Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.94K subscribers
2.3K photos
308 videos
2 files
2.66K links
Download Telegram
▶️Падтрымайце падпіскай YouTube-канал Андрэя Чэпы!

Экс-кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ, падпісант ліста вольных спартоўцаў Андрэй Чэпа на канале дзеліцца сваімі ўспамінамі, гісторымі, меркаваннем і аналізам падзей з футбольнага свету.

🍿На канале ўжо каля 20 відэа, прысвечаных розным гульцам і матчам, за якімі сапраўды цікава сачыць.

Напрыклад, там вы зможаце знайсці ролікі пра дагаварныя матчы мінскага «Дынама» у 90-х, Лабаноўскага, Малафеева і Маркарава, а таксама шмат іншай інфармацыі пра гістарычныя падзеі і асобы савецкага футбола.

Далучайцеся да прагляду па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Заява Беларускага Фонда Спартыўнай Салідарнасці❗️

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці (БФСС) настойліва выказвае сваю пазіцыю супраць выкарыстання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і магчымых пагроз прымянення ядзернай зброі ў адносінах да дзяржаў-суседак. У якасці арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы вольных спартоўцаў, БССФ раней ужо выступала з асуджэннем размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Мы ўсведамляем, што кіруючыя рэжымы, якія развязалі самы кровапралітны канфлікт у сучаснай Еўропе, могуць працягваць эскалацыю напружанасці.

Дзеянні, звязаныя з ядзерным узбраеннем, катэгарычна супярэчаць асноўным каштоўнасцям спорту і прынцыпам Алімпійскага руху. Падобныя меры асабліва цынічныя на фоне маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія сімвалізуюць мір і сяброўства паміж народамі.

📣 БФСС заклікае міжнародную супольнасць і ўсе зацікаўленыя бакі падтрымаць нашае патрабаванне аб недапушчальнасці далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне праз пагрозы або фактычнае выкарыстанне ядзернай зброі, а таксама праз правядзенне з ёй ваенных вучэнняў. Мы таксама настойваем на неадкладнам вывадзе ядзернага ўзбраення з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны.

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці стаіць на варце прынцыпаў міру і бяспекі і заклікае да захавання міжнародных норм і дамоўленасцей у інтарэсах усіх народаў і дзяржаў. Мы прапануем усім падтрымаць наша патрабаванне аб недапушчальнасці эскалацыі напружанасці ў рэгіёне шляхам пагрозы прымянення ядзернай зброі, а таксама правядзення вучэнняў з ёй. Мы таксама заклікаем вывесці ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца там у парушэнне міжнародных абавязацельстваў нашай краіны і прынцыпу нейтралітэту.
❗️ Statement of the Belarusian Sport Solidarity Foundation❗️

The Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) strongly opposes the use of the territory of the Republic of Belarus for the deployment and possible threat of use of nuclear weapons against neighbouring states. As an organisation representing the interests of free athletes, the BSSF has previously condemned the deployment of tactical nuclear weapons on the territory of Belarus. We recognise that the ruling regimes, which have unleashed the bloodiest conflict in modern Europe, may continue to escalate tensions.

Actions involving nuclear weapons are categorically contrary to the fundamental values of sport and the principles of the Olympic Movement. Such actions are particularly cynical in the context of the forthcoming Olympic Games in Paris, which symbolise peace and friendship between nations.

📣 The BSSF calls on the international community and all concerned to support our demand that no further escalation of tensions in the region be allowed through the threat or actual use of nuclear weapons or military exercises involving them. We also insist on the immediate withdrawal of nuclear weapons from the territory of Belarus in accordance with our country's international obligations.

The Belarusian Sports Solidarity Foundation stands for the principles of peace and security, and calls for compliance with international norms and agreements in the interests of all peoples and states. We invite everyone to support our demand not to allow the escalation of tensions in the region by threatening to use nuclear weapons and conducting exercises with them. We also call for the withdrawal of nuclear weapons from the territory of Belarus, as their presence there violates our country's international obligations and the principle of neutrality.
🎊 Павіншуйце Святлану Кудзеліч з Днём нараджэння!

Сёння беларускай лёгкаатлетке і вольнай спартоўке Беларусі споўнілася 37 гадоў!

Святлана — шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі, срэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы, удзельніца Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці шчыра віншуем Святлану і зычым ёй моцнага здароўя, поспехаў на кар’ерным і жыццёвым шляху, дасягнення ўсіх мэтаў і здяйснення кожнага жадання! 🎉

Давайце разам напішам некалькі цёплых слоў ёй у каментарах 💖👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Днём Перамогі, беларусы! 🚩

У гэты дзень, праз 79 гадоў пасля перамогі над фашызмам, мы не толькі ўспамінаем пра подзвіг нашых продкаў, але і з трывогай і непакоем думаем пра будучыню.

Больш за 2 гады таму мы зноў сталі сведкамі жудаснай агрэсіі супраць мірнага народа. Вайна, якую развязалі дыктатары ва Украіне, — гэта не проста трагедыя нашых суседзей, гэта выклік усяму сучаснаму свету, і мы не можам заставацца да гэтага абыякавымі, пакуль жахі вайны ва Украіне не скончацца.

Беларускі народ памятае, якім коштам даліся мір і свабода на нашай зямлі амаль восем дзесяцігоддзяў таму, і мы шануем і працягваем трымацца тых каштоўнасцей, за якія паклалі свае жыцці нашыя продкі.

Няхай гэты дзень стане не толькі днём памяці, але і днём, калі мы зноў гучна заявім «Не вайне!» 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пагутарыў з «Белсат» пра працэс верыфікацыі спартоўцаў з Беларусі і рф на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.

Нагадаем, што гэта сумесны праект БФСС, Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША).

🗣Афіцыйная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта працуе вельмі непублічна і грамадства не можа ведаць, якія там адбываюцца працэсы ў гэтай верыфікацыі. А ідэя нашага праекту ў кааліцыі заключаецца ў тым, каб стварыць менавіта грамадскі незалежны орган з грамадзянскім жа кантролем, які будзе адкрыта займацца працэсам вызначэння годнасці спартоўца па ўсіх крытэрыях. І калі мы атрымаем нейкую інфармацыю, то натуральна будзем звяртацца да Міжнароднага алімпійскага камітэта з нашымі фактамі, якія знайшлі ў пытаннях парушэння нейтральнасці.

🗣Мы не будзем прасіць спартоўцаў падпісваць штосьці ў дадатак да таго, што падпісваюць усе астатнія. А гэта — менавіта і толькі пагадненне з мірнай місіяй алімпійскага руху, якое павінна тычыцца кожнага спартоўца, які паедзе на Гульні.

🗣У нас у ліпені ўжо будуць спісы ўсіх атлетаў з Беларусі і расеі, якія атрымалі ліцэнзіі. Натуральна, можна будзе кожнаму даваць ацэнку, ці былі ў іх ранейшых дзеяннях выпадкі парушэння нейтральнасці. Рабіць гэта будзем абсалютна адкрыта і аб'ектыўна. Ніякай ангажаванасці, толькі факты. Кантроль будзе і да, і пасля Алімпійскіх гульняў.

Вы можаце прачытаць матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак — «Спартоўцы могуць дапамагчы прыцягнуць больш краін да Глабальнага саміту міру».

Андрэй Ярмак сустрэўся з украінскімі і замежнымі спартоўцамі з нагоды падрыхтоўцы да Глабальнага саміту міру, які пройдзе 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта падкрэсліў, што перамога Украіны над расейскім агрэсарам залежыць ад поспеху на полі бою, а таксама ад дыпламатыі. Вось чаму Глабальны саміт міру так важны:

🗣Вельмі важна, што вялікая колькасць краін пацвярджае сваю прыхільнасць нашай незалежнасці, нашай тэрытарыяльнай цэласнасці ў міжнародна прызнаных межах 1991 года.

🗣Пра гэта будуць гаварыць сусветныя зоркі кіно і музыкі, хочацца, каб пра гэта гаварылі і зоркі сусветнага спорту. Бо вы маеце зносіны з людзьмі з усяго свету.

🗣Мірны саміт — пра тое, як спыніць вайну расеі супраць Украіны, стварыць адзіны сумесны план, які пасля стане дарожнай картай спынення вайны, вяртання ўсіх украінскіх тэрыторый, атрымання кампенсацый і пераадолення ўсіх крызісаў, выкліканых расейскай агрэсіяй.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏅 Беларускія спартоўцы атрымалі 26 ліцэнзій на Алімпійскія гульні ў 11 відах спорту.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

Сярод спартоўцаў, якія могуць узяць удзел на Алімпіядзе:

🛶 Акадэмічнае веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч;

🚣 Веславаньне на байдарках і каноэ: Алег Юрэня, Юлія Трушкіна, Ангеліна Барданоўская, Вольга Клімава;

🤼 Грэка-рымская барацьба: Павал Глінчук, Кірыл Маскевіч, Абубакар Хаслаханаў;

🤼‍♂️ Вольная барацьба: Арыян Цютрын, Магамед Кадзімагамедаў, Аляксандар Гуштын, Дзяніс Храмянкоў;

🤼‍♀️ Жаночая барацьба: Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская;

🏊 Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;

🚶 Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская;

🎯 Стральба кулявая: Уладзіслаў Дэмеш;

🥋 Таэквандо: Георгій Гурцыеў;

🏋️‍♂️ Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў, Эдуард Зязюлін;

🚴 Веласпорт: 1 ліцэнзія (не імянная).

Нагадем, што кваліфікацвю атрымала таксама Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы ў лёгкай атлетыцы.

Беларускія і расейскія спартоўцы будуць удзельнічаць у нейтральным статусе выключна ў індывідуальных спаборніцтвах, яны не змогуць узяць удзел у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці стварыў сумесны пратэст з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША) з мэтай верыфікацыі спартоўцаў на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.
Прыярытэты працы БФСС — абарона правоў спартоўцаў, прасоўванне каштоўнасцей міру і бяспекі

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці з'яўляецца вядучай праваабарончай арганізацыяй ва Усходняй Еўропе ў сферы спорту. Застаючыся вернымі сваім прынцыпам абароны алімпійскіх ідэалаў, БФСС вызначыў шэраг ключавых прыярытэтаў у сваёй працы на 2024-2026 гады:

1. Пашырэнне прынцыпаў нейтральнасці для беларускіх атлетаў

БФСС будзе працягваць актыўнае супрацоўніцтва з міжнароднымі федэрацыямі і МАК з мэтай пашырэння прынцыпаў нейтральнасці для максімальнай колькасці прадстаўнікоў беларускага спорту, уключаючы распрацоўку крытэрыяў нейтральнасці для камандных відаў спорту.

2. Зняцце санкцый з дзіцячага і юнацкага спорту

Мы перакананы, што юнаму пакаленню беларускіх атлетаў павінны быць адкрыты магчымасці еўрапейскай цывілізацыі. Удзел юных спартоўцаў у еўрапейскіх і міжнародных турнірах дасць магчымасць умацаваць неабходныя сувязі для пабудовы цывілізаванай будучыні Беларусі.

3. Процідзеянне палітызацыі спорту

БФСС гатовы працаваць у напрамку павышэння дасведчанасці грамадства аб згубных наступствах палітызацыі спорту краінамі, якія парушаюць асноўныя нормы правоў чалавека. Мы гатовы весці дакументаванне такіх выпадкаў, а таксама супрацоўнічаць з міжнароднымі спартыўнымі і юрыдычнымі арганізацыямі.

4. Адказнасць спартоўцаў у пытаннях пабудовы міру і бяспекі

Наша агульная мэта — прасоўваць спорт як інструмент міру і аб'яднання людзей, павышаць адказнасць атлетаў і спартыўных арганізацый у сацыяльных пытаннях і пытаннях бяспекі грамадства.

5. Падтрымка беларускага свабоднага спорту і спорту Украіны

Мы працягнем усебаковую падтрымку спартоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў беларускага рэжыму і вайны ва Украіне. Атлетам працягне давацца дапамога для падтрымкі ў складаных сітуацыях і рэалізацыі сваіх магчымасцяў.

Мы перакананыя, што спорт застаецца адным з найважнейшых інструментаў пабудовы бяспечнага і справядлівага свету для ўсіх людзей. У 21-м стагоддзі атлеты могуць адыграць важную ролю ў вырашэнні глабальных праблем.
🎉 Клуб вольнага спартоўца Сяргея Падалінскага Toulon Elite Futsal выйшаў у паўфінал чемпіяната Францыі па футзале!

Сяргей Падалінскі — беларускі спартовец, падпісант Адкрытага ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Нагадаем, што амаль год таму Сяргей стаў трэнерам французскага клубу Toulon Elite Futsal.

Віншуем Сяргея Падалінскага з выдатным дасягненнем каманды і зычым перамогі ў плэй-оф і чэмпіянаце!🏆
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З якімі пытаннямі можна звяртацца ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

БФСС працягвае выступаць у якасці надзейнай апоры і падтрымкі для атлетаў, якія пацярпелі з-за рэпрэсій у Беларусі і маюць складанасці ў пытаннях сваіх грамадзянскіх правоў, бяспекі ці працягу спартыўнай кар’еры. За амаль 4 гады працы БФСС здзейсніў прамую дапамогу больш чым 200 прадстаўнікам спартыўнай галіны Беларусі.

Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, БФСС можа дапамагчы вам наступным чынам:

1. Прадстаўленне міжнароднай абароны

БФСС мае больш за 20 станоўчых кейсаў па прадастаўленню міжнароднай абароны спартоўцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы гатовы аказваць юрыдычную дапамогу, каб спартовец мог атрымаць статус бежанца альбо часовага прытулку. На сённяшні дзень юрыдычная служба БФСС мае 100% вынік у справах прадстаўлення міжнароднай абароны ў розных краінах.

2. Абарона правоў спартоўцаў

БФСС будзе адстойваць правы спартоўцаў у выпадку дыскрымінацыі і прадстаўляць іх інтарэсы ў розных інстанцыях, у тым ліку ў міжнародных федэрацыях, спартыўных арбітражных судах і дзяржаўных органах, а таксама дапаможа аднавіць права ўдзелу ў спаборніцтвах і вярнуцца ў міжнародны спорт.

3. Фінансавая дапамога

БССФ можа арганізаваць мэтавыя зборы сродкаў для дапамогі вам у вырашэнні сур'ёзных праблем, у тым ліку аперацый і аднаўленняў пасля траўмаў. Фінансавая дапамога можа таксама тычыцца арганізацыі некамерцыйных спартыўных праектаў беларусаў у замежжы.

4. Інфармацыйная падтрымка

БФСС можа даць вам кантакты міжнародных арганізацый, спартовых федэрацый, журналістаў, якія могуць вам дапамагчы. Таксама мы можам аказаць вам дапамогу ў афармленні віз і іншых дакументаў, неабходных для выезду за мяжу для працягу спартыўнай дзейнасці.

❗️Калі вы прадстаўнік спорту, апынуліся ў складанай сітуацыі і вам неабходна дапамога, вы можаце звярнуцца да прадстаўнікоў Фонду праз тэлеграм-бот: @bssfbot

Калі ласка, апісвайце вашу праблему цалкам і падрабязна, каб нашыя супрацоўнікі маглі хутка ўключыцца ў працэс.
Запрашаем далучыцца да Дня Усходняй Еўропы ў Нью-Йорке 9 чэрвеня!

У межах мерапрыемства пройдзе бейсбольная гульня ад Mrs Globe Europe і Mrs Irpin, а таксама будзе разгорнуты самы вялікі ў свеце ўкраінскі сцяг!

Вось што яшчэ абяцаюць арганізатары:

🔺 Перадматчавае шоу: Група Sounds Good
🔺 Гімн Украіны ў выкананні Вікторыі Веннікавай, заслужаныя артысты
🔺 Гімн ЗША ў выкананні Эліны Грэйпель
🔺 Конкурс па паяданні пярогаў
🔺 Гульня ў шахматы
🔺 Украінская кухня ад NYC's Institution Veselka
🔺 Мастацкая выстава
🔺 Ушанаванне супрацоўнікаў службы выратавання
🔺 Першыя 500 дзяцей атрымаюць бясплатнае марозіва
🔺 Першыя 1000 заўзятараў атрымаюць бясплатную футболку "Amazin' Starts Here"

📆 9 чэрвеня

2 PM па месным часе

📍 1904 Surf Ave, Brooklyn, NY 11224-2410

🎟 Квіткі можна набыць па спасылцы: https://www.milb.com/brooklyn/tickets/ukraine

У рамках святкавання бейсбольная каманда "Brooklyn Cyclones" надзенуць спецыяльна распрацаваную форму, упрыгожаную малюнкамі, створанымі ўкраінскімі дзецьмі. На малюнках будзе намалявана нацыянальная птушка Украіны — белы бусел.

Даведацца падрабязней пра мерапрыемства можна тут ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як працуюць прынцыпы нейтралітэру спартоўцаў з Беларусі і РФ на Алімпіядзе-2024

МАК у адказ на паўнамаштабную вайну ва Украіне распрацаваў прынцыпы нейтральнасці для беларускіх і расейскіх спартоўцаў. Дакладныя рашэнні былі апублікаваныя не так даўно.

Такім чынам, на Алімпіяду ў Парыжы могуць адабрацца толькі 28 спартоўцаў з Беларусі і 55 — з РФ.

Вось што з сябе ўяўляюць асноўныя крытэрыі нейтральнасці для спартоўцаў:

1) Атлеты з беларускім і расейскім пашпартам могуць прымаць удзел у гульнях толькі індывідуальна і ніякім чынам не прадстаўляць сваю краіну альбо дзяржаўную арганізацію

2) Яны публічна не падтрымлівалі вайну ва Украіне, а таксама не знаходзяцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі

3) Каманды спартоўцаў з краін-агрэсарак не могуць браць удзел у Алімпіядзе

4) Ніякіх дадатковых кваліфікацыйных спаборніцтваў не будзе даступна для нейтральных атлетаў. Калі яны не змаглі атрымаць кваліфікацыю праз міжнародныя федэрацыі, яны не змогуць браць удзел у гульнях

5) У якасці дапаможнага персанала для нейтральных атлетаў могуць разглядацца толькі асобы, якія выконваюць медыцынскія альбо тэхнічныя ролі

6) Нейтральныя атлеты не маюць права дэманстраваць сцяг, герб і іншыя сімвалы дзяржавы падчас Алімпіяды, забароненыя сімвалы падтрымкі вайны ва Украіне, а таксама заявы, якія не сумяшчальныя з іх нейтральным статусам

7) Створана Індывідуальная група для агляду нейтральных спартоўцаў (AINERP), якая складзена з трох чальцоў МАК

8) Нагароды такіх атлетаў не будуць уключаны ў выніковую табліцу медалёў Алімпіяды-2024

Рашэнне пра ўдзел нейтральных спартоўцаў у цэрэмоніі адкрыцця і закрыцця будзе прынята МАК пазней.

Нагадаем, што БФСС стварыў сумесны праект з Global Athlets, Athletes for Ukraine и Open Society Foundation з мэтай верыфікацыі спартоўцаў на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.

👇Засталіся пытанні? Пакіньце іх у каментарах пад гэтай публікацыяй.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Нішто не перашкаджае выкарыстоўваць тэму ўдзелу беларусаў у Алімпіядзе для палітычнага папулізму»

Учора Павел Латушка распавёў у адным з інтэрв’ю, як спрабавалі вызваліць палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін пракаментаваў гэтую сумненную заяву:

🗣Так як усе ў нас вельмі чуллівыя, без вострай крытыкі проста пакіну некалькі тэзісаў:

1. Беларусы і так дапушчаны да Алімпіяды ў нейтральным статусе і з пэўнымі крытэрыямі.

2. Такі абмен апрыоры не мог адбыцца. Гэта пытанні з цалкам розных вымярэнняў і іх немагчыма ставіць у адзін радок. Проста кажучы, гэта фізіка і лірыка.

3. Нават калі б і можна было тэарэтычна прадставіць, што МАК пагадзіўся пашырыць крытэрыі допускаў для беларусаў (камандныя віды, гімн і дзяржсімволіка) узамен на выпуск палітвязняў, то гэта бы каштавала для МАК велічэзнымі іміджавымі стратамі, бо гэты факт стаў бы публічным. У чыстым выглядзе гэта быў бы ўдзел у гандлі людзьмі і стварыў бы сур'ёзны прэцэдэнт. Бо такім чынам можна было б гандлявацца і з іншымі дыктатурамі. Плюс відавочны скандал з прадстаўнікамі Украіны. Натуральна, што МАК на такія крокі ніколі б не пайшоў.

4. У прынцыпе, такія пытанні без узгодненай пазіцыі з украінскім бокам вырашаць нерэальна.

5. Калі размова ішла пра допуск лёгкаатлетаў, то тут пытанне палягае ў рашэнні World Athletics. Ніякія "сталіцы" тут нічога не вырашаюць. Каб праціснуць такое рашэнне, трэба было б зрабіць пяцёрное дыпламатычные сальта. Аднымі лістамі і зваротамі тут нічога не зробіш. Для такой дыпламатычнай працы ў дэмісл проста няма рэсурсаў.

6. Многія рэчы НАК Беларусі ў стане зрабіць самастойна, бо мае прамы кантакт з цэнтрам рэальнай улады. Таму патэнцыял дэмсіл як нейкага пасярэдніка ў пытанні абмену "допуска на выпуск" вельмі мінімальны. Яго можна было б павялічыць, толькі для гэтага патрэбны зусім іншыя рэсурсы.

Але нішто не перашкаджае выкарыстоўваць гэтую тэму для палітычнага папулізму.

Што вы думаеце на гэты конт? Падзяліцеся меркаваннем у каментарах👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прыклады прамой дапамогі спартоўцам ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Каб нашыя чытачы больш дакладна разумелі, над якімі пытаннямі працуе БФСС, мы вырашылі прадставіць некалькі канкрэтных прыкладаў з нашай працы за апошнія 4 гады.

▪️ Фінансавая дапамога спартоўцам

За 4 гады працы мэтавая фінансавая дапамога спартоўцам перавысіла 500 000 еўра.

Такая падтрымка дапамагла спартоўцам адаптавацца да новых умоў у эміграцыі і не адчуць праблем, з якімі сутыкаюцца звычайныя людзі. Усяго Фонд здзейсніў фінансавую падтрымку больш за 100 прадстаўнікоў спорту.

▪️ Юрыдычная падтрымка спартоўцаў

Фонд выканаў больш за 20 кейсаў прадстаўлення міжнароднай абароны і больш за 50 допускаў беларускіх атлетаў да спаборніцтваў (у тым ліку дзяцей).

Апроч таго, БФСС з 2020 году знаходзіцца ў кантакце з МАК і міжнароднымі федэрацыямі.

У чэрвені 2022 году БФСС атрымаў гран-пры канферэнцыі Play the Game як лепшая праваабарончая ініцыятыва ў спорце.

▪️ Падзеі і мерапрыемствы

За 4 гады Фонд рэалізаваў 3 маштабныя анлайн-падзей, у тым ліку:

-Буйны анлайн-забег "Marathon for Freedom" ў жніўні 2021 году з амаль 6 тысячамі ўдзельнікаў па ўсяму свету;

-Sporttech Hackathon ў лістападзе 2021 года;

-Міжнародная канферэнцыя "Athletes for Peace and Freedom" ў траўні 2023 года.

Штогод БФСС адзначае 30 верасня як Дзень спартыўнай салідарнасці.

▪️ Гуманітарная дапамога Украіне

З пачатку васковай агрэсіі супраць Украіны Фонд накіраваў больш за 200 тысяч еўра гуманітарнай дапамогі, у тым ліку матэрыяльная і стыпендыяльная падтрымка ўкраінскіх атлетаў.

▪️ Дабрачынныя аўкцыёны


За 4 гады працы Фонд правёў амаль 100 дабрачынных аўкцыёнаў з лотамі вядомых спартоўцаў.

У ліпені 2023 года БФСС узяў удзел у марафоне салідарнасці, але адмовіўся ад сваёй часткі фінансавання на карысць іншых зняволеных.
🚩Падтрымайце спартоўцаў-палітвязняў у Беларусі.

Учора, 21 траўня, беларусы правялі Дзень салідарнасці з палітзняволенемі. У гэты дзень у 2021 годзе пры нявысветленых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.

Зараз па дадзеным dissidentby за кратамі незаконна знаходзіцца 1541 беларусаў, якія былі пазбаўлены волі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Сярод іх ёсць і спартоўцы. Па нашай інфармацыі, зараз за кратамі знаходзяцца наступныя прадстаўнікі спорту:

🔺Аляксандр Данілевіч — спартыўны адвакат, арбітр СAS, затрыманы 20 траўня 2022, пазбаўлен волі на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Расціслаў Сцефановіч — гулец каманды па амерыканскім футболе "Мінскія Зубры", затрыманы 29 верасня 2020, яго асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Павел Аўчараў — займаўся айкідо і скончыў БДУФК, затрыманы 8 кастрычніка 2020 і асуджаны на 6 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔺Антон Быкоўскі — майстар спорту па дзюдо і КМС па самба, затрыманы 29 верасня 2020 і асуджаны да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Іван Котаў — КМС па безэкіпіровачным паўэрліфтынгу, затрыманы 6 снежня 2022 и асуджаны на 3,5 гады калонии ва ўмовах агульнага рэжыму.

🔺Уладзімір Аўрамцаў — працаваў трэнерам і настаўнікам фізічнай культуры і займаўся грэка-рымскай барацьбой, затрыманы 30 сакавіка 2022 і асуджаны на 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Алег Рубец — футбольны заўзятар, затрыманы 10 жніўня 2020 і асуджаны на 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Вы можаце напісаць ліст альбо тэлеграму палітзняволеным, альбо заданаціць на іх дапамогу праз платформу politzek.me 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У бацькоў Крысціны Ціманоўскай у Беларусі прайшоў вобыск.

Гэтым лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках:

🗣Сёння раніцай у маіх бацькоў СК праводзіў вобыск, а ўсё таму, што я хачу свабоды для сваёй краіны, хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведаць бацькоў, хачу раз у год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там, дзе я нарадзілася і вырасла, хачу шпацыраваць по Менску, па сваім любімым вуліцам, зайсці ў любімую кавярню і выпіць каву з круасанам.

🗣За гэта мая плата — крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі хату, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сям'і, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарнікам, а мама супрацоўніцай банка.

🗣Апошнія гады для маёй сям'і і так былі вельмі цяжкія — рак у мамы (дзякуй богу ўдалося вылечыць), інсульт у бацькі (зараз ён інвалід).

🗣Я не разумею, што яшчэ павінна перажыць мая сям'я за МАЕ ДЗЕЯННІ І МАЕ РАШЭННІ!

🗣Ніхто не нясе адказнасці за мяне, акрамя мяне самой, і калі ў Беларусі з уладаў ці следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Заява Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці датычна так званага "вотуму недаверу".

Юрысты БФСС дасканала прааналізавалі заяву шэрагу беларускіх спартоўцаў з гучнай, але вельмі недарэчнай назвай "вотум недаверу".

Адразу адзначым, што выраз "вотум недаверу" у дадзеным выпадку юрыдычна не можа ўжывацца.

Большасць з 42 падпісантаў "вотуму" складаюць спартоўцы, якія ніколі ў БФСС не звярталіся. Таму "неналежнае выкананне ўзятых на сябе абавязкаў" ці "невыкананне даўгавых абавязкаў" з боку БФСС проста тэарэтычна не магчыма. Складаецца ўражанне, што вялікая частка падпісантаў увогуле не ў курсе справы, а проста прыцягнута "да купы".

Таксама ў звароце няма фізічных подпісаў, што не дае магчымасці юрыдычна спраўдзіць рэальную прыналежнасць падпісантаў да ліста. У бліжэйшы дні юрысты БФСС звернуцца да падпісантаў, каб спраўдзіць іхнія подпісы.

На дадзены момант БФСС не мае ніякіх даўгавых ці іншых абавязальніцтваў. Аніводны падпісант "вотуму" так і не змог прадставіць хоць адзін доказ невыкананых фінансавых абавязкаў з боку фонду. Больш за тое, некаторыя падпісанты "вотуму" атрымалі сур'ёзныя кампенсацыі ад фонду. Напрыклад, толькі аднаму ініцыятару "вотуму" самбісту Сцяпану Папову па розных праграмах было пералічана на карт-рахунак 17 500 еўра дапамогі. Цікава, што на той момант праца БФСС яго цалкам задавальняла. Такія ж істотныя кампенсацыі ад фонду атрымалі і некаторыя іншыя падпісанты — Кудзеліч, Леўчанка, Скіба, Вахавяк і г.д.

Такім чынам, абвінавачанне ў невыкананні абавязкаў не адпавядае рэчаіснасці, не мае ніякага пацверджання і будзе мець юрыдычныя наступствы дзеля абароны гонару і рэпутацыю БФСС.

Іншыя заявы "вотуму" можна не разглядаць. Гэта ўласная крыўда некалькіх чалавек, якая ніяк не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Мяркую, з прынцыпу 1-2 судзебных іска мы ўсё ж такі пададзім, бо рэпутацыі Фонда наносіцца сур'ёзная шкода такімі заявамі»

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў пра працу БФСС і «вотум недаверу» ад беларускіх спартоўцаў:

🗣Вотум тычыўся заявы спартоўцаў аб тым, што яны не давяраюць мне асабіста і Беларускаму фонду спартовай салідарнасці. Спачатку я рэагаваў на гэтыя абурэнні з пункту гледжання спробы аспрэчыць кожны пункт, але ўсе яны — дастаткова галаслоўныя рэчы.

🗣Я вырашыў увесці аўдыторыю ў сітуацыю з БФСС і дагаварыць тое, што большая частка супольнасці спартоўцаў маглі не зразумець:

🗣БФСС з'явіўся ў жніўні 2020 года і адразу стаў успрымацца, як альтэрнатыўныя Мінспорту або НАК Беларусі — структура, якая акрамя прадстаўніцкіх функцый чамусьці бярэ на сябе яшчэ функцыі фінансавання пратэстнай супольнасці.

🗣Першыя часы нам гэта паспяхова ўдавалася, таму што тэма была на хвалі. Гэты перыяд дазваляў дапамагаць людзям у складаных сітуацыях. Але пасля грамадская ўвага стала падаць, і гэта адбілася на колькасці донатаў і фінансаванні, і гэта абсалютна нармальны працэс. Колькасць людзей, якіх мы маглі падтрымаць, рабілася ўсё меншай.

Слухайце працяг у замацаваным відэа
⬆️

Альбо глядзіце захаваны стрым цалкам на YouTube-канале па спасылцы👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏆 Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося два месяца!

З 26 ліпеня па 11 жніўня пройдзе 33-я летняя Алімпіяда. Парыж прымае Гульні ўжо трэці раз, да гэтага яны праходзілі ў 1900 і 1924 гадах.

🏃 Усяго відаў спорту будзе прадстаўлена 32. У якасьці дадатковых да 28-мі асноўных відаў былі абраны таксама брэйк-данс, спартовае скалалажанне, скейтбордынг і сёрфінг, каб «усталяваць новы стандарт для інклюзіўных, гендэрна збалансаваных і арыентаваных на моладзь гульняў».

Яшчэ ў 2022 годзе быў прадстаўлен слоган Алімпіяды-2024 — «Гульні, адкрытыя для ўсіх». Як паведамляецца, лозунг мае на ўвазе парытэт паміж паламі (па 5250 спартоўцаў і спартовак) і адкрытасць для новых відаў спорту.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што колькасць беларускіх спартоўцаў, якія могуць патрапіць на Алімпіяду, — 28 чалавек, з РФ — 55 чалавек.

Пакуль 26 атлетаў з беларускімі пашпартамі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі, з боку РФ — 45 атлетаў.

Даведацца больш пра беларускіх удзельнікаў можна па спасылцы 👈

🏅 Пры гэтым МАК распрацаваў крытэрыі нейтральнасці, якія павінны выконваць спартоўцы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі, а іх выніке не будуць уваходзіць у табліцу медалёў.

Плануце сачыць за Алімпіядай? Пішіце вашае меркаванне ў каментарах 👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра дапамогу грамадскаму аб’яднанню «Пагоня»

Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»:

🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка?


🗣Зноў-такі, у лісце няма фактуры. Так, мы дапамагалі дабрачынным арганізацыям, перадавалі сродкі на патрэбы ЗСУ, бежанцаў. Была падтрымка грамадскага аб'яднання «Пагоня», якое ўзначальвае Віталь Гуркоў (шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу). Але гэта была непублічная ініцыятыва — нідзе мы не заяўлялі аб супрацоўніцтве. Амаль усе зборы мелі гуманітарны характар. І мне невядома ні пра адзін выпадак пераследу спартоўцаў. Хто пацярпеў за ўзаемадзеянне з Фондам — ​​гэта адвакат Аляксандр Данілевіч. Аднак паўтаруся: нідзе не былі задэклараваны сувязі з «ваеннымі падраздзяленнямі». А з іншага боку, ці нехта супраць аказання дапамогі добраахвотнікам і краіне, якая супрацьстаіць агрэсіі?

Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM