Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.85K subscribers
2.31K photos
308 videos
2 files
2.67K links
Download Telegram
🥀На вайне ва Украіне загінуў чэмпіён Украіны па фры-файце Яўген Святлічны.

Яўген ваяваў у шэрагах батальёна імя Героя Украіны Дзмітрыя "Да Вінчы" Кацюбайлы. Трагедыя адбылася пасля выканання баявога задання падчас стралковага бою.

Ён быў майстрам спорту па фры-файце і пераможцам шматлікіх прафесійных турніраў, у прыватнасці чэмпіянату Украіны.

🗣Гэта быў бясстрашны баец, які любіў лезці ў бойку, якога любілі таварышы, любілі балельшчыкі, паважалі суддзі. Нават "Жэка" як акцёр увасобіў вобраз Карася ў фільме "Насарог". Ён быў вельмі таленавіты ва ўсім...

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам загінулага.

Героі не паміраюць!🇺🇦

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Паглядзіце, як праходзіць трэніроўка з Віталём Гурковым🔥

Віталь — беларускі баец, заслужаны майстар спорту, 12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе, 6-разовы чэмпіён Еўропы, двухразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Kunlun Fight і чэмпіён свету па муай-тай WBC.

З нядаўніх часоў Віталь узначальвае Грамадскае аб'яднання "Пагоня", якое дапамагае беларускім ваярам і валанцёрам ва Украіне.

❗️Трэніроўкі праходзяць у Кіеве. Запісацца на трэніроўку да Віталя Гуркова можна праз Instagram-акаўнт па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🕯Сёння на вайне супраць акупантаў ва Украіне загінулі 5 беларускіх дабраахвотнікаў.

Чацвёра з іх — байцы палка Кастуся Каліноўскага, адзін — сябра грамадскага аб'яднання "Пагоня".

Нашыя суайчыннікі былі сапраўды смелымі і сумленнымі людзьмі, адважна абаранялі Украіну ад захопнікаў дзеля справядлівасці і агульнай волі.

Мы выказваем сардэчныя спачуванні ўсім блізкім і родным загінулых, усім пабрацімам і сябрам. Гэтыя ахвяры ніхто не забудзе і ніхто не даруе.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Героям слава!
Былы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук выказаў сваё меркаванне наконт удзелу спартоўцаў з Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах:

🗣Адхіленне беларусаў ад міжнародных стартаў — гэта правільна. Краіна на афіцыйным узроўні падтрымлівае расею — санкцыі відавочныя. А спартоўцы, якія засталіся ў Беларусі, не выказваюцца супраць вайны. Засунулі галаву ў пясок, як страўсы. Мяне там крытыкавалі: маўляў, з'ехаў за мяжу, таму робіць смелыя заявы. Але на волі магу прынесці больш карысці, чым за кратамі. Акрамя таго, не здымаю з сябе адказнасці. Калі ў Беларусі раней знікалі палітыкі, вядомыя людзі, то таксама часам маўчаў.

🗣У цяперашніх абставінах шкада больш за ўсё тых, хто выказваўся, з'ехаў, але не мае права выступаць. Як тая ж лёгкаатлетка Яна Максімава, якая цалкам мела б шанцы адабрацца на Алімпіяду. Але ёй не даюць спаборнічаць. Вось такім атлетам, як Максімава, трэба ўсяляк дапамагаць. Гэта важней, чым шукаць прычыны для апраўдання спартоўцаў, якія маўчаць. Калі ў іх не хапае смеласці нешта зрабіць у падтрымку Украіны, то яны ўжо прайгралі.

Крыніца: "Зеркало"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Беларускія гандбалісты могуць быць дапушчаны да ўдзелу ў адборы чэмпіянату Еўропы-2026.

Выканкам Еўрапейскай федэрацыі гандбола прыняў рашэнне пакінуць адно месца ў прэ-кваліфікацыі да мужчынскага чэмпіянату Еўропы 2026 года, які пройдзе ў Даніі, Швецыі і Нарвегіі.

Гэтае месца можа належаць адной з федэрацый, якія цяпер адхіленыя, — расеі альбо Беларусі.

🗣Прадкваліфікацыя да чэмпіянату Еўропы 2026 года мае сістэму, якая дапускае ўключэнне расеі альбо Беларусі, калі для гэтага ёсць умовы (дэдлайн — снежань 2023 года). Працэдура абвяшчае, што калі сітуацыя дазволіць, то расея і Беларусь згуляюць паміж сабой двухматчавую серыю і атрымаюць апошняе 32-е месца ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2026.

Крыніца: 24rakomet.mk

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў🔥

Васіль Нікалаеў быў верным заўзятарам "Дынама Брэст", які дзеля матчаў пераадолеваў сотні кіламетраў пешшу. Напрыклад, у 2014 годзе ён прайшоў каля 500 км да гульні ў Наваполацку, а за 2016 ён прайшоў агулам 4470 км і не прапусціў ніводнага матчу.

У 2021 годзе Васіль быў вымушаны пакінуць родную краіну з-за рэпрэсій і змог узяць у эміграцыю частку сваёй вялікай заўзятарскай футбольнай калекцыі. Зараз беларус вырашыў прадаць значныя яго сэрцу рэчы, каб дапамагчы беларускім дабраахвотнікам ва Украіне.

🗣Гэтую калекцыю я пачаў збіраць яшчэ ў Беларусі вялікую колькасць гадоў таму з першых сваіх паездак. Частка сённяшняй калекцыі засталася з Беларусі, а частку я набыў ужо тут, у Еўропе.

Асаблівымі для Васіля рэчамі ў калекцыі з'яўляюцца мяч з аўтографамі гульцоў Дынама і сцяг з імёнамі ўкраінскіх гульцоў Аляксандра Наёка і Аляксея Хабленка.

Шалікі "West Ham" і "Дынама", цішоткі Шаўчэнкі, Хабленкі і нават BSSF з аўтографамі вольных спартоўцаў — паглядзець усю калекцыю можна па спасылцы ⬅️

❗️Грошы пойдуць на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, палкавому падраздзяленню БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Звярнуцца да Васіля і набыць калекцыю можна праз яго Instagram-акаўнт ⬅️

✊🏻Падзяліцеся гэтай інфармацыяй у сваіх сацсетках, каб дапамагчы беларусу і нашым дабраахвотнікам.

Разам пераможам!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жывы эфір з выканаўчым дырэктарам BSSF Аляксандрам Апейкіным!

Сёння а 00.30 па мінскім часе Радыё Ўнэт паразмаўляе ў прамым эфіры з Аляксандрам Апейкіным пра стан беларускага спорту і розныя спартовыя падзеі.

І, канешне, абавязкова абмяркуем наступныя планы Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці✊🏻

Сачыць за эфірам можна па спасылцы 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю на Радыё Ўнэт падзяліўся меркаваннем пра вяртанне беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы:

🎙На сённяшні дзень у нас каля 2000 палітвязняў, сярод якіх каля 20 спартоўцаў. І міжнародныя федэрацыі заплюшчваюць вочы і вяртаюць беларусаў на міжнародныя пляцоўкі?

🗣Калі мы будзем штучна ствараць сваімі рукамі ізаляцыю беларускіх людзей, то гэтыя палітвязні будуць там сядзець яшчэ доўга і будуць пастаянна новыя.

🗣2020 год быў магчымы толькі дзякуючы таму, што мы мелі магчымасць выязджаць у Еўропу і кантактаваць з еўрапейскай супольнасцю, былі інтэграваны ў нейкія праекты. І гэта стала вынікам таго, што людзі ў 2020 выйшлі, бо Беларусь была адкрытая краіна і людзі паверылі, што яны могуць жыць як нармальныя звычайныя еўрапейскія людзі.

Глядзець размову цалкам можна па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Апейкін распавёў Радыё Ўнэт пра накірункі працы BSSF у сферы дзіцячага спорту і мэты зняцця міжнароднай ізаляцыі:

🗣Зараз ёсць ізаляцыя дзіцячага спорту, і гэта вялікая праблема. Напэўна, гэта асноўны пункт, над якім мы, як Фонд спартыўнай салідарнасці, будзем бліжэйшы год працаваць — зняць ізаляцыю з дзіцячага спорту.

🗣Дзеці павінны ездзіць, павінны інтэгравацца ў еўрапейскае грамадства, павінны бачыць еўрапейскія краіны і гуляць з еўрапейскімі дзецьмі. Бо калі мы ўсіх там закроем у Беларусі, яны паедуць ва Узбекістан і Таджыкістан.

🗣Сітуацыя, у якой мы апынуліся, доўгатэрміновая. Перамогі заўтра не будзе, калі не верыць у цуд. Таму каб перамога адбылася праз нейкі час, трэба ствараць умовы для яе. І гэтыя ўмовы знаходзяцца толькі ў Беларусі. Дыяспара можа фактычна толькі ствараць тэхналогіі і дзяліцца імі, падтрымліваць людзей, але перамены нарадзяцца толькі ўнутры Беларусі. І калі мы будзем ставіць шлагбаўмы, мы самі сябе будзем аддаляць ад часу, калі мы зможам вярнуцца.

Вялікае інтэрв'ю Аляксандра пра стан сучаснага беларускага спорту глядзіце па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥳Канстанцін Якаўлеў сёння адзначае свой дзень нараджэння!🥳

Мы віншуем сумленнага спартоўца і зычым яму поспехаў, моцнага здароўя, верных сяброў побач і, канешне, агульнай Перамогі!

Давайце разам напішам Канстанціну некалькі цёплых словаў у каментарах пад гэтай публікацыяй👇🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥Гістарычная падзея: Беларуская футбольная каманда "Пагоня Варшава" дэбютуе ў ІІ кваліфікацыйным раўндзе Кубка Польшчы па футболе💥

Ужо ў гэты аўторак, 8 жніўня, беларускі футбольны клуб "Пагоня Варшава/Team Ivulin" згуляе афіцыйны матч супраць польскай "Victoria Zerzeń". Гэта стане першай гульнёй хлопцаў на прафесійным узроўні. Каманда, якая складаецца выключна з беларускіх гульцоў, атрымала дазвол на ўдзел у Кубку Польшчы ад Польскага футбольнага саюза.

ФК "Пагоня Варшава" была створана ў 2022 годзе і правяла шмат аматарскіх матчаў і нават турніраў у падтрымку беларускіх палітзняволеных.

❗️Партнёрам каманды для ўдзелу ў Кубку Польшчы выступае Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Мы запрашаем вас далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі і падтрымаць нашых суайчыннікаў у важнай для каманды гульні!

📍Lazienkowska 3, Варшава
📆Аўторак, 8 жніўня, 20:30
💰Уваход вольны!

🗣Мы вельмі разлічваем пабачыць вас на трыбунах запаснога поля варшаўскай Легіі па адрасе Łazienkowska 3 (уваход праз паркінг каля Заходняй трыбуны галоўнага стадыёну).

Даведацца больш пра каманду можна ў акаўнце @team_ivulin 👈

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Гуркоў, чэмпіён свету па тайскім боксе і кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня", распавёў пра загінуўшых ва Украіне беларускіх дабраахвотнікаў:

🗣Сёння вельмі цяжкі для мяне дзень. Аднаго сябра пахавалі, і акурат пад час пахавання прыйшла навіна, што яшчэ адзін мой сябра загінуў. Абодвух я ведаў цягам 20 гадоў, абодва былі вельмі кемлівыя людзі, з некалькімі вышэйшымі адукацыямі, і з гонарам неслі Беларусь у сэрцах сваіх.

🗣Тут, ва Украіне, знаходзяцца самыя адданыя Беларусі людзі. Яны гінуць за свабоду Беларусі і Украіны, пакуль нехта робіць эфемерныя справаздачы неіснуючых праектаў, гуляючы ў быццам бы апазіцыю…

Крыніца: @vitalhurkou

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Крысціна Ціманоўская атрымала допуск да міжнародных спаборніцтваў і з вялікай верагоднасцю возьме ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Будапешце!🔥

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская нарэшце атрымала магчымасць выступаць на міжнародных спаборніцтвах! Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетікі ўхваліла рашэнне наконт удзелу беларускі ў ЧС пад польскім сцягам.

Вось як Крысціна каментуе падзею:

🗣Я пакуль знаходжуся пад уражаннем. Гэта адбылося вельмі раптоўна, магу сказаць, што я не чакала гэтага, але вельмі шчаслівая. Дзякую Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці за вялікую падтрымку ў гэтым пытанні!

🗣Цяпер буду настройвацца, ёсць 2 тыдні на падрыхтоўку. Я паеду на зборы з польскай камандай і буду там рыхтавацца да ЧС. Спадзяюся, атрымаецца паказаць добрыя вынікі.

🗣Звычайна спартовец рыхтуецца да такіх стартаў за год, а я пазнала, што магу ехаць, за 2 тыдні. Не скажу, што я не гатова, таму што па сезоне я паказала добрыя вынікі і асабістыя рэкорды. Гэта значыць, што я ў выдатнай форме. Задача — справіцца з эмоцыямі і проста паказаць сваё.

❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці працягвае працаваць у напрамку допуску сумленных беларускіх атлетаў да міжнародных стартаў і весці перамовы з міжнароднымі федэрацыямі і спартыўнымі арганізацыямі. Рашэнне наконт Крысціны Ціманоўскай — не апошняя перамога на нашым шляху!

А мы віншуем лёгкаатлетку і зычым ёй выдатных спаборніцтваў і высокіх вынікаў на Чэмпіянаце свету!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо сёння адбудзецца матч Кубку Польшчы паміж футбольнай камандай "Пагоня Варшава" і "Victoria Zerzeń"⚡️

Стваральнікі і гульцы каманды Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец распавялі, як з'явілася "Пагоня" і якім чынам трапіла ў Кубак :

🗣Пасля жніўня 2020-га ў Варшаву пачалі прыязджаць беларусы, разрастаўся чат, дзе сабраныя людзі, якія жадаюць гуляць у футбол. Пачыналася ўсё з некалькіх дзясяткаў чалавек, а зараз чат налічвае больш за 450. У 2021 годзе мы нават сабралі каманду Беларускага дома ў Варшаве і з ёй з'ездзілі ў Беласток, у верасні гулялі з зоркамі «Ягелоніі» ў фармаце 11х11.

🗣Шмат хто з палякаў не разумее, чаму мы не можам выступаць у Д7, бо яны бачаць, што мы ў аматарскіх турнірах дасягаем пэўных поспехаў. Ну, а наша заяўка ў Кубак для сяброў стала прыемнай нечаканасцю. Будуць нас падтрымлiваць.

🗣Аказалася, што знайсці ў Варшаве свабодны стадыён для матча Кубка Польшчы – задача няпростая. Пры гэтым у горадзе больш за 25 стадыёнаў, гатовых прымаць матчы 11х11. Мы абтэлефанавалі практычна ўсе – усюды на аўторак усё было занята. Але ў выніку знайшлі месца на запасным штучным полі стадыёна Войска польскага. Будзем гуляць, як заўсёды, у бел-чырвона-белых майках.

🗣Хацелася б выказаць падзяку Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці, які вельмi дапамог нам і інфармацыйна, і фінансава.

А мы запрашаем усіх на трыбуны, каб падтрымаць гульцоў!

📍Lazienkowska 3, Варшава
📆Сёння, 8 жніўня, 20:30

Уваход на матч – вольны.
А ў заўзятараў будзе магчымасць купіць смачныя пончыкі ад беларусаў, якія гатуюць іх у Варшаве😉

Крыніца: Tribuna.com

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Далучайцеся да анлайн-трансляцыі матчу "Пагоня Варшава" vs "Victoria Zerzeń"!

Для тых, хто не мае магчымасці прыйсці на трыбуны, NEXTA ладзіць анлайн-трансляцыю гульні на сваім канале!

Паглядзець легендарны матч можна будзе па спасылцы 👈🏻

🔴Каментаваць падзеі будзе вядомы вядучы каналу "ЧестнОК" Яраслаў Пісарэнка.

А жыхароў і гасцей Варшавы мы чакаем сёння на трыбунах а 20:30 па адрасе Lazienkowska 3 (Уваход з боку вуліцы Łazienkowska, каля заходняй трыбуны праз браму да трэніровачнага поля са штучным пакрыццём)

Перамогі нашым сябрам!✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Беларусы вядуць з лікам 4:0! 🔥

На 45 хвіліне матчу Кубка Польшчы супраць польскай "Victoria Zerzeń" каманда беларусаў "Пагоня Варшава" вядзе з лікам 4:0!

Атмасфера на матчы сапраўды неверагодная — шмат заўзятараў прыйшлі падтрымаць сваіх суайчыннікаў у важнай гульні❤️

Глядзіце анлайн-трансляцыю на канале NEXTA Plus па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚀ПЕРАМОГА🚀

Каманда “Пагоня Варшава” перамагла на матчы Кубка Польшчы з лікам 5:0🔥

Сёння каманда беларусаў згуляла свой першы прафесійны кваліфікацыйны матч супраць польскай “Viktoria Zerzeń”.

Мы віншуем суайчыннікаў з неверагоднай перамогай і зычым поспехаў на наступных матчах у турніры!⚽️

Жыве Беларусь!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Крысціна Ціманоўская афіцыйна заяўлена на Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы на 100, 200 і 4х100 метраў!⚡️

Яна будзе прадстаўляць Польшчу. Чэмпіянат свету пройдзе ў Будапешце з 19 па 27 жніўня, у ім возьмуць удзел больш за 2000 спартоўцаў з 200 краін.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй правялі валізную працу, каб абараніць правы спартоўкі і забяспечыць Крысціне магчымасць зноў выступаць на міжнароднай арэне.

Такім чынам, Крысціна мае магчымасць трапіць на Алімпіяду ў Парыжы праз вынікі на ЧС.

Віншуем атлетку і зычым ёй поспехаў на спаборніцтвах!✊🏻
Клуб "Волат" запрашае на спартыўныя заняткі ў Варшаве!

Беларускі трэнер па каратэ Віталь Рак адчыняе дзверы свайго фізкультурна-спартыўнага клубу для ўсіх жадаючых гэтай восенню!

Заняткі будуць праходзіць па наступных накірунках:

🔸 Спартыўнае каратэ (алімпійская версія WKF);
🔸 Кантактнае каратэ (Karate Combat);
🔸 Кікбоксінг і тайскі бокс;
🔸 Фізкультура з элементамі каратэ і акрабатыкі для дзяцей 5-6 гадоў;
Гімнастыка для людзей 60+;
🔸Функцыянальная і каардынацыйная трэніроўкі;
🔸Карэкцыйная гімнастыка для дзяцей і моладзі.

🗣Развіццё кожнага чалавека грунтуецца на чатырох сферах — фізічнае цела, інтэлект, сацыялізацыя і матывацыя. Калі адна са сфер адстае, чалавеку цяжэй дасягнуць поспеху ў астатніх, таму, акрамя трэніровак, у клубе мы арганізоўваем шмат дадатковых мерапрыемстваў: клубныя і інтэлектуальныя мерапрыемствы, фізкультурна-спартыўныя лагеры, а таксама выязныя спартыўныя лагеры ў зімовы і летні перыяд.

📍Ul. Malawskiego 6, Mokotów, Warszawa

Запіс анлайн па спасылцы 👈

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Тры гады агульнаму шляху да Перамогі

9 жніўня 2020 года дыктатарскі рэжым лукашэнкі пачаў жудасны гвалт над беларускім народам. Сфальсіфікаваныя выбары ўлады ператварыліся ў стыхійныя пратэсты сумленных беларусаў, якія больш не жадалі пагаджацца з хлуснёй.

За тры гады з Беларусі з'ехала шмат выдатных дзеячаў краіны, якія і дагэтуль працягваюць змагацца за нашую Волю, а за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю апынуліся ўжо амаль 2000 чалавек.

Сёння — чарговая нагода выказаць сваю салідарнасць з беларусамі і нагадаць, чаму нам нельга спыняцца.

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤾🏻‍♂️"Гульні краінаў СНД — спартовы сурагат"

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін пракаментаваў узровень Гульняў краінаў СНД у Менску:

🗣Нават з гледзішча прапагандысцкага эфекту тут поўны правал. Калі параўнаць з Еўрапейскімі гульнямі, якія прайшлі ў Менску ў 2019 годзе, то тады была вельмі моцная іміджавая падзея. Беларускі народ у значнай ступені на нейкі час паверыў, што мы — адкрытая краіна, было шмат замежных турыстаў, трансляцыя на 80 краінаў свету.

🗣Цяперашнія гульні краінаў СНД — спартовы сурагат. Іх нават цяжка назваць спаборніцтвамі ў класычным сэнсе. Напрыклад, у гандболе можна пабачыць матч з лікам 68:1 — так зборная расеі перамагла зборную Ўзбекістану. Гэта не спорт, гэта здзек з спартоўцаў.

🗣Нейкі турыстычны злёт, мясцовая спартакіяда. Гледачоў заваблівае на стадыёны інтрыга, барацьба, калі невядома, хто пераможа. А тут няма і гэтага чынніку, няма і ніякага ўзроўню.

Крыніца: Радыё Свабода
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM