Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.84K subscribers
2.31K photos
308 videos
2 files
2.67K links
Download Telegram
🤾🏻‍♂️Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе "Веспрэма" стаў чэмпіёнам Венгрыі.

У фінальнай серыі яго каманда перайграла "Пік" з лікам 31:27. Менавіта беларус зраўняў лік (17:17). Таксама ў выніку ён стаў найлепшым бамбардзірам матча з 9 галамі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Вольга Саладуха абрана на пасаду першай віцэ-прэзідэнткі Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны!

Вольга — украінская чэмпіёнка свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы і народная дэпутатка Вярхоўнай рады Украіны. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці з гонарам супрацоўнічае з Вольгай у розных ініцыятывах і праектах, каб разам дапамагаць украінскім і вольным беларускім атлетам.

Учора, 9 чэрвеня, у Івана-Франкоўску на пасаду віцэ-прэзідэнткі ФЛАУ была абрана Вольга Саладуха. Таксама ёй даручылі выконваць абявязкі кіраўніка ФЛАУ да наступнай справаздачна-выбарчай канферэнцыі, дзе будзе абраны прэзідэнт арганізацыі. Вось як Вольга каментуе сваё дасягненне:

🗣Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Я буду вартая гэтага выбару. Мой вопыт спартоўкі і народнай дэпутаткі дапаможа мне працаваць максімальна якасна і вынікова.

Ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці мы віншуем Вольгу з перамогай і зычым ёй выдатнай працы, вялізных вынікаў і новых дасягненняў!❤️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕯На вайне загінуў заслужаны трэнер Украіны Ігар Асьмак.

Пра гэта паведаміла Федэрацыя лёгкай атлетыкі Украіны:

🗣Ён абараняў нашу краіну з траўня, быў на Усходзе, на перадавой. Ігару Мікалаевічу было 57 гадоў, ён меў званне майстра спорту міжнароднага класа. Ігар Асьмак сябраваў з шматлікімі спартоўцамі і трэнерамі. Спачывай з мірам, герой.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам загінулага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Міжнародны саюз канькабежцаў пакінуў у сіле адхіленне ад спаборніцтваў спартоўцаў з Беларусі і рф.

Таксама яны заявілі пра сваю падтрымку Федэрацыі канькабежцаў Украіны з пачатку паўнамаштабнай вайны.

У арганізацыі адзначаюць, што па-ранейшаму салідарныя з усімі, каго закранула вайна ва Украіне, і рашучым чынам асуджаюць расейскае ўварванне ў гэтую краіну.

Крыніца: ISU

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
✊🏻"Беларусы могуць усё, што яны захочуць"

Вольны спартовец і трэнер па каратэ Віталь Рак распавёў "Белсату" пра свой клуб "Волат", падтрымку з боку BSSF і перспектывы вольнай Беларусі ў спорце:

🗣Пад чырвона-зялёным сцягам мы, зразумела, не хочам выступаць. Да таго ж Беларусь, як і расея, маюць дыскваліфікацыю на міжнароднай арэне. Мой клуб пакуль на стадыі рэгістрацыі. Таму выступаем за Беларускі фонд спартовай салідарнасці, а ён зарэгістраваны ў Эстоніі і мае дамову з федэрацыямі гэтай краіны. Хочацца зрабіць "Волат" такім жа моцным рухам, якім ён быў у Беларусі. І нават мацнейшым.

🗣У кожнай школы свой кодэкс. "Волат" таксама мае свае правілы. Але гэта не нейкі пісаны "кодэкс волатаўца" – гэта звод негалосных правілаў. Першае – нацыянальны грунт: мы беларускі клуб, і ўсведамляем сябе адзінкамі сваёй нацыі. Калі ты выходзіш на татамі, нават калі пад эстонскім сцягам, ты рэпрэзентуеш Беларусь і свой народ. І павінен гэта рабіць годна. Другая рэч – татальны здаровы лад жыцця. Пад забаронаю любыя стымулятары, тытунь, алкаголь і г. д. Далей – стаўленне да працы і ўвогуле да спорту. Калі штосьці робім, павінны рабіць гэта з павагаю да сваёй справы. Не на паўнагі. Калі трэнаванне – адпрацоўваем на 150 %.

🗣Ну, спорт – гэта палітыка. Спорту па-за палітыкай насамрэч няма. Гэта лукашысты кажуць, калі іх прышчучаць недзе, што спорт – па-за палітыкай. Беларусь мае перспектывы, калі яна стане вольнай і пройдуць працэсы дэмакратызацыі ва ўсіх галінах, у тым ліку ў спорце. Таму што беларус – ён нічым не горшы за італьянца, француза ці там японца. Беларусы могуць усё, што яны захочуць. Могуць быць алімпійскімі чэмпіёнамі ў любых відах спорту.

Крыніца: "Белсат"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Футбольнага заўзятара з Гродна асудзілі за тое, што ён не ўстаў пры пры выкананні гімна.

29 красавіка на матчы ў межах 6-га тура чэмпіяната Беларусі, у якім сустракаліся "Неман" і мінскае "Дынама", заўзятар не ўстаў падчас выканання гімну.

Акрамя гэтага, у яго тэлефоне знайшлі падпіскі ў Instagram на быццам "экстрэмісцкія" старонкі.

2 траўня рэжымны суд вынес пакаранне штрафам у памеры 1 480 рублёў.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🕯На вайне супраць расейскіх акупантаў загінуў футбаліст Вячаслаў Савіцкі.

Пра гэта паведаміў афіцыйны Інстаграм-акаўнт ФК "Кудроўка", за які гуляў хлопец. Вячаславу было ўсяго 25 гадоў.

Трагедыя сталася 8 чэрвеня на Луганшчыне. Вячаслаў абараняў родную краіну з 19 чэрвеня 2022 года ў складзе аэрамабільнага батальёну.

🗣Вячаслаў быў лідарам у спорце, адным з лепшых абаронцаў футбольнага чэмпіянату апошніх гадоў, нязменным абаронцам ФК «Кудраўка». У жыцці ён надзейны, сціплы, спакойны, сапраўдны патрыёт Украіны. Ён быў прыкладам для маладых футбалістаў, як трэба любіць гульню. Ён таксама быў прыкладам у служэнні свайму народу і нашай краіне.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным загінулага.

Героі не паміраюць!🇺🇦

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Дзіцячага трэнера па футболе Алега Швайко перавялі ў бабруйскую калонію.

Нагадаем, што 13 сакавіка рэжымная структура пазбавіла волі Алега на 2 гады. Ён быў адміністратарам жаночай каманды ФК "Мінск". У 2020 годзе сумленны трэнер падтрымаў свой народ у барацьбе супраць рэжыма. У канцы 2021-га Алег пакінуў структуру "Мінска" і пачаў трэніраваць дзяцей у футбольных школах.

Ён быў затрыманы 4 лістапада 2022 года, незаконна пазбаўлен волі на 10 сутак, але з-за кратаў яго не выпусцілі.

📩 Падтрымаць беларускага спартоўца можна лістом альбо тэлеграмай па новым адрасе:

ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1
Алег Аляксандравіч Швайко
(на канвертах трэба пісаць "каранцін")

Крыніца: "Вясна"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
⚡️Зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў адборы да ЧС з-за допуску зборнай Беларусі.

Асацыяцыя пляжнага футболу Украіны зрабіла афіцыйную заяву ў сувязі з допускам Беларусі да ўдзелу ў адборы да чэмпіянату свету:

🗣Перад працэдурай лёсавання Міжнародная федэрацыя пляжнага футбола (нягледзячы на афіцыйныя лісты з гэтай нагоды ад АПФУ і УАФ) вярнула ў спіс каманд-удзельніц Беларусь, якая патрапіла ў групу D. Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны і Украінская асацыяцыя футбола ў чарговы раз адправілі афіцыйныя лісты ў FIFA і BSWW, у якіх падкрэсліваецца, што зараз ёсць загад Міністэрства моладзі і спорту Украіны, у якім забараняецца нашым нацыянальным зборным прымаць удзел у спаборніцтвах, калі да іх дапушчаныя каманды з расеі ці Беларусі.

🗣Таму зборная Украіны па пляжным футболе адмаўляецца прымаць удзел у еўрапейскім адборы ў ЧС-2023 у Баку. Цяпер ёсць некалькі дружалюбных краін, якія падтрымліваюць імкненне Украіны па адхіленні Беларусі ад гэтага турніру.

Крыніца: Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥"Кельцэ" беларускага гандбаліста Арцёма Каралька перамог ПСЖ з лікам 25:24 і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў🔥

Беларус прынёс клубу 5 мячоў і паставіў блокшот на апошніх секундах матчу, нягледзячы на тое, што яго ўдзел быў пад пытаннем праз траўму. Вось як ён каментуе выхад клубу ў фінал Лігі чэмпіёнаў:

🗣Калі ты гуляеш у паўфінале Лігі чэмпіёнаў, на арэне з дваццаццю тысячамі балельшчыкаў, калі ты ведаеш, колькі заўзятараў прыехала з намі з Кельцэ, і ты бачыш, колькі людзей у жоўтых футболках, болю няма, ты не адчуваеш яго.

🗣Вы проста змагаецеся і робіце ўсё магчымае, каб перамагчы. У кожным "фінале чатырох" бываюць сюрпрызы, таму перад матчам з "Магдэбургам" трэба захоўваць спакой.

Арцём Каралёк яшчэ ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ, а ў 2022 — выказваўся супраць вайны ў падтрымку Украіны. Віншуем сумленнага спартоўца і яго клуб з перамогай і зычым поспехаў у фінале!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤺Аляксандр Нікалайчук заваяваў два медалі на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні!

Вольны спартовец і былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук прыняў удзел у Кубке SWPS (Stowarzyszenie Polskich Weteranów Szermierki).

Аляксандр вырашыў выступіць ва ўсіх відах зброі ў катэгорыі 60+ і здабыў два медалі — золата ў фехтаванні на шаблях і срэбра з рапірай🔥

Таксама Аляксандр заняў сёмае месца ў фехтаванні са шпагай.

Віншуем вольнага спартоўца з выдатнымі вынікамі!✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🤾🏻‍♂️Каманда беларускага гандбаліста Арцёма Каралька "Кельцэ" саступіла ў фінале Лігі чёмпіёнаў "Магдэбургу".

Яшчэ ўчора "Кельцэ" выйшлі ў фінал Лігі чэмпіёнаў пасля перамогі над ПСЖ. Тады сумленны беларускі спартовец Арцём Каралёк, нягледзячы на траўму, прынёс камандзе 5 мячоў.

Сёння каманда Арцёма саступіла ў фінале "Магдэбургу" з лікам 30:29. У гэтым матчы Арцём закінуў 3 мячы.

✊🏻Нагадаем, што летась у "Фінале чатырох" Каралька прызналі самым карысным гульцом, сумленны беларус выступіў супраць гвалту і хлусні ў 2020 годзе, а таксама супраць вайны ва Украіне ў 2022.

Давайце разам падтрымаем спартоўца ў каментарах👇🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🕯На вайне з расейскімі захопнікамі загінуў чэмпіён Украіны па кікбоксінгу Максім Бордусь.

Пра гэта паведаміў сайт Спартыўнага камітэту Украіны "Анёлы спорту", на якім пішуць пра загінуўшых падчас вайны спартоўцаў.

Максім быў чэмпіёнам Украіны па кікбоксінгу WAKO, а таксама пераможцай і прызёрам дзясяткаў турніраў.

11 чэрвеня, абараняючы Радзіму ад акупантаў, Максім аддаў сваё жыццё на Запарожскім напрамку.

🗣 Пасля двухмесячнай падрыхтоўкі ён разам са сваім падраздзяленнем накіраваўся на Запарожскі напрамак з задачай наступальных дзеянняў. Але... на жаль, гэта быў апошні напрамак у яго жыцці. Пры выкананні баявога задання Максім загінуў ад варожага снарада.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім загінулага.

🇺🇦Героі не паміраюць!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Камітэт па этыцы МАК праверыць Ісінбаеву, Тарпішчава і іншых на датычнасць да падтрымкі вайны ва Украіне.

Прэс-сакратар Міжнароднага алімпійскага камітэта Марк Адамс паведаміў аб праверцы расейскіх членаў МАК Алены Ісінбаевай і Шаміля Тарпішчава на датычнасць да ўзброеных сіл рф.

Гэта адбылося пасля пытання журналіста Tribuna.com Канстанціна Варварыка адносна членаў МАК з рф.

🗣Каб пазбегнуць прымянення розных падыходаў да спартсменаў і афіцыйных асоб з Расіі і членаў МАК з гэтай краіны, камісія па этыцы МАК паведаміла, што дзве ўмовы з рэкамендацый МАК могуць прымяняцца да членаў арганізацыі.

🗣Першы — актыўная падтрымка вайны, другі — кантрактныя абавязкі з вайсковымі структурамі ці службамі дзяржаховы. Сітуацыя з адпаведнымі членамі МАК будзе разглядацца толькі з моманту ўварвання 24 лютага 2022 года.

🗣Не ўлічваецца становішча спартсменаў перад пачаткам вайны. Гэта кіруючыя прынцыпы, якія будуць прымяняцца да цяперашніх і ганаровых членаў МАК. У цяперашні час праводзіцца ўся неабходная работа, якую ацэніць камісія па этыцы.

Крыніца: IOC Media

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️МАК выключыў з алімпійскага руху Міжнародную баксёрскую асацыяцыю, якой кіруе расеец Умар Крамлёў.

Гэтае рашэнне было прынята на паседжанні выканаўчага камітэта Міжнароднага алімпійскага камітэта. Па заяве Выканаўчай рады МАК, баксёрская асацыяцыя (IBA) не выканала пастаўленых перад ім умоў.

Супраць рашэння прагаласаваў толькі 1 член МАК, 69 выказаліся ў падтрымку.

Нагадаем, што яшчэ ў 2022 годзе IBA дапусціла да спаборніцтваў беларускіх і расейскіх баксёраў з дазволам на выкарыстанне дзяржсімволікi.

Крыніца: IOC Media
✊🏻Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе з Міжнародным алімпійскім днём!

Гэты дзень нагадвае нам пра сапраўдныя алімпійскія каштоўнасці — справядлівасць, павагу, сумленнасць і мір.

🇺🇦 У гэты дзень мы яшчэ раз хочам выказаць сваю падтрымку Украіне. Украінскія атлеты працягваюць увасабляць ідэалы алімпізму, ваюючы не толькі на арэне, але і абараняючы сваю краіну ад захопнікаў. Іх упартасць і адданасць натхняюць нас усіх і мы верым у сілу і здольнасць украінскага народу пераадолець усе перашкоды.

Мы не можам не ўзгадаць пра беларускіх вольных спартоўцаў, якія знайшлі ў сабе сілы выйсці супраць дыктатуры і падтрымаць свой народ, нягледзячы на ўсе цяжкасці і жахі. Мы захапляемся іх мужнасцю і працягваем падтрымліваць іх у барацьбе за свабоду і справядлівасць.

Давайце памятаць пра тое, што спорт — гэта не толькі пра фізічную моц, але і пра моц духу, пра свабоду і салідарнасць. І калі кожны будзе імкнуцца да сапраўдных алімпійскіх прынцыпаў, мы разам зможам змяніць сусветны спорт у лепшы бок!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Быць Алімпійцам для мяне — гэта штосьці большае, чым быць проста спартоўцам"

Вольная спартоўка Кацярына Сныціна з нагоды Міжнароднага алімпійскага дня звярнулася да спартоўцаў, якія прамаўчалі ў 2020-м і падтрымалі дыктатуру:

🗣Еўрабаскеты, Чэмпіянаты свету, кваліфікацыі змешваюцца ў адно, а эмоцыі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях заўсёды стаяць асобна, дзесьці вышэй за ўсё астатняе.

🗣Ты адзін з самых лепшых атлетаў у свеце, стаіш на адкрыцці Алімпіяды ўнутры 80.000 арэны, выступаеш, ведаючы, што краіна прачнулася па сярэдзіне ночы, каб глядзець гульні нацыянальнай каманды з Пекіна і Рыа, выкладваешся на 110% — незабыўныя эмоцыі, якія даюць энергію для далейшай кар'еры.

🗣Алімпіяда ў Парыжы не за гарамі, кваліфікацыі ў баскетболе ўжо пачаліся, гэтымі днямі праходзіць Чэмпіянат Еўропы, дзе каманды з другога па шостае месца маюць правы адбірацца на АГ.

🗣Чытаць выказванні чыноўнікаў аб тым, што з нядопускам расейскіх і беларускіх спартоўцаў у выніку губляе толькі міжнародны спартыўны свет, смешна. Людзі, якія вінавацяць усіх вакол у сваіх праблемах акрамя сябе, — слабыя людзі.

🗣Спартоўцы, якія абралі маўчаць альбо падтрымліваць дыктатара, не забывайце, адкуль РЭАЛЬНА ўсе вашыя цяперашнія праблемы. Гэта не выдуманы вораг з-за мяжы. Людзі, якія загубілі вашыя надзеі на Алімпіяду, знаходзяцца ўнутры краіны, побач з вамі, дзякуючы вам.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання адхіліла беларусаў і расейцаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай.

Такое рашэнне было прынята на кангрэсе арганізацыі ў польскім Кракаве, які прымае Еўрапейскія гульні. З 43 федэрацый-членаў за дыскваліфікацыю спартоўцаў з Беларусі і рф прагаласавалі 23 члена, 10 выказаліся супраць.

Такім чынам, прадстаўнікі рф і Беларусі не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах U-23 і сярод кадэтаў. Аднак яны могуць удзельнічаць у кантынентальных спаборніцтвах для дарослых, паколькі яны праходзяць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі фехтавання.

Крыніца: Inside The Games

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
"Тым, хто крытыкуе беларусаў, трэба пагугліць, каб зразумець, што адбываецца ў Беларусі"

Украінская хакеістка на траве Яўгенія Керноз, якая гуляла шесць гадоў у Беларусі і была капітанам каманды "Мінск", выказала сваё меркаванне наконт прастэстаў у Беларусі:

🗣Я думала, што ў Беларусі прыслухаюцца да народа, а як інакш? Ва Украіне меркаванне людзей важнае, да яго прыслухоўваюцца. І я не разумею, як можна па-іншаму. Прэзідэнт — гэта ж чалавек, якога калісьці выбіралі людзі, і ён павінен лічыцца з меркаваннем народа. Таму мы былі ўпэўненыя, што ў беларусаў усё атрымаецца. Але тое, чым у выніку ўсё абярнулася, гэтым кровапраліццем, усё гэта вельмі страшна. І мы не чакалі, што лукашэнка будзе абыходзіцца з народам настолькі жорстка. Але сваю ўладу ён гатовы ўтрымліваць любой цаной.

🗣Мне падаецца, украінцам атрымалася змяніць уладу, таму што мы вельмі нецярплівыя да несправядлівасці. І калі да нас прымяніць сілу, то ў адказ народ Украіны таксама адкажа сілай. Яшчэ можна сказаць, што ў лукашэнкі больш моцная падтрымка з боку расеі, чым было ў свой час у Віктара Януковіча. Януковіч убачыў, што не зможа пайсці супраць народа, што расея яго не падтрымлівае так, як ён хоча, таму проста зліняў і недзе жыве зараз. А лукашэнка замацаваўся максімальна на сваёй пасадзе, бо адчувае за сваёй спіной расею. Думаю, праз гэта беларусы і не змаглі перамагчы. Хаця, паўтаруся, я бачу, які гэта выдатны народ, як ён умее аб'ядноўвацца і ісці да сваёй мэты. Спадзяюся, у беларусаў усё атрымаецца.

Інтэрв'ю Яўгеніі цалкам можна прачытаць на "Трыбуне" па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Вольны спартовец Сцяпан Шпак заваяваў срэбра на чэмпіянаце Украіны па водным лыжам!🔥

Чэмпіянат праходзіў 23-25 чэрвеня, Сцяпан узяў удзел у спаборніцтвах пад белым сцягам міжнароднай федэрацыі:

🗣У сувязі з ваенным становішчам і забаронай аб выхадзе на ваду, удзельнікаў было н вельмі шмат. Але вельмі годныя вынікі паказалі ўкраінскія спартоўцы. Што тычыцца мяне, гэта быў мой першы старт за 2 гады. Але нягледзячы на гэта, я паказаў вынікі вышэй сярэдняга, заняў другое месца, чым вельмі задаволены.

🗣Маёй мэтай было паказаць вынікі вышэй за спаборніцтвы паміж РБ і рф, і ў мяне гэта атрымалася. На гэтым "кубке садружнасці" я б заняў першыя месцы ва ўсіх відах.

🗣Я вельмі рады, што атрымалася правесці чэмпіянат Украіны ўпершыню за два гады. З моманту, калі пачалася вайна, гэта былі першыя спаборніцтвы, якія правялі ў нас у Дняпры. Выступаў я пад белым сцягам, бо для выступаў трэба змяніць федэрацыю. Зараз у мяне бан на два гады ад міжнароднай федэрацыі, але я магу выступаць пад белым сцягам на не-тытульных спаборніцтвах.

Віншуем сумленнага спартоўца з цудоўным вынікам і зычым новых перамог наперадзе!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM