Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
1.85K subscribers
2.31K photos
308 videos
2 files
2.67K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥Як праходзіў майстар-клас Віталя Гуркова💥

15 ліпеня ў Кіеве шматразовы чэмпіён па тайскім боксе, вольны спартовец Віталь Гуркоў правёў майстар-клас. Семінар прайшоў у сценах клубу SPARTABOX сумесна з Кіеўскай федэрацыяй тайскага боксу і клубам Slavia-Skif.

50% ад продажу квіткоў былі накіраваныя на падтрымку Узброеных сіл Украіны✊🏻

Паглядзіце, як гэта адбывалася😍
✊🏻Уладзіслаў Вашчук, былы футбаліст зборнай Украіны, кіеўскага Дынама і маскоўскага Спартака, уступіў у шэрагі Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У сваім Інстаграм-акаўнце ён распавёў пра тое, што ўжо быў накіраваны на сваё першае баявое заданне.

Вось што Уладзіслаў гаворыць пра сваё рашэнне:

🗣Не думаў, што самым частым пытаннем будзе пытанне маёй асабістай матывацыі, але адкажу — таму што ў мяне ёсць жаданне дапамагчы сваёй краіне ў цяжкі час. Думаў, што гэта ўсім зразумела. Так, я шмат займаўся валанцёрствам, дапамагаў вайскоўцам, але ў пэўны момант адчуў, што дабрачынныя акцыі, сродкі, якія пералічваюцца ў ЗСУ і г.д. — гэтага недастаткова.

🗣Так, я ўсяго толькі маленькі вінцік у вялікім механізме, але раблю тое, што лічу патрэбным. Высунутая адной з расейскіх гаўнакрыніц версія пра тое, што "увлечение нацистской идеологией привело этого странного персонажа в ряды вооруженных формирований киевского режима" (с), хоць і шакуе сваёй крэатыўнасцю, смеласцю здагадак і высноваў, таксама, вядома, заслугоўвае ўвагі. Няхай так і будзе, калі лягчэй успрымаць гэтую інфармацыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✊🏻Славутая лёгкаатлетка і народная дэпутатка Вярхоўнай рады Украіны Вольга Саладуха выказалася наконт магчымага допуску спартоўцаў с Беларусі і рф да Алімпіяды:

🗣Спадзяюся, што ні МАК, ні французскі ўрад не прымусяць нас зрабіць складаны выбар: байкатаваць Алімпіяду ці паціснуць руку тым, на кім кроў украінцаў.

🗣Сама меней 317 спартоўцаў і трэнераў загінулі. Гэта не толькі салдаты на фронце, але і людзі ў тыле. Вораг мэтанакіравана і планамерна знішчае нашу спартыўную інфраструктуру. На сённяшні дзень пашкоджаны 343 спартыўныя аб'екты, 95 з іх цалкам разбураны.

🗣Іншым рашэннем можа стаць падпісанне антываеннай дэкларацыі расейскімі і беларускімі спартоўцамі, якія хочуць прыняць удзел у Гульнях. Яны павінны асудзіць вайну пуціна. Пасля гэтага тыя, хто падпіша такі дакумент, змогуць сфарміраваць каманду бежанцаў і выступіць на Алімпіядзе.

Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапускаць да спаборніцтваў беларускіх і расейскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі яны не дапускалі "актыўнай падтрымкі вайны", а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі структурамі Беларусі або рф.

Крыніца: AFP

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларускі гандбаліст Кірыл Самойла заключыў 4-гадовы кантракт з польскай "Віслай".

Кірыл Самойла, гулец зборнай Беларусі, перайшоў у польскі гандбольны клуб "Вісла". Зараз ён будзе гуляць у Лізе чэмпіёнаў.

Як паведамляе яго новы клуб, Кірыл ужо знаходзіцца ў Польшчы і праходзіць рэабілітацыю пасля траўмы калена. Вось што ён распавядае пра свой трансфер:

🗣Нарэшце выступлю ў Лізе чэмпіёнаў — гэта самы высокі ўзровень у клубным гандболе. Апроч таго, хочацца адчуць, што такое польская ліга. Для мяне гэта першы досвед выступу за мяжой, крок уверх па лесвіцы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Знакамітага беларускага шахматыста Дзмітрыя Буланава затрымала злачыннае групаванне ГУБАЗіК.

Пасля трох сутак арышту яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Ці ўзбуджана крымінальная справа, дагэтуль невядома.

Як паведамляе рэжымнае групаванне, яно атрымала доступ да закрытага чата "Свабодныя шахматысты Беларусі".

Дзмітрыя прымусілі запісаць відэа, дзе ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях у 2020 годзе, быў зарэгістраваны ў плане "Перамога", удзельнічаў у перасылцы "экстрэмісцкіх матэрыялаў", мае дома "два БЧБ-сцяга".

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Украінскім спартоўцам часткова дазволілі выступаць на спаборніцтвах з беларусамі і расейцамі.

Міністэрства моладзі і спорту Украіны змяніла тэкст загаду аб забароне на ўдзел украінскіх спартоўцаў у спаборніцтвах, дзе прысутнічаюць атлеты з расеі ці Беларусі. Папярэдняя рэдакцыя закону цалкам забараняла любыя выступы ў турнірах разам з беларусамі і расейцамі.

Зараз украінскім атлетам забараняецца выступаць толькі ў тых спаборніцтвах, дзе беларусы і расейцы бяруць удзел пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі.

Нагадаем, што раней з-за гэтага байкоту ўкраінскія спартоўцы прапусцілі:

Чэмпіянат свету па дзюдо і некалькі адборачных стартаў да Алімпіяды-2024;

Індывідуальны чэмпіянат Еўропы па фехтаванні і некалькі адборачных стартаў да Алімпіяды-2024;

Старты ў дужанні;

Спаборніцтвы ў шахматах.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Украінская шаблістка Вольга Харлан перамагла расейскую спартоўку на ЧС па фехтаванні і не паціснула ёй руку пасля матчу.

Вольга перамагла Ганну Смірнову, якая выступала ў нейтральным статусе, з лікам 15:7. Калі Смірнова падыйшла да ўкраінкі, Вольга выставіла наперад шаблю і нешта сказала суперніцы.

Згодна з правіламі FIE, "адмова фехтавальшчыка прывітаць суперніка, суддзю і гледачоў перад пачаткам матчу або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыя)".

Нагадаем, што 26 ліпеня Міністэрства моладзі і спорту Украіны дазволіла ўкраінскім спартоўцам браць удзел у спаборніцтвах з расейцамі і беларусамі, калі тыя выступаюць у нейтральным статусе.
"Ці зможа Гары Кейн уявіць, што са мной здарылася?"

Экс-гулец брэсцкага "Дынама" Дзмітрый Байдук даў вялікае інтэрв'ю брытанскай газеце The Guardian, дзе ўзгадаў, як выходзіў на поле ў складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы ў 2015 годзе супраць зборнай Англіі, за якую тады выступалі такія сённяшнія зоркі, як Гары Кейн, Дэні Інгс, Джэсі Лінгард і Рубен Лофтус-Чык. Зараз Дзмітрый задаецца пытаннем:

🗣Ці зможа Кейн уявіць, што са мной здарылася пасля?

Таксама футбаліст распавёў, як яго прынялі ў польскай "Знічы" пасля яго рашэння сысці з "Дынама":

🗣Мае новыя таварышы па камандзе былі здзіўлены, убачыўшы гульца з маім узроўнем вопыту. Калі яны даведаліся, чаму я тут, яны сказалі мне, што я вар'ят і здзейсніў вялікую памылку. Але лепш працаваць на заводзе, чым гуляць з беларускім [чырвона-зялёным] сцягам на футболцы, як гэта робяць дома.

🗣Калі б мне прыйшлося зноў зрабіць гэты выбар, паміж падтрымкай дыктатара і сваім сумленнем, я б выбраў сумленне. Якім бы цяжкім ні стала маё жыццё, я не шкадую аб сваім рашэнні.

Нагадаем, што ў 2021 годзе Дзмітрый Байдук пакінуў "Дынама" Брэст пасля таго, як шэраг гульцоў клуба падпісалі рэжымны ліст спартоўцаў.

Крыніца: The Guardian
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Украінскую шаблістку Вольгу Харлан дыскваліфікавалі за адмову паціснуць руку расейскай спартоўке падчас ЧС па фехтаванні.

Вольга перамагла Ганну Смірнову з лікам 15:7. Пасля перамогі ўкраінка адмовілася прывітаць Ганну поціскам рукі, што супярэчыць правілам FIE.

Вольгу могуць таксама адхіліць ад усіх спаборніцтваў на 60 дзён. Такім чынам, Вольга можа прапусціць камандны турнір па фехтаванні, дзе няма прадстаўніц рф і Беларусі.

Спачатку FIE адхіліла пратэст расейскай спартоўкі і Харлан прайшла ў наступны раўнд. Аднак пазней стала вядома аб дыскваліфікацыі ўкраінкі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Аляксандр Пальчык, беларускі хакеіст і падпісант міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў, распавёў, як хакеісты рэагавалі на пратэсты ў Беларусі і пачатак вайны ва Украіне:

🗣Вы пытаеце, чаму хакеісты не выказваліся ў 2020-м, а пасля пачатку вайны адзінкі падпісалі антываенную дэкларацыю? Гэта цяжкая тэма… Я не хаваў у распранальні "Юнацтва" сваёй пазіцыі. Мог нешта абмеркаваць з іншымі маладымі хлопцамі, якія падтрымлівалі пратэсты. Але многія проста рабілі выгляд, што іх не датычыць гвалт супраць народа. Памятаю яшчэ, што два тыдні пасля пачатку вайны не мог знайсці сабе месца. У "Юнацтве" хакеісты пыталі, што здарылася. Украіну бамбяць, хлопцы!

🗣Калі ў 2020-м камандзе прапанавалі падпісаць праўладны ліст, адразу сказаў, што не буду гэтага рабіць. Памятаю, тады былі размовы шэптам па кутах. 30-гадовыя мужыкі думалі, што ж рабіць. Кіраўніцтва казала, што гэты ліст не за Лукашэнку. Але калі ўважліва прачытаць, то ўсё становіцца зразумелым. Не ўсе ў «Юнацтве» падпісаліся, у тым ліку адмовіўся галоўны трэнер. Але некаторыя паставілі аўтограф. Мабыць, прасцей у хакейчык гуляць, чым адстойваць сваю пазіцыю.

🗣Не буду пераходзіць на персаналіі, але ў цэлым расчараваўся ў хакейнай супольнасці. Яны называюць патрыятызмам падтрымку дыктатара, катаванні і забойствы сваіх жа грамадзян. Як так?!

Крыніца: "Зеркало"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥈Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 метраў.

Турнір праходзіць зараз у Гожуве-Велькапольскім з 27 по 29 ліпеня. Крысціна прабегла дыстанцыю за 11.26 секунды, саступіўшы толькі Еве Свабодзе — яе вынік 11.08 секунд.

Віншуем сумленную атлетку з новым дасягненнем і зычым выдатных вынікаў наперадзе!🤍

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
МАК: "Мы заклікаем міжнародныя федэрацыі з неабходнай ступенню чуласці ставіцца да сітуацый, звязаных з украінскімі і нейтральнымі спартоўцамі"

Міжнародны алімпійскі камітэт адрэагаваў на адмову Вольгі Харлан паціснуць руку расейскай нейтральнай шаблісткі.

Учора, 27 ліпеня, падчас Чэмпіяната свету па фехтаванні, украінская шаблістка Вольга Харлан перамагла расейскую спартоўку Ганну Смірнову. Пасля перамогі Вольга адмовілася паціснуй ёй руку, за што атрымала дыскваліфікацыю ад спаборніцтваў, бо гэта супярэчыць правілам FIE. Перамогу Смірновай, у той жа час, не залічылі, і яна таксама выбыла з турніру.

Прэс-служба МАК апублікавала сваю заяву з нагоды гэтай падзеі:

🗣Мы заклікаем міжнародныя федэрацыі з неабходнай ступенню чуласці ставіцца да сітуацый, звязаных з украінскімі і нейтральнымі спартоўцамі. Мы па-ранейшаму цалкам салідарныя з украінскімі спартоўцамі і алімпійскай супольнасцю Украіны.

Нагадаем, што Смірнова публікавала здымкі з расейскім вайскоўцам (яе братам) у вайсковай экіпіроўцы, але гэта ніяк не паўплывала на яе ўдзел у ЧС у нейтральным статусе.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Нам няма пра што размаўляць, бо бамбяць Мікалаеў, Кіеў, а не маскву. Пра што нам размаўляць? Што не так проста?"

Беларускі вясляр, удзельнік дзвух Алімпіяд і баец палка Каліноўскага Павел Шурмей распавёў пра падтрымку на вайне ад былых калег:

🗣Калі казаць пра спартоўцаў, весляроў расейскіх, адзін хлопец напісаў Лене [жонцы Шурмея]. Ён прасіў прабачэння за тое, што робіць расея, і словы падтрымкі напісаў.

🗣Яшчэ адзін з былых калег, алімпійскі чэмпіён, спачатку пісаў, што не ўсё так проста, трэба паразмаўляць. Але я проста адказаў: "Нам няма пра што размаўляць, бо бамбяць Мікалаеў, Кіеў, а не маскву. І пра што нам размаўляць? Што не так проста?"

🗣Я маю ў расеі родных, добрых, нармальных людзей, якія разумеюць усё, што адбываецца. Нават адразу прасілі прабачэння за тое, што адбываецца.

Крыніца: YouTube-канал Бутусов Плюс

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Украінская шаблістка Вольга Харлан кваліфікавана на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах звярнуўся з лістом да Вольгі, дзе падкрэсліў, што спартоўка атрымае кваліфікацыю на Алімпіяду. Пра гэта паведаміў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт.

Вось што напісаў Томас Бах Вольге:

🗣Як калега-фехтавальшчык, я не магу ўявіць, што вы адчуваеце ў гэты момант. Вайна супраць вашай краіны, пакуты людзей ва Украіне, нявызначанасць вакол вашага ўдзелу ў чэмпіянаце па фехтаванні ў Мілане, цяжкія ўнутраныя канфлікты, якія могуць быць у вас і многіх вашых калегаў, а затым падзеі, якія разгарнуліся ўчора — усё гэта амерыканскія горкі эмоцый і пачуццяў. Цудоўна, як вы спраўляецеся з гэтай неверагодна складанай сітуацыяй, і я хацеў бы даць вам поўную падтрымку.

🗣Улічваючы вашу ўнікальную сітуацыю, МАК выдзеліць вам дадатковую квоту на Алімпійскія гульні 2024 года, калі вы не зможаце прайсці кваліфікацыю на працягу пакінутага перыяду. Мы робім гэта ўнікальнае выключэнне таксама таму, што цяперашнія працэдуры ніякім чынам не кампенсуюць кваліфікацыйныя балы, якія вы страцілі з-за дыскваліфікацыі.

🗣Вядома, вы павінны адпавядаць іншым крытэрыям прыдатнасці, як і любая іншая спартоўка. Будзьце ўпэўненыя, што МАК будзе працягваць поўную салідарнасць з украінскімі спартоўцамі і алімпійскай супольнасцю Украіны ў гэтыя надзвычай цяжкія часы.

Нагадаем, Вольга Харлан была дыскваліфікаваная з чэмпіянату свету за тое, што не паціснула руку расейскай спартоўке. На гэтым турніры разыгрываліся кваліфікацыйныя ачкі на Алімпіяду-2024.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Усебеларускі марафон салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно!"

Сёння, 29 ліпеня, разам з беларускімі ініцыятывамі і медыя Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці далучаецца да анлайн-марафону салідарнасці з палівятзнямі, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.

❗️Яшчэ з 2020 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абараняе правы сумленных атлетаў, якія не спалохаліся і гучна выступілі разам супраць гвалту і хлусні з боку дыктатарскага рэжыму. Мы працягваем падтрымліваць тых, хто пацярпеў за агульную свабоду: нашыя спартоўцы згубілі звыклы лад жыцця, працу, магчымасць спаборнічаць, а некаторыя і дагэтуль знаходзяцца за кратамі.

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца з кожным днём, і нашая задача — дапамагаць ім і прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб хутчэй пабачыць іх на волі.

Трансляцыя марафону будзе весціся сёння з 10-й раніцы па 10-й вечара па мінскім часе на YouTube-пляцоўках шматлікіх беларускіх медыя.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Дапамагчы палітвязням і іх сем'ям можна па спасылцы ⬅️

Разам пераможам!✊🏻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Былыя супрацоўнікі BSSF стварылі ўласную арганізацыю ў Польшчы — FREE SPOrT. Хочуць аб'ядноўваць людзей праз спорт і займацца пытаннем допуску да спаборніцтваў беларускіх атлетаў, якія выступілі супраць рэжыму.

Арганізацыю заснавалі Марыя Журава, Міхаіл Залеўскі і Сцяпан Папоў.

▫️Марыя Журава амаль тры гады вяла юрыдычны напрамак BSSF, займалася падрыхтоўкай юрыдычных зваротаў да МАК і міжнародных федэрацый, у тым ліку брала ўдзел у складаным працэсе фонда супраць UEFA.

▫️Міхаіл Залеўскі прадстаўляў фонд у пытаннях абароны правоў спартоўцаў і санкцыйнай палітыкі.

▫️Сцяпан Папоў, вядомы беларускі самбіст, доўгі час з'яўляўся стыпендыятам BSSF.

Марыя Журава, генеральная сакратарка новай арганізацыі, падзялілася:

💬Free SPOrT мусіць стаць платформай, дзе праз спорт могуць аб’ядноўвацца людзі з рознымі думкамі і меркаваннямі і знаходзіць паразуменне. Яе стваральнікі-беларусы імкнуцца супрацоўнічаць і з прадстаўнікамі іншых краін, мэта — міжкультурны абмен і якасная камунікацыя дзеля сацыялізацыі людзей і развіцця грамадскай супольнасці.

💬FreeSPOrT плануе арганізоўваць аматарскія турніры, сяброўскія матчы, сямейныя выхадныя і іншыя спартовыя мерапрыемствы па розных відах спорту — не толькі па распаўсюджаных футболе, баскетболе, валейболе, але і па больш экзатычных відах накшталт сёрфінгу на сапах.

💬FreeSPOrT імкнецца ўзмацняць сувязі паміж беларусамі, каб на адной платформе аб’яднаць людзей з рознымі цікаўнасцямі і меркаваннямі. Бюджэт арганізацыі яшчэ распрацоўваецца, і з цягам часу НДА плануе займець разнастайныя крыніцы фінансавання для большай устойлівасці. Паводле Марыі, FreeSPOrT плануе і камерцыйную актыўнасць.

✊🏻Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці жадае былым калегам поспехаў у новым праекце, які рыхтаваўся доўгі час з восені 2022 года.

Лічым, што абраны напрамак можа добра дапоўніць дзейнасць BSSF па абароне правоў беларускіх спартоўцаў, якія выказаліся супраць гвалту і вайны, а таксама па падтрымцы Украіны і беларускіх дабраахвотнікаў.

Крыніца: Наша Ніва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Больш за 20 прадстаўнікоў беларускага спорту зараз знаходзяцца ў зняволенні❗️

Рэпрэсіі ў Беларусі за апошнія тры гады закранулі шмат сумленных спартоўцаў. Больш за 20 чалавек яшчэ сядзяць за кратамі — і гэта выключая спартовых заўзятараў, якія таксама з'яўляюцца важнай часткай нашай супольнасці.

З нагоды Усебеларускага анлайн-марафону ў падтрымку палітвязняў і іх сем'яў давайце ўспомнім некаторых з тых, каму патрэбна наша дапамога:

🔺Расціслаў Сцефановіч — гулец каманды па амерыканскім футболе "Мінскія Зубры", затрыманы 29 верасня 2020, яго асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Вадзім Чапялевіч — дзіцячы трэнер клуба “Дынама-Брэст”, затрыманы 17 сакавіка 2021, пазбаўлен волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на 3 гады.

🔺Юрый Церашкевіч — былы брамнік ФК "Граніт", затрыманы 10 студзеня 2022 і асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

🔺Павел Аўчараў — займаўся айкідо і скончыў БДУФК, затрыманы 8 кастрычніка 2020 і асуджаны на 6 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔺Дзмітрый Галко — бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі-2019 па бодыбілдынгу, затрыманы 21 кастрычніка 2020 і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

🔺Антон Быкоўскі — майстар спорту па дзюдо і КМС па самба, затрыманы 29 верасня 2020 і асуджаны да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

🔺Аляксандр Данілевіч — спартыўны адвакат, арбітр СAS, затрыманы 20 траўня 2022, пазбаўлен волі на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

✊🏻Падрымаць палітвязняў — гэта лёгка!

Далучайцеся да марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!", глядзіце трансляцыі на YouTube-пляцоўках беларускіх медыя і рабіце данат па спасылцы ⬅️
⚡️FIE прыпыніла дыскваліфікацыю Вольгі Харлан з ЧС па фехтаванні і змяніла правілы наконт поціску рукі пасля матчу.

Выканкам Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) прыпыніў дыскваліфікацыю Вольгі Харлан на чэмпіянаце свету ў Мілане. Адзначаецца, што Харлан мела права не паціскаць руку Смірновай, згодна з кавід-пратаколам, які дзейнічае на турніры. Федэрацыя ўспрыняла жэст з шабляй у канцы як прывітанне.

❗️Акрамя таго, былі ўнесены змены ў правілы турніру: традыцыйны поціск рукі пасля матчу будзе заменены дыстанцыйным прывітаннем, што дазволіць украінцам не набліжацца да расейцаў, нават калі яны будуць выступаць у якасці нейтральных спартоўцаў.

Такім чынам, Вольга зможа выступіць у камандным турніры, які пройдзе 29 ліпеня, — Харлан трапіла у камандную заяўку. Беларусь і расея не дапушчаныя да каманднага турніру.

Крыніца: La Repubblica

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
На анлайн-марафоне салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно!" беларусы сабралі ўжо больш за 100 000 еўра!

Мэтай марафону з'яўляецца збор сродкаў для беларускіх палітвязняў і іх сем'яў. Усе данаты збіраюцца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці таксама далучыўся да марафону.

Трансляцыю можна глядзець на YouTube-пляцоўках шматлікіх беларускіх медыя да 10-й гадзіны вечара.

❗️Дапамагчы палітвязням і іх сем'ям можна па спасылцы ⬅️

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Вольная спартоўка Кацярына Сныціна далучылася да анлайн-марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!":

🗣Формы пратэсту супраць рэжыму могуць быць розныя. Для сябе я абрала некалькі: заставацца чалавекам, якое бы пекла вакол мяне не адбывалася, маральна падтрымліваць беларусаў сваёй энергіяй і пазітывам, а таксама фінансава дапамагаць нашым палітзняволеным і іх сем'ям. Мне не ўсё адно!

Далучайцеся да марафону, рабіце данаты, пашырайце інфармацыю сярод знаёмых!

❗️Спасылка на збор для палітвязняў ❗️

Разам мы мацней✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Беларусы сабралі 450 000 € для палітвязняў за суткі анлайн-марафону "Нам не ўсё адно!"

Перад пачаткам марафона арганізатары ставілі за мэту сабраць 200 тысяч.

❗️Збор сродкаў працягваецца да 23:59 па мінскім часе. Даслаць грошы на падтрымку палітзняволеных і іх сем'яў можна праз сайт па спасылцы ⬅️

Дарэчы, сёння раніцай нехта нават даслаў аднаразовы данат у 10 000 €!

Сродкі збіраюцца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Ваш унёсак — вялікая падтрымка тых, хто не можа дапамагчы сябе сам.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM