Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.83K subscribers
2.31K photos
308 videos
2 files
2.67K links
Download Telegram
Тры гады таму быў апублікаваны Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту і скрадзеных выбараў.

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін выказаўся з гэтай нагоды ў сваім тэлеграм-канале:

🗣Ліст падпісалі больш за 2000 прадстаўнікоў спорту, сярод якіх былі славутыя імёны беларускіх атлетаў многіх пакаленняў. Першым падпісантам ліста быў заслужаны лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — чалавек сапраўднай вялікай мужнасці, які і да сяго часу застаецца прыкладам непахіснасці. Але кожны падпісант ліста заслугоўвае роўнай павагі.

🗣Адкрыты ліст спартоўцаў я лічу гістарычнай падзеяй для Беларусі. Ён змяніў многае. Але таксама гэта ёсць непаўторная з'ява і для глабальнага свету. Унікальнасць сітуацыі ў тым, што за тры гады толькі некалькі чалавек адклікалі свой подпіс з-пад ліста. Дзякую лёсу за магчымасць прайсці гэты няпросты шлях з сапраўднымі героямі.

🗣Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За трэніроўку з Віталём Гурковым на дабрачынным аўкцыёне ва Украіне заплацілі 100 000 грыўняў.

Сёння, 18 жніўня, у Кіеве праходзіць дабрачынны аўкцыён "Армія дронів" для падтрымкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Арганізатары "Evo Drones" арганізуюць аўкцыёны, каб сабраць грошы на дроны-выведчыкі для Украіны, і ўжо адправілі на фронт 130 дронаў.

❗️На аўкцыён акрамя іншага сёння была выстаўлена персанальная трэніроўка з беларускім спартоўцам, шматразовым чэмпіёнам свету па тайскім боксе і кіраўніком грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталём Гурковым — за яе заплацілі 100 000 грыўняў!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская распавяла пра свой настрой перад Чэмпіянатам свету ў Будапешце:

🗣Звычайна прафесійны спартсмен загадзя ведае, да чаго ён рыхтуецца. Калі да чэмпіянату свету, то ведаеш прыкладна за год, падводзіш да гэтага падрыхтоўку. У мяне такой інфармацыі не было. Я ведала, што знаходжуся ў карантыне, што, магчыма, яго паспеюць зняць перад Алімпіядай у Парыжы. Таму і не перажывала. Можа, гэта адыграла сваю ролю, цэлы год я не грузіла сябе нейкімі лішнімі думкамі, не турбавалася ні пра што. У цэлым па сезоне былі добрыя вынікі. Таму, калі мне сказалі, што знялі каранцін, і спыталі, ці хачу я паехаць «на свет», я адказала: «Вядома». Чаму не?

Вось што Крысціна адказвае на пытанне, як да яе ставяцца спартоўцы ў Польшчы:

🗣Я не думаю, што павінны быць нейкія перавагі, асаблівае стаўленне. Мы ўсе ў аднолькавых умовах, усё трэніруемся, усё ў адной зборнай.

🗣Канкурэнцыя ёсць заўсёды. Я еду на чэмпіянат свету, для мяне ўсе краіны – канкурэнты. Зразумела, што канкурэнты могуць злавацца, калі ты выйграеш. Гэта нармальна. Я таксама злуюся, калі прайграю, але я злуюся не на тых, хто выйграў, а на сябе. Калі я фізічна слабейшая, калі я сёння не была хутчэй гэтага чалавека, гэта мая праблема, мая недапрацоўка, і я павінна зрабіць усё, каб у наступны раз выйграць. А ў цэлым усё ставяцца нармальна. Рабяты, з якімі я трэніруюся, добра мяне прымаюць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏃‍♀️Старт Крысціны Ціманоўскай ужо праз 5 хвілін!

Беларуская лёгкаатлетка выступае за Польшчу на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыке, які праходзіць у Будапешце. Зараз Крысціна бяжыць 100 метраў⚡️

Сачыць за стартам можна па спасылцы 👈

Зычым Крысціне поспехаў і перамогі!🔥
🏃‍♀️Крысціна Ціманоўская фінішыравала на дыстанцыі 100 метраў у чвэрцьфінале ЧС з вынікам 11.32.

На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыке ў Будапешце Крысціна прабегла дыстанцыю 100 метраў з вынікам 11.32 і фінішыравала 5-й. Забег быў затрыманы ў выніку фальстарта.

😔На жаль, лёгкаатлетка не праходзіць у паўфінал, але ўжо ў сераду Крысціна будзе бегчы іншую дыстанцыю — 200 метраў.

Давайце разам падтрымаем спартоўку ў каментарах і пазычым ёй поспехаў!👇🏻
🔥Беларускі палітык і прадстаўнік НАУ Юрась Губарэвіч пераплыў Басфор🔥

Юрасю Губарэвічу 45 гадоў. Раней ён быў у “Маладым фронце”, намеснікам старшыні Партыі БНФ, узначальваў рух “За Свабоду!”, а зараз працуе ў НАУ.

Пра свой удзел у межкантынентальным заплыве ён паведаміў у сваім Facebook. Атрымалася амаль 6,5 км паміж Азіяй і Еўропай!

Вось што Юрась распавядае пра заплыў:

🗣Патрапіць з Азіі ў Еўропу можна рознымі спосабамі. Я вырашыў зрабіць гэта на сваіх чацвярых. Давялося добра папрацаваць рукамі і нагамі, каб праплыць 6,5 км паміж месцамі старту і фінішу, якія знаходзіліся на супрацьлеглых берагах Басфорскага праліва.

🗣Калі заставалася ўсяго метраў 400 да фінішу, завіс на 10 хвілін у сустрэчнай плыні роўна ў адным пункце насупраць гіганцкага сцяга Турцыі. Каб канчаткова не заваліць заплыў, давялося адплыць бліжэй да сярэдзіны праліва і ўжо адтуль хітрым манеўрам фінішаваць. Мой час заплыву трываў 1:11:16, але магчымасці палюбавацца турыстычнымі цікавосткамі практычна не было. Кампанію складалі нешматлікія медузы і такія ж, як і я, 2690 удзельнікаў міжкантынентальнага заплыву.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Украінская алімпійская чэмпіёнка Вольга Харлан выставіла на дабрачынны аўкцыён унікальную ляльку Барбі⚡️

Вольга — алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні 2008 года, 6-разовая чэмпіёнка свету і 8-разовая чэмпіёнка Еўропы, срэбная і бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 і бронзавая прызёрка Алімпіяды-2012.

У 2020 годзе кампанія Mattel, якая займаецца вытворчасцю лялек Барбі, распрацавала адзіную ў свеце персанальную цацку-копію Вольгі Харлан. Фехтавальшчыца выставіла яе на дабрачынны аўкцыён, каб падтрымаць сапраўды годну справу — дапамагчы ў рэабілітацыі ўкраінскім вайскоўцам.

🗣Гэтая лялька Барбі ўнікальная не толькі таму, што яна адзіная ў свеце, але і таму, што яна з'яўляецца ўвасабленнем дзяўчынкі, якая знаходзіць у сабе матывацыю даць усё магчымае ў любы час і ў любых умовах, якая падае малым дзяўчатам прыклад імкнуцца да сваёй мары і дасягаць сваіх мэтаў.

🗣Рэабілітацыя — важная частка далейшага жыцця нашых хлопцаў. Чым больш мы зможам сабраць з гэтага аўкцыёну, тым больш выдатных людзей атрымаецца аднавіць.

❗️ Аўкцыён адбываецца праз вядомую пляцоўку BSSF на платформе eBay. Аказаць дапамогу Украіне і атрымаць унікальную ляльку можна па спасылцы. Усе сродкі пойдуць у клініку BODRO ў Новавалынску, якая дапамагае рэабілітаваць ваяроў, якія пацярпелі ў выніку вайны.

Серыя аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" арганізавана BSSF, Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Першая стаўка на ляльку Барбі ўкраінскай шаблісткі Вольгі Харлан склала 10 000$🔥

Украінская алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Вольга Харлан выставіла на дабрачынны аўкцыён унікальную ляльку, якую кампанія Mattel распрацавала ў адзіным экзэмпляры асабіста для яе.

Лот быў выстаўлены на пляцоўцы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці на платформе eBay пры падтрымцы Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыі "Ukraine Alive 2022" у межах серыі дабрачынных аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine".

❗️Даведацца больш, зрабіць стаўку і дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам можна па спасылцы 👈🏻

Усе сродкі пойдуць у клініку BODRO ў Новавалынску, якая дапамагае рэабілітаваць украінскіх ваяроў.
⚡️Падтрымайце 24-гадзінны стрым беларуса з марафону ў Нью-Йорку да Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі!

24 жніўня з нагодня Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі рыхтуецца 24-гадзінны стрым марафону з Нью-Йорку на вяслярным трэнажоры Concept2.

Прымаць удзел у марафоне будзе наш сумленны суайчыннік Лявон Анацка — бягун з Ліды, на рахунку якога асабістыя рэкорды на Concept2 (231.5 км за 24 гадзіны) і вопыт бегавых ультрамарафонаў. У красавіку 2023 Лявон заняў 3-е месца на 6-дзённым марафоне ў Нью-Йорку!

❗️Мэтай з'яўляецца дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку Каліноўскага і ўсталяванне сусветнага рэкорду ў катэгорыі 60 + у лёгкай вазе.

Трансляцыя будзе весціся на YouTube-канале Лявона Анацкі па спасылцы 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Тры гады таму, 23 жніўня 2020 года, быў заснаваны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — праваабарончая арганізацыя для прадстаўнікоў спартыўнай галіны. Арганізацыя стала неад'емнай часткай беларускага нацыянальнага дэмакратычнага руху.

Мэтамі БФСС па ранейшаму застаюцца:

🔺 Падтрымка міру і паразумення паміж людзьмі;
🔺 Падтрымка і захаванне алімпійскіх каштоўнасцяў;
🔺 Абарона правоў чалавека і чалавечай годнасці праз спорт;
🔺 Забарона на выкарыстанне спорту ў мэтах прапаганды вайны і дыктатуры;
🔺 Абарона правоў спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту.

Праца БФСС дае магчымасць захаваць годны твар беларускага спорту ў вачах нашых суседзяў і ўсяго цывілізаванага свету, што стварае надзею на паўнавартаснае вяртанне беларускага спорту на сусветную арэну.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Старт Крысціны Ціманоўскай на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыке праз 5 хвілін!

Сёння беларуска, якая выступае за Польшчу, бяжыць 200 метраў на Чэмпіянаце свету, які праходзіць у Будапешце.

Зычым поспехаў Крысціне!

Сачыць за вынікамі анлайн можна па спасылцы 👈🏻
🥳Крысціна Ціманоўская прайшла ў паўфінал бегу на 200 метраў на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы!

Крысціна, якая выступае за Польшчу, у сваім кваліфікацыйным забегу фінішыравала 5-й і прайшла ў 1/2 фінала па часе з вынікам 22.88 секунды!

Нагадаем, што аўтаматам у фінал трапляюць першыя тры месцы ў кожнай кваліфікацыі, а таксама шэсць самых хуткіх вынікаў пасля іх — у іх колькасць і трапіла Крысціна.

Мы віншуем лёгкаатлетку з гэтым дасягненнем і зычым перамог у наступных спаборніцтвах!🤍
🇺🇦З днём Незалежнасці, Украіна!🇺🇦

Гэты дзень зноў нагадвае кожнаму з нас пра настойлівасць, мужнасць і сілу ўкраінскага народу. Мы ганарымся ўсімі Героямі, якія абараняюць сваю краіну ад нашага агульнага ворага, і верым, што перамога абавязкова будзе на баку святла.

Другі год запар Украіна адзначае сваё свята ва ўмовах жудаснай вайны, і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці працягвае падтрымліваць украінскі народ, бо толькі разам мы можам дасягнуць сапраўдных ідэялаў міру, свабоды і незалежнасці.

Слава Украіне!🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏃‍♀️Старт Крысціны Ціманоўскай у паўфінале ЧС ужо праз 10 хвілін!

Сёння беларуская лёгкаатлетка бяжыць 200 метраў у паўфінале Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце. Крысціна выступае за Польшчу.

Нагадаем, што апошні забег Крысціна скончыла з вынікам 22.88.

Сачыць за вынікамі анлайн можна па спасылцы 👈🏻

Зычым поспехаў!✊🏻
Крысціна Ціманоўская прабегла дыстанцыю 200 метраў з вынікам 23.34

У паўфінале на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы беларуска прыбегла 8-й і, на жаль, не трапіла ў фінал, але паказала сапраўды сімвалічны вынік — 23.34 секунды🤍

Наперадзе яе чакае яшчэ эстафета 4х100🏃🏻‍♀️

Давайце разам падтрымаем Крысціну ў каментарах і пазычым ёй поспехаў надалей!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25 жніўня 1991 года была абвешчана незалежнасць Беларусі

Менавіта ў гэты дзень, 32 гады таму, Вярхоўным Саветам БССР была зацверджана Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце ў якасці Канстытуцыйнага закона краіны. Нарэшце беларусы пазбавіліся ад акупацыйнай савецкай улады і атрымалі галоўную нацыянальную каштоўнасць — незалежнасць.

Ужо пазней, у верасні, нацыянальнымі сімваламі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня", а краіна атрымала назву Рэспубліка Беларусь.

Ужо тры гады мы няспынна змагаемся супраць дыктатуры, гвалту і хлусні, каб наша родная краіна хутчэй стала вольнай. Мы ведаем, што беларускі народ не зламаць.

Са святам, сябры!
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падтрымайце беларусаў у забегу ў Арэгоне!

Каманда беларусаў ЗША "Free Belarus" возьме ўдзел у 3-й эстафеце "Hood to Coast Relay" даўжынёй 200 міляў, якая пройдзе ў Арэгоне ўжо ў гэтыя выходныя!

Мэтай каманды з'яўляецца збор сродкаў на падтрымку беларускіх палітвязняў і пацярпелым ад вайны ва Украіне — цалкам патрэбна 2000$

Збор сродкаў арганізаваны праз некамерцыйную арганізацыю aba-together.org, ахвяраванне не абкладаецца падаткам.

Таксама 10% усіх ахвяраванняў пойдуць на аплату выдаткаў для каманды.

Даведацца падрабязней пра каманду і падтрымаць беларусаў можна па спасылцы 👈

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларуская каманда "Пагоня" згуляе таварыскі матч з украінскім клубам "Імпульс" у Варшаве!

З нагоды Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі беларуская футблольная каманда "Пагоня Варшава/Team Ivulin" запрашае на таварыскі матч у межах падрыхтоўкі да сезону 2024/2025!

🗓Субота, 26.08.2023
🕕18:00
🏟Kawęczyńska 44, Варшава

Бярыце бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя сцягі, саброў і завітвайце на трыбуны ўжо заўтра, каб падтрымаць гульцоў!

Слава Украіне!🇺🇦
Жыве Беларусь!


Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Эстафета Крысціны Ціманоўскай ужо праз 10 хвілін!

Сёння Крысціна бяжыць эстафету 4х100 на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце.

Нагадаем, што вынік спартоўкі падчас паўфіналу на 200 метраў склаў 23.34 секунды і, на жаль, беларуска, якая выступае за Польшчу, не трапіла ў фінал.

Зычым добрых вынікаў і поспехаў Крысціне!✊🏻

Сачыць за вынікамі анлайн можна па спасылцы 👈🏻