Zrobleny ū Miensku
311 subscribers
50 photos
12 videos
21 links
Афіцыйны канал актыўных фанатаў Дынама Менск|Калі вы лічыце, што якая-небудзь навіна тычыцца Нас - апублікуйце яе, мы разгледзім - @newsmim_bot
Download Telegram
Шаноўныя прадстаўнікі нашага «Дзвіжу»! Віншуем вас з Новым годам! Жадаем Усім у 2024 годзе найхуткай Волі для Нашай Краіны!
Кожнаму з Вас пажадаць быць прыкладам для атачальных Беларусаў. Пасля ўчорашняга выступу нашай “кіраўніцы” дзяржавы, Ціханоўскай С.Г., стала зусім сумна і сорамна за бяззубае «начальства». Нам трэба, менавіта “Дзвіжу”, быць у гэтыя няпростыя для ўсіх часы – крыніцай сілы і здаровых распачынанняў!
Мы выдатна разумеем колькі люду засталося ўсярэдзіне «пастцы» - але гэта не значыць, а ні для каго, што вы засталіся па-за “Дзвіжам”. І ні ў якім разе не нагода для Вас уціхамірыцца з атачальнай рэальнасцю! Будзьце моцнымі – не прагінайцеся пад ціскам бязумнай вусатай сістэмы. У зусім без выходных сітуацыях, такіх як прыкладам, калі вас ставяць насупраць камеры і прымушаюць нешта казаць – помніце, ваша воля і здароўе нашмат больш значыць, чым зваротнае! Хлусіце сабакам сістэмы без сораму!!!
Трымайцеся сваіх зачыненых колаў камунікавання! Бывайце здаровы і заўсёды помніце, што Дынама гэта МЫ! Усіх з Новым Годам!
Час цячэ і прыносіць нам вельмі сумныя весткі. Да нашага агульнага найглыбокага шкадавання - нас пакінуў Дзіма "Зялёны". Яму ўсяго быў 51 год. Зялёны быў і назаўжды застанецца легендай нашага Двіжу!
Зялёны назаўжды!
Дзе быў Дзіма, там было абавязкова вельмі весела, непрадказальны яго гумар ніколі не пакідаў кожнай еўра. Любы хто з ім быў побач на гэтых выправах, прывозіў колькасць найкрутых гісторый пра Дзіму.
Дзіма Легенда! Спі спакойна Дзімон! Ты больш дакладна не прапусціш аніводнай нашай выправы!
Хто ведаў Дзіму, памяніце яго вельмі добрым словам... Зялёны, ты назаўжды застаўся з намі!
20 ліпня ў Варшаве прайшоў турнір памяці Мікіты Крыўцова (забітага рэжымам лукарасіянаў), а таксама хлопцаў загінуўшых за свабоду Беларусі і Ўкраіны. Павел “Борт” (прадстаўнік Дынама Менск), Павел “Волат” (прадстаўнік Дынама Менск), Данііл “Маджахед” (прадстаўнік Дынама Брэст). На турніры наш рух быў прадстаўлены камандай “1312”. Мы выйшлі ў плэй-офф аднак на гэтым спыніліся.
Шана ды Слава ўсім палеглым Героям Беларусі і Ўкраіны!
Дынама Назаўжды!
https://www.youtube.com/watch?v=peMDdMGLYFU

Трохі гісторыі. У гэтым невялікім фільме можна яшчэ раз пераканацца ў "искренней братской любви" з боку балацянага іга. Тут трэба проста ўсвядоміць - на дадзены момант усё па-ранейшаму - метады і характар знішчэння нашай Нацыі з боку азіятаў НЕ ЗМЯНЯЕЦЦА. Змяніўся толькі адсотак зламаных+прапагандай+Беларусаў = лукарасіян.
⚽️ Учора Дынама саступіла Андэрлехту на выправе ў Брусэлі і таксама па выніку двух гульняў. Але негледзячы на гэта, менчукі ўсё роўна працягнуць свой шлях у групавым этапе Лігі Канферэнцый

🤍💙 На гэтай гульні прысутнічалі сапраўдныя прадстаўнікі Дынамаўскага руху. Хлопцам не далі павесіць жалобныя банеры ў гонар нашых братоў, якія аддалі шмат гадоў падтрымцы клубу, як на трыбуне так і за яе межамі. Яны загінулі ва Ўкраіне за волю і праўду нашага часу. Але ўсё ж нейкі час банеры змаглі правісець на суседняй трыбуне Андэрлехта

❗️ Мы нагадваем, што БАЙКОТ ніхто не адмяняў. І ніякай актыўнай падтрымкі ўнутры нашай Бацькаўшчыны быць ня можа

👊 Мы вернемся на трыбуну. А пакуль трэніруйцеся, сачыце за вынікамі каманды і не давайце сябе падмануць. Рэжым не будзе кіраваць нашым сектарам

⚪️🔴⚪️ Жыве Беларусь
Хлопцы! Калі вы пішыце ў бот і ў вас скрыты профіль - паказвайце адрас зваротнай сувязі - лінк на ваш ТГ акк! Дзякуем!
Forwarded from БЕССМЕРТНЫЙ (Бессмертный)
З Датай, Гонар Руху!
З Датай, Гонар Краіны!
З Датай, Сям’я!
Вялікі Шлях Перамог, Гонару і Годнасці Стаіць за гэтай Эмблемай!
І Пакуль Мы Ёсць, гэты Шлях будзе Працягвацца ды Павялічвацца!
⚪️🔴⚪️🫡⚪️🔵