Сяргей Падалінскі — беларускі спартовец, падпісант Адкрытага ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.
Нагадаем, што амаль год таму Сяргей стаў трэнерам французскага клубу Toulon Elite Futsal.
Віншуем Сяргея Падалінскага з выдатным дасягненнем каманды і зычым перамогі ў плэй-оф і чэмпіянаце!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❓З якімі пытаннямі можна звяртацца ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці❓
БФСС працягвае выступаць у якасці надзейнай апоры і падтрымкі для атлетаў, якія пацярпелі з-за рэпрэсій у Беларусі і маюць складанасці ў пытаннях сваіх грамадзянскіх правоў, бяспекі ці працягу спартыўнай кар’еры. За амаль 4 гады працы БФСС здзейсніў прамую дапамогу больш чым 200 прадстаўнікам спартыўнай галіны Беларусі.
Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, БФСС можа дапамагчы вам наступным чынам:
1. Прадстаўленне міжнароднай абароны
БФСС мае больш за 20 станоўчых кейсаў па прадастаўленню міжнароднай абароны спартоўцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы гатовы аказваць юрыдычную дапамогу, каб спартовец мог атрымаць статус бежанца альбо часовага прытулку. На сённяшні дзень юрыдычная служба БФСС мае 100% вынік у справах прадстаўлення міжнароднай абароны ў розных краінах.
2. Абарона правоў спартоўцаў
БФСС будзе адстойваць правы спартоўцаў у выпадку дыскрымінацыі і прадстаўляць іх інтарэсы ў розных інстанцыях, у тым ліку ў міжнародных федэрацыях, спартыўных арбітражных судах і дзяржаўных органах, а таксама дапаможа аднавіць права ўдзелу ў спаборніцтвах і вярнуцца ў міжнародны спорт.
3. Фінансавая дапамога
БССФ можа арганізаваць мэтавыя зборы сродкаў для дапамогі вам у вырашэнні сур'ёзных праблем, у тым ліку аперацый і аднаўленняў пасля траўмаў. Фінансавая дапамога можа таксама тычыцца арганізацыі некамерцыйных спартыўных праектаў беларусаў у замежжы.
4. Інфармацыйная падтрымка
БФСС можа даць вам кантакты міжнародных арганізацый, спартовых федэрацый, журналістаў, якія могуць вам дапамагчы. Таксама мы можам аказаць вам дапамогу ў афармленні віз і іншых дакументаў, неабходных для выезду за мяжу для працягу спартыўнай дзейнасці.
❗️Калі вы прадстаўнік спорту, апынуліся ў складанай сітуацыі і вам неабходна дапамога, вы можаце звярнуцца да прадстаўнікоў Фонду праз тэлеграм-бот: @bssfbot
Калі ласка, апісвайце вашу праблему цалкам і падрабязна, каб нашыя супрацоўнікі маглі хутка ўключыцца ў працэс.

⚾ Запрашаем далучыцца да Дня Усходняй Еўропы ў Нью-Йорке 9 чэрвеня!
У межах мерапрыемства пройдзе бейсбольная гульня ад Mrs Globe Europe і Mrs Irpin, а таксама будзе разгорнуты самы вялікі ў свеце ўкраінскі сцяг!
Вось што яшчэ абяцаюць арганізатары:
🔺 Перадматчавае шоу: Група Sounds Good
🔺 Гімн Украіны ў выкананні Вікторыі Веннікавай, заслужаныя артысты
🔺 Гімн ЗША ў выкананні Эліны Грэйпель
🔺 Конкурс па паяданні пярогаў
🔺 Гульня ў шахматы
🔺 Украінская кухня ад NYC's Institution Veselka
🔺 Мастацкая выстава
🔺 Ушанаванне супрацоўнікаў службы выратавання
🔺 Першыя 500 дзяцей атрымаюць бясплатнае марозіва
🔺 Першыя 1000 заўзятараў атрымаюць бясплатную футболку "Amazin' Starts Here"
📆 9 чэрвеня
⏳ 2 PM па месным часе
📍 1904 Surf Ave, Brooklyn, NY 11224-2410
🎟 Квіткі можна набыць па спасылцы: https://www.milb.com/brooklyn/tickets/ukraine
У рамках святкавання бейсбольная каманда "Brooklyn Cyclones" надзенуць спецыяльна распрацаваную форму, упрыгожаную малюнкамі, створанымі ўкраінскімі дзецьмі. На малюнках будзе намалявана нацыянальная птушка Украіны — белы бусел.
Даведацца падрабязней пра мерапрыемства можна тут ⬅️
У межах мерапрыемства пройдзе бейсбольная гульня ад Mrs Globe Europe і Mrs Irpin, а таксама будзе разгорнуты самы вялікі ў свеце ўкраінскі сцяг!
Вось што яшчэ абяцаюць арганізатары:
🔺 Перадматчавае шоу: Група Sounds Good
🔺 Гімн Украіны ў выкананні Вікторыі Веннікавай, заслужаныя артысты
🔺 Гімн ЗША ў выкананні Эліны Грэйпель
🔺 Конкурс па паяданні пярогаў
🔺 Гульня ў шахматы
🔺 Украінская кухня ад NYC's Institution Veselka
🔺 Мастацкая выстава
🔺 Ушанаванне супрацоўнікаў службы выратавання
🔺 Першыя 500 дзяцей атрымаюць бясплатнае марозіва
🔺 Першыя 1000 заўзятараў атрымаюць бясплатную футболку "Amazin' Starts Here"
У рамках святкавання бейсбольная каманда "Brooklyn Cyclones" надзенуць спецыяльна распрацаваную форму, упрыгожаную малюнкамі, створанымі ўкраінскімі дзецьмі. На малюнках будзе намалявана нацыянальная птушка Украіны — белы бусел.
Даведацца падрабязней пра мерапрыемства можна тут ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
МАК у адказ на паўнамаштабную вайну ва Украіне распрацаваў прынцыпы нейтральнасці для беларускіх і расейскіх спартоўцаў. Дакладныя рашэнні былі апублікаваныя не так даўно.
Такім чынам, на Алімпіяду ў Парыжы могуць адабрацца толькі 28 спартоўцаў з Беларусі і 55 — з РФ.
Вось што з сябе ўяўляюць асноўныя крытэрыі нейтральнасці для спартоўцаў:
1) Атлеты з беларускім і расейскім пашпартам могуць прымаць удзел у гульнях толькі індывідуальна і ніякім чынам не прадстаўляць сваю краіну альбо дзяржаўную арганізацію
2) Яны публічна не падтрымлівалі вайну ва Украіне, а таксама не знаходзяцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі
3) Каманды спартоўцаў з краін-агрэсарак не могуць браць удзел у Алімпіядзе
4) Ніякіх дадатковых кваліфікацыйных спаборніцтваў не будзе даступна для нейтральных атлетаў. Калі яны не змаглі атрымаць кваліфікацыю праз міжнародныя федэрацыі, яны не змогуць браць удзел у гульнях
5) У якасці дапаможнага персанала для нейтральных атлетаў могуць разглядацца толькі асобы, якія выконваюць медыцынскія альбо тэхнічныя ролі
6) Нейтральныя атлеты не маюць права дэманстраваць сцяг, герб і іншыя сімвалы дзяржавы падчас Алімпіяды, забароненыя сімвалы падтрымкі вайны ва Украіне, а таксама заявы, якія не сумяшчальныя з іх нейтральным статусам
7) Створана Індывідуальная група для агляду нейтральных спартоўцаў (AINERP), якая складзена з трох чальцоў МАК
8) Нагароды такіх атлетаў не будуць уключаны ў выніковую табліцу медалёў Алімпіяды-2024
Рашэнне пра ўдзел нейтральных спартоўцаў у цэрэмоніі адкрыцця і закрыцця будзе прынята МАК пазней.
❕ Нагадаем, што БФСС стварыў сумесны праект з Global Athlets, Athletes for Ukraine и Open Society Foundation з мэтай верыфікацыі спартоўцаў на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Нішто не перашкаджае выкарыстоўваць тэму ўдзелу беларусаў у Алімпіядзе для палітычнага папулізму»
Учора Павел Латушка распавёў у адным з інтэрв’ю, як спрабавалі вызваліць палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін пракаментаваў гэтую сумненную заяву:
🗣 Так як усе ў нас вельмі чуллівыя, без вострай крытыкі проста пакіну некалькі тэзісаў:
1. Беларусы і так дапушчаны да Алімпіяды ў нейтральным статусе і з пэўнымі крытэрыямі.
2. Такі абмен апрыоры не мог адбыцца. Гэта пытанні з цалкам розных вымярэнняў і іх немагчыма ставіць у адзін радок. Проста кажучы, гэта фізіка і лірыка.
3. Нават калі б і можна было тэарэтычна прадставіць, што МАК пагадзіўся пашырыць крытэрыі допускаў для беларусаў (камандныя віды, гімн і дзяржсімволіка) узамен на выпуск палітвязняў, то гэта бы каштавала для МАК велічэзнымі іміджавымі стратамі, бо гэты факт стаў бы публічным. У чыстым выглядзе гэта быў бы ўдзел у гандлі людзьмі і стварыў бы сур'ёзны прэцэдэнт. Бо такім чынам можна было б гандлявацца і з іншымі дыктатурамі. Плюс відавочны скандал з прадстаўнікамі Украіны. Натуральна, што МАК на такія крокі ніколі б не пайшоў.
4. У прынцыпе, такія пытанні без узгодненай пазіцыі з украінскім бокам вырашаць нерэальна.
5. Калі размова ішла пра допуск лёгкаатлетаў, то тут пытанне палягае ў рашэнні World Athletics. Ніякія "сталіцы" тут нічога не вырашаюць. Каб праціснуць такое рашэнне, трэба было б зрабіць пяцёрное дыпламатычные сальта. Аднымі лістамі і зваротамі тут нічога не зробіш. Для такой дыпламатычнай працы ў дэмісл проста няма рэсурсаў.
6. Многія рэчы НАК Беларусі ў стане зрабіць самастойна, бо мае прамы кантакт з цэнтрам рэальнай улады. Таму патэнцыял дэмсіл як нейкага пасярэдніка ў пытанні абмену "допуска на выпуск" вельмі мінімальны. Яго можна было б павялічыць, толькі для гэтага патрэбны зусім іншыя рэсурсы.
Але нішто не перашкаджае выкарыстоўваць гэтую тэму для палітычнага папулізму.
Што вы думаеце на гэты конт? Падзяліцеся меркаваннем у каментарах👇

Прыклады прамой дапамогі спартоўцам ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.
Каб нашыя чытачы больш дакладна разумелі, над якімі пытаннямі працуе БФСС, мы вырашылі прадставіць некалькі канкрэтных прыкладаў з нашай працы за апошнія 4 гады.
▪️ Фінансавая дапамога спартоўцам
За 4 гады працы мэтавая фінансавая дапамога спартоўцам перавысіла 500 000 еўра.
Такая падтрымка дапамагла спартоўцам адаптавацца да новых умоў у эміграцыі і не адчуць праблем, з якімі сутыкаюцца звычайныя людзі. Усяго Фонд здзейсніў фінансавую падтрымку больш за 100 прадстаўнікоў спорту.
▪️ Юрыдычная падтрымка спартоўцаў
Фонд выканаў больш за 20 кейсаў прадстаўлення міжнароднай абароны і больш за 50 допускаў беларускіх атлетаў да спаборніцтваў (у тым ліку дзяцей).
Апроч таго, БФСС з 2020 году знаходзіцца ў кантакце з МАК і міжнароднымі федэрацыямі.
У чэрвені 2022 году БФСС атрымаў гран-пры канферэнцыі Play the Game як лепшая праваабарончая ініцыятыва ў спорце.
▪️ Падзеі і мерапрыемствы
За 4 гады Фонд рэалізаваў 3 маштабныя анлайн-падзей, у тым ліку:
-Буйны анлайн-забег "Marathon for Freedom" ў жніўні 2021 году з амаль 6 тысячамі ўдзельнікаў па ўсяму свету;
-Sporttech Hackathon ў лістападзе 2021 года;
-Міжнародная канферэнцыя "Athletes for Peace and Freedom" ў траўні 2023 года.
Штогод БФСС адзначае 30 верасня як Дзень спартыўнай салідарнасці.
▪️ Гуманітарная дапамога Украіне
З пачатку васковай агрэсіі супраць Украіны Фонд накіраваў больш за 200 тысяч еўра гуманітарнай дапамогі, у тым ліку матэрыяльная і стыпендыяльная падтрымка ўкраінскіх атлетаў.
▪️ Дабрачынныя аўкцыёны
За 4 гады працы Фонд правёў амаль 100 дабрачынных аўкцыёнаў з лотамі вядомых спартоўцаў.
У ліпені 2023 года БФСС узяў удзел у марафоне салідарнасці, але адмовіўся ад сваёй часткі фінансавання на карысць іншых зняволеных.

Учора, 21 траўня, беларусы правялі Дзень салідарнасці з палітзняволенемі. У гэты дзень у 2021 годзе пры нявысветленых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.
Зараз па дадзеным dissidentby за кратамі незаконна знаходзіцца 1541 беларусаў, якія былі пазбаўлены волі за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Сярод іх ёсць і спартоўцы. Па нашай інфармацыі, зараз за кратамі знаходзяцца наступныя прадстаўнікі спорту:
🔺Аляксандр Данілевіч — спартыўны адвакат, арбітр СAS, затрыманы 20 траўня 2022, пазбаўлен волі на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
🔺Расціслаў Сцефановіч — гулец каманды па амерыканскім футболе "Мінскія Зубры", затрыманы 29 верасня 2020, яго асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
🔺Павел Аўчараў — займаўся айкідо і скончыў БДУФК, затрыманы 8 кастрычніка 2020 і асуджаны на 6 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🔺Антон Быкоўскі — майстар спорту па дзюдо і КМС па самба, затрыманы 29 верасня 2020 і асуджаны да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
🔺Іван Котаў — КМС па безэкіпіровачным паўэрліфтынгу, затрыманы 6 снежня 2022 и асуджаны на 3,5 гады калонии ва ўмовах агульнага рэжыму.
🔺Уладзімір Аўрамцаў — працаваў трэнерам і настаўнікам фізічнай культуры і займаўся грэка-рымскай барацьбой, затрыманы 30 сакавіка 2022 і асуджаны на 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
🔺Алег Рубец — футбольны заўзятар, затрыманы 10 жніўня 2020 і асуджаны на 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вы можаце напісаць ліст альбо тэлеграму палітзняволеным, альбо заданаціць на іх дапамогу праз платформу politzek.me 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У бацькоў Крысціны Ціманоўскай у Беларусі прайшоў вобыск.
Гэтым лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках:
🗣 Сёння раніцай у маіх бацькоў СК праводзіў вобыск, а ўсё таму, што я хачу свабоды для сваёй краіны, хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведаць бацькоў, хачу раз у год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там, дзе я нарадзілася і вырасла, хачу шпацыраваць по Менску, па сваім любімым вуліцам, зайсці ў любімую кавярню і выпіць каву з круасанам.
🗣 За гэта мая плата — крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі хату, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сям'і, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарнікам, а мама супрацоўніцай банка.
🗣 Апошнія гады для маёй сям'і і так былі вельмі цяжкія — рак у мамы (дзякуй богу ўдалося вылечыць), інсульт у бацькі (зараз ён інвалід).
🗣 Я не разумею, што яшчэ павінна перажыць мая сям'я за МАЕ ДЗЕЯННІ І МАЕ РАШЭННІ!
🗣 Ніхто не нясе адказнасці за мяне, акрамя мяне самой, і калі ў Беларусі з уладаў ці следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы.
Гэтым лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Заява Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці датычна так званага "вотуму недаверу".
Юрысты БФСС дасканала прааналізавалі заяву шэрагу беларускіх спартоўцаў з гучнай, але вельмі недарэчнай назвай "вотум недаверу".
Адразу адзначым, што выраз "вотум недаверу" у дадзеным выпадку юрыдычна не можа ўжывацца.
Большасць з 42 падпісантаў "вотуму" складаюць спартоўцы, якія ніколі ў БФСС не звярталіся. Таму "неналежнае выкананне ўзятых на сябе абавязкаў" ці "невыкананне даўгавых абавязкаў" з боку БФСС проста тэарэтычна не магчыма. Складаецца ўражанне, што вялікая частка падпісантаў увогуле не ў курсе справы, а проста прыцягнута "да купы".
Таксама ў звароце няма фізічных подпісаў, што не дае магчымасці юрыдычна спраўдзіць рэальную прыналежнасць падпісантаў да ліста. У бліжэйшы дні юрысты БФСС звернуцца да падпісантаў, каб спраўдзіць іхнія подпісы.
На дадзены момант БФСС не мае ніякіх даўгавых ці іншых абавязальніцтваў. Аніводны падпісант "вотуму" так і не змог прадставіць хоць адзін доказ невыкананых фінансавых абавязкаў з боку фонду. Больш за тое, некаторыя падпісанты "вотуму" атрымалі сур'ёзныя кампенсацыі ад фонду. Напрыклад, толькі аднаму ініцыятару "вотуму" самбісту Сцяпану Папову па розных праграмах было пералічана на карт-рахунак 17 500 еўра дапамогі. Цікава, што на той момант праца БФСС яго цалкам задавальняла. Такія ж істотныя кампенсацыі ад фонду атрымалі і некаторыя іншыя падпісанты — Кудзеліч, Леўчанка, Скіба, Вахавяк і г.д.
Такім чынам, абвінавачанне ў невыкананні абавязкаў не адпавядае рэчаіснасці, не мае ніякага пацверджання і будзе мець юрыдычныя наступствы дзеля абароны гонару і рэпутацыю БФСС.
Іншыя заявы "вотуму" можна не разглядаць. Гэта ўласная крыўда некалькіх чалавек, якая ніяк не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Мяркую, з прынцыпу 1-2 судзебных іска мы ўсё ж такі пададзім, бо рэпутацыі Фонда наносіцца сур'ёзная шкода такімі заявамі»
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў пра працу БФСС і «вотум недаверу» ад беларускіх спартоўцаў:
🗣 Вотум тычыўся заявы спартоўцаў аб тым, што яны не давяраюць мне асабіста і Беларускаму фонду спартовай салідарнасці. Спачатку я рэагаваў на гэтыя абурэнні з пункту гледжання спробы аспрэчыць кожны пункт, але ўсе яны — дастаткова галаслоўныя рэчы.
🗣 Я вырашыў увесці аўдыторыю ў сітуацыю з БФСС і дагаварыць тое, што большая частка супольнасці спартоўцаў маглі не зразумець:
🗣 БФСС з'явіўся ў жніўні 2020 года і адразу стаў успрымацца, як альтэрнатыўныя Мінспорту або НАК Беларусі — структура, якая акрамя прадстаўніцкіх функцый чамусьці бярэ на сябе яшчэ функцыі фінансавання пратэстнай супольнасці.
🗣 Першыя часы нам гэта паспяхова ўдавалася, таму што тэма была на хвалі. Гэты перыяд дазваляў дапамагаць людзям у складаных сітуацыях. Але пасля грамадская ўвага стала падаць, і гэта адбілася на колькасці донатаў і фінансаванні, і гэта абсалютна нармальны працэс. Колькасць людзей, якіх мы маглі падтрымаць, рабілася ўсё меншай.
Слухайце працяг у замацаваным відэа⬆️
Альбо глядзіце захаваны стрым цалкам на YouTube-канале па спасылцы👈
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў пра працу БФСС і «вотум недаверу» ад беларускіх спартоўцаў:
Слухайце працяг у замацаваным відэа⬆️
Альбо глядзіце захаваны стрым цалкам на YouTube-канале па спасылцы👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З 26 ліпеня па 11 жніўня пройдзе 33-я летняя Алімпіяда. Парыж прымае Гульні ўжо трэці раз, да гэтага яны праходзілі ў 1900 і 1924 гадах.
🏃 Усяго відаў спорту будзе прадстаўлена 32. У якасьці дадатковых да 28-мі асноўных відаў былі абраны таксама брэйк-данс, спартовае скалалажанне, скейтбордынг і сёрфінг, каб «усталяваць новы стандарт для інклюзіўных, гендэрна збалансаваных і арыентаваных на моладзь гульняў».
Яшчэ ў 2022 годзе быў прадстаўлен слоган Алімпіяды-2024 — «Гульні, адкрытыя для ўсіх». Як паведамляецца, лозунг мае на ўвазе парытэт паміж паламі (па 5250 спартоўцаў і спартовак) і адкрытасць для новых відаў спорту.
Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што колькасць беларускіх спартоўцаў, якія могуць патрапіць на Алімпіяду, — 28 чалавек, з РФ — 55 чалавек.
Пакуль 26 атлетаў з беларускімі пашпартамі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі, з боку РФ — 45 атлетаў.
Даведацца больш пра беларускіх удзельнікаў можна па спасылцы 👈
🏅 Пры гэтым МАК распрацаваў крытэрыі нейтральнасці, якія павінны выконваць спартоўцы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі, а іх выніке не будуць уваходзіць у табліцу медалёў.
Плануце сачыць за Алімпіядай? Пішіце вашае меркаванне ў каментарах
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра дапамогу грамадскаму аб’яднанню «Пагоня»
Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»:
🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка?
🗣 Зноў-такі, у лісце няма фактуры. Так, мы дапамагалі дабрачынным арганізацыям, перадавалі сродкі на патрэбы ЗСУ, бежанцаў. Была падтрымка грамадскага аб'яднання «Пагоня», якое ўзначальвае Віталь Гуркоў (шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу). Але гэта была непублічная ініцыятыва — нідзе мы не заяўлялі аб супрацоўніцтве. Амаль усе зборы мелі гуманітарны характар. І мне невядома ні пра адзін выпадак пераследу спартоўцаў. Хто пацярпеў за ўзаемадзеянне з Фондам — гэта адвакат Аляксандр Данілевіч. Аднак паўтаруся: нідзе не былі задэклараваны сувязі з «ваеннымі падраздзяленнямі». А з іншага боку, ці нехта супраць аказання дапамогі добраахвотнікам і краіне, якая супрацьстаіць агрэсіі?
Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈
Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»:
🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка?
Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Апейкін: «Мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў»
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістам Аляксандрам Пуцілай наконт недаверу з боку беларускіх спартоўцаў, працы Фонду, а таксама фінансавання арганізацыі і дапамогі атлетам.
🗣 Мы ўбачылі, што найбольш адэкватных людзей, якія могуць са здаровым сэнсам ацэньваць рэальнасць, не фантазіраваць, не ўводзіць у зман іншых – адзінкі, працаздольных адзінкі, сістэмных, якія хочуць вучыцца і штодня працаваць аказаліся таксама адзінкі.
🗣 Фонд спартыўнай салідарнасці – гэта акурат пра працэсы, пра прафесійную каманду. Гэта не пра яскравыя акцыі, якія былі на хвалі пад’ёму. Калі ўсё супакойваецца, арганізацыі пачынаюць працаваць як звычайныя адміністратыўныя ўстановы. І чаканні, што Фонд будзе і надалей бесперапынна выдаваць нейкі ранейшы вялізны каэфіцыент карыснага дзеяння, пры гэтым не маючы рэсурснай базы – зусім недальнабачныя.
🗣 Мы шмат каму дапамагалі напачатку, зборы аплочвалі для дзейсных спартоўцаў, і ў людзей было чаканне, што так будзе на стала. Пры тым, што мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў. Але, падкрэслю, ні з кім асабіста аніякія абавязальніцтвы не прагаворваліся. Тым больш няма на гэта аніякіх дакументаў.
Чытаце вялікі матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістам Аляксандрам Пуцілай наконт недаверу з боку беларускіх спартоўцаў, працы Фонду, а таксама фінансавання арганізацыі і дапамогі атлетам.
Чытаце вялікі матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡Паважаныя сябры,
з красавіка па канец траўня гэтага году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіў аудытарскую праверку фінансавай дзейнасці за 2023 год. Праверку праводзіла эстонская кампанія Lahendused Pluss KV OÜ, аўдытар з 15-гадовым досведам.
Рады інфармаваць вас аб тым, што згодна з аудытарскім заключэннем бухгалтарская і фінансавая дзейнасць нашай арганізацыі поўнасцю адпавядае заканадаўству Эстоніі, усталяваным практыкам, Стандартам фінансавай справаздачнасці Эстоніі, а таксама Міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці (IFRS).
____
🇬🇧Dear friends,
From April to the end of May this year, the Belarusian Sport Solidarity Foundation conducted an audit of its financial activities for the year 2023. The audit was carried out by the Estonian company Lahendused Pluss KV OÜ, auditor with 15 years' experience.
We are pleased to inform you that, according to the audit report, the accounting and financial activities of our organization fully comply with Estonian law, prevailing practices, the Estonian Financial Reporting Standard, as well as the International Financial Reporting Standards (IFRS).

❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх атлетаў, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпіяду-2024, на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.
Працэдура верыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе верыфікацыі будзе ўдакладняцца інфармацыя аб прыналежнасці атлетаў да сілавых структур, а таксама праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў.
Праект Фонда ажыццяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША).
📱Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках!
*️⃣ Калі вы валодаеце інфармацыяй пра спартоўцаў, якая можа дапамагчы нашай верыфікацыі, вы можаце даслаць яе праз наш тэлеграм-бот: @bssfbot
Працэдура верыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе верыфікацыі будзе ўдакладняцца інфармацыя аб прыналежнасці атлетаў да сілавых структур, а таксама праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў.
Праект Фонда ажыццяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША).
📱Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤾♂️ Развітальны матч легендарнага беларускага гандбаліста, майстра спорту па гандболе Максіма Нясвадзьбы пройдзе ў Гродна 10 чэрвеня 🤾♂️
Максім Нясвадзьба аб’явіў пра заканчэнне сваёй гандбольнай кар’еры ў 39 гадоў. Ён пачаў сваю кар’еру ў гродзенскім «Кронане», некаторы час гуляў у Польшчы, пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб, дзе доўгі час быў лідарам і капітанам каманды. Шмат разоў Максім Нясвадзьба станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі па гандболе.
🏅 Гандбольны клуб «Кронан» ладзіць для Максіма развітальны таварыскі матч з камандай легіянераў, у якім будзе таксама прымаць удзел знакаміты беларускі гандбаліст Арцём Каралёк.
Праграма мерапрыемства наступная:
18:00-18:20 — аўтограф-сэсія з Максімам
18:30-19:00 — таварыскі матч
19:10 — цырымонія ўзнагароджання
19:20 — фотасэсія з удзельнікамі матчу
🎟 Уваход вольны!
🗓 10 чэрвеня
📍 Гродна, вул. Гагарына, 18/1
⏰ 18:00
Запрашаем усіх фанатаў гандболу далучыцца да матчу!
Максім Нясвадзьба аб’явіў пра заканчэнне сваёй гандбольнай кар’еры ў 39 гадоў. Ён пачаў сваю кар’еру ў гродзенскім «Кронане», некаторы час гуляў у Польшчы, пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб, дзе доўгі час быў лідарам і капітанам каманды. Шмат разоў Максім Нясвадзьба станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі па гандболе.
Праграма мерапрыемства наступная:
18:00-18:20 — аўтограф-сэсія з Максімам
18:30-19:00 — таварыскі матч
19:10 — цырымонія ўзнагароджання
19:20 — фотасэсія з удзельнікамі матчу
Запрашаем усіх фанатаў гандболу далучыцца да матчу!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Дзе сачыць за беларускім спортам? 🤔
Каб заставацца ў курсе ўсіх спартыўных падзей, ведаць аб перамогах і паразах любімых каманд і спартоўцаў сваёй краіны, неабходна мець пад рукой надзейныя крыніцы інфармацыі.
Мы вырашылі падзяліцца з вамі падборкай спартыўных рэсурсаў Беларусі, дзе вы можаце хутка атрымліваць якасную інфармацыю пра падзеі сусветнага і айчыннага спорту!
🏀 Па-першае, дагэтуль вядучы спартыўны рэсурс Беларусі — Прэсбол.
🏐 Тэлеграм-канал «Спорт Беларусі» з аператыўнымі навінамі па тэмах.
⚽️ Праект былых журналістаў «Прэсбола» — BY Sport.
🥎 Галоўные спартыўныя падзеі беларускага спорту на канале Sport5.
Сачыце за аднаўленнямі, падтрымлівайце любімых спартоўцаў і каманды і заўсёды заставайцеся ў тэме падзей беларускага спорту 🏅
А таксама праверце сваю падпіску на БФСС, каб не згубіць галоўныя навіны Фонду! 📲

🏅 Крысціна Ціманоўская прадстаўляе зборную Польшчы на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы!
Гэтым беларуская лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках:
🗣 Першы раз у складзе польскай каманды на чэмпіянаце Еўропы. Трымайце за мяне кулачкі і дзьмуйце мне ў спіну!
Чэмпіянат Еўропы праходзіць з 7 па 12 чэрвеня ў Рыме. Крысціна прабяжыць 200 метраў, а таксама возьме ўдзел у эстафеце 4×100 м.
▶️ Старт забегу Крысціны на 200 метраў пройдзе 10 чэверня, у 10:35 па месным часе. Паглядзець анлайн-трансляцыю можна праз афіцыйнага партнёра Чемпіянату Eurovision Sport 👈
Падтрымайце атлетку цёплымі словамі ў каментарах пад публікацыяй і давайце разам пазычым ёй пуспехаў і перамог ❤️
Гэтым беларуская лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках:
Чэмпіянат Еўропы праходзіць з 7 па 12 чэрвеня ў Рыме. Крысціна прабяжыць 200 метраў, а таксама возьме ўдзел у эстафеце 4×100 м.
Падтрымайце атлетку цёплымі словамі ў каментарах пад публікацыяй і давайце разам пазычым ёй пуспехаў і перамог ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Нам патрэбен мір, каб стварыць нашу будучыню»
Украінская лёгкаатлетка, срэбная прызёрка чэмпіяната свету-2017 у скачках у вышыню Юлія Леўчанка распавяла The Guardian пра свой стан падчас вайны ва Украіне і спаборніцтваў:
🗣 Немагчыма кожны раз казаць: "Вы павінны думаць толькі пра мяне і маю краіну". Я не заўсёды ведаю, як правільна казаць пра нашу сітуацыю і прасіць падтрымкі, а не ціснуць на іншых людзей, таму што ў іх ёсць свае жыццёвыя мэты і ім трэба рабіць сваю працу.
🗣 Калі на вашу краіну нападаюць, а людзі з вашага асяроддзя пакутуюць, цяжка ацаніць звыклыя мадэлі паводзін. У адзін момант вы смеяцеся, а праз некалькі секунд з'яўляюцца жудасныя навіны, і вы пачынаеце плакаць.
🗣 Потым вы займаеце нейтральную пазіцыю, бо не ведаеце, як правільна выказаць свае эмоцыі. Калі пазней у вас з'яўляецца час для разважанняў, вы пачынаеце думаць: "Ці добра, што мая рэакцыя была такой ці такой?". Гэта адымае шмат энергіі: вы ўвесь час думаеце пра нешта, дзе ў звычайным жыцці маглі б проста расслабіцца.
Прачытаць матэрыял можна па спасылцы 👈
Украінская лёгкаатлетка, срэбная прызёрка чэмпіяната свету-2017 у скачках у вышыню Юлія Леўчанка распавяла The Guardian пра свой стан падчас вайны ва Украіне і спаборніцтваў:
Прачытаць матэрыял можна па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ Футбольны матч паміж Польшчай і Украінай пачнецца з хвіліны маўчання.
Сёння, 7 чэрвеня, адбудзецца другі спарынг украінскай зборнай падчас падрыхтоўкі к Еўра-2024.
Каманды Украіны і Польшчы пачнуць яго з хвіліны маўчання ў памяць загінулага на мяжы польскага жаўнера Матэвуша Сітака. Учора ён памёр ў Вайскова-медычным інстытуце ў Варшаве пасля таго, як тыдзень таму на яго з нажом напаў мігрант, які намагаўся нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу. Салдату быў ўсяго 21 год.
🏟 Таварыскі матч пачнецца сёння ў Варшаве ў 21:40 па месным часе на нацыянальным стадыёне.
▶️ Афіцыйную трансляцыю можна будзе паглядзець праз сэрвіс MEGOGO.