🔥Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў🔥
Васіль Нікалаеў быў верным заўзятарам "Дынама Брэст", які дзеля матчаў пераадолеваў сотні кіламетраў пешшу. Напрыклад, у 2014 годзе ён прайшоў каля 500 км да гульні ў Наваполацку, а за 2016 ён прайшоў агулам 4470 км і не прапусціў ніводнага матчу.
У 2021 годзе Васіль быў вымушаны пакінуць родную краіну з-за рэпрэсій і змог узяць у эміграцыю частку сваёй вялікай заўзятарскай футбольнай калекцыі. Зараз беларус вырашыў прадаць значныя яго сэрцу рэчы, каб дапамагчы беларускім дабраахвотнікам ва Украіне.
🗣 Гэтую калекцыю я пачаў збіраць яшчэ ў Беларусі вялікую колькасць гадоў таму з першых сваіх паездак. Частка сённяшняй калекцыі засталася з Беларусі, а частку я набыў ужо тут, у Еўропе.
Асаблівымі для Васіля рэчамі ў калекцыі з'яўляюцца мяч з аўтографамі гульцоў Дынама і сцяг з імёнамі ўкраінскіх гульцоў Аляксандра Наёка і Аляксея Хабленка.
Шалікі "West Ham" і "Дынама", цішоткі Шаўчэнкі, Хабленкі і нават BSSF з аўтографамі вольных спартоўцаў — паглядзець усю калекцыю можна па спасылцы ⬅️
❗️Грошы пойдуць на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, палкавому падраздзяленню БПЛА імя Мікіты Крыўцова.
Звярнуцца да Васіля і набыць калекцыю можна праз яго Instagram-акаўнт ⬅️
✊🏻Падзяліцеся гэтай інфармацыяй у сваіх сацсетках, каб дапамагчы беларусу і нашым дабраахвотнікам.
Разам пераможам!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Васіль Нікалаеў быў верным заўзятарам "Дынама Брэст", які дзеля матчаў пераадолеваў сотні кіламетраў пешшу. Напрыклад, у 2014 годзе ён прайшоў каля 500 км да гульні ў Наваполацку, а за 2016 ён прайшоў агулам 4470 км і не прапусціў ніводнага матчу.
У 2021 годзе Васіль быў вымушаны пакінуць родную краіну з-за рэпрэсій і змог узяць у эміграцыю частку сваёй вялікай заўзятарскай футбольнай калекцыі. Зараз беларус вырашыў прадаць значныя яго сэрцу рэчы, каб дапамагчы беларускім дабраахвотнікам ва Украіне.
Асаблівымі для Васіля рэчамі ў калекцыі з'яўляюцца мяч з аўтографамі гульцоў Дынама і сцяг з імёнамі ўкраінскіх гульцоў Аляксандра Наёка і Аляксея Хабленка.
Шалікі "West Ham" і "Дынама", цішоткі Шаўчэнкі, Хабленкі і нават BSSF з аўтографамі вольных спартоўцаў — паглядзець усю калекцыю можна па спасылцы ⬅️
❗️Грошы пойдуць на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, палкавому падраздзяленню БПЛА імя Мікіты Крыўцова.
Звярнуцца да Васіля і набыць калекцыю можна праз яго Instagram-акаўнт ⬅️
✊🏻Падзяліцеся гэтай інфармацыяй у сваіх сацсетках, каб дапамагчы беларусу і нашым дабраахвотнікам.
Разам пераможам!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння а 00.30 па мінскім часе Радыё Ўнэт паразмаўляе ў прамым эфіры з Аляксандрам Апейкіным пра стан беларускага спорту і розныя спартовыя падзеі.
І, канешне, абавязкова абмяркуем наступныя планы Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці✊🏻
Сачыць за эфірам можна па спасылцы 👈🏻
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю на Радыё Ўнэт падзяліўся меркаваннем пра вяртанне беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы:
🎙На сённяшні дзень у нас каля 2000 палітвязняў, сярод якіх каля 20 спартоўцаў. І міжнародныя федэрацыі заплюшчваюць вочы і вяртаюць беларусаў на міжнародныя пляцоўкі?
🗣 Калі мы будзем штучна ствараць сваімі рукамі ізаляцыю беларускіх людзей, то гэтыя палітвязні будуць там сядзець яшчэ доўга і будуць пастаянна новыя.
🗣 2020 год быў магчымы толькі дзякуючы таму, што мы мелі магчымасць выязджаць у Еўропу і кантактаваць з еўрапейскай супольнасцю, былі інтэграваны ў нейкія праекты. І гэта стала вынікам таго, што людзі ў 2020 выйшлі, бо Беларусь была адкрытая краіна і людзі паверылі, што яны могуць жыць як нармальныя звычайныя еўрапейскія людзі.
Глядзець размову цалкам можна па спасылцы ⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🎙На сённяшні дзень у нас каля 2000 палітвязняў, сярод якіх каля 20 спартоўцаў. І міжнародныя федэрацыі заплюшчваюць вочы і вяртаюць беларусаў на міжнародныя пляцоўкі?
Глядзець размову цалкам можна па спасылцы ⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Апейкін распавёў Радыё Ўнэт пра накірункі працы BSSF у сферы дзіцячага спорту і мэты зняцця міжнароднай ізаляцыі:
🗣 Зараз ёсць ізаляцыя дзіцячага спорту, і гэта вялікая праблема. Напэўна, гэта асноўны пункт, над якім мы, як Фонд спартыўнай салідарнасці, будзем бліжэйшы год працаваць — зняць ізаляцыю з дзіцячага спорту.
🗣 Дзеці павінны ездзіць, павінны інтэгравацца ў еўрапейскае грамадства, павінны бачыць еўрапейскія краіны і гуляць з еўрапейскімі дзецьмі. Бо калі мы ўсіх там закроем у Беларусі, яны паедуць ва Узбекістан і Таджыкістан.
🗣 Сітуацыя, у якой мы апынуліся, доўгатэрміновая. Перамогі заўтра не будзе, калі не верыць у цуд. Таму каб перамога адбылася праз нейкі час, трэба ствараць умовы для яе. І гэтыя ўмовы знаходзяцца толькі ў Беларусі. Дыяспара можа фактычна толькі ствараць тэхналогіі і дзяліцца імі, падтрымліваць людзей, але перамены нарадзяцца толькі ўнутры Беларусі. І калі мы будзем ставіць шлагбаўмы, мы самі сябе будзем аддаляць ад часу, калі мы зможам вярнуцца.
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра пра стан сучаснага беларускага спорту глядзіце па спасылцы ⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра пра стан сучаснага беларускага спорту глядзіце па спасылцы ⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы віншуем сумленнага спартоўца і зычым яму поспехаў, моцнага здароўя, верных сяброў побач і, канешне, агульнай Перамогі!
Давайце разам напішам Канстанціну некалькі цёплых словаў у каментарах пад гэтай публікацыяй👇🏻
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ужо ў гэты аўторак, 8 жніўня, беларускі футбольны клуб "Пагоня Варшава/Team Ivulin" згуляе афіцыйны матч супраць польскай "Victoria Zerzeń". Гэта стане першай гульнёй хлопцаў на прафесійным узроўні. Каманда, якая складаецца выключна з беларускіх гульцоў, атрымала дазвол на ўдзел у Кубку Польшчы ад Польскага футбольнага саюза.
ФК "Пагоня Варшава" была створана ў 2022 годзе і правяла шмат аматарскіх матчаў і нават турніраў у падтрымку беларускіх палітзняволеных.
❗️Партнёрам каманды для ўдзелу ў Кубку Польшчы выступае Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
Мы запрашаем вас далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі і падтрымаць нашых суайчыннікаў у важнай для каманды гульні!
Даведацца больш пра каманду можна ў акаўнце @team_ivulin
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Гуркоў, чэмпіён свету па тайскім боксе і кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня", распавёў пра загінуўшых ва Украіне беларускіх дабраахвотнікаў:
🗣 Сёння вельмі цяжкі для мяне дзень. Аднаго сябра пахавалі, і акурат пад час пахавання прыйшла навіна, што яшчэ адзін мой сябра загінуў. Абодвух я ведаў цягам 20 гадоў, абодва былі вельмі кемлівыя людзі, з некалькімі вышэйшымі адукацыямі, і з гонарам неслі Беларусь у сэрцах сваіх.
🗣 Тут, ва Украіне, знаходзяцца самыя адданыя Беларусі людзі. Яны гінуць за свабоду Беларусі і Украіны, пакуль нехта робіць эфемерныя справаздачы неіснуючых праектаў, гуляючы ў быццам бы апазіцыю…
Крыніца: @vitalhurkou
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Крыніца: @vitalhurkou
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вядомая беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская нарэшце атрымала магчымасць выступаць на міжнародных спаборніцтвах! Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетікі ўхваліла рашэнне наконт удзелу беларускі ў ЧС пад польскім сцягам.
Вось як Крысціна каментуе падзею:
А мы віншуем лёгкаатлетку і зычым ёй выдатных спаборніцтваў і высокіх вынікаў на Чэмпіянаце свету!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо сёння адбудзецца матч Кубку Польшчы паміж футбольнай камандай "Пагоня Варшава" і "Victoria Zerzeń"⚡️
Стваральнікі і гульцы каманды Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец распавялі, як з'явілася "Пагоня" і якім чынам трапіла ў Кубак :
🗣 Пасля жніўня 2020-га ў Варшаву пачалі прыязджаць беларусы, разрастаўся чат, дзе сабраныя людзі, якія жадаюць гуляць у футбол. Пачыналася ўсё з некалькіх дзясяткаў чалавек, а зараз чат налічвае больш за 450. У 2021 годзе мы нават сабралі каманду Беларускага дома ў Варшаве і з ёй з'ездзілі ў Беласток, у верасні гулялі з зоркамі «Ягелоніі» ў фармаце 11х11.
🗣 Шмат хто з палякаў не разумее, чаму мы не можам выступаць у Д7, бо яны бачаць, што мы ў аматарскіх турнірах дасягаем пэўных поспехаў. Ну, а наша заяўка ў Кубак для сяброў стала прыемнай нечаканасцю. Будуць нас падтрымлiваць.
🗣 Аказалася, што знайсці ў Варшаве свабодны стадыён для матча Кубка Польшчы – задача няпростая. Пры гэтым у горадзе больш за 25 стадыёнаў, гатовых прымаць матчы 11х11. Мы абтэлефанавалі практычна ўсе – усюды на аўторак усё было занята. Але ў выніку знайшлі месца на запасным штучным полі стадыёна Войска польскага. Будзем гуляць, як заўсёды, у бел-чырвона-белых майках.
🗣 Хацелася б выказаць падзяку Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці, які вельмi дапамог нам і інфармацыйна, і фінансава.
А мы запрашаем усіх на трыбуны, каб падтрымаць гульцоў!
📍 Lazienkowska 3, Варшава
📆 Сёння, 8 жніўня, 20:30
Уваход на матч – вольны. А ў заўзятараў будзе магчымасць купіць смачныя пончыкі ад беларусаў, якія гатуюць іх у Варшаве😉
Крыніца: Tribuna.com
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Стваральнікі і гульцы каманды Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец распавялі, як з'явілася "Пагоня" і якім чынам трапіла ў Кубак :
А мы запрашаем усіх на трыбуны, каб падтрымаць гульцоў!
Уваход на матч – вольны. А ў заўзятараў будзе магчымасць купіць смачныя пончыкі ад беларусаў, якія гатуюць іх у Варшаве
Крыніца: Tribuna.com
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Для тых, хто не мае магчымасці прыйсці на трыбуны, NEXTA ладзіць анлайн-трансляцыю гульні на сваім канале!
Паглядзець легендарны матч можна будзе па спасылцы 👈🏻
А жыхароў і гасцей Варшавы мы чакаем сёння на трыбунах а 20:30 па адрасе Lazienkowska 3 (Уваход з боку вуліцы Łazienkowska, каля заходняй трыбуны праз браму да трэніровачнага поля са штучным пакрыццём)
Перамогі нашым сябрам!✊🏻
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На 45 хвіліне матчу Кубка Польшчы супраць польскай "Victoria Zerzeń" каманда беларусаў "Пагоня Варшава" вядзе з лікам 4:0!
Атмасфера на матчы сапраўды неверагодная — шмат заўзятараў прыйшлі падтрымаць сваіх суайчыннікаў у важнай гульні❤️
Глядзіце анлайн-трансляцыю на канале NEXTA Plus па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚀ПЕРАМОГА🚀
Каманда “Пагоня Варшава” перамагла на матчы Кубка Польшчы з лікам 5:0🔥
Сёння каманда беларусаў згуляла свой першы прафесійны кваліфікацыйны матч супраць польскай “Viktoria Zerzeń”.
Мы віншуем суайчыннікаў з неверагоднай перамогай і зычым поспехаў на наступных матчах у турніры!⚽️
Жыве Беларусь!❤️
Каманда “Пагоня Варшава” перамагла на матчы Кубка Польшчы з лікам 5:0🔥
Сёння каманда беларусаў згуляла свой першы прафесійны кваліфікацыйны матч супраць польскай “Viktoria Zerzeń”.
Мы віншуем суайчыннікаў з неверагоднай перамогай і зычым поспехаў на наступных матчах у турніры!
Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Крысціна Ціманоўская афіцыйна заяўлена на Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы на 100, 200 і 4х100 метраў!⚡️
Яна будзе прадстаўляць Польшчу. Чэмпіянат свету пройдзе ў Будапешце з 19 па 27 жніўня, у ім возьмуць удзел больш за 2000 спартоўцаў з 200 краін.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй правялі валізную працу, каб абараніць правы спартоўкі і забяспечыць Крысціне магчымасць зноў выступаць на міжнароднай арэне.
Такім чынам, Крысціна мае магчымасць трапіць на Алімпіяду ў Парыжы праз вынікі на ЧС.
Віншуем атлетку і зычым ёй поспехаў на спаборніцтвах!✊🏻

Беларускі трэнер па каратэ Віталь Рак адчыняе дзверы свайго фізкультурна-спартыўнага клубу для ўсіх жадаючых гэтай восенню!
Заняткі будуць праходзіць па наступных накірунках:
🔸 Спартыўнае каратэ (алімпійская версія WKF);
🔸 Кантактнае каратэ (Karate Combat);
🔸 Кікбоксінг і тайскі бокс;
🔸 Фізкультура з элементамі каратэ і акрабатыкі для дзяцей 5-6 гадоў;
Гімнастыка для людзей 60+;
🔸Функцыянальная і каардынацыйная трэніроўкі;
🔸Карэкцыйная гімнастыка для дзяцей і моладзі.
Запіс анлайн па спасылцы
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9 жніўня 2020 года дыктатарскі рэжым лукашэнкі пачаў жудасны гвалт над беларускім народам. Сфальсіфікаваныя выбары ўлады ператварыліся ў стыхійныя пратэсты сумленных беларусаў, якія больш не жадалі пагаджацца з хлуснёй.
За тры гады з Беларусі з'ехала шмат выдатных дзеячаў краіны, якія і дагэтуль працягваюць змагацца за нашую Волю, а за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю апынуліся ўжо амаль 2000 чалавек.
Сёння — чарговая нагода выказаць сваю салідарнасць з беларусамі і нагадаць, чаму нам нельга спыняцца.
Разам пераможам!
Жыве Беларусь!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤾🏻♂️"Гульні краінаў СНД — спартовы сурагат"
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін пракаментаваў узровень Гульняў краінаў СНД у Менску:
🗣 Нават з гледзішча прапагандысцкага эфекту тут поўны правал. Калі параўнаць з Еўрапейскімі гульнямі, якія прайшлі ў Менску ў 2019 годзе, то тады была вельмі моцная іміджавая падзея. Беларускі народ у значнай ступені на нейкі час паверыў, што мы — адкрытая краіна, было шмат замежных турыстаў, трансляцыя на 80 краінаў свету.
🗣 Цяперашнія гульні краінаў СНД — спартовы сурагат. Іх нават цяжка назваць спаборніцтвамі ў класычным сэнсе. Напрыклад, у гандболе можна пабачыць матч з лікам 68:1 — так зборная расеі перамагла зборную Ўзбекістану. Гэта не спорт, гэта здзек з спартоўцаў.
🗣 Нейкі турыстычны злёт, мясцовая спартакіяда. Гледачоў заваблівае на стадыёны інтрыга, барацьба, калі невядома, хто пераможа. А тут няма і гэтага чынніку, няма і ніякага ўзроўню.
Крыніца: Радыё Свабода
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін пракаментаваў узровень Гульняў краінаў СНД у Менску:
Крыніца: Радыё Свабода
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар BSSF, падзяліўся меркаваннем наконт таго, ці дазволіць беларускі рэжым падпісаць спартоўцам антываенную дэкларацыю дзеля Алімпіяды:
🗣 Гэта вельмі цікавы момант. У расеі за антываенныя дэкларацыі зараз наступае крымінальная адказнасць. Таму расейцам давядзецца рабіць выбар: альбо з'яжджаць з краіны і ўдзельнічаць у Алімпіядзе, альбо рабіць нейкі масавы пратэст. Ці пайсьці на байкот Алімпіяды. З цяперашніх падзеяў выглядае, што яны пойдуць на байкот Алімпійскіх гульняў. Бо ўмовы, якія прапаноўвае міжнародная спартовая супольнасць, руйнуюць цяперашнюю базавую ідэалогію расейскай дзяржавы.
🗣 І пачынаецца цікавая гісторыя з беларускімі атлетамі. Лукашэнка сказаў на адной з нарадаў: "Няхай падпісваюць, што трэба, абы ехалі. Няважна, пад якім сцягам, галоўнае — каб сцяг быў у сэрцы". Напрыклад, спартоўцы з Фэдэрацыі цяжкай атлетыкі Беларусі ўжо падпісалі антываенную дэкларацыю.
🗣 І ўзнікае супярэчлівая палітычная сытуацыя. Беларусь з расеяй нападпісвалі гэтулькі інтэграцыйных дакумэнтаў, маюць так званую "саюзную дзяржаву". Так што калі расея пойдзе на байкот, а Беларусь не пойдзе, і беларускія атлеты паедуць на Алімпіяду, падпісаўшы антываенную дэкларацыю, — гэта будзе вельмі цікавы палітычны момант. Нейкая дзіўная "саюзная дзяржава" атрымліваецца.
➡️ Чытаць інтэрв'ю цалкам ⬅️
➡️ Чытаць інтэрв'ю цалкам ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Заява BSSF наконт размеркавання сродкаў з Анлайн-марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!"❗️
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці лічыць вызваленне і падтрымку палітычных зняволеных адной з прыярытэтных задачаў беларускага грамадства.
Менавіта таму мы падтрымалі ідэю правядзення Анлайн-марафона "Нам не ўсё адно!", які прадэманстраваў, што пачуццё салідарнасці, якое так яскрава выявілася ў 2020, не знікла пад прыгнётам рэпрэсій і грузам паўсядзённых праблем.
"Беларус беларусу беларус!" — гэтая фраза забітага Вітольда Ашурка стала сапраўдным дэвізам адраджаючайся беларускай нацыі.
Разам з тым з улікам цяперашняй сітуацыі BSSF прыняў рашэнне працягваць аказваць падтрымку беларускім спартоўцам і спартыўным спецыялістам, якія пацярпелі ў выніку палітычнага пераследу, у рамках раней наладжаных непублічных механізмаў.
Такім чынам, BSSF не будзе прымаць удзел у размеркаванні сродкаў, сабраных у выніку Марафона. Сродкі, на якія мог бы прэтэндаваць BSSF у якасці аператара, будуць размеркаваны паміж іншымі арганізацыямі, якія падтрымалі Марафон, для аказання адраснай падтрымкі палітычным вязням.

⚡️Дэпутаты Еўрапарламенту звярнуліся да Міжнароднага алімпійскага камітэта і Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў з заклікам распрацаваць антываенную дэкларацыю для спартоўцаў з Беларусі і расеі.
39 дэпутатаў Еўрапарламенту накіравалі афіцыйную прапанову да Томаса Баха і 27 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў да рашэння наконт умоваў допуску атлетаў з расеі і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях.
🗣 Дыктатары выкарыстоўваюць спорт у якасці зброі, пашырая свой уплыў. Для расеі і рэжыма пуціна спорт — гэта ў першую чаргу палітычны інструмент.
Дэпутаты заклікалі МАК прыняць антываенную дэкларацыю для спартоўцаў з расеі і Беларусі, а таксама падтрымаць выключэнне расеі і Беларусі з Алімпіяды-2024 пры адмове выказацца супраць вайны. Адпаведная дэкларацыя была распрацавана BSSF яшчэ ў траўні 2022.
🗣 Мы хочам звярнуць вашу ўвагу на рэкамендацыі незалежнай экспертнай камісіі НАК Чэхіі. Камісія ўнесла, сярод іншых рэкамендацый, статутную дэкларацыю, якую расейскія і беларускія спартоўцы павінны будуць падпісаць для ўдзелу ў Алімпіядзе. Падпісаўшыся, спартоўцы публічна асудзілі б любую агрэсію ў дачыненні да любой з краін-чальцоў ААН.
🗣 Мы заклікаем вас унесці адпаведныя змены ў рэкамендацыях МАК і падтрымаць выключэнне рф і Беларусі з Алімпіяды ў Парыжы, а таксама падтрымаць умоўныя рамкі для атлетаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі ў адпаведнасці з прапановай чэшскай незалежнай экспертнай камісіі — праз статутную дэкларацыю.
Нагадаем, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці 11 ліпеня браў удзел у дыскусіі ў Еўрапарламенце наконт пытання допуску атлетаў з рф і Беларусі. Мы вітаем зварот дэпутатаў Еўрапарламенту, які стаў вынікам гэтай дыскусіі, і працягваем працу ў пытаннях допуску атлетаў з краін-агрэсараў да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.