Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2.23K subscribers
364 photos
12 videos
372 links
Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Download Telegram
👋 Вітанкі, даражэнькія!

У мінулым месяцы мы запусцілі праект-эксперымент: увесь студзень вы слухалі аўдыякнігу-неспадзяванку, не ведаючы пра яе абсалютна нічога.

Надышоў час адкрыць таямніцу: нашай першай аўдыякнігай-неспадзяванкай была «Кэмэл-трэвэл» Вольгі Гапеевай! Шчыры дзякуем за ўдзел — нам бязмежна прыемна, што вы падтрымліваеце нашыя ініцыятывы 💓
😎 А мы абвяшчаем працяг праекта! Новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым канале.

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?


Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

Новы 2024 год пачаўся для беларускай аўдыякніжнай прасторы прадуктыўна, нягледзячы на паслясвяточную атмасферу і вялікую колькасць выходных. Сёння распавядаем, што адбылося ў нас і нашых калег у студзені:

📗 На Кніжным возе з’явіліся «Каляды з хроснай» Алены Масла: праўдзівыя і трошачкі чароўныя гісторыі пра дзяўчынку Віку і добрую чараўніцу — яе хросную. А таксама «Конь і яго хлопчык»чацвёртая кніга знакамітых «Хронік Нарніі».

📖 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў «Пошукі будучыні»вялікі эпічны раман Кузьмы Чорнага, які распавядае пра лёс чалавека і нацыі ў пераломныя гістарычныя моманты.

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся «Быў у пана верабейка гаварушчы…» Зьмітра Бартосіка, «Пакуль ляціць страла» Уладзіміра Арлова і «Мой шыболет» Пётры Садоўскага.

📓 На нашым сайце з’явіўся раман «Захоп Беларусі марсіянамі» Алеся Аркуша — твор, які, нягледзячы на назву, не з’яўляецца навуковай фантастыкай, і часамі занадта нагадвае нашую сучаснасць.


📚 Купалаўцы запісалі і выклалі «Не адчайвайся» Васіля Грыня — раман, які складаецца з замалёвак штодзённага жыцця на хутары Засцянак Скрыплеў на Валожыншчыне, а таксама дзіцячых успамінаў і каларытнай гаворкі.

А мы запусцілі новы праект! Кожны месяц на нашым ютуб-канале вас будзе чакаць аўдыякніга-неспадзяванка: адна з нашых платных кніг, якую мы выкладаем бясплатна, але без назвы і аўтара. Студзеньскай «неспадзяванкай» стала «Кэмэл-трэвэл» Вольгі Гапеевай, а ўжо цяпер вы можаце паслухаць наступную кнігу — шукайце спасылку ў нашым тэлеграм канале, альбо наўпрост на ютубе.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
Слухаем «Неверагодны 2020-ы»!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Радыё Свабода зьвярнулася да 20 беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?»

📖 ПДФ-версію кнігі шукайце ў апісанні на нашым сайце.

🎧 Пытанні задае Юры Дракахруст, а ўнайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
🔥 Слухаем «Львы» Івана Пташнікава ад праекта «Беларуская літаратура»!

Адзін з першых твораў беларускай літаратуры, прысвечаны чарнобыльскай трагеды. Лёс цэлага рэгіёна, паказаны праз лёс звычайнага сабакі.

🐕 Гэта гісторыя пра вельмі моцнага, вельмі смелага, вельмі добрага сабаку. Гэта гісторыя пра людзей, у якіх не было іншага выйсця. Гэта гісторыя пра адну з самых буйных тэхнагенных катастроф, якую перажыла наша краіна, нашыя людзі, нашыя жывёлы, рэкі і лясы.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
📚 Слухаем две навінкі ад «Камуніката»!

Аўтабіяграфічны раман ці гісторыя роду: абірайце, што вам больш даспадобы.

💭 «Мяжа» Андрэя Федарэнкі ў агучцы Кацярыны Ваданосавай

Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман «Мяжа» ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры.

👨‍👩‍👦 «Сцебуракаў лёс» Анатоля Сцебуракі і Усевалада Сцебуракі ў агучцы Змітра Бартосіка

Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, а таксама для знаўцаў і аматараў гісторыі.

🎧 Знайсці кнігі можна на нашым сайце, а паслухаць — на любой зручнай вам пляцоўцы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Падарожная аповесць? Стэндап 19-га стагоддзя? Турыстычны гід па тэмзе? Вялікая Брытанская экцыклапедыя адмазак і адчэпак?


Так, гэта ўсё пра адну кнігу.

«Трое ў чоўне, і пёс з імі» — самы вядомы твор Джэрома К. Джэрома і англійскай літаратуры ў цэлым, які ў хуткім часе з’явіцца на нашым сайце.

Аповесць-антыдэпрэсант, якія ўратуе вас нават у самыя халодныя і змрочныя часы, а таксама нагадае: часамі ўсё валіцца з рук, ірландскае рагу атрымліваецца не зусім такім, як вы планавалі, ды й граць на дудзе нешта не атрымліваецца. І гэта цалкам нармальна.
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Зусім хутка на нашым сайце з’явіцца аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць». А пакуль мы (і, спадзяёмся, вы) чакаем рэліза, падрыхтавалі для вас некалькі цікавых фактаў пра гэты твор беларускага класіка: ці вы ведалі, што…?

…Васіль Быкаў прызнаваўся, што «Мёртвым не баліць» — адзін з самых аўтабіяграфічных ягоных твораў. Падмурак аповесці — сапраўдная гісторыя: падчас вайны лейтэнант Быкаў ледзь не загінуў на тэрыторыі Украіны пад коламі нямецкага танка і доўгі час лічыўся забітым: яго сям’я атрымала пахаронку, а на абеліску ва ўкраінскім сяле Вялікая Севярынка доўгі час значылася імя беларускага пісьменніка.

…адной з працоўных назваў будучай аповесці была «Ноч пасля свята», але такі варыянт не спадабаўся Пімену Панчанку, які ў той час быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць»: ён палічыў, што такая назва мае небяспечны падтэкст.

…яшчэ да публікацыі ў аповесці было зроблена каля 200 купюр: напрыклад, выкраслены былі не толькі згадкі пра культ асобы Сталіна, але нават імя дыктатара. Цікава, што аднойчы яно ўсё ж такі фігуруе ў творы, але сучасныя даследчыкі літаратуры лічаць, што адбылося гэта, хутчэй за ўсё, у выніку рэдактарскай недапрацоўкі.

👀 А на нашым сайце «Мёртвым не баліць» выйдзе, зразумела, без цэнзуры — сачыце за нашымі сацсеткамі, каб не прапусціць навінку!
Слухаем «На пераломе» Станіслава Шушкевіча!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Cучасныя мэмуары ў аўтарскай агучцы, якія ўпершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.08.2004 па 06.09.2004.

🎧 Чытае Станіслаў Шушкевіч, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
❣️ Дзень роднай мовы з audiobooks.by!

Даражэнькія, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы мы запусцілі конкурс у нашым інстаграме — далучайцеся па спасылцы!
💥 Навінка ад «Кніжнага Воза»: «Пастка на рыцара» Валера Гапеева!

👀 Што, калі ў звычайнай школе раптам з’явіцца… сапраўдны рыцар?

Гэта зборнік аповедаў пра тонкі свет падлетка, пачуцці, моцныя, дзёрзкія, такія новыя і незразумелыя. Назву зборнік атрымаў паводле аднаго з апавяданняў. Першае каханне і першае прызнанне, першае сутыкненне з жорсткасцю і зайздрасцю, першыя ўрокі ў дарослым жыцці – пра ўсё гэта гаворыць Валер Гапееў у сваіх апавяданнях. Калі вы раптам забыліся альбо яшчэ не ведалі пра маштабы падлеткавага свету, то гэтая кніга для вас.

🎧 Агучыў Ісай Свістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!
«Народная аўдыёкніга» пакрысе ідзе да этапу мантажу 🙌🏻

Для нас стала сапраўдным выклікам стварэнне аўдыёверсіі п’ес, але мы не прывыклі здавацца перад складанасцямі. 💪🏻

З некаторымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі нашым рэдактарам пашчасціла сустрэцца ў сапраўднай студыі 🎙️🎧

Але, ужо згодна з традыцыяй, большасць дыктараў і дыктарак робіць запіс самастойна. Мы папрасілі іх падзяліцца сваімі адчуваннямі і паказаць месца запісу. Гартайце карусель і адчуйце атмасферу запісу ў хатніх умовах ➡️➡️➡️

Мы будзем удзячныя за падтрымку праекта капейчынай. Гэта дапаможа аплаціць працу часткі каманды і час у студыі. Падрабязнасці па спасылцы ⬅️
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Вось ужо другі месяц вы слухалі аўдыякнігу-неспадзяванку, не ведаючы пра яе абсалютна нічога. Як вашыя ўражанні?

У гэтым месяцы мы захаваем таямніцу падолей, і абвесцім назву лютаўскай кніжкі праз пару дзён, каб усе ахвотныя паспелі даслухаць.

А калі вы ўжо скончылі, маем для вас цудоўныя навіны: новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?


Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

Нарэшце скончылася зіма! Надвор’е ўжо дазваляе павесіць зімовыя пухавікі і палітоны ў шафу, апрануць нешта больш лёгкае і выправіцца на шпацыр па горадзе. А каб зрабіць ваш шпацыр больш цікавым, нагадваем, якія аўдыякніжныя навінкі з’явіліся ў нас і нашых калег у лютым:

📗 На Кніжным возе выйшла «Пастка на рыцара» Валера Гапеева: зборнік аповедаў пра тонкі ўнутраны свет падлеткаў, першыя пачуцці, выклікі і ўрокі дарослага жыцця.

📖 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсію «Львоў» Івана Пташнікава — аднаго з першых твораў беларускай літаратуры, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі.

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках цяпер можна паслухаць успаміны беларускіх інтэлектуалаў «Неверагодны 2020-ы», а таксама мемуары Станіслава Шушкевіча «На пераломе».


📚 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіўся раман-эсэ Андрэя Федарэнкі «Мяжа», а таксама «Сцебуракаў лёс» Анатоля Сцебуракі і Усевалада Сцебуракі — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!