Zrobleny ū Miensku
309 subscribers
50 photos
12 videos
21 links
Афіцыйны канал актыўных фанатаў Дынама Менск|Калі вы лічыце, што якая-небудзь навіна тычыцца Нас - апублікуйце яе, мы разгледзім - @newsmim_bot
Download Telegram
https://youtu.be/oDvx3E2_kOc?

Калі забыўся, хто ты ёсць - ты памер!
Forwarded from Кепскія Гены
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павал «Борт» аддаў за нас больш, чым жыцця. Ён падараваў нам будучыню цаною сваёй будучыні. Магчымасць быць побач з блізкімі, расціць дзяцей, жыць. Найменшае, чым мы можам аддзячыць ахвяры Павала – дапамагчы ў гэты складаны час ягонай маладой сямʼі.

🔗Спасылка на банку
https://send.monobank.ua/jar/nJPJUKVuy

💳Нумар карты банкі
5375 4112 0991 4345

Усім, хто запытваўся дзе і калі адбудзецца развітанне з Павалам, напішыце ў асабістыя паведамленні яшчэ раз, калі ласка.
З апошняга чэмпіёнства прайшло 19 гадоў – 19, халера яго, гадоў! Якія эмоцыі ды адчуванні можа выклікаць гэтае чэмпіёнства? Поўную абыякавасць ці бязмежную радасць? Зусім іншая плоскасць успрымання, якая надыктавана найскладанейшымі гадамі, якія прайшоў наш Дзвіж - а значыць кожны з нас. Абсалютна кожны. З упэўненасцю можна сказаць адзінае - сённяшні дзень падараваў нам настальгію з вялікай колькасці ўспамінаў мяжою ў 19 гадоў. Выезд у Віцебск і шалёная дарога назад, цесна пераплятаецца ў галаве з кучай наступных падзей. Футбол, паці, выправы, бойкі, спорт, бухло, нянавісць да смецця ў пагонах і вусатаму рэжыму - выхавала ў 99% з вас тых хто і ёсць Дзвіж.
Мы лепшыя за ўсіх, Горад наш, мы мацнейшыя за ўсіх – тое, што перадавалася ўсе гэтыя гады ад фаната да фаната, якога б пакалення гэта было не датычна. Усімі гэтымі фундаментальнымі пастулатамі ў тым далёкім 2004 годзе быў прасягнуты абсалютна кожны, хто святкаваў тое чампіёнства. Тады мы былі аДзіныя і абсалютна зразумелыя аДзін аДнаму - з вострым пачуццём справядлівасці. Такімі мы засталіся і да гэтага часу. Дзе б ты ні быў цяпер - спадзяюся Дзвіж злавіў твае ўспаміны і правільнымі ноткамі настальгіі разбавіў гэтую халодную нядзелю.
І ў гэты дзень, асаблівае жаданне незапамятаваць тых, хто аддаў жыццё за вышэйзгаданыя прынцыпы, паклаўшы свае жыцце на баку справядлівасці! Паша "Борт" і Паша "Волат", "Перчык", Дзямідаў за сталом з роўнымі - ўздымаюць свой кубак за Дзвіж!
Памятайце браты - Дынама гэта Мы! Жыве Наша Краіна!
https://ibb.co/KXQQL9g
Аціхлі эмоцыі звязаных з чэмпіёнствам фк Дынама часова акупаванага Менска. Пасты і каментары да іх, у асноўным адмоўныя (гаворка пра «незалежныя СМІ»), на што, натуральна, яны маюць рацыю. Навошта нам іх каментаваць?! Аднак усюды ідзе адсылка да нашага "Дзвіжу". Канспіралагічныя тэорыі адносна нашай пазіцыі ў сучаснасці – разбіваюцца аб колькасць фанатаў ДМ якія ўдзельнічаюць у вайне з підарамі і большай колькасці нашых хлопцаў, якія па ўсім свеце аб'ядналіся ў агульнай справе - дапамозе народу Ўкраіны. Наша, пакуль толькі прапанова, дадзеным рэсурсам не спекуляваць на пустым, а пасціць фота і відэа з лініі сутыкнення - дзе нашы хлопцы здабываюць Справай - Агульную Волю!
Пяройдзем ад хлопцаў з яйкамі да ёлупаў, якія ўявілі сябе фанатамі Дынама Мінск і спрабуюць адлюстраваць з сябе андэграўнд рух Ультрас ДМН. Адна справа, калі б гэты цуд па сваёй сутнасці быў вытокам супраціву з мінімальнымі зародкамі Сваёй лініі і ідэалогіі - упэўнена скажу, мы б хутка з імі знайшлі агульную мову і змаглі не гледзячы ні на што будаваць вектар ўзаемаразумення. Аднак нажаль - чэкісты з кгб з маладым складам гупобікаў (пад усё тым жа кіраўніцтвам упартых камуністаў з імперскім адценнем) вырашылі адпрацаваць свае зоркі і стварыць бачнасць фанатаў. Бачнасць звычайнага ўкладу жыцця ў Нашым горадзе і Нашай роднай краіне. І для рэалізацыі гэтага што ні ёсць загаду – прычапілі несусветнага ідыёта (гл. фота - https://ibb.co/3dTxDN9) за ноздры і абвясцілі гэта стварэнне цэлым лідэрам!
Усяго толькі на тры гады адкруціўшы плёнку гісторыі - успамятаем разам, як наш "Дзвіж" поруч з народам веў супраціў на вуліцах нашага Менска з псеўда-уладай. Якая колькасць здзекаў і пазбаўленняў была пакараннем за жаданне быць вольным? Колькі нашых хлопцаў паклалі здароўе? І ўсе мы памятаем і памятаем Назаўсёды, тых сапраўдных хлопцаў з "Дзвіжа" – хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за Волю. Мы памятаем і мы адпомсцім! Не існуе такога тэрміна за які павінны завяць мазгі і згаснуць вашыя сэрцы!
Нават не звяртаючыся да падмурка нашай культуры і яе асновавытворных прынцыпаў, адкажыце сабе на пытанне - кім пасля ўсяго жаха у краіне трэба быць каб пачаць хадзіць на футбол па ўказцы ўсатага смецця? Кім трэба быць, каб стаць на сектар (гл фота) на якім павесілі банэра скрадзеных з усім вядомай "каморкі"? Так, менавіта скрадзеных! Пасля чарговага незаконнага ператрусу быў канфіскаваны ключ ад каморы, дзе ляжалі астатнія Нашыя сцягі, якія пасля крадзежу былі перададзены навапаказанаму андэграўнду. Смех і ўбоства якое не толькі характарызуе апошніх, але і ва ўсіх пласкасцях жыцця ідзе поруч з абсалютна любым пачынаннем вусатай зграі.
Мы ведаем, што высновы ўсё зробяць самі!
І калі ўвогеле ўсе зразумела з п'янымі бязхрыбетнымі істотамі адносна дарослага ўзросту, то Моладзь якая апынулася ў бязвыхадным жаданні адпавядаць культуры ўльтрас/хуліганаў - вы не зрабілі памылкі, мы паважаем ваша жаданне быць у сапраўдным "Дзвіжы" і даем магчымасць асэнсаваць вышэйнапісанае. У вас усё жыццё наперадзе і ваша максімальная адпаведнасць дадзенай культуры цяпер - гэта выбудоўванне СВАЙГО кола зносін, паўсяднеўныя занятакі спортам і ігнараванне псеўда-фанатаў. Адно графіці на раённай сценцы ў Бела Чырвона Белым тоне нашмат каштоўней, чым стаяць ззаду выкрадзеных сцягоў і вечна п'янага натоўпу “не сакрэтных супрацоўнікаў псеўда ўлады”.
У вас ёсць інтэлект і магчымасць прыняць адзінае вернае рашэнне! Для ўсіх астатніх дзеячаў вусатага смецця – будзе наша права на вырашэнне вашых лёсаў! Убачымся на тэрасе!
Дзякуй нашаму "Дзвіжу"! Дзякуй кожнаму нязломнаму яго прадстаўніку! Жыве Беларусь! Дынама гэта МЫ!
https://ibb.co/GnmYhCG
Шаноўныя прадстаўнікі нашага «Дзвіжу»! Віншуем вас з Новым годам! Жадаем Усім у 2024 годзе найхуткай Волі для Нашай Краіны!
Кожнаму з Вас пажадаць быць прыкладам для атачальных Беларусаў. Пасля ўчорашняга выступу нашай “кіраўніцы” дзяржавы, Ціханоўскай С.Г., стала зусім сумна і сорамна за бяззубае «начальства». Нам трэба, менавіта “Дзвіжу”, быць у гэтыя няпростыя для ўсіх часы – крыніцай сілы і здаровых распачынанняў!
Мы выдатна разумеем колькі люду засталося ўсярэдзіне «пастцы» - але гэта не значыць, а ні для каго, што вы засталіся па-за “Дзвіжам”. І ні ў якім разе не нагода для Вас уціхамірыцца з атачальнай рэальнасцю! Будзьце моцнымі – не прагінайцеся пад ціскам бязумнай вусатай сістэмы. У зусім без выходных сітуацыях, такіх як прыкладам, калі вас ставяць насупраць камеры і прымушаюць нешта казаць – помніце, ваша воля і здароўе нашмат больш значыць, чым зваротнае! Хлусіце сабакам сістэмы без сораму!!!
Трымайцеся сваіх зачыненых колаў камунікавання! Бывайце здаровы і заўсёды помніце, што Дынама гэта МЫ! Усіх з Новым Годам!
Час цячэ і прыносіць нам вельмі сумныя весткі. Да нашага агульнага найглыбокага шкадавання - нас пакінуў Дзіма "Зялёны". Яму ўсяго быў 51 год. Зялёны быў і назаўжды застанецца легендай нашага Двіжу!
Зялёны назаўжды!
Дзе быў Дзіма, там было абавязкова вельмі весела, непрадказальны яго гумар ніколі не пакідаў кожнай еўра. Любы хто з ім быў побач на гэтых выправах, прывозіў колькасць найкрутых гісторый пра Дзіму.
Дзіма Легенда! Спі спакойна Дзімон! Ты больш дакладна не прапусціш аніводнай нашай выправы!
Хто ведаў Дзіму, памяніце яго вельмі добрым словам... Зялёны, ты назаўжды застаўся з намі!
20 ліпня ў Варшаве прайшоў турнір памяці Мікіты Крыўцова (забітага рэжымам лукарасіянаў), а таксама хлопцаў загінуўшых за свабоду Беларусі і Ўкраіны. Павел “Борт” (прадстаўнік Дынама Менск), Павел “Волат” (прадстаўнік Дынама Менск), Данііл “Маджахед” (прадстаўнік Дынама Брэст). На турніры наш рух быў прадстаўлены камандай “1312”. Мы выйшлі ў плэй-офф аднак на гэтым спыніліся.
Шана ды Слава ўсім палеглым Героям Беларусі і Ўкраіны!
Дынама Назаўжды!
https://www.youtube.com/watch?v=peMDdMGLYFU

Трохі гісторыі. У гэтым невялікім фільме можна яшчэ раз пераканацца ў "искренней братской любви" з боку балацянага іга. Тут трэба проста ўсвядоміць - на дадзены момант усё па-ранейшаму - метады і характар знішчэння нашай Нацыі з боку азіятаў НЕ ЗМЯНЯЕЦЦА. Змяніўся толькі адсотак зламаных+прапагандай+Беларусаў = лукарасіян.
⚽️ Учора Дынама саступіла Андэрлехту на выправе ў Брусэлі і таксама па выніку двух гульняў. Але негледзячы на гэта, менчукі ўсё роўна працягнуць свой шлях у групавым этапе Лігі Канферэнцый

🤍💙 На гэтай гульні прысутнічалі сапраўдныя прадстаўнікі Дынамаўскага руху. Хлопцам не далі павесіць жалобныя банеры ў гонар нашых братоў, якія аддалі шмат гадоў падтрымцы клубу, як на трыбуне так і за яе межамі. Яны загінулі ва Ўкраіне за волю і праўду нашага часу. Але ўсё ж нейкі час банеры змаглі правісець на суседняй трыбуне Андэрлехта

❗️ Мы нагадваем, што БАЙКОТ ніхто не адмяняў. І ніякай актыўнай падтрымкі ўнутры нашай Бацькаўшчыны быць ня можа

👊 Мы вернемся на трыбуну. А пакуль трэніруйцеся, сачыце за вынікамі каманды і не давайце сябе падмануць. Рэжым не будзе кіраваць нашым сектарам

⚪️🔴⚪️ Жыве Беларусь