Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2.24K subscribers
353 photos
10 videos
361 links
Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё!

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Download Telegram
⚡️Слухаем “Гэнеральская зорка” Мечыслава Грыба!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Мечыслаў Грыб — другі старшыня Вярхоўнага Савету Рэспулікі Беларусь 1994-1996. У сваіх мемуарах ён згадвае дзяцінства ў Заходняй Беларусі, вучобу і працу пажарным. Але самае цікавае — успаміны пра яго працу ў якасці народнага дэпутата спачатку БССР, а потым і незалежнай Беларусі. Пра пераход ад савецкай сістэмы кіравання да дэмакратычнай з незалежнымі галінамі ўлады. І як пасля прыхода першага прэзідэнта ўлады дэмакратызацыя была звернута. У мемуарах згадваюцца гісторыі вырашэння канфліктаў і шэраг няпростых рашэнняў, што дазваляе адчуць як гэта было — будаваць новую незалежную краіну.

🎧 Чытае Мечыслаў Грыб, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Forwarded from Наша Ніва
Якія аўдыякнігі слухаюць беларусы? Найпулярнейшае з Audiobooks.by

Стваральнікі навігатара па беларускіх аўдыякнігах расказалі «Нашай Ніве», якія творы, запісаныя іхняй камандай, карыстаюцца сёння найбольшай папулярнасцю сярод слухачоў.

https://nashaniva.com/337751

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Другая падборка цытат нашых удзельнікаў 🙌🏻

Для нас стала сапраўдным выклікам стварэнне аўдыёверсіі п’ес, але мы не прывыклі здавацца перад складанасцямі. 💪🏻

З некаторымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі нашым рэдактарам пашчасціла сустрэцца ў сапраўднай студыі 🎙️🎧

Але, ужо згодна з традыцыяй, большасць дыктараў і дыктарак робіць запіс самастойна. Мы папрасілі іх падзяліцца сваімі адчуваннямі і паказаць месца запісу. Гартайце карусель і адчуйце атмасферу запісу ў хатніх умовах ➡️➡️➡️

Мы будзем удзячныя за падтрымку праекта капейчынай. Гэта дапаможа аплаціць працу часткі каманды і час у студыі. Падрабязнасці па спасылцы
🔥 Слухаем «Дзве душы» Максіма Гарэцкага ад праекта «Беларуская літаратура»!

♥️ Новая агучка класічнага твора ад цудоўнай каманды — шчыра раім паслухаць, нават калі вы добра ведаеце сюжэт.

У кожнага з нас, кажуць, сапраўды дзве душы. Нездарма ў беларусаў усяго па два: два Раства і два Вялікдня, два правапісы і два алфавіты.

І як зразумець, які з іх твой і ці не блытаешся ты ў варыянтах, і ці не жывеш чужога жыцця, як героі аднаго з найважнейшых беларускіх тэкстаў…

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Надышоў час адкрыць таямніцу нашай другой аўдыякнігі-неспадзяванкі: у лютым вы слухалі «Дзень Святога Патрыка» Ганны Севярынец!

Шчыры дзякуем за ўдзел, а таксама нагадваем, што на нашым сайце вы заўсёды можаце знайсці і паслухаць як гэтую кнігу пісьменніцы, так і «Маю школу»! 💓
🔥 Слухаем навінку ад «Камуніката»: раман Ігара Бабкова «Хвілінка»

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.

Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся

🎧 Знайсці навінку можна на нашым сайце, а таксама на пляцоўках «Камуніката»!
🔥 «Мёртвым не баліць» Васіля Быкава ўжо даступная на пляцоўках!

«Мёртвым не баліць» — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава. Драматычны не толькі па змесце, але і па сваім лёсе: напісаная 60 гадоў таму і ўпершыню апублікаваная спачатку ў часопісе «Маладосць», а затым у «Новом мире», аповесць з ініцыятывы другога чалавека у СССР, сакратара ЦК КПСС па ідэалогіі Міхаіла Суслава, была забаронена і два дзесяцігоддзі пасля не друкавалася. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра што пазней распавёў сам аўтар: «…гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць, дзе ўсё ці амаль усё — праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для часу сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага метаду была праўда».

📄 Усяго ў аповесці па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях было зроблена каля двухсот скарачэнняў. У такім скалечаным выглядзе яна друкавалася да апошняга часу. І толькі пасля смерці Васіля Быкава дзякуючы ягонаму біёграфу Сяргею Шапрану ўпершыню была апублікавана ў аўтарскай рэдакцыі, з узнаўленнем усіх купюр. У гэтай непадцэнзурнай рэдакцыі і гучыць цяпер аповесць «Мёртвым не баліць».

🖌️ Дызайн вокладкі Артура Вакарава.

🎧 Агучыў Віктар Манаеў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
‎️‍🔥 Неверагодная навінка ад «Кніжнага Воза» і выдавецтва «Gutenberg Publisher»!

Папяровая версія «Легенды Соннай Лагчыны» Вашынгтана Ірвінга надоечы выйшла ў беларускім перакладзе Андрэя Дубовіка, а проста зараз стала даступная і ў аўдыяфармаце.

🔮 …Гэта ўсё былі толькі прывіды ночы, фантомы розуму, што блукаюць у цемры. І хаця яму давялося пабачыць іх шмат і нават аднойчы падчас самотнага шпацыру сутыкнуцца з самім сатаною, дзённае святло заўжды адольвала ўсю гэтую чартаўшчыну, і тады ён мог весці звычайнае, прыемнае жыццё без страху перад сіламі з таго свету.

На «Кніжным возе» вы можаце паслухаць бясплатна адну з частак гісторыі, а ўсю кнігу цалкам шукайце на ўсіх буйных пляцоўках за невялічкую плату.

🎬 А таксама звярніце ўвагу на анімаваную версію на YouTube-канале праекта!

🎧 Агучыў Ісай Свістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе» і іншых пляцоўках!
💥 Навінка ад «Кніжнага Воза»: «Ночы на плябанскіх млынах» Людмілы Рублеўскай!

👀 Вы ведаеце гісторыю пра Менскую ратушу? А пра Залатагорскую нявесту? А чулі пра Лошыцкага прывіда?

Тады гэта кніга для вас. «Ночы на плябанскіх млынах» – гэтая серыя міфаў і паданняў пра Менск. Таямнічыя гісторыі, фантастыка, прывіды. І ўсё гэта ў знаёмых мясцінах

🎧 Агучыў Алег Гарбуз, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!
Слухаем «Мой капітал» Станіслаў Багданкевіча!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Мемуары Станіслава Багданкевіча — старшыні нацбанка Беларусі 1991-1995 гадах. У кнізе аўтар узгадвае пра досвед працы ў банкаўскай сістэме СССР і будаванне новай банкаўскай сістэмы ўжо незалежнай Беларусі.

Ці трэба была Беларусі адзіная валюта з Расеяй? Як спрацаваў перыяд, калі 4 краіны карысталіся адной валютай? Ці проста было працаваць з новаабраным прэзідэнтам краіны? Гэтае і шмат іншае вы можаце пачуць ад аўтара.

🎧 Чытае Станіслаў Багданкевіч, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
🔥 «Трое ў чоўне, і пёс з імі» ужо на пляцоўках!

Доўгачаканую аповесць-антыдэпрэсант можна паслухаць проста зараз: падключайце слухаўкі, мы выпраўляемся ў падарожжа па Тэмзе!

…Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца з Гэмпан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янстосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансі ўчэпіць трустага ката за хвост.

📖Рэдактар Андрэй Хадановіч
🙌🏻Пераклаў Павал Касцюкевіч
✍️ Карэктарка Ліда Наліўка
🖌️ Мастачка Кацярына Пікірэня

🎧 Агучыла Алеся Буландо, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
Набліжаецца Дзень Волі — гадавіна абвяшчэння першай беларускай незалежнай дзяржавы. Трэцяя Устаўная грамата БНР запусціла працэс афармлення беларускай нацыянальнай самасвядомасці, які працягваецца і па сёння.

Напярэдадні 25 сакавіка мы падрыхтавалі для вас падборку немастацкіх твораў, якія дапамогуць вам лепей зразумець як гістарычнае значэнне гэтага свята, так і саміх сябе.

«Падарожжа ў БНР», Сяргей Шупа

Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паслухаць

«Кароткая гісторыя Беларусі», Вацлаў Ластоўскі

«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект. А таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край. Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ не як аб’ект, на які ўздзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі.

Паслухаць

«Адвечным шляхам», Ігнат Канчэўскі

«Адвечным шляхам» — філасофскае эсэ, напісанае пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч у 1921 годзе ў Вільні. Эсэ раскрывае драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненьне захаваць незалежнасьць свайго духу.
Эсэ лічыцца першым філасофскім творам найноўшай гісторыі. Вядома па ўвядзенню канцэпта «ліючайся формы».

Паслухаць

«Кароткая гісторыя Беларусі», Алесь Краўцэвіч

Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.

Паслухаць
💥 Слухаем «Сірочы хлеб» Янкі Брыля ад праекта «Беларуская літаратура»!

Яшчэ адна агучка класічнага твора ад цудоўнай каманды!

Здавалася б, ну што нам за справа да вясковых дзяцей, якія жылі сто год таму, ды яшчэ і ў зусім іншай дзяржаве? Свіныя пастушкі, вясковыя хаты, хітрыя багацеі, чужыя ўлады – усё гэта даўно мусіць застацца толькі ў падручніках гісторыі. Але. Справядлівыя і несправядлівыя дарослыя, добрыя і злыя настаўнікі, аднакласнікі, якія могуць дапамагчы, а могуць і падставіць перад дырэктарам – усё гэта як было, так і засталося нязменным. Гэтаксама як і выбар: з кім быць, каго любіць, каму верыць і каго памятаць так, каб і праз сто год было важным не толькі расказаць пра гэта, але і прачытаць.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза» @knizhnyvoz: «Пацеркі і Кроплі» Надзеі Ясмінскай

Гэтая кніга – для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства і вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

🎧 Агучылі Ісай Саістулькін і Валянціна Малініна, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
🔥 Навінка на Дзень Волі: «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава ўжо даступная на пляцоўках!

Паўгода таму мы анансавалі маштабны праект — агучку пяці кніг Васіля Быкава, якія раней немагчыма было паслухаць па-беларуску. Сёння мы абвяшчаем, што прайшлі гэты шлях да канца.

📄 Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі.

🖌️ Дызайн вокладкі Артура Вакарава.

🎧 Агучыў Ісай Свістулькін, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!