Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2.25K subscribers
347 photos
10 videos
354 links
Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё!

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Download Telegram
Forwarded from Бел.Read
Паважаныя сябры!
Прашу вас прайсці караценькую апытанку на конт беларускай мовы і літаратуры. Яна не зойме ў вас больш за 5 хвілін, аднак дапаможа ўдасканаліць і паскорыць некаторыя працэсы па перакладзе літаратуры:


https://forms.gle/yer1zurNrPEiWCq69

Вялікі дзякуй! 🤗
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

У першы дзень красавіка падводзім вынікі мінулага месяца. У сакавіку аўдыякніжныя навінкі з’яўляліся што тыя падснежнікі:

📗 Кніжны воз разам з выдавецтвам «Gutenberg Publisher» выклалі беларускі пераклад «Легенды соннай лагчыны» Вашынгтана Ірвінга. Але гэта не стала адзінай таямніча-гатычнай навінкай: акрамя таго, у аплікацыі праекта цяпер можна паслухаць «Ночы на плябанскіх млынах» Людмілы Рублеўскай. А таксама «Пацеркі і Кроплі» Надзеі Ясмінскай — твор для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых.

📖 А цудоўныя «Беларуская літаратура» выпусцілі аўдыяверсіі культавага твора Максіма Гарэцкага «Дзве душы» і аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб».

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся мемуары другога старшыні Вярхоўнага Савету Рэспулікі Беларусь Мечыслава Грыба «Гэнеральская зорка», а таксама ўспаміны старшыні нацбанка Беларусі
Станіслава Багданкевіча пад назвай «Мой капітал».

📕 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат выйшаў раман Ігара Бабкова «Хвілінка» — гісторыя пра адну менскую кавярню і трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.

📙 І ў нас з’явілася доўгачаканая навінка — аповесць-антыдэпрэсант Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі». Абавязкова паслухайце, калі яшчэ не паспелі — зарад добрага настрою зараз нікому не нашкодзіць.

📚 А яшчэ ў сакавіку скончыўся наш вялікі праект па агучцы твораў Васіля Быкава. Ажно дзве навінкі пабачылі свет: адзін з самых драматычных твораў пісьменніка «Мёртвым не баліць», а таксама «Доўгая дарога дадому» — апошняя, найбольш спавядальная кніга беларускага класіка.


❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Надышоў час адкрыць таямніцу нашай трэцяй аўдыякнігі-неспадзяванкі: у сакавіку ёй стала «Песня пра Цімура» Андрэя Адамовіча — псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, на старонках якога сустракаюцца супрацоўнік КДБ капітан Капейкін, Аляксандр Саладуха, Андрусь Горват, Віталь Рыжкоў і іншыя вядомыя беларусы.

А тым часам новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў ютубе!
Слухаем аўдыяверсію серыі вершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі»!

🫶 «Кніжны Воз», Gutenberg Publisher і «Бэйбус» прэзентуюць!

Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца! Будуць грузавікі, кадылакі, кабрыялеты, абавязкова смеццявоз, палівальная ды пажарныя машыны – усё тое, што становіцца дужа важна і цікава, калі табе 2-3 гады.

🎧 Агучылі Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
💫 Мы заўсёды рады падзяліцца з вамі добрымі навінамі і расказаць пра нашыя планы:

Зараз нашая каманда рыхтуе новы рэліз: зборнік Сцяпана Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсея», за які аўтар атрымаў другі прыз прэміі Гедройца ў 2023 годзе.

Пошукі праўды, чорны гумар і цікавосткі з падарожжаў — тое, з чаго складаецца гэты твор. Сачыце за нашымі сацсеткамі, каб не прапусціць навінку!
Слухаем «Клініку кітайскага дантыста» Зьмітра Бартосіка ў аўтарскай агучцы!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём!

Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.

🎧 Чытае Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
👋 Дабрыдзень, даражэнькія!

Мы пастаянна працуем над тым, каб наш каталог беларускіх аўдыякніг адпавядаў вашым патрэбам, адсочваем паведамленні, дзе вы распавядаеце пра недахопы ці багі нашага сайта і намагаемся дапамагчы іх выправіць.

Сёння хочам сабраць ад вас фідбэк: ці былі ў вас праблемы з пошукам, аплатай ці праслухоўваннем нашых аўдыякніг?
🔥 Слухаем «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» Сяргея Абламейкі ў аўтарскай агучцы!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

У часе пахаваньня Каліноўскага і яго паплечнікаў у Беларусі вялося шмат дыскусіяў пра Кастуся: наш ці ня наш, герой ці не герой, любіць ці не любіць. Новая кніга падводзіць рысу пад гэтымі спрэчкамі і расстаўляе ўсе кропкі над «і». Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.

🎧 Чытае Сяргей Абламейка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
💥 Слухаем «Паром на бурнай рацэ» Уладзіміра Караткевіча ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

«Паром на бурнай рацэ» пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга і распавядае пра падзеі, якія адбыліся пасля паразы асноўных сілаў інсургентаў. У канцы лета 1863 года паўстанцы разрозненымі групамі хаваліся ў лясах, але працягвалі заставацца пагрозай для царскіх войскаў…

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
👋Вітанкі, даражэнькія!

Раней мы ўжо распавядалі вам, з чаго складаюцца кошты на аўдыякнігі, а таксама пра тое, дзе і як іх можна набываць (калі вы раптам прапусцілі, можна паглядзець актуальныя сторыс пад назвай «Набыць кнігу» у нашым Instagram ).

Сёння хочам абмеркаваць з вамі іншую цікавую тэму, але пачнём з пытання:

Як вы думаеце, навошта набываць платныя аўдыякнігі, калі існуюць бясплатныя?

Дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах ⬇️
👋Вітанкі, даражэнькія! Нядаўна мы звярталіся да вас па скаргі і пажаданні па працы нашага каталога — а сёння ўжо анансуем новую функцыю!

Ад сёння нашыя штомесячныя аўдыякнігі-неспадзяванкі можна будзе знайсці наўпрост на сайце

Дарэчы, нагадваем, што ў вас засталося ўсяго два тыдні, каб паслухаць неспадзяванку красавіка — паспяшайцеся 😉
🔥 Слухаем «Дуліну ад Барадуліна» у аўтарскай агучцы!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Кніга змяшчае показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у тым ліку эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца».
Бо праўды не заглушыш.

🎧 Чытае Рыгор Барадулін, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
👋Вітанкі, даражэнькія! Надоечы мы звярнуліся да вас з апытанкай: навошта набываць беларускія аўдыякнігі? Мы сабралі найбольш папулярныя адказы ў адну падборку — паспрабуем разабрацца ў гэтым пытанні разам.

Падтрымка творцаў
— безумоўна, першы і найбольш часты аргумент на карысць платных аўдыякніг. Усе мы хочам, каб беларуская культура квітнела і пашыралася, і менавіта мы можам стварыць спрыяльныя ўмовы для яе развіцця.

Развіццё незалежнай аўдыякніжнай прасторы:
варта памятаць пра тое, што платныя кнігі дазваляюць выдавецтвам заставацца незалежнымі ад дзяржавы альбо фундатараў і ісці ўласным шляхам

Супрацьстаянне пірацтву
— яшчэ адзін важны момант. На жаль, інтэлектуальная ўласнасць усё яшчэ абараняецца вельмі слаба, што шкодзіць як традыцыйным, так і аўдыявыдавецтвам.

Шчыра дзякуем за вашыя адказы і думкі — нам было вельмі каштоўна пачуць іх!
🔥 Слухаем «Пошукі свайго выраю» Пётры Садоўскага ў аўтарскай агучцы!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

«Пошукі свайго выраю» — сучасныя мэмуары, якія ўпершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 14.01.2005 па 16.02.2005.

🎧 Чытае аўтар, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза»: «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» Сержа Мінскевіча

Перад вамі — «аповесць легендарных часоў». Займальная, захапляльная гісторыя пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.

Гэта фэнтэзі, з квестам і экшанам, з паданнямі і экзотыкай. Мастак Дроздзіч, Палямон і сыны, кот Міаммурмарор, пустагаловы злыдні... каго і чаго толькі няма ў гэтым дзівосным свеце. Трапіш у гэты свет — і прапаў, пакуль да апошняй старонкі кнігі не дойдзеш!

🎧 Агучыў Ісай Саістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
Audio
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Мы да вас з цікавай абвесткай! Ужо вельмі хутка на нашым сайце з’явіцца ачуменная навінка: сучасны беларускі раман, які з’явіўся на палічках кніжных крам усяго год таму.

Вы, пэўна, хочаце даведацца назву? А мы вам не скажам 😉
Але самым цікаўным прапануем падказку: невялікі ўрывак аўдыя з кавалкам рамана, па якім вы можаце пазнаць аўтара і кнігу. Дзяліцеся варыянтамі ў каментарах!
«Аўтары часам начытваюць свае творы ня вельмі добра». Як беларускі матэматык, які працуе ў Google, выдае аўдыёкнігі

Неўзабаве можна будзе паслухаць «Плошчу Перамогі» Бахарэвіча, «Палёт над гняздом зязюлі» Кізі, «Дарогу» Макарці. У плянах — выдаць усю кніжную сэрыю «Амэрыканка». Пагаварылі з заснавальнікам праекту audiobooks.by Мікітам Белаглазавым.

https://smarturl.click/vwGvR
👋 Вітанкі, даражэнькія!

Надышоў час адкрыць таямніцу нашай чацвёртай (ваў, ужо чацвёртай!) аўдыякнігі-неспадзяванкі.

У красавіку вы слухалі «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» Уладзімра Някляева — кнігу-ўспамін пра падзеі апошніх 70 гадоў, якія ва многім сфармавалі як самога пісьменніка, так і шмат каго з нас. І, вядома, працягваюць адгукацца ў беларускім кантэксце і па сёння.

А тым часам новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

Як заўсёды, пачынаем новы аўдыякніжны месяц тым, што падводзім вынікі мінулага. Што адбывалася ў красавіку ў нас і нашых калег?:

📗 Кніжны воз разам з выдавецтвам «Gutenberg Publisher» і праектам «Бэйбус» выпусцілі аўдыяверсію серыі вершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». А яшчэ зусім нядаўна на «Возе» выйшла «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» Сержа Мінскевіча — захапляльнае беларускае фэнтэзі з квэстамі і экшанам.

📖 На канале «Беларускай літаратуры» «Паром на бурнай рацэ» Уладзіміра Караткевіча — новая версія класічнага твора, які пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга.


🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явілася шмат цікавых навінак: «Клініка кітайскага дантыста» Зьмітра Бартосіка — падарожжа па «забытых адрасах» культуры, у межах якога вы даведаецеся, сярод іншага, пра беларускія карані Гіёма Апалінэра. Таксама раім паслухаць «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» Сяргея Абламейкі — кнігу пра аднаго з галоўных беларускіх герояў і ягоны ўплыў на сучасную нацыянальную ідэнтычнасць. Не забудзьцеся на «Дуліну ад Барадуліна» і «Пошукі свайго выраю» Пётры Садоўскага — класіку «Бібліятэкі Свабоды».

📕 Нашая каманда таксама не сядзела без справы — мы амаль скончылі працу над двума ачуменнымі навінкамі, якія будуць дасяжныя ўжо вельмі (вельмі 😉) хутка.


❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
🔥 Слухаем «Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова ў аўтарскай агучцы!

🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».

Кніга змяшчае аўдыяверсыі мініэссэ Ўладзіміра Арлова «Імёны Свабоды», якія гучалі на хвалях «Радыё Свабода» ў 2006, 2007 і 2015 гг.

🎧 Чытае аўтар, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.