🔥Вольны спартовец Сцяпан Шпак заваяваў срэбра на чэмпіянаце Украіны па водным лыжам!🔥
Чэмпіянат праходзіў 23-25 чэрвеня, Сцяпан узяў удзел у спаборніцтвах пад белым сцягам міжнароднай федэрацыі:
🗣 У сувязі з ваенным становішчам і забаронай аб выхадзе на ваду, удзельнікаў было н вельмі шмат. Але вельмі годныя вынікі паказалі ўкраінскія спартоўцы. Што тычыцца мяне, гэта быў мой першы старт за 2 гады. Але нягледзячы на гэта, я паказаў вынікі вышэй сярэдняга, заняў другое месца, чым вельмі задаволены.
🗣 Маёй мэтай было паказаць вынікі вышэй за спаборніцтвы паміж РБ і рф, і ў мяне гэта атрымалася. На гэтым "кубке садружнасці" я б заняў першыя месцы ва ўсіх відах.
🗣 Я вельмі рады, што атрымалася правесці чэмпіянат Украіны ўпершыню за два гады. З моманту, калі пачалася вайна, гэта былі першыя спаборніцтвы, якія правялі ў нас у Дняпры. Выступаў я пад белым сцягам, бо для выступаў трэба змяніць федэрацыю. Зараз у мяне бан на два гады ад міжнароднай федэрацыі, але я магу выступаць пад белым сцягам на не-тытульных спаборніцтвах.
Віншуем сумленнага спартоўца з цудоўным вынікам і зычым новых перамог наперадзе!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Чэмпіянат праходзіў 23-25 чэрвеня, Сцяпан узяў удзел у спаборніцтвах пад белым сцягам міжнароднай федэрацыі:
Віншуем сумленнага спартоўца з цудоўным вынікам і зычым новых перамог наперадзе!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Спартыўны дырэктар ФК "Нёман" затрыманы ў Гродна❗️
Рэжымны АМАП затрымаў спартыўнага дырэктара і экс-гульца футбольнага клубу "Нёман" Дзмітрыя Кавалёнка. Па іх словах, на яго данеслі футбалісты клубу за тое, што ён быццам "навязваў недарэчныя экстрэмісцкія ідэі", а таксама удзельнічаў у маршах супраць дыктатуры і гвалту.
У канале сілавікоў былі апублікаваны асабістыя перапіскі, а таксама відэа затрымання.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сочыць за інфармацыяй.

🔥Гісторыя вольных спартоўцаў Андрэя Краўчанкі і Яны Максімавай трапіла ў ТОП найлепшых рэпартажаў на прэстыжным міжнародным конкурсе сярод медыя у Сеуле.
Выпуск "Белсату" з цыклу "Беларускі свет" заняў 10 месца ў катэгорыі "Video shorts Feature" на конкурсе "AIPS Sport Media Awards 2022".
Прэмія "AIPS Sport Media Awards" – гэта найвышэйшая міжнародная ўзнагарода ў індустрыі спартовых СМІ.
🎥 Рэпартаж распавядае пра гісторыю шлюбу срэбнага прызёра Алімпіяды-2008 у Пекіне ў дзесяціборстве Андрэя Краўчанкі і сяміборкі Яны Максімавай, якія яшчэ ў 2020 годзе сталі на бок народу і выступілі супраць дыктатуры, гвалту і хлусні.
Вось як каментуе вынік аўтарка сюжэту Вольга Воранава:
🗣Гэта – гісторыі людзей, якія былі вымушаныя зʼехаць. І часцей гэтыя гісторыі вельмі балючыя. Андрэй з Янай малайчыны! Вытрымаць такое ім дапамагае вера ў новую Беларусь. Цяпер яны знайшлі сябе ў Нямеччыне. І я спадзяюся, што ў іх усё будзе толькі лепей. Нашыя людзі вельмі таленавітыя, яны патрэбныя ўсюды, акрамя краіны, у якой яны нарадзіліся. Я ганаруся сваімі героямі і зычу ім поспехаў.
Паглядзець выпуск можна па спасылцы⬅️

Беларускі валейбаліст Артур Удрыс распавёў пра стаўленне беларускіх чыноўнікаў да спартоўцаў і іх дакоры наконт грошай:
🗣 Ад чыноўнікаў чуць пра "вялікія грошы", вядома, дзіўна — усё ж яны самі нядрэнна зарабляюць. Мне здаецца, так кажуць, таму што дзяржава сапраўды не ў стане забяспечыць спартоўцаў тымі ўмовамі, якія тыя маглі б атрымаць у іншых краінах, таму даводзіцца ім унушаць, што за грошы гуляць сорамна, каб атлеты нікуды не ўцяклі.
🗣 У нацыянальнай зборнай у маю бытнасць не было цвёрдай ідэалогіі. Хаця амаль перад кожным сур'ёзным матчам праскоквала: "Трэба, трэба! Не падвядзіце". Ад чыноўнікаў і галоўнага трэнера. Усе спакойна рэагавалі. Успрымалі як звыклы фон. Верагодна, гэта быў проста працяг дзяржаўнай рыторыкі, а можа, вынік таго, што ў зборнай мала плацілі, а камусьці не плацілі зусім. Раней на стаўцы былі 7 чалавек з 14 (максімальная колькасць гульцоў у заяўцы на матч), якія атрымлівалі ў раёне двухсот долараў за месяц.
🗣 Клубныя трэнеры ў Беларусі таксама часам "матывавалі". Як толькі мы пачыналі прайграваць, трэнеры прад'яўлялі: "Вы хоць ведаеце, колькі яны (іншая каманда) тамака зарабляюць?! Вы павінны выйграваць!"
🗣 За мяжой ніколі не чуў, каб такое казалі адкрыта. Так, бывалі выпадкі, калі заяўлялі, што "мы вам далі ўмовы, плацім заробак своечасова — зараз час аддзячыць нас сваёй гульнёй". Вядома, дзіўна выстаўляць факт своечасовага заробку як жэст добрай волі (бо гэта ўмова кантракту), але да такіх размоваў ставіўся нармальна.
Крыніца: "Зеркало"
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Крыніца: "Зеркало"
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Польшчы затрыманы расейскі хакеіст па падазрэнні ў шпіянажы.
Пра гэта паведаміла генпракуратура краіны. Таксама яны адзначылі, што расеец займаўся "выведкай крытычнай інфраструктуры ў некалькіх ваяводствах", а таксама вёў прапаганду супраць Польшчы і рыхтаваў акты сабатажу па запыце расейскай выведкі. Затрыманы знаходзіўся ў Польшчы з кастрычніка 2021 года.
Генпракурор Збігнеў Зебро падкрэсліў, што гэта ўжо 14-ы затрыманы ўдзельнік шпіёнскай сеткі.
Хакеісту прад'явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і дзеянні ў інтарэсах замежнай выведкі супраць інтарэсаў Польшчы. За гэта яму пагражае тэрмін да 10 год.
Папярэдне, ім з'яўляецца абаронца клуба першай лігі UKS Zagłębie Sosnowiec Максім Сяргееў.

❌Весляроў з Беларусі і рф не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі.
Абгрунтавалі гэтае рашэнне "немагчымасцю збяспечыць бяспеку спартоўцам". Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай рф Аляксандр Кастаглод.
Нагадаем, што яшчэ ў чэрвені выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне, што беларускія і расейскія спартоўцы ў абмежаванай колькасці змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету. Асноўная ўмова — не падтрымліваць вайну рф ва Украіне.
Арганізатары спаборніцтваў у Германіі вырашылі ўвогуле не дапускаць расейскіх і беларускіх вясляроў да старту, таму спартоўцы з краін-агрэсарак не змогуць узяць удзел у чэмпіянаце свету-2023.
❗️ЧС па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў Дуйсбургу 23-27 жніўня. Яно з’яўляецца адборачным на Алімпіяду 2024 года.

⚡️Расею пазбавілі права правядзення жаночага чэмпіянату па гандболе ў 2026 годзе.
Пра гэта паведаміла Еўрапейская федэрацыя гандболу:
🗣 У цэнтры ўвагі была сітуацыя з жаночым Еўра-2026, які ў лістападзе 2021 года атрымала расея. Пасля пасяджэння выканкама былі праведзены кансультацыі з Федэрацыяй гандбола расеіі і прынята рашэнне аб пошуку альтэрнатыўнага месца правядзення турніру.
Крыніца: EHF
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Пра гэта паведаміла Еўрапейская федэрацыя гандболу:
Крыніца: EHF
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Еўраліга працягнула адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад сваёй эгідай.
Акцыянеры баскетбольнай Еўралігі на пасяджэнні, якое прайшло 4 ліпеня, прынялі рашэнне прадоўжыць адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад эгідай Еўралігі на сезон-2023/24.
Рашэнне аб прыпыненні ўдзелу расейскіх каманд у турнірах было прынята яшчэ ў лютым 2022 года. Ад удзелу ў Еўралізе былі адхіленыя ЦСКА, УНІКС і "Зеніт", ад Еўракубка адхілілі "Лакаматыў-Кубань". Вынікі матчаў з удзелам расейскіх каманд у сезоне-2021/22 былі ануляваны.
Крыніца: Euroleague

🔥Украінскія маладыя атлеты Вінніцы і Львова атрымалі новую экіпіроўку ад НАК Эстоніі🔥
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з дабрачынным фондам Вольгі Саладухі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Эстоніі перадалі юным спартоўцам Вінніцы і Львова новую экіпіроўку ад Nike.
Экіпіроўка была перададзена прадстаўнікам Фонду ў траўні ў Таліне, падчас міжнароднай спартыўнай канферэнцыі "Athletes for Peace and Freedom".
Сустрэчы з маладымі атлетамі Львова і Вінніцы прайшлі 5 і 6 ліпеня ва ўкраінскіх гарадах. Вось як каментуе падзею народная дэпутатка Украіны, славутая лёгкаатлетка Вольга Саладуха:
🗣 Упэўнена, што сярод тых, з кім я сёння размаўляла, ёсць будучыя чэмпіёны і рэкардсмены. У гэты цяжкі час важна быць салідарнымі з нашымі дзецьмі і юнымі спартоўцамі. Разам мы пераадолеем усе цяжкасці, разам пераможам, разам адбудуем украінскі спорт.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырую падзяку НАК Эстоніі, прэзідэнту камітэта Урмасу Сыырумаа, генсакратару Сіму Суклесу, кампаніі Nike, фонду "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі", а таксама ўсім сябрам і партнёрам.
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з дабрачынным фондам Вольгі Саладухі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Эстоніі перадалі юным спартоўцам Вінніцы і Львова новую экіпіроўку ад Nike.
Экіпіроўка была перададзена прадстаўнікам Фонду ў траўні ў Таліне, падчас міжнароднай спартыўнай канферэнцыі "Athletes for Peace and Freedom".
Сустрэчы з маладымі атлетамі Львова і Вінніцы прайшлі 5 і 6 ліпеня ва ўкраінскіх гарадах. Вось як каментуе падзею народная дэпутатка Украіны, славутая лёгкаатлетка Вольга Саладуха:
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырую падзяку НАК Эстоніі, прэзідэнту камітэта Урмасу Сыырумаа, генсакратару Сіму Суклесу, кампаніі Nike, фонду "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі", а таксама ўсім сябрам і партнёрам.
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларускім і расейскім спартоўцам дазволяць выступаць на Азіяцкіх гульнях.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах могуць быць дапушчаныя да 500 беларускіх і расейскіх атлетаў. Кіраўніцтва кожнага з 31 віда спорту, якія ўключаны ў праграму Алімпіяды-2024, будзе асабіста вырашаць, ці трэба дазваляць удзел спартоўцам. Гэта дазвольць ім атрымаць кваліфікацыю на Алімпійскія гульні ў Парыжы.
Такім чынам, спартоўцы з Беларусі і рф будуць выступаць пад нейтральным сцягам, яны не могуць прэтэндаваць на медалі, а таксама ім забараняецца выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку.
Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка.
Крыніца: Inside The Games

✊🏻Пратэстанцкі пастар адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.
Сёння раніцай, 9 ліпеня, Тарас Целькоўскі пачаў велазаезд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Ён плануе праехаць 1000 кіламетраў праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж граніцы Беларусі.
🗣 Шмат у чым гэта абсалютна ірацыянальнае рашэнне. Я разумею, што калі з аднаго боку людзі ваююць, а з другога боку сілавым спосабам прыгнятаюць сваё ўласнае насельніцтва, наўрад ці хлопец, які едзе на ровары, зменіць лёс людзей, якія зараз сядзяць у турмах. Тым не менш, мяне рухае па жыцці вера, а не прагматызм. Я лічу, што трэба рабіць нейкія правільныя рэчы, нават калі ты бачыш, што ў моманце ніякага адчувальнага выніку не можаш дасягнуць. Для мяне правільна зараз праяўляць салідарнасць і спагаду да сваякоў палітвязняў і да саміх палітвязняў. Магчыма, гэта ўмацуе іх.
Таксама Тарас плануе сабраць сродкі для падтрымкі сям'і аднаго з палітзняволеных — яго жонка была вымушана бегчы ў Польшчу з 2 маленькімі дзецьмі.
Сачыць за велапрабегам Тараса можна праз яго акаўнт у Instagram⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Сёння раніцай, 9 ліпеня, Тарас Целькоўскі пачаў велазаезд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Ён плануе праехаць 1000 кіламетраў праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж граніцы Беларусі.
Таксама Тарас плануе сабраць сродкі для падтрымкі сям'і аднаго з палітзняволеных — яго жонка была вымушана бегчы ў Польшчу з 2 маленькімі дзецьмі.
Сачыць за велапрабегам Тараса можна праз яго акаўнт у Instagram⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на турніры ў Варшаве!
Дыстанцыю 200 метраў Крысціна пераадолела за 22,75 секунды — гэта ўсяго на 0,07 секунд меньш за нацыянальны рэкорд Беларусі, які ўстанавіла Наталля Сафроннікава ў 2001 годзе.
Сто метраў Крысціна прабегла за 11,16 секунд.
Пра новае дасягненне спартоўка паведаміла ў сваім Instagram:
🗣 І хто там у Беларусі на мне крыж ставіў і пагражаў канцом кар'еры?) Зараз пагаворым?
Віншуем Крысціну з выдатным вынікам і зачым дасягнення новых вышынь!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Дыстанцыю 200 метраў Крысціна пераадолела за 22,75 секунды — гэта ўсяго на 0,07 секунд меньш за нацыянальны рэкорд Беларусі, які ўстанавіла Наталля Сафроннікава ў 2001 годзе.
Сто метраў Крысціна прабегла за 11,16 секунд.
Пра новае дасягненне спартоўка паведаміла ў сваім Instagram:
Віншуем Крысціну з выдатным вынікам і зачым дасягнення новых вышынь!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✊🏻Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася да рэжымных прапагандыстаў, якія абражалі яе і прадракалі закат кар'еры.
Пакуль рэжымныя аўтары намагаюцца паставіць крыж на кар'еры сумленнай спартоўкі, Крысціна паспяхова выступае на турнірах і нават паставіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў. Вось што яна адказала прапагандыстам:
🗣 А гэта я называю не ўрыла, а закапала! Так, усялякія там азаронкі ды анучы вусатага? Нешта крыж, які вы ставіце на мне вось ужо другі год, ніяк не працуе. Цікава, што ў гэты раз напішаце? Мабыць, "рэзультаты былі намаляваныя"? Вось і тэму вам прыдумала, таму ваш бедны мозг не давядзецца напружваць. Падзяк не трэба.
🗣 У мяне шмат падпісчыкаў з іншых краін і я ведаю, што вам гэта можа падацца дзікасцю! Так і ёсць: у Беларусі ўсё яшчэ пануе дыктатура і хлусня, як бачыце на маім прыкладзе (не трэба далёка хадзіць)! Усюды на мне паставілі крыж, пішуць незразумела што, па тэлебачанні кажуць (не могуць забыць). А можа, проста локці кусаюць, што страцілі. З усяго гэтага крынжа мне шкада толькі тых людзей, якія гэта чытаюць і дэградуюць. Я проста разумею, што на такіх людзях будучыню Беларусі не пабудаваць, таму што яны ні на што не здольныя. Гэтыя людзі іншага свету не бачылі. Шчыра шкада іх.
Таксама Крысціна звярнулася да тых, хто піша ёй абразлівыя каментары:
🗣 Калі ёсць яйкі, я вызываю аўтара ў эфір. Абмяркуем мой закат кар'еры.
А мы зычым сумленнай атлетке больш выдатных вынікаў і поспехаў на яе спартовым шляху!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Пакуль рэжымныя аўтары намагаюцца паставіць крыж на кар'еры сумленнай спартоўкі, Крысціна паспяхова выступае на турнірах і нават паставіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў. Вось што яна адказала прапагандыстам:
Таксама Крысціна звярнулася да тых, хто піша ёй абразлівыя каментары:
А мы зычым сумленнай атлетке больш выдатных вынікаў і поспехаў на яе спартовым шляху!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15 ліпеня шматразовы чэмпіён па тайскім боксе і кікбоксінгу, вольны спартовец Віталь Гуркоў правядзе майстар-клас у сценах клубу SPARTABOX сумесна з клубам Slavia-Skif.
Семінар пройдзе на дабрачыннай аснове, дзе 50% ад продажу квіткоў пойдзе на зборы для Узброеных сіл Украіны. Кошт удзелу — 500 грн.
🗓 15 ліпеня
⏰ 12:00
📍Вул. Олександра Довженка, 3
❗️Колькасць квіткоў абмежаваная.
Набыць іх можна па тэлефоне + 38 (093) 170 06 61
Альбо праз direct-паведамленні па спасылцы ⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Прадстаўнікі BSSF возьмуць удзел у дыскусіі ў Еўрапарламенце "Ці павінны расейскія і беларускія спартоўцы ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2024?"
Сёння, 11 ліпеня, у сценах Еўрапарламента праходзіць дыскусія, арганізаваная еўрадэпутатамі з камітэту па культуры і спорту Міхаэлай Сойдровай і Томашам Франкоўскім. У дыскусіі таксама возмуць удзел Міхаэл Жантоўскі, кіраўнік экспертнай групы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Чэхіі, і Дамінік Гашэк, чэмпіён Алімпіяды-1998 па хакеі і двухразовы уладальнік Кубка Стэнлі.
Дыскусія прысвечана пытанню ўдзела спартоўцаў з Беларусі і рф у Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе.
❗️У панэльнай дыскусіі таксама бяруць удзел дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін, кіраўнік міжнароднага дэпартамента BSSF Анатоль Котаў, а таксама народная дэпутатка Украіны, кіраўніца Працоўнай групы па спартыўных санкцыях Вярхоўнай рады Украіны Вольга Саладуха.
Вынікі абмеркавання будзе падводзіць еўрадэпутат, старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Юозас Олекас.
За навінамі і вынікамі дыскусіі сачыце ў сацсетках BSSF📲

⚡️Алімпійскі камітэт Чэхіі ўхваліў рэкамендацыі для допуску спартоўцаў з Беларусі і рф да спаборніцтваў. Асноўны крытэрый — антываенная дэкларацыя.
НАК Чэхіі выступіў супраць удзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях. Аднак асобныя спартоўцы могуць стартаваць пад нейтральным сцягам, калі падпішуць антываенную дэкларацыю. Яе распрацавала экспертная група Алімпійскага камітэта Чэхіі на чале з Міхаэлем Жантоўскім.
💬 У адпаведнасці з мэтай садзейнічання мірнаму грамадству, як гэта вызначана ў другім фундаментальным прынцыпе алімпізму Алімпійскай хартыі, я ўрачыста заяўляю, што не ўдзельнічаю, не падтрымліваю, не апраўдваю і не ўхваляю любыя акты агрэсіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы-члена ААН іншай краінай.
Вось што заяўляе НАК Чэхіі:
🔺Удзел рф і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел камандаў, якія прадстаўляюць рф і Беларусь, у Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел у Алімпіядзе-2024 у Парыжы спартоўцаў і афіцыйных асобаў рф і Беларусі, якія знаходзяцца ў дагаворных адносінах з ваеннымі або сілавымі структурамі абедзвюх краін, недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел асобных спартоўцаў з пашпартам рф або Беларусі, якія не ахоплены пунктам 3 на Алімпіядзе 2024 г. у Парыжы пад нейтральным сцягам і без спасылкі на краіну іх паходжання дапускаецца толькі пры ўмове падпісання статутнай дэкларацыі аб адназначным непрыняцці агрэсіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы-члена ААН.
Нагадаем, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці яшчэ ў траўні 2023 года распрацаваў прапановы крытэрыяў допуску атлетаў з рф і Беларусі, якія былі накіраваны МАК, Нацянальным алімпійскім камітэтам і спартыўным федэрацыям.
Мы вітаем рашэнне Алімпійскага камітэта Чэхіі і працягваем нашу працу, каб сучасны спорт цалкам адпавядаў сапраўдным агульначалавечым каштоўнасцям.
НАК Чэхіі выступіў супраць удзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях. Аднак асобныя спартоўцы могуць стартаваць пад нейтральным сцягам, калі падпішуць антываенную дэкларацыю. Яе распрацавала экспертная група Алімпійскага камітэта Чэхіі на чале з Міхаэлем Жантоўскім.
Вось што заяўляе НАК Чэхіі:
🔺Удзел рф і Беларусі ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел камандаў, якія прадстаўляюць рф і Беларусь, у Алімпіядзе-2024 у Парыжы недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел у Алімпіядзе-2024 у Парыжы спартоўцаў і афіцыйных асобаў рф і Беларусі, якія знаходзяцца ў дагаворных адносінах з ваеннымі або сілавымі структурамі абедзвюх краін, недапушчальны падчас агрэсіі супраць Украіны.
🔺Удзел асобных спартоўцаў з пашпартам рф або Беларусі, якія не ахоплены пунктам 3 на Алімпіядзе 2024 г. у Парыжы пад нейтральным сцягам і без спасылкі на краіну іх паходжання дапускаецца толькі пры ўмове падпісання статутнай дэкларацыі аб адназначным непрыняцці агрэсіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы-члена ААН.
Нагадаем, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці яшчэ ў траўні 2023 года распрацаваў прапановы крытэрыяў допуску атлетаў з рф і Беларусі, якія былі накіраваны МАК, Нацянальным алімпійскім камітэтам і спартыўным федэрацыям.
Мы вітаем рашэнне Алімпійскага камітэта Чэхіі і працягваем нашу працу, каб сучасны спорт цалкам адпавядаў сапраўдным агульначалавечым каштоўнасцям.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Алімпійскі камітэт Чэхіі накіруе рэкамендацыі для допуску спартоўцаў з рф і Беларусі да спаборніцтваў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Еўропы і Амерыкі.
Учора, 11 ліпеня, Алімпійскі камітэт Чэхіі ўхваліў асабістыя рэкамендацыі для допуску беларускіх і расейскіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў. Асноўнымі крытэрыямі допуску былі вызначаны нейтральны статус і падпісанне антываеннай дэкларацыі, а таксама адсутнасць зносін з ваеннымі і сілавымі структурамі краін-агрэсараў у вайне супраць Украіны.
Падчас дыскусіі ў Еўрапарламенце, у якой таксама бралі ўдзел прадстаўнікі BSSF, былі вызначаны наступныя крокі Алімпійскага камітэту Чэхіі:
1️⃣ Алімпійскі камітэт Чэхіі перадае рэкамендацыі Алімпійскім камітэтам-аднадумцам у Еўропе і Амерыцы;
2️⃣ Вышэйшыя выканаўчыя і заканадаўчыя органы Чэхіі, у тым ліку Канцылярыя прэзідэнта, Канцылярыя прэм'ер-міністра, Сенат і Палата дэпутатаў, былі праінфармаваныя аб рэкамендацыях;
3️⃣ Ад імя Алімпійскага камітэта Чэхіі незалежная экспертная камісія ўступіць у зносіны з Выканаўчым камітэтам МАК, каб абмеркаваць сваю канчатковую пазіцыю па гэтым пытанні;
4️⃣ Камісія будзе памятаць пра незалежнасць МАК і яго суверэнітэт пры прыняцці рашэнняў аб правілах допуску і парадку ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй.
Падрабязней азнаёміцца з рэкамендацыямі НАК Чэхіі можна па спасылцы ◀️

❓Што не так з лістом Уладзіміра Канаплёва да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі гандбола❓
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін адрэагаваў на ліст старшыні Беларускай федэрацыі гандбола да кіраўніка IHF Хасана Мустафы.
Разбіраемся, што не так са зваротам Канаплёва, па спасылцы⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін адрэагаваў на ліст старшыні Беларускай федэрацыі гандбола да кіраўніка IHF Хасана Мустафы.
Разбіраемся, што не так са зваротам Канаплёва, па спасылцы⬅️
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая Васілевіча будуць судзіць за быццам "фінансаванне тэрарызму".
Яшчэ 6 чэрвеня Мікалая незаконна асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” і “фінансаванне экстрэмісцкага фармавання”.
Ужо заўтра, 13 ліпеня, пройдзе другое судзілішча над палітвязнем, якое будзе весці злачынца Святлана Чараповіч. Яму пагражае яшчэ ад 8 да 12 гадоў зняволення.
Вядома, што да затрымання Мікалай працаваў у РЦАП па зімовых відах спорту “Раўбічы” у якасці трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне.
📩Падтрымаць палітвязня можна лістом або тэлеграмай па наступным адрасе:
СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч

❗️"Калі хтосьці з расейцаў паспрабуе абысці ўмовы допуску, МАК можа цалкам забраць магчымасць іх удзелу ў Алімпіядзе"
Украінская лёгкаатлетка і падпісантка Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў Ганна Рыжыкова сустрэлася з Томасам Бахам і паразмаўляла наконт удзелу спартоўцаў з рф і Беларусі у Алімпіядзе-2024:
🗣 Томас Бах сказаў, што ведае нашу пазіцыю, а потым агучыў, што рашэнне наконт допуску расейцаў і беларусаў яшчэ не прынята. Яны распрацоўваюць розныя варыянты і механізмы, як дапусціць некалькі нейтральных атлетаў і цалкам выключыць магчымасць дэманстраваць сцяг, гімн і прыналежнасць да іх краіны.
🗣 Ён не выключае магчымасці цалкам адхіліць іх, але ўсё будзе залежыць ад дзеянняў расейцаў. Але зараз яны настроены ўстанавіць умовы допуску. Калі хтосьці паспрабуе абысці іх, МАК можа цалкам забраць магчымасць іх удзелу ў Алімпіядзе"
🗣 Гледачам таксама забаронена мець сімволіку рф і Беларусі. Камандам удзел забаронен, толькі індывідуальныя атлеты могуць прэтэндаваць на статус нейтральных. Наша задача — працягваць размаўляць з іншымі атлетамі, журналістамі, хапляцца за магчымасць распавесці пра ўплыў вайны на жыццё атлетаў і наш спорт.
Крыніца: Федерація легкої атлетики України
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Украінская лёгкаатлетка і падпісантка Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў Ганна Рыжыкова сустрэлася з Томасам Бахам і паразмаўляла наконт удзелу спартоўцаў з рф і Беларусі у Алімпіядзе-2024:
Крыніца: Федерація легкої атлетики України
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Міжнародны алімпійскі камітэт не запросіць рф і Беларусь да Алімпіяды ва ўстаноўленую дату 26 ліпеня.
Запрашэнне на Алімпійскія гульні традыцыйна дасылаюцца за год да пачатку Алімпіяды, то бок у гэтым годзе 26 ліпеня. Але МАК не будзе запрашаць Беларусь і рф ва ўстаноўленую дату. Гэтае рашэнне было прынята у сувязі з санкцыямі ў адносінах да расейскага і беларускага спорту з-за вайны ва Украіне.
Таксама МАК не направіць запрашэнне Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Гватэмалы, які быў адхілены ў верасні 2022 года.
Нагадаем, што 28 сакавіка МАК абвясцiў, што рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расейскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартоўцы не дапускалі "актыўнай падтрымкі" вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці рф.