Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.87K subscribers
2.31K photos
308 videos
2 files
2.67K links
Download Telegram
✊🏻Крысціна Ціманоўская пракаментавала вынікі справы Юрыя Маісевіча, які быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў Дысціплінарным трыбуналам.

Сваім меркаваннем лёгкаатлетка падзялілася ў асабістым Instagram:

🗣Узнагарода знайшла свайго героя ці не?

🗣Учора Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы (Athletics Integrity Unit, AlU) вынес канчатковы вердыкт па маёй справе ў Токіа. Якое маё стаўленне да вынікаў расследавання, якое доўжылася з 2021 года?

🗣Я ўдзячная ўсім, хто дапамагаў мне ад пачатку майго шляху ў Токіа і да заканчэння расследавання, а менавіта Паўлу Латушке і камандзе НАУ, Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці і дырэктару фонду Аляксандру Апейкіну, Святлане Ціханоўскай і ўсім астатнім.

🗣Была праведзена вялікая праца і нарэшце мы атрымалі вынікі, якія не да канца задаволілі ўсіх і ў галоўнай ступені мяне. Нягледзячы на тое, што была даказаная віна галоўнага трэнера, нажаль, астатнія ўдзельнікі дадзенай справы не панеслі адказнасць.

🗣На мой погляд Юрый Маісевіч быў толькі выканаўцам загадаў, якія паступалі зверху. У сваю чаргу я страціла 2 гады спартовай кар'еры, якія мне ўжо ніхто не верне. Таксама я жыла ў пастаянным страху за сваё жыццё і свабоду і не магла ў поўнай меры настроіцца на прагрэс сваіх будучых поспехаў.

🗣Рашэннем суда была ўстаноўлена забарона 63-гадоваму спецыялісту ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у бліжэйшыя 5 гадоў, што ў маім разуменні недастаткова справядліва, улічваючы той факт, што гэты чалавек падвергнуў маё жыццё небяспецы.

🗣Падагульняўчы, магу сказаць, што шчаслівая, што гэтая доўгая гісторыя падышла да лагічнага завяршэння і я ў дадзены момант магу працягваць сваю спартовую кар'еру і рыхтавацца да наступных алімпійскіх гульняў.

🗣А таксама хачу звярнуцца да ўсіх спартоўцаў, хто змагаецца за сваю свабоду і справядлівасць, — ніколі не здавайцеся і адстойвайце свае правы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥀Пайшоў з жыцця беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў.

Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі «Люстэрка», ён загінуў у ЗША.

Канстанцін Кальцоў гуляў за «Юнацтва», мінскае «Дынама», «Северсталь», «Ак Барс», «Спартак» і іншыя расійскія клубы. За клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» у 2002—2006 гадах правёў 144 матчы (7-е месца сярод беларускіх хакеістаў), забіў 12 шайбаў і зрабіў 26 перадачаў.

За зборную Беларусі Кальцоў згуляў 123 матчы, набраў 55 балаў (34 шайбы, 21 галявы пас). З 2017 года — трэнер, апошнім часам быў асістэнтам у «Салават Юлаеве» (Уфа, Башкартастан).

Літаральна на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што ён меў стаць галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Кальцову было 42 гады.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае свае спачуванні родным і блізкім Канстанціна.
🔥🔥🔥МАК створыць камісію для ацэнцы права беларускіх і расійскіх спартсменаў стаць удзельнікамі Алімпіяды

➡️ У склад камісіі ўвойдуць тры чалавекі:

✔️ Ніколь Ховерц, віцэ-прэзідэнт МАК, старшыня групы экспертаў

✔️ Паў Газоль, прадстаўнік Камісіі па этыцы МАК

✔️ Сын Мін Рю, прадстаўнік Камісіі спартсменаў МАК

📌 Акрамя таго МАК паведамляе, што беларусы і расіяне не прымуць удзел у парадзе каманд адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы.
🔥Марыя Жодзік атрымала польскае грамадзянства. Яна патэнцыйна можа паехаць на Алімпіяду.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда надаў польскае грамадзянства беларускай лёгкаатлетцы Марыі Жодзік. Цяпер яна патэнцыйна зможа прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Раней яна, выступаючы па-за конкурсам на чэмпіянаце Польшчы, усталявала асабісты рэкорд, скокнуўшы ў вышыню на 1 м 97 см, і выканала алімпійскі нарматыў.

Марыя Жодзік родам з Баранавіч, але з 2022 года жыве ў польскім Беластоку. У адным з інтэрв'ю беларуска казала, што ў яе польскія карані. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджаліся факты фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

Зараз Марыя чакае на адпаведная рашэнне ад World Athletics аб дазволе прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях.
🗣️Вольга Мазуронак: "Усе праблемы былі з-за міністра спорту Кавальчука".

Вядомая беларуская марафонка Вольга Мазуронак падзялілася тым, што зараз адбываецца ў яе жыцці кар'еры:

— Там (у Беларусі) мне жыцця не давалі. Напрыклад, я ў адзін момант спрабавала адкрыць свой клуб па бегу — не дазволілі. Пакуль беларусы выступалі на міжнародных стартах, у Мінспорце баяліся санкцый Міжнароднага алімпійскага камітэта, калі спартсменаў будуць душыць за грамадзянскую пазіцыю. А ў бягучай сітуацыі, калі беларусы адхілены, можна лёгка перакрыць людзям кісларод.

У нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы мяне ў асноўным цанілі і падтрымлівалі. Усе праблемы былі з-за міністра спорту Сяргея Кавальчука. Гэта пачалася яшчэ перад Алімпіядай у Токіа. З часам нічога не змянілася. Застацца ў такіх умовах я не бачыла сэнсу. Дарэчы, калі вырашыла  звальняцца, Кавальчук сказаў, як мне перадалі, наступнае: "Ад Мазуронак няма карысці дзяржаве". Для тых, хто не ў курсе: каб звольніцца з нацыянальнай каманды, трэба праісці ўзгадненне ў Мінспорце.

Так што звольнілася я без праблем і са спакойнай душой. Хачу сказаць вялікі дзякуй ўсім, хто быў са мною побач на працягу 20 гадоў, хто падтрымліваў мяне, хто верыў і нават хто не верыў. Цяпер я паспрабую пачаць новы спартыўны шлях, але ўжо ў іншым месцы.

— Ці сапраўды Кавальчука не хвалюе спартыўны вынік, каб не спрабаваць захаваць лепшых спартсменаў?

🗣️— Да кіньце. Ён вызначаны кантраляваць цалкам іншае. Проста сочыць за ўсімі. Які спорт? Я вам скажу, што бягучая сітуацыя Кавальчуку на карысць, так сама як і многім спартыўным функцыянарам. Міжнародных стартаў няма, таму можна прывезці кучу медалей з спаборніцтваў з рускімі і пахваліцца гэтым.
❗️Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне❗️

Беларускі баец у складзе ЗСУ, майстар спорту і падпісант ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, ўлетку 2023 года быў цяжка паранены на полі бою. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.
Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.

Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае спартыўную грамадскаць далучыцца да дабрачыннага збору і падтрымаць славутую лёгкаатлетку ў складанай сітуацыі!
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СПОРТУ ДЗЕЛЯ РАЗВІЦЦЯ І МІРУ

Шаноўны сябры, калегі і ўсе, хто жыве актыўным жыццё! Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці шчыра вітае вас з Міжнародным днём спорту!

Спорт з'яўляецца адной з галоўных праяў высокай культуры нашай цывілізацыі, і павінен служыць для ўмацавання прынцыпаў міру і паразумення паміж людзьмі.

Беларускія спартсмены з'яўляюцца неад'емнай часткай вялікай алімпійскай сям'і, і зрабілі свой годны ўнёсак у развіццё сусветнага спорту! Смеласць, самаадданасць, вернасць алімпійскім і агульначалавечым каштоўнасцям - гэта тое, што назаўжды застанецца у нашай спартовай супольнасці.
💼 Віншуем з 1 траўня! 💼

Сёння ў шматлікіх краінах свету адзначаюць Свята працы — дзень салідарнасці і павагі да працоўных.

Традыцыйна ў гэты дзень працаўнікі выходзілі на пратэсты, змагаючыся за свае правы дзеля павялічаных заробкаў, стварэння прафсаюзаў і скарачэння працоўных гадзін. Менавіта дзякуючы ім зараз мы маем нашмат лепшыя ўмовы ў параўнанні з мінулым.

Зараз 1 траўня ў розных еўрапейскіх краінах — гэта не толькі штогадовая традыцыя, але і магчымасць агучыць сучасныя сацыяльныя і палітычныя праблемы.

🎊Ад імя Фонда спартыўнай салідарнасці мы віншуем вас з гэтым святам і зычым поспехаў у кар’ерным шляху, дасягнення ўсіх мэтаў, павагі да сябе і сваёй працы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларускія і ўкраінскія спартоўцы аб’ядноўваюць свае сілы, каб спрыяць сумленнасці Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

🇬🇧 English version below

Беларускія спартоўцы на чале з Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці і ўкраінскія спартоўцы на чале з Уладзіславам Гераскевічам пры падтрымцы фонда «Open Society Foundation» (ЗША) запускаюць важную ініцыятыву напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2024.

Гэты сумесны праект накіраваны на верыфікацыю беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якія плануюць браць удзел у Алімпійскіх гульнях.

❗️Мэта праекта — пераканацца, што гэтыя спартоўцы не звязаны з ваеннымі структурамі, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб нейтральнасці спартоўцаў.

Збіраючы і аналізуючы інфармацыю з адкрытых крыніц як да, так і пасля Алімпійскіх гульняў, мы імкнемся падтрымліваць найвышэйшыя стандарты сумленнасці і нейтральнасці ў спорце.

Далучайцеся да нас, каб падтрымаць сумленную гульню і празрыстасць на Алімпійскіх гульнях!🏅

___________

⚡️Belarusian and Ukrainian Athletes Join Forces for the Integrity of the Olympic Games

Belarusian athletes led by the Belarusian Sport Solidarity Foundation and Ukrainian Athletes led by Vladyslav Heraskevych with the support of the Open Society Foundation (USA) to launch an important initiative ahead of the 2024 Paris Olympics.

This joint project focuses on the verification of Belarusian and Russian athletes planning to participate in the upcoming Olympic Games.

❗️The aim is to ensure these athletes do not have ties to military or paramilitary structures, aligning with the International Olympic Committee's recommendations on athlete neutrality.

Through the collection and analysis of information from open sources, both pre and post-Olympics, we are committed to upholding the highest standards of integrity and neutrality in sports.

Join us in supporting fair play and transparency at the Olympic Games! 🏅
🏅Беларускія спартоўцы атрымалі ўжо 20 ліцэнзій на Алімпіяду ў Парыжы — яны будуць выступаць у нейтральным статусе.

Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. У іх возьмуць удзел больш за 9 000 спартоўцаў з 200 краін свету.

Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў у гэтым годзе дзейнічаюць пэўныя абмежаванні — яны могуць удзельнічаць толькі ў нейтральным статусе і пазбаўлены магчымасці браць удзел у камандных спаборніцтвах.

Міжнародны алімпійскі камітэт у сваю чаргу зацвердзіў лагатып, сцяг і гімн для нейтральных атлетаў, а ўзнагароды, якія яны атрымаюць, не будуць адбівацца ў табліцы медалёў.

🏟️На сённяшні момант беларусы здабылі 20 ліцэнзій на Алімпіяду. Сярод іх:

Акадэмічнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;

Барацьба:

вольная – Арыян Цютрын, Магамед Кадзімагамедаў, Аляксандр Гуштын, Дзяніс Храмянкоў;
жаночая – Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская;
грэка-рымская – Абубакар Хаслаханаў;

Плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;

Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская;

Кулявая стральба: Уладзіслаў Дземеш;

Таэквандо: Георгій Гурцыеў;

Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў, Эдуард Зязюлін;

А таксама 1 не імянная ліцэнзія ў веласпорце.

Кваліфікацыя ў тэнісе пройдзе 10 чэрвеня — у беларусаў і беларусак таксама будзе шанец здабыць ліцэнзію ў Парыж.

❗️Нагадаем, што МАК абмежаваў колькасць магчымых удзельнікаў Алімпійскіх гульняў з Беларусі — максімум спартоўцаў з нашай краіны, якія могуць удзельнічаць у нейтральным статусе — 28.
Крысціна Ціманоўская атрымала алімпійскую ліцэнзію 🎊

Беларуска выступала ў складзе зборнай Польшчы ў спабрніцтвах па лёгкай атлетыцы ў Насаў, якія служылі адборам на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

🏃‍♀️ Крысціна бегла на першым этапе эстафеты 4×100 м, яе каманда заняла другое месца ў забегу з часам 42,81 секунды.

Такім чынам, спартоўка можа пазмагацца за алімпійскі медаль у Парыжы ў складзе зборнай Польшчы і стаць адзінай прадстаўніцай вольных спартоўцаў Беларусі на Алімпіядзе.

Акрамя Польшчы на Алімпіяду ўжо адабраліся зборныя ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Аўстраліі, Нідэрландаў, Канады і Францыі.

Зычым нашай зорцы разам з камандай поспехаў і перамогі! 🏅
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥀Двухразовы чэмпіён Еўропы Аляксандр Пелешэнка загінуў на вайне ва Украіне.

Пра гэта паведаміў дзяржаўны трэнер зборнай Украіне па цяжкай атлетыцы:

🗣Заслужаны майстар спорту Украіны, двухразовы чэмпіён Еўропы (2016, 2017), удзельнік Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Аляксандр Пелешэнка гераічна загінуў, абараняючы Украіну ад акупантаў.

Трагедыя адбылася 5 траўня, Аляксандру было ўсяго 30 гадоў. Спартовец далучыўся да ЗСУ з першых дзён паўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Беларускі фонд спартыўнай саліданасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным загінулага.

Героі не паміраюць!
Слава Украіне!
🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▶️Падтрымайце падпіскай YouTube-канал Андрэя Чэпы!

Экс-кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ, падпісант ліста вольных спартоўцаў Андрэй Чэпа на канале дзеліцца сваімі ўспамінамі, гісторымі, меркаваннем і аналізам падзей з футбольнага свету.

🍿На канале ўжо каля 20 відэа, прысвечаных розным гульцам і матчам, за якімі сапраўды цікава сачыць.

Напрыклад, там вы зможаце знайсці ролікі пра дагаварныя матчы мінскага «Дынама» у 90-х, Лабаноўскага, Малафеева і Маркарава, а таксама шмат іншай інфармацыі пра гістарычныя падзеі і асобы савецкага футбола.

Далучайцеся да прагляду па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Заява Беларускага Фонда Спартыўнай Салідарнасці❗️

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці (БФСС) настойліва выказвае сваю пазіцыю супраць выкарыстання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і магчымых пагроз прымянення ядзернай зброі ў адносінах да дзяржаў-суседак. У якасці арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы вольных спартоўцаў, БССФ раней ужо выступала з асуджэннем размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Мы ўсведамляем, што кіруючыя рэжымы, якія развязалі самы кровапралітны канфлікт у сучаснай Еўропе, могуць працягваць эскалацыю напружанасці.

Дзеянні, звязаныя з ядзерным узбраеннем, катэгарычна супярэчаць асноўным каштоўнасцям спорту і прынцыпам Алімпійскага руху. Падобныя меры асабліва цынічныя на фоне маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія сімвалізуюць мір і сяброўства паміж народамі.

📣 БФСС заклікае міжнародную супольнасць і ўсе зацікаўленыя бакі падтрымаць нашае патрабаванне аб недапушчальнасці далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне праз пагрозы або фактычнае выкарыстанне ядзернай зброі, а таксама праз правядзенне з ёй ваенных вучэнняў. Мы таксама настойваем на неадкладнам вывадзе ядзернага ўзбраення з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны.

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці стаіць на варце прынцыпаў міру і бяспекі і заклікае да захавання міжнародных норм і дамоўленасцей у інтарэсах усіх народаў і дзяржаў. Мы прапануем усім падтрымаць наша патрабаванне аб недапушчальнасці эскалацыі напружанасці ў рэгіёне шляхам пагрозы прымянення ядзернай зброі, а таксама правядзення вучэнняў з ёй. Мы таксама заклікаем вывесці ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца там у парушэнне міжнародных абавязацельстваў нашай краіны і прынцыпу нейтралітэту.
❗️ Statement of the Belarusian Sport Solidarity Foundation❗️

The Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) strongly opposes the use of the territory of the Republic of Belarus for the deployment and possible threat of use of nuclear weapons against neighbouring states. As an organisation representing the interests of free athletes, the BSSF has previously condemned the deployment of tactical nuclear weapons on the territory of Belarus. We recognise that the ruling regimes, which have unleashed the bloodiest conflict in modern Europe, may continue to escalate tensions.

Actions involving nuclear weapons are categorically contrary to the fundamental values of sport and the principles of the Olympic Movement. Such actions are particularly cynical in the context of the forthcoming Olympic Games in Paris, which symbolise peace and friendship between nations.

📣 The BSSF calls on the international community and all concerned to support our demand that no further escalation of tensions in the region be allowed through the threat or actual use of nuclear weapons or military exercises involving them. We also insist on the immediate withdrawal of nuclear weapons from the territory of Belarus in accordance with our country's international obligations.

The Belarusian Sports Solidarity Foundation stands for the principles of peace and security, and calls for compliance with international norms and agreements in the interests of all peoples and states. We invite everyone to support our demand not to allow the escalation of tensions in the region by threatening to use nuclear weapons and conducting exercises with them. We also call for the withdrawal of nuclear weapons from the territory of Belarus, as their presence there violates our country's international obligations and the principle of neutrality.
🎊 Павіншуйце Святлану Кудзеліч з Днём нараджэння!

Сёння беларускай лёгкаатлетке і вольнай спартоўке Беларусі споўнілася 37 гадоў!

Святлана — шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі, срэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы, удзельніца Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці шчыра віншуем Святлану і зычым ёй моцнага здароўя, поспехаў на кар’ерным і жыццёвым шляху, дасягнення ўсіх мэтаў і здяйснення кожнага жадання! 🎉

Давайце разам напішам некалькі цёплых слоў ёй у каментарах 💖👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Днём Перамогі, беларусы! 🚩

У гэты дзень, праз 79 гадоў пасля перамогі над фашызмам, мы не толькі ўспамінаем пра подзвіг нашых продкаў, але і з трывогай і непакоем думаем пра будучыню.

Больш за 2 гады таму мы зноў сталі сведкамі жудаснай агрэсіі супраць мірнага народа. Вайна, якую развязалі дыктатары ва Украіне, — гэта не проста трагедыя нашых суседзей, гэта выклік усяму сучаснаму свету, і мы не можам заставацца да гэтага абыякавымі, пакуль жахі вайны ва Украіне не скончацца.

Беларускі народ памятае, якім коштам даліся мір і свабода на нашай зямлі амаль восем дзесяцігоддзяў таму, і мы шануем і працягваем трымацца тых каштоўнасцей, за якія паклалі свае жыцці нашыя продкі.

Няхай гэты дзень стане не толькі днём памяці, але і днём, калі мы зноў гучна заявім «Не вайне!» 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пагутарыў з «Белсат» пра працэс верыфікацыі спартоўцаў з Беларусі і рф на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці.

Нагадаем, што гэта сумесны праект БФСС, Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША).

🗣Афіцыйная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта працуе вельмі непублічна і грамадства не можа ведаць, якія там адбываюцца працэсы ў гэтай верыфікацыі. А ідэя нашага праекту ў кааліцыі заключаецца ў тым, каб стварыць менавіта грамадскі незалежны орган з грамадзянскім жа кантролем, які будзе адкрыта займацца працэсам вызначэння годнасці спартоўца па ўсіх крытэрыях. І калі мы атрымаем нейкую інфармацыю, то натуральна будзем звяртацца да Міжнароднага алімпійскага камітэта з нашымі фактамі, якія знайшлі ў пытаннях парушэння нейтральнасці.

🗣Мы не будзем прасіць спартоўцаў падпісваць штосьці ў дадатак да таго, што падпісваюць усе астатнія. А гэта — менавіта і толькі пагадненне з мірнай місіяй алімпійскага руху, якое павінна тычыцца кожнага спартоўца, які паедзе на Гульні.

🗣У нас у ліпені ўжо будуць спісы ўсіх атлетаў з Беларусі і расеі, якія атрымалі ліцэнзіі. Натуральна, можна будзе кожнаму даваць ацэнку, ці былі ў іх ранейшых дзеяннях выпадкі парушэння нейтральнасці. Рабіць гэта будзем абсалютна адкрыта і аб'ектыўна. Ніякай ангажаванасці, толькі факты. Кантроль будзе і да, і пасля Алімпійскіх гульняў.

Вы можаце прачытаць матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак — «Спартоўцы могуць дапамагчы прыцягнуць больш краін да Глабальнага саміту міру».

Андрэй Ярмак сустрэўся з украінскімі і замежнымі спартоўцамі з нагоды падрыхтоўцы да Глабальнага саміту міру, які пройдзе 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта падкрэсліў, што перамога Украіны над расейскім агрэсарам залежыць ад поспеху на полі бою, а таксама ад дыпламатыі. Вось чаму Глабальны саміт міру так важны:

🗣Вельмі важна, што вялікая колькасць краін пацвярджае сваю прыхільнасць нашай незалежнасці, нашай тэрытарыяльнай цэласнасці ў міжнародна прызнаных межах 1991 года.

🗣Пра гэта будуць гаварыць сусветныя зоркі кіно і музыкі, хочацца, каб пра гэта гаварылі і зоркі сусветнага спорту. Бо вы маеце зносіны з людзьмі з усяго свету.

🗣Мірны саміт — пра тое, як спыніць вайну расеі супраць Украіны, стварыць адзіны сумесны план, які пасля стане дарожнай картай спынення вайны, вяртання ўсіх украінскіх тэрыторый, атрымання кампенсацый і пераадолення ўсіх крызісаў, выкліканых расейскай агрэсіяй.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM