Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.99K subscribers
20.5K photos
456 videos
69 files
18.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Laporovichi» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Баранавічах затрыманы актывіст «За свабоду» Юры Казакевіч — забіралі з кватэры амапаўцы і сілавікі ў цывільным Як стала вядома «Салiдарнасцi», раніцай 18 лістапада ў кватэру актывіста руху «За свабоду» Юрыя Казакевіча з ператрусам прыйшоў следчы ў суправаджэнні…
Акрамя Юрыя Казакевіча, сёння ў Баранавічах былі затрыманы яшчэ некалькі чалавек.

Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы. Сярод затрыманых:

1. Наталля Рослік
2. Мікалай Рослік
3. Яўген Крывашэін
4. Андрэй Гіль. Пры ператрусе была вынята тэхніка
5. Віктар Шашняровіч

Таксама вядома пра затрыманні ў Наваполацку.
Прозвішчы затрыманых высвятляюцца

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Анархістаў выдалілі з залы пасяджэння. Суд над імі ідзе ў закрытым рэжыме чацвёрты дзень

На працягу тыдня ў закрытым рэжыме ідзе працэс па крымінальнай справе супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава.

Вядома, што трох абвінавачаных — Аліневіча, Рэзановіча і Раманава — выдалілі з залы суда за «парушэнне парадку».

Гэта вынікае з ліста Дзмітрыя Дубоўскага:

«Безумоўна, засмуціла яшчэ і тое, што вас (хто прыйшоў) выдалілі з залы і зрабілі пасяджэнне закрытым, што, у прынцыпе, было чакана.

Пасля гэтага наогул не хацелася там заставацца, у прынцыпе, што і зрабілі мае таварышы, якія вырашылі не наведваць пасяджэнні да пэўнага моманту, каб не псаваць сабе нервы і не марнаваць сілы
на бескарыснае мерапрыемства».

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3Dt6BdV

💌Падтрымаць анархістаў:

- Галоўпаштамт, а/с 8, Мінск, 220050, Дубоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу, Аліневічу Ігару Уладзіміравічу, Раманаву Сяргею Аляксандравічу, Рэзановічу Дзмітрыю Рыгоравічу
🚔На "слабо" трымалі БЧБ-сцяг у руках і апынуліся на Акрэсціна: двух мінчукоў арыштавалі на 15 і 30 сутак

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Карсюк разгледзеў адміністрацыйныя справы двух таварышаў: 45-гадовага каляроўшчыка Андрэя Бараноўскага і 42-гадовага праграміста Дзмітрыя Кіркоўскага, якіх затрымалі 15 лістапада і склалі пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне.

Паводле пратаколаў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП, Бараноўскі і Кіркоўскі 15 лістапада ў 23:15 на праспекце Машэрава ў стане алкагольнага ап'янення парушылі парадак пікетавання: трымалі ў руках БЧБ-сцяг і крычалі «Жыве Беларусь». Акрамя гэтага, Бараноўскі «наўмысна дэманстраваў непрыстойны жэст у адрас грамадзян», за што на яго склалі яшчэ адзін пратакол за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП).

На судзе Бараноўскі прызнаў віну і раскаяўся. Мужчына распавёў, што паддаўся на правакацыю: каля крамы «Суседзі» незнаёмы мужчына даў яму БЧБ-сцяг і спытаў, ці «слабо яму з гэтым сцягам перабегчы праз дарогу».

«Дрэнна памятаю, бо быў моцна п'яны. Прачнуўся ўжо ў РУУС», — казаў на судзе Бараноўскі.

Дзмітрый Кіркоўскі на судзе распавёў, што вяртаўся з таварышам з крамы (да гэтага выпіў бутэльку гарэлкі), спрабаваў у яго забраць сцяг. Нейкі час сцяг быў у руках. Трымаў, але не размахваў і, тым больш, не крычаў «Жыве Беларусь».

— Атрымлівалі дазвол? — удакладніў у яго суддзя.
— Не, вядома! — адказаў мужчына.

Акрамя гэтага, Кіркоўскі на судзе распавёў, што яго ніхто не затрымліваў адразу:

«Мяне адпусцілі дадому, я памыўся і потым сам прыехаў у РУУС. Я ехаў з дома на таксі да РУУС».


На судзе прагледзелі відэазапіс з відэакамеры службовага аўтамабіля, на якім бачна, што сам Кіркоўскі не трымаў сцяг.

🤡На працэсах дапыталі сведку-міліцыянта «Аляксандровіча». Ён распавёў, што ўвечары 15 лістапада нёс службу і звярнуў увагу на двух чалавек, якія развівалі сцяг і выкрыквалі «Жыве Беларусь». Адзін з іх [Бараноўскі] прадэманстраваў непрыстойны жэст грамадзянам і машынам, якія былі побач.

⚖️У выніку, суддзя Карсюк асудзіў Бараноўскага па двух пратаколах да 30 сутак арышту, а Кіркоўскагада 15 сутак.
Па апошняй інфармацыі ў Баранавічах сёння былі затрыманы як мінімум дзесяць чалавек.

Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы. Сярод затрыманых:

- Юрый Казакевіч (актывіст Руху «За свабоду»)
- Наталля Рослік (пазней адпусцілі)
- Мікалай Рослік
- Яўген Крывашэін
- Андрэй Гіль
(пры ператрусе была вынята тэхніка)
- Віктар Шэрышаў
- Павел Ермаловіч
(у яго кватэры выламалі дзверы, правялі ператрус і звезлі ў кайданках).
- Дзмітрый Карачун
- Наталля Карачун
- Марына Максімава

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3nspQi3 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перазатрымалі

Тэрмін затрымання Паўла скончыўся сёння а 14:00, але яго зноў павезлі ў РУУС.

Пакуль ён знаходзіцца яшчэ там, але хутка вернецца назад на Акрэсціна, паведамляе @symbalby

Хутчэй за ўсё заўтра адбудзецца другое судовае паседжанне, але дакладнай інфармацыі пакуль няма.
🌿Шмат катоў і першыя сняжынкі... Як жыве ў калоніі Ірына Шчасная

Роўна год таму — 18 лістапада 2020 года — затрымалі Ірыну Шчасную. Яна прайшла допыты ў СК, СІЗА-1 у Мінску і суд у Магілёве, дзе ёй вынеслі прысуд у чатыры гады калоніі. Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ПК-4. «Вясне» ўдалося даведацца, як яна жыве і што адчувае.

«Ірына вельмі ўдзячная за цёплыя словы і падтрымку, якія ёй аказваюць незнаёмыя людзі ў лістах. З многімі з іх яна перапісваецца на пастаяннай аснове. З некаторымі завязалася перапіска яшчэ з часоў знаходжання ў СІЗА.

Дзяўчына не чакала, што ў Беларусі ёсць столькі неабыякавых людзей, якія могуць так магутна падтрымаць сваім словам».

🗣Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qPhbZ7

💌Падтрымаць Ірыну:
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ірына Уладзіміраўна Шчасная
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка кампаніі Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання»

@radiosvaboda стала вядома, што абодвум палітвязням прад’явілі новае абвінавачанне — у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», цяпер ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пазней іх абвінавацілі ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Па апошняй інфармацыі ў Баранавічах сёння былі затрыманы як мінімум дзесяць чалавек. Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы. Сярод затрыманых: - Юрый Казакевіч (актывіст Руху «За свабоду») - Наталля Рослік (пазней адпусцілі) - Мікалай Рослік -…
Таксама сення ў Баранавічах адбыўся ператрус у Яўгена Жураўскага

Папярэдне, сілавікі выбілі дзверы, а пасля ператрусу канфіскавалі некаторыя рэчы.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nspQi3 (з Беларусі — праз VPN)

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️«Цялесныя пашкоджанні мелі месца да яе затрымання»: якую пазіцыю заняў СК па збіваннях і катаваннях палітзняволенай Вольгі Залатар

У Мінскім гарадскім судзе з 15 лістапада судзяць палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар, якую абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

На судзе дапыталі сведак і даследавалі пісьмовыя матэрыялы, падчас якіх агучылі заключэнні экспертаў і матэрыялы праверкі з нагоды цялесных пашкоджанняў у Вольгі пасля затрымання. Нагадаем, былы адвакат жанчыны Андрэй Мачалаў распавёў, што пасля затрымання ў ГУБАЗіКу Вольгу збівалі і выбівалі (у прамым сэнсе гэтага слова) паролі ад тэлефона.

Залатар і яе абаронца падавалі заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да старэйшага оперупаўнаважанага супрацоўніка ГУБАЗіКа Тверацінава з гэтай нагоды, аднак ва ўзбуджэнні справы было адмоўлена, бо нібыта «заявы Залатар аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі яны мелі месца да яе затрымання».

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3cIJHDL
⚖️Масавыя ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі

У аўторак, 16 лістапада, у Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў: вядома пра мінімум пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек.

18 лістапада прайшлі суды над затрыманымі. Падрабязнасці з судоў невядомыя – толькі вынікі. Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Юрыя Падлознага, Андрэя і Сяргея Корабава арыштавалі на 15 сутак арышту кожнага.

Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на «санітарную апрацоўку». А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.

📍Вядома, што затрыманых больш. Калі ў вас ёсць падрабязнасці, паведамляйце ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію @ViasnaSOS, @SosViasna
👮‍♂️Новая «перамога» ўчастковага Комара: гэтым разам 3 гады «хатняй хіміі» за каментар пад ягоным здымкам далі 50-гадовай мінчанцы

18 лістапада быў вынесены прысуд у дачыненні да 50-гадовай Марыны Снытко, якую прызналі вінаватай у абразе ўчастковага з Бабруйска Андрэя Комара — жанчына ў «Аднакласніках» пакінула абразлівы каментар з нагоды знешнасці міліцыянта.

Пацярпелы ацаніў свае маральныя пакуты ў 1000 рублёў «у сувязі з тым, што пакінутым каментаром Снытко зняважыла і абразіла ягоны гонар і годнасць не толькі як прадстаўніка ўлады, але і як чалавека».

У выніку, суддзя Анастасія Ачалава прысудзіла жанчыне 3 гады «хатняй хіміі» і пастанавіла выплаціць міліцыянту 1000 рублёў кампенсацыі.

📍Гэта не першы суд па абразе бабруйскага ўчастковага — 15 лістапада за аналагічнае злачынства 62-гадовай жанчыне прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» і спагналі 1000 рублёў ў якасці маральнай шкоды. Усяго ж Kомар падаў парадку 50 пазоўных заяваў у суд аб абразе яго ў «Аднакласніках».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cuNRyE
👨‍🎓Экс-настаўнік гісторыі працуе ў калоніі перапрацоўшчыкам гумы

Палітзняволены былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на прэзідэнта, даслаў ліст, у якім распавядае пра сваю працу ў калоніі:

«З 8 лістапада працую на УПСР (участак перапрацоўкі сырой гумы). Выцягваю металакорд з пластоў гумы, а гуму скручваем у шары або валікі. У канцы змены здаём. Норма 1 кілаграм. Норму або перавыконваю, або амаль выконваю :) Многае залежыць ад гумы, якую прывозяць з Бабруйскага шыннага камбіната».

Нагадаем, 25 жніўня Андрэя Пятроўскага асудзілі за тое, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік з лагатыпам, які прызнаны экстрэмісцкім. Сярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у “сямейны чат”. Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.

📩Падтрымаць настаўніка: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1,
Андрэй Францавіч Пятроўскі
Учора ўвечары быў затрыманы брэсцкі актывіст супраць будаўніцтва завода АКБ Алег Вялаў

Ён паспеў напісаць, што да яго прыйшлі. У чым прычына затрымання — пакуль невядома, паведамляе @viasna_brest

У пачатку жніўня гэтага года Алега ўжо судзілі з-за рэпоста з «забароненага» тэлеграм-канала. Тады ён атрымаў 15 сутак арышту.

UPD. Зараз Алег на волі

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Затрымалі брэсцкую актывістку Алену Гнаўк

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк. Каля 7 раніцы Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС і пасля таго перастала выходзіць на сувязь.

У пачатку траўня гэтага года Алену асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі — сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сення ранiцай у Гродне быў затрыманы Валянцiн Аскipка Валянцін — міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Яго забралi з заняткаў у прыватнай школе, дзе ен выкладаў. Аскірка быў выкладчыкам гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта…
Міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянцін Аскірка атрымаў 10 сутак арышту

Валянціна прызналі вінаватым паводле артыкулу 24.23 («парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў»). Прысуд учора вынес суд Ленінскага раёну Горадні.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы 16 лістапада — яго забралi з заняткаў у прыватнай школе, дзе ен выкладаў.

Аскірка быў выкладчыкам гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта і ў мінулым жніўні падпісваў заяву супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага яго звольнілі.

Крыніца: Ihar Barysau