакаяльным відэа" дзяўчына кажа, што з’яўляецца адміністратаркай мясцовага тг-канала «Поехали Барановичи».

⚖️Таксама вядома, што 19 лістапада асудзілі Аляксея Кірпічова. Суд Баранавіцкага раёна пакараў яго 6-сутачным арыштам.

Па якім артыкуле судзілі жыхароў Баранавіч дакладна невядома, але некаторыя з іх на "пакаяльных відэа" кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія каналы» і рабілі рэспоты ў мясцовыя чаты або ў прыватныя паведамленні сябрам.

📲Калі вам вядомыя падрабязнасці або вынікі судоў над астатнімі жыхарамі, то паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
Два гады «хатняй хіміі» за «счэпку». Гродзенцаў працягваюць судзіць за ўдзел у леташнім «Маршы адзінства»

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу 28-гадовай бухгалтаркі Дар'і Давідовіч. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў «Маршы адзінства» 6 верасня мінулага года паводле ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Згодна з абвінавачваннем, дзяўчына ўзялася ў «счэпку» з іншымі ўдзельнікамі маршу і «натхняла сваімі паводзінамі навакольных удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Сама Дар'я на судзе віну прызнала і распавяла што вырашыла прыняць удзел у акцыі, каб выказаць пратэст супраць гвалту, які ўжывалі супрацоўнікі міліцыі пасля выбараў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qYLUTF
⚖️Прысуд блогера Руслана Лінніка пакінулі ў сіле хутка яго этапуюць у калонію на 4 гады

У судзе Мінскага гарадскога суда 19 лістапада разгледзелі апеляцыйную скаргу на прысуд суда палітвязня блогера Руслана Лінніка, якога ў верасні асудзілі па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі.

У скарзе блогер паказаў, што довады суда ў прысудзе не адпавядаюць фактычным абставінам справы. Але судовая калегія пад старшынствам Алены Ананіч пакінула прысуд без зменаў. Гэта значыць, што хутка блогера этапуюць у калонію.

📌"Я быў вымушаны прызнаць віну і агаварыць сябе". Блогера Руслана Лінніка прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Руслан Міхайлавіч Ліннік
⚡️Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда — у новым выпуску «Жизнь-малина»

🔹 Смяротная пакаранне ў Беларусі: як гэта робіцца?
Гэта адбываецца ноччу, каб іншыя асуджаныя ў спецчастках на Валадарскага не чулі, што адбываецца. Іх псіхіка і так разгойдана дастаткова моцна. Людзі, якія ўвесь час чакаюць смяротнага пакарання ўвесь час чакаюць, што за імі прыйдуць. І гэта адназначна элемент бесчалавечнага катавання і абыходжання. Людзі па крокам спрабуюць вылічыць – да іх прыйшлі ці не.

Людзі, якія прымаюць у гэтым удзел: кіраўнік стрэльная каманды, чальцы, якія прыводзяць у выкананне прысуд, пракурор і доктар. Бывае і такое, што адной кулі не хапае, тады трэба перазарадзіць і зрабіць яшчэ адзін стрэл. Людзі, якіх вядуць на расстрэл, як правіла не супраціўляюцца, бо іхняя псіхіка вельмі падаўлена.

🔹 Лукашэнка заслугоўвае смяротнае пакаранне?
Я стаўлюся да гэтага крайне негатыўна. Таму што я і мае калегі адназначна выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых умовах і ў адносінах да любых людзей. Я не хацеў бы такой новай Беларусі, дзе было б смяротная пакаранне, дзе парушаліся б правы чалавека. Што тады зменіцца? Выканаўцы, людзі, якія будуць выносіць прысуды ці выконваць смяротны прысуд.

🔹 72 гадзіны на Акрэсціна і паста ад Івуліна
Гэта працяг гісторыі, якая адбывалася пасля ператрусаў 14 ліпеня. Закінулі мяне ў камеру на чацвёртым паверсе дзе было так горача, што мы здымалі вопратку. Адсутнасць бялізны, увесь час гарыць свет, дастаткова сур’ёзная антысанітарыя, няма кіслароду і гэтак далей. Хлеб плеснявеў ужо на наступны дзень – умовы такія, што нейкія сухоты могуць распаўсюджвацца вельмі лёгка.

Перадачы амаль што не заходзяць, але нам засталася зубная паста ад Аляксандра Івуліна, ён быў перада мной у гэтай камеры. Нам не было чаго чытаць, але ў гэтай пасце ў скрыні ляжаў укладыш з нейкім тэкстам пра фірму. Я сядзеў гэты час з Ягорам Марціновічам – галоўным рэдактарам “Нашай Нівы”, потым да наш патрапіў Ігар Ільяш. Гэта была камера палітычных.

👀Глядзець выпуск: youtu.be/5XZ7rf_znO4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў падтрымаць беларускіх палітвязняў

Кіраўнік МЗС Літвы падчас форуму Future of Democracy, які праходзіць у Вільні, заклікаў людзей з усяго свету падтрымаць беларускіх палітычных зняволенных. Ён прапануе:

🔹Напісаць і адправіць ліст палітвязням;
🔹Зрабіць фотаздымак і загрузіць яго ў сацыяльныя сеткі;
🔹Дадаць хэштэг
#FreedomLetters.

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉
bit.ly/3sSr3iL
‼️За ўключаную песню «Муры» пад Акрэсціна двух хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах

У першай палове кастрычніка каля Акрэсціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сценамі ізалятара ў машыне ўключылі песню «Разбуры турмы муры». Былы арыштант, якому давялося пазнаёміцца з адным з затрыманых, распавёў «Вясне», што хлопцаў трымалі ў карцары ў нечалавечых умовах.

Пра хлопцаў амаль няма ніякай інфармацыі. Вядома толькі, што аднаму з іх каля 25 гадоў і на іх было складзена мінімум па два пратаколы. На пачатак лістапада яны знаходзіліся за кратамі ўжо месяц. Іх затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка за тое, што яны пад’ехалі да ЦІПа на Акрэсціна на электрамабілі Tesla і ўключылі «Муры». Ці выйшлі яны цяпер на волю — невядома. Вось, што распавядае былы арыштант:

«У дзень майго вызвалення [5 лістапада], раніцай, усю нашу камеру з рэчамі вывелі і перавялі ў ІЧУ. Мяркуем, прыязджаў Кубракоў і гэта была “паказуха“ для яго (гэта па чутках, за гэтую інфармацыю я не адказваю).

Цяпер тое, што я бачыў на свае вочы: перад тым, як з ЦІПа кінуць у камеру ў ІЧУ, мы знялі абутак, тапачкі пераапрануць не паспеў, тварам уніз павялі ў камеру басанож і прывялі, як аказалася, у карцар. У карцары знаходзілася разам з намі восем чалавек. Сам карцар прыкладна 3х3 метра. Падлога бетонная. Шконку ад сцены адшпільваць забаронена, таму затрыманыя спяць на бетоннай падлозе. У той дзень хлопцы елі без лыжак, ім не далі гарбаты.


У самой камеры цёмна і яна нагадвае падвальнае памяшканне. Перагародкі ў туалеце адсутнічаюць. Акно можна трохі адкрыць, але сонечнае святло не заходзіць у камеру. Нельга сядзець і дакранацца спіной да сцяны, можна толькі стаяць. У камеры няма сродкаў асабістай гігіены, акрамя невялікага кавалачка мыла. Калі падчас шмона хтосьці пакіне "лішнюю" кофту — яе забіраюць.

Такіх камер, як я зразумеў, дзве. У адной з іх знаходзіцца адзін хлопец за песню, у іншым такім жа карцары — яго сябар. Акрамя гэтых хлопцаў, утрымліваліся затрыманыя яшчэ па арт. 342 КК (цяпер, хутчэй за ўсё, іх ужо перавялі ў СІЗА), а таксама з імі ўтрымліваўся мужчына за распіццё алкаголю. Так, ЦІП мне паказаўся санаторыем, у параўнанні з гэтым свінарнікам, у якім утрымлівацца людзі».

📲Калі вы ведаеце, пра каго ідзе гаворка, і валодаеце інфармацыяй пра лёс хлопцаў, напішыце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna.
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы

30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся.

Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле ўладаў, гэта «рэабілітацыя нацызму».

Крыніца: Б**сат
👦Падлеткі за кратамі — у Сусветны дзень дзіцяці ўспамінаем пра непаўнагадовых палітвязняў Беларусі

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 7 дзяцей-палітвязняў. Пяці з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы.

📍Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

📖 Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:

Мікіта Залатароў
Сяргей Гацкевіч
Эдуард Кудынюк
Максім Шатохін
Данііл Калеснікаў
Максім Імхавік
Іван Пацяйчук

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🔻19 лістапада быў затрыманы жыхар аграгарадку Рубель Столінскага раёна Сяргей Ляшкевіч. Яго адвезлі ў Мінску ў ІЧУ на Акрэсціна па падазрэнні ў крымінальнай справе па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

🔻Вядома пра затрыманне ўчора ў Мінску Сяргея Зянькова. Яго выклікалі ў ГУБАЗ для дачы паказанняў, аднак пасля допыту ён не выйшаў на волю.

🔻Стала вядома, што затрыманыя 11 лістапада жыхары Вілейкі Ігар Санкевіч і Барыс Несцяровіч пераведзеныя з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА №1. Яны праходзяць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3DCiG0q (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna